Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
ЯТРЫБ1
He, напэўна ніхто не памятае, што здарылася аднойчы ўпанядзелак ранняй восенню 1938 годаўсталоўцы «Ятрыб», якая мясцілася наТкалчычавай вуліцы, перад самым паваротам на Нову Весь. Ды, зрэшты, нічога надта ўжо асаблівага й не здарылася, дык і не дзіва, што ніхто не памятае. I я не памятаў бы, калі б мне не здавалася, што тое даўняе здарэнне можа мець сувязь з гэтай гісторыяй. А калі й няма ніякай сувязі, дык нічога не станецца ні з гэтай гісторыяй, ні з тымі, каму яна будзе расказаная. Калі ўсё ж нейкая сувязь ёсць, дык тады магла б быць адкрытая таямніца хваробы і заўчаснай смерці Сані Катраман, якая здарылася ранняй восенню 1998 года, гэта значыць роўна праз шэсцьдзесят гадоў, за нейкіх дваццаць крокаў ад дома, у якім месціўся той «Ятрыб».
Уласнік сталоўкі зваўся Абдэль Гафіч, надта пабожны чалавек, родам з Котар-Вараша, але ад сваіх трох гадоў заграбец. Дакладней кажучы, жыхар вуліцы Ўласкай, які ўгады маленства і хлапецтва нічым не розніўся ад аднагодкаў, бесклапотных і легкадумных смаркачоў, захопленых хваляй мадэрнізацыі і звычаяў, якія прыходзілі з Парыжа і Вены. Абдэль піў і гуляў, у захапленні кідаў свой модны белы капялюш на сцэну Харвацкага нацыянальнага тэатра, адломваў пазногцем калючкі з чырвонай ружы, якую пасля ўкладаў
1 Ятрыб (араб.) — аазіс за 300 км ад Мекі, на месцы якога ўзнік аднайменны горад, перайменаваны Мухамадам у Медыну.
між грудзей прыгожай Кармэн, адкрываў купальны сезон у Црыквэніцы скокам з даха рыбнай крамкі і закрываў яго падводнымі абдымкамі зЯрмілай, чэшкай зБрна... Ёнрабіў усё, што рабілі й іншыя, толькі яшчэ крыху больш і крыху адважней, чым патрабавала адяго маладосць. Нібыта лічыў, што яму, можа праз ягонае імя, наканавана карацей за іншых сваволіць на гэтым свеце і даўжэй каяцца. А першае каянне прыйшло да яго ў Ісусавым веку, так што неўзабаве, ва ўсялякім разе да таго ўзросту, у якім прарок Мухамад пачаў прапаведаваць веру ў адзінага Алаха, ён зусім перастаў піць і гуляць да світання. Знайшоў сабе пабожную кампанію, людзей, зякімі перадтымнебыўізнаёмы, пачаў спраўляць усе дзённыя малітвы і рабіць усё, каб Бог з яго злітаваўся і прабачыў яму грэпіныя гады. Сябры напачатку яго адгаворвалі, але хутка махнулі рукой, спалохаўшыся, як і кожны, хто раптам становіцца сведкам страшных і беспрычынных пакутаў сумлення. Абдэлева наверненне было не чым іншым, як раптоўным абуджэннем пакутаў сумлення. Што іх абудзіла? Ну, гэтага ніхто з жывых ведаць не можа. Апрача Бога, калі ён ёсць і калі дбае пра чалавечае сумленне, ды, можа, фізіёлагаў, якія, бясспрэчна, выявілі б, што нейкая залоза спрычыніла кароткае замыканне ў Абдэлевай галаве ці ў сэрцы.
У трыццаць сем ён ажаніўся з Амінай, дачкою кастайніцкага імама, а яшчэ праз два гады ў доме, які на пачатку стагоддзя купіў Абдэлеў бацька, яны адкрылі сталоўку. Сталоўка тая была задуманая як нешта паміж баснійскім рэстаранам і ядальняй для мусульманскіх вучняў і студэнтаў, якія ў тыя гады масава прыязджалі ў Заграб па навуку. 3 іх бралі менш, чым паўцаны, роўна столькі, колькі каштавалі прадукты, з якіх гатаваліся стравы. Дый ці трэба наогул згадваць, што сталоўка была яшчэ адной спробай дагадзіць Богудобраю справай? Абдэльдаўёй назву «Ятрыб», паводле аазіса, што месціцца за дзесяць дзён вярблюджае хады на поўнач ад Мэкі. Як Ятрыб стагоддзямі карміў Мухамадаў горад, гэтак і «Ятрыб» на Ткалчычавай вуліцы будзе карміць
моладзь, якая апынулася далёка ад дому. Гэтак думаў Абдэль, і нікому гэта не здавалася занадта дзіўным. Апрача падшыванцаў з гузаватымі паголенымі галовамі, якія звычайна пераглядаліся і ўсміхаліся кожны раз, як гаспадар пляскаў у далоні і весела ўсклікаў, старанна, па-заграбску вымаўляючы баснійскія словы: Ну, чым будзем сёння іфтарыць? Так, ён быў і застаўся заграбчанінам, і яму ў галаву не прыйшло б нешта ў гэтым змяніць. Бо нашто было мяняць, калі ён думаў, што з усяго баснійскага найстрашнейшае — гэта іхняя гаворка. Грубая і брудная, як пазногці ў іхніх дзяцей, гэтая гаворка здавалася яму недастойнай чуллівага вуха, і ён спадзяваўся, што аднойчы, калі ў Босніі розуму будзе больш, чым пранцаў, на Башчаршыі будуць гаварыць, як на пляцы бана Ялачыча'. На Абдэлеву думку, баснійцы — нібы тыя заікі: дэфект маўлення ў іх знікае, толькі калі яны спяваюць.
Ён навучыўся граць на сазе і звычайна садзіўся ў кутку, заплюшчваў вочы і трошкі гугнява, напаўтоласа пачынаў спяваць якую з тысячаў іхніх песняў. I тады не чулася больш звону відэльцаў і лыжак, сунімалася ўсялякая гамана, «Ятрыб» заціхаў, як верхавіны заснежаных елак, калі паміж імі праляціць паўночны вецер, і ўсе слухалі голас, які паддаджваўся пад ціхі звон струнаў і кружляў над людскімі лёсамі. Мала сказаць, што Абдэль спяваў прыгожа. Ён спяваўтак, што здавалася, быццам над галовамі тых, хто яго слухае, няспынна лунаюць анёлы. I калі над кім праляцяць, той уздыхне.
Было так і тым панядзелкам, калі ў сталоўку ўвайшоў РадаслаўКатраман, гандлёвы памочнік родам з Любушкага2, які вёў за руку Сабіну Вайс, гімназістку і дачку ўладальніка крамы каланіяльных тавараў Джуры Вайса. Радаславу ўтой самы момант змрок засціў вочы, ён, можа, з радасцю
1 Башчаршыя — квартал у цэнтры Сараева. Пляц бана Ялачыча — пляц у цэнтры Заграба.
2Любушкі — гораду Герцагавіне, непадалёк ад Мостара.
павярнуўся б і пайшоў бы прэч, ды яму не было куды. Ён пасадзіў Сабіну за самы далёкі столік у «Ятрыбе», сеў сам і сціснуў кулакі так, што пачалі ламацца пазногці. Ну, каб вы зразумелі, што тут няма ніякага перабольшання, варта, напэўна, сказаць, адкуль у Катрамана ўзнік той змрок уваччу і якая злосць уелася яму пад пазногці.
Ад таго часу, калі ён пасяліўся ў Заірабе, ён жыў у падвале на Драшкавічавай вуліцы, працаваў на Трэшнеўцы ў Ванкі Пагарэльца, і здавалася яму, што з кожным днём ён робіцца ўсё бяднейшым. За дзесяць гадоў у Заграбе ён страціўусё, што меў у Герцагавіне, а ўзамен не атрымаў нічога. Дома ён займаўся кантрабандай тытуню, гадаваў вінаград і бавіў вечары з мостарскімі пранырамі і прайдзісветамі, а тут працуе з ранку да вечара за грашы, і з усяго відаць, што так яно й будзе да скону. Сто разоў яму прыходзіла ў галаву вярнуцца ў Любушкі, але ён ведаў, што гэта немагчыма, бо тады ён вярнуўся б як жаўнер разбітага войска, да людзей, якія толькі й чакаюць, каб нехтатакі з'явіўся, каб нацешыцца з ягонай няўдачы. I вось, за месяц да таго панядзелка, ён пазнаёміўся з Сабінай Вайс, закахаўся дый адразу адчуў, што гэтае каханне магло б змяніць увесь ягоны лёс. Ён хадзіў вакол Сабінінага дома, чакаў яе перад гімназіяй і нібы выпадкова з'яўляўся з-за дрэва падчас нядзельных праменадаў берагам максімірскага возера, вітаўся са спадаром Джурам, цалаваў у ручку ягонай жонцы Пэрле, гладзіў па галоўцы малодшага Сабінінага брата Саламона, а дзяўчыне ўсміхаўся больш-менш такой самай усмешкай, з якою бадзяжны сабака глядзіць праз вітрыну мясной крамы на супавую костку.
Джура быў чалавек дабрадушны і дасціпны, і гэткі дураслівец павінен быў яму спадабацца, для свайго дзіцяці ён шукаў жаніха не багатага, а такога, які будзе аб Сабіне рупіцца, яе берагчы, а таму ён відавочна не меў нічога супраць гэткага залётніка.
Ва ўсялякім разе Радаслаў з блаславення Джуры некалькі разоў звадзіў Сабіну ўтэатр, пасля ўкіно і ўрэшце на вячэру. Але як на ліха будучаму цесцю не прыйшло ў галаву, што бу-
дучы зяць, працуючы памочнікам у краме, мае зарплацінку, абсалютна недастатковую нават на адно заграбскае каханне. Калі б Джура ведаў, дык сунуў бы цішком які дынар ямуўкішэню. Безграшоўе і было прычынай, што Радаслаў павёў дзяўчыну не ў нейкае добрае месца, а ў сталоўку для мусульманскіх школьнікаў і студэнтаў. «Ятрыб» быўутрая таннейшы за самы танны рэстаран у горадзе, але й гэта не было б праблемай, калі б не чалавек з сазам і не песня, якая нагадала маладому любушанцу ўсё тое, што ён не хацеў прыгадваць. У Трэбіні-месце смутнажаласць стала... Іўсе як адзін лупяць вочы на спевака — і госці, і афіцыянты, і кухаркі, якія павыходзілі з кухні, каб толькі лепш чуць.
Ану досыць ужо! — зароў Радаслаў Катраман, калі ўжо не мог стрываць боль у сціснутых кулаках. Але ніхто, апрача Сабіны, яго не пачуў. Яна ўхапіла яго за руку, сказала: не трэба, а яго калаціла як мачту з вялікім сцягам на ветры. ЗахварэлабеднаЗубчавічаўФата... — выводзіўдалейспявак. Ану досыць ужо! — паўтарыў Катраман, а тады схапіў са стала графінчык з алеем і кінуў яго ў Абдэля. Калі б ён кідаў яго сто разоў, дык хіба толькі аднойчы здарылася б, каб графінчык трапіўу тонкую шыю струннага інструмента і пераламаў яе напалам.
Выгляд спевака са зламаным інструментам, які глядзіць сам не ведае куды, бо нават не ведае, што здарылася і хто гэта зрабіў, усім прысутным напэўнаўрэзаўсяўпамяць, але ўсё ж не настолькі, каб яны пабачылі ў гэтым нешта большае за звычайны інцыдэнт, якія заўсёды здараюцца там, дзе ядуць і спяваюць. А такія рэчы памятаюцца толькі датуль, пакуль іх не заслоніць час і ўсё, што ў гэтым часе здарыцца горшага і страшнейшага. Быў, як мы ўжо казалі, 1938 год, сапраўдныя беды і пакуты яшчэ толькі набліжаліся, і хто б пасля ўсяго таго шукаў вялікі сэнс у нейкай недаспяванай песні і нейкім зламаным сазе.
Што з табой, чалавеча? Абдэль апусціў яму руку на плячо. Ты мне не йітокай! — перадражніў Радаслаў заграбскую гаворку Абдэля і страсянуў з пляча сем кропляў,
кожная з якіх была з чалавечую слязу. Гэта былі кроплі сланечнікавага алею.
Больш яны не бачыліся, і іх жыццёвыя дарогі нідзе зноў не перасекліся. Абдэль Г афіч паехаў у Г радачац па новы саз, але песню «У Трэбіні-месце» больш ніколі не спяваў. Ён баяўся, што зноў здарыцца нешта, ад чаго ён не зможа даспяваць яе да канца. Рэч у тым, што ён так ніколі й не даведаўся, чаго той незнаёмы чалавек так уз'юшыўся, і таму быў схільны верыць, што прычына была не ў ім, а ў нечым, пра што не варта распытваць, бо яно было па-за чалавечым разуменнем. «Ятрыб» заставаўся адчынены да вясны 1941-га, калі Абдэль зразумеў, што насталі часы, калі шмат хто пройдзе па Іліцы з галавою пад пахай, і таму, пакуль свая галава на плячах, яму самы час выканаць абавязак усякага мусульманіна і выправіцца ў паломніцтва ў Мекку.