Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Тым часам, калі прайшоў першы, а за ім і другі месяц, а пасля і восень 1945-га, а пра жонку і почуту не было, Радаслаў занепакоіўся. Пачаў слухаць начныя паведамленні па радыё, шукаў яе імя ў спісах зніклых і знойдзеных, ездзіў у Бялград і чакаў там да раніцы каля брытанскай місіі, ды ўсё дарма. Першы раз яму падумалася, што, можа, ён і памыліўся, што застаўся ў Заграбе.
А тады на пачатку лістапада здарылася нешта, што стане важным і ў гэтай гісторыі, і ў жыцці гандлёвага памочніка з Любушкага. Быў надвячорак аднаго з тых дзён, напоўненых смуродам каналізацыі, калі паўднёвы вецер нясе імглу з далінаў Савы аж пад самае Слемя. Радаслаў прайшоў праз Цмрок і ў адной з тых прывідна пустых вуліц,
паміж віламі, якія развіталіся з адной гісторыяй і яшчэ не дачакаліся другой, а таму ў іх ужо цэлыя месяцы ніхто не жыў, перад ім узнікла жанчына, убраная як удава, з вуаллю на твары, з выгляду — эпізадыстка з мадзярскай аперэты. Пане, чы то вы, пане? — скакала яна перад ім на адным абцасе. Другі быў паламаны, таму жанчына адзін момант нагадвала балерыну з камічнай оперы, а праз імгненне — Кульгавага Піта з дыснееўскіх мультфільмаў. Ва ўсялякім разе яна яго не спалохала і ніяк глыбока не ўразіла, аднак яму ўсё адно было непрыемна. Мабыць, таму, што ён не бачыў яе твар пад вуаллю.
Пане, што ж вы ўцякаеце, як вам не сорамна! Я чакала на пана цэлы дзень! — хапала яна яго то за кішэню паліто, то за руку. Урэшце спатыкнулася і, падаючы, ухапіла яго за нагу.
Так ён стаяў пасяроддарогі з жанчынай, якая, нібы змяя, абвілася яму вакол нагі і крычала на ўвесь голас, а ён яшчэ не прамовіў ні слова. Каб захацеў, ён мог бы стрэсці яе з нагі і пайсці далей сваёю дарогай, мог бы раздушыць, як лясную ягаду, ніхто б і не пабачыў і не пачуў. Але нашто яму было гэта? Мо і знайшліся б, хто так і зрабіў бы, але не ён, не РадаслаўКатраман. Ямутолькі зрабілася млосна, замуцілася ў галаве, быццам выпіўтой градачацкай слівовіцы.
Пане, калі пан дасць мпе дзесяць кунаў, дзесяць дынараў і дзесяць райхсмарак, то я пану ўсё скажу! He маеце? Як то не маеце? Ну добра, як не маеце, дык я з вас не вазьму... Яна схапіла яго пад руку і павяла за сабой. Урэшце яны апынуліся ў сутарэнні маёнтка ў канцы Пантаўчака, які апошнія насельнікі, здавалася, пакінулі выскокваючы праз вокны разам з рэчамі. Шыбы на другім паверсе былі разбітыя, а па садзе — параскіданыя дэталі мэблі, дамскія трумо і тумбачкі, расколатыя люстэркі, размаляваная начная пасудзіна і цацкі. Вялікая анучная лялька, якая пераляцела цераз жываплот, ляжала, углядаючыся шклянымі вачыма ў нізкае неба. Радаслаў падумаў, што так выглядае дзіця, якое, упаўшы, зламалахрыбет. Ён прыгнуўгалаву іўвайшоў
у цемру, што пахла сухімі яблыкамі, карыцай і гваздзікай. Утульная і цёплая заграбская восень. Яму зрабілася лягчэй, калі ён зразумеў, што трапіўу нечы нармальны дом.
Кончыкамі пальцаў яна дакранулася яму да шчакі, а пасля схамянулася і скінула вуаль. Ёй магло быць шэсцьдзесят, шэсцьдзесят пяць гадоў, яе твар быў адным з тых, для якіх бывае добра састарыцца, бо тады ніхто ўжо не шукае ў іх нічога прыгожага ці не адчувае прыкрасці, калі не знаходзіць. Прабачце, што я на вас так напала, сказала яна і ўсміхнулася, я раблюся такая, як толькі пераступлю парог, ужо шмат гадоў. Iнічога тут не зробіш. А мне трэба час ад часу выходзіць, каб пабачыць людзей. Вы ўмяне першы за апошнія... не ведаю колькі. He сярдуеце? Бачыце, тут я спакойная і добрая. Добрая старая ведзьма, засмяялася яна тым смехам, якім смяюцца, калі хочуць пачуць нешта добрае.
Вядома ж, Радаслаў панне Аўгусце Субатычанец у той самы момант сказаў, што яна ніякая не ведзьма, а тым больш не старая. Яна запарыла яму гарбатку з сухіх дзічак, і так пачалася самая дзівосная і ў нейкім бяздотыкавым сэнсе самая эратычная ноч у ягоным жыцці. Ён сказаў, што чакае жонку, якая, можа, ніколі й не вернецца, а Аўгуста яму адказала, што відавочныя клопаты — зусім не клопаты і што Сабіна абавязкова вернецца. Ён здзівіўся — як можа яна так легкадумна пра гэта гаварыць, быццам суцяшае суседку, ад якой уцякла канарэйка, але яна ўсміхнулася і сказала, што пра суседскую канарэйку не ведае нічога, а пра ягоную жонку ведае напэўна. Адкуль? Адтуль, што бачыць яе жывую ў ягоных вачах. Вось так і сказала, а ў Радаслава амаль слёзы не паліліся, і ў кожнай слязе па Сабіне. Ён ніколі не здолее гэта растлумачыць. Калі б яму нехта іншы казаўтыя рэчы, што казала Аўгуста, ён бы з яго ўнайлепшым выпадку пасмяяўся. У людскіх вачах, лічыў Радаслаў, можна ўбачыць толькі тое, на што яны ў той момант глядзяць.
На развітанне яна яшчэ сказала яму, што ён шчаслівы чалавек, бо не можа ўявіць сабе няшчасце, якое было б не
ал гэтага свету. I яшчэ сказала, што хоць ён гэтага і не разумее, але нашы жыцці прынамсі адзін раз ужо здарыліся. Шкада, што мы больш не пабачымся, сказала Аўгуста, калі адчыняла дзверы, больш ніколіне пабачымся, яна была сумнейшая, чым ён мог бы сабе ўявіць. Чамуж не пабачымся? Вось, прыйдуз Сабінай, калі яна вернецца... Аўгуста адмахнулася і апусціла позірк. Ён, не ведаючы, што зрабіць, абняў яе. Мы не пабачымся, бо па-за хатай я вар'ятка. Нічога з таго, што я табе сказала, я не магла б паўтарыць на вуліцы. Інаштотабе зноўпрыходзіць?Хіба што адняшчасця, але каліты будзеш няшчасны, я ўжо буду нежывая.
Ён азірнуўся яшчэ раз, перш чым выйсці з саду на вуліцу. Аўгуста глядзела на яго з парога, і здавалася, яна хоча прыдумаць нешта вясёлае, крыкнуць яму на развітанне. Аднак або яна нічога не прыдумала, або Радаславава ўражанне было памылковае. Заграб абуджаўся ад сну, і чулася, як на бруку бразгоча нейкі бляшаны прадмет. Скажам, малочны бітон.
У ноч перад Куццёй здарыўся цуд. Ён ужо клаўся спаць, калі пачуўся званок у дзверы. He, ён не ўздрыгнуў ад страху, Радаслаў не падзяляў страхаў свайго часу, але яму нават не падумалася, што прыйшло ягонае шчасце. Праз дзесяць хвілін яны ўжо сядзелі за кухонным сталом, праўда, не за такім, як чатыры гады таму, на ім ужо не ляжалі чатыры жыдоўскія зоркі і за ім не панавала мёртвая цішыня. Ці была гэта іхжыццёвая перамога? Калі пра гэта гаворыцца пазней, то бясспрэчна так, але ні Джуру, ні Пэрле, ні Саламону, ні Сабіне, ні Радаславу не прыйшло ў галаву, што тая кухонная сцэна паўтараецца. Чалавек паводле сваёй прыроды не звык сваё шчасце параўноўваць з папярэднім няшчасцем. Але Радаслаў узгадаў пра Аўгусгу, добрую старую ведзьму, і ўжо збіраўся сказаць, што мусіць іх з ёй пазнаёміць, але не паспеў, бо ўсе чацвёра загаргаталі адначасова. Мілыя карцінкі з лонданскага жыцця стваралі ўражанне вяртання з летняга адпачынку.
Можна сказаць, што ад таго дня пачалося Радаславава цывільнае жыццё. 3 Сабініным вяртаннем ён раптам стаў
заграбцам, амаль што карэнным, праўда, з нейкім цьмяным паходжаннем, але з устояным штодзённым рытмам. Ён уладзіўся на працу, купіў кватэру, правёў Джуру і Пэрлу ў Ізраіль (і не было ўжо болей прзферансу, Хітрэца і BaKa), Сабіна нарадзіла Барыса, яны купілі малалітражку «фічу», будавалі летнік на моры, адзначалі гадавіны шлюбу і дачакаліся Барысавага дыплома. Нічога ў тыя часы не здарылася такога, што адрознівала б іх ад соцень тысячаў падобных да іх старанных будаўнікоў сацыялізму, якія вельмі хутка забываліся на той факт, што гэта не адзіны час, у якім яны жылі, што нейкія часы былі й раней. Пра Аўтусту Радаслаў узгадваў прынамсі раз на месяц, адчуваў дакоры сумлення, што не наведалі яе, думаў, што трэба да яе схадзіць на наступным тыдні, а тады зноў забываўся... Міналі гады, усё заставалася, як было, хіба што цяпер ён ведаў, што Аўгусты ўжо, напэўна, няма сярод жывых.
У канцы жніўня 1973 года нарадзілася Саня, унучка Радаслава і Сабіны. Як у іх Барыс, так і Саня ў Барыса будзе адзіным дзіцем у сям'і. Пра рытуалы дзедавай любові шмат гаварыць не трэба. У Радаслававым выпадку яны развіваліся ў адпаведнасці з натурай чалавека, які позна адкрывае для сябе жыццёвыя схільнасці. Даваенны ганддёвы памочнік, які горка шкадаваў, што пакінуў родны край, і паваенны шэф ганддю ў Народным магазіне, а пазней і фінансавы дырэктар, пра якога ўсе, ад касіркі да міністра, казалі, што ён — сапраўдны шляхціч, якіх цяпер больш няма, быўпроста створаны, каб аднойчы стаць дзедам. Уся мудрасць і дабрыня гэтага свету і ўсё, чым Бог — як здавалася — не надзяліў Радаслава Катрамана ў яго раннія гады, перанеслася на Саню.
Упершыню ўжыцці ён заспяваў на поўны голас. Калі Саню запісалі ў музычную школу, дык і дзед вырашыў навучыцца на нечым граць. Часткова, каб паказаць дзіцяці прыклад, ачасткова ітаму, што зразумеў — даросламу мужчыну зусім не сорам цэлы дзень нешта дрынкаць. Ён прыгадаў песні сваёй маладосці. У тым ліку з родных мясцінаў. Можа
і тую — «У Трэбіні-месце». Але пра інцыдэнт у сталоўцы «Ятрыб» так яшчэ й не ўзгадаў.
У весну 1996 года Саня прывяла да дзеда з бабай на нядзельны абед Бояна. Гэта нешта сур'ёзнае? — удавана строга спытаўся Радаслаў. Так, гэта нешта сур’ёзнае, сказала Саня. Бацька й маці ў гэтай гісторыі былі неістотныя. Хоць дзед насамрэч нічога не вырашаў, — заместягогэтазаўсёды рабіла Сабіна, а пазней Барыс і ягоная жонка, пакуль аднойчы раптам не адышла, — усім было вельмі важна, што дзед скажа. Было прыгожа чуць, і калі ён гаворыць, і калі маўчыць.
Мінула два гады, Саня і Боян ужо нейкі час жылі разам, але пра вяселле яшчэ не думалі. Проста ў іх пакалення вяселлі былі не ў модзе, дый не было ім патрэбнае пацверджанне іх кахання з боку дзяржавы або царквы. Аж пакуль аднойчы ўвечары ёй упершыню не падумалася, што бабка і дзед не вечныя і што відавочна блізіцца дзень, неверагодны, незразумелы і абсалютна немагчымы, калі іх больш не будзе. Яна расплакалася перад тэлевізарам. Боян спалохаўся, бо толькі што ўсё было ў парадку, а цяпер яна плача і не можа прамовіць ні слова, і таму абняў яе і спытаўся, што здарылася, што яна такое прыгадала... Яна толькі й магла сказаць, што дзед Радэ і бабуля Сабіна некалі памруць і што трэба нешта рабіць. Дык давай зладзім вяселле, запрапанаваў Боян. Так, вяселле былодобрай ідэяй. Яктолькіяны вернуцца з мора — адразу дамовяцца наконт даты і месца.
Дзясятага жніўня, рана ўранні, яны выехалі на Хвар. Па дарозе да мора, асабліва калі праехалі Карлавац, яны апынуліся ў вялікім заторы. Калоны машынаў даўжынёю па некалькі кіламетраў паўзлі, як тыя вусені, што жывуць у соснах і, выеўшы душу аднаму дрэву, спускаюцца на зямлю і, прыляпіўшыся адзін да аднаго, сотнямі перабіраюцца на іншае. Але Саня не зважала ні на заторы, ні на гарачыню — хоць звычайна ўвесь час бурчэла, чаму ён не купіў машыну з кліматызацыяй — а без упыну гаварыла пра вяселле. Яно мусіцьбыцьвяліііііікае, найбольшаеўсвеце, пасярод нейкага сяла каля мора, але каб мора не было відаць. Было б добра