Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
наняць нейкі стары дом культуры, у такіх сёлах яшчэ знойдзецца вялікі дом культуры, прывезці шмат рэстаранных столікаў і паставіць іх літарай U, накрыць белымі абрусамі, расставіць старасвецкія талеркі і срэбныя прыборы, ну добра, хай не срэбныя — гэта задорага, і замовіць усе тыя старыя стравы, якія ўжо болып ніхто не гатуе. Вядома ж, парасятаў з яблыкамі ў роце. I печаных ягнятаў і казлянятаў і ўсіх дабротаў божых... Але перш за ўсё трэба з'ездзіць у Герцагавіну, у Боснію або куды яшчэ і знайсці музыкаў, якія ведаюцьусе дзедавы песні. I тыя, якія ён напявае ўхаце, і тыя, якіх ужо забыўся, што спяваліся ў Любушкім. Можа, вяртаючыся з Хвару, яны заехалі б у Любушкі? Проста паглядзець, як выглядае месца, адкуль паходзіць дзед Радэ... Ага, так яны й зробяць. Амаль па дарозе, дый часу хапае...
Боян толькі ўсміхаўся. Ён быў шчаслівы, бо Саня была шчаслівая, і яму нават у галаву не прыходзіла нагадаць ёй, штб яна яшчэ зусім нядаўна казала пра людзей, якія ладзяць вялікія вяселлі і трацяць на іх грошы, за якія маглі б жыць гадамі. Зрэшты, чаму б і не зладзіць, калі іхняе вяселле насамрэч не іхняе, а Радаславава. Каб дзед паказаў бабе Сабіне — якую ён пасля столькіх гадоў усё яшчэ трымае за руку, калі яны гуляюць па Іліцы, — як святкуе сапраўдны герцагавінец вяселле сваёй унучкі. Што праўда, ён ніколі, ні найменшым жэстам, а тым больш словам, не даў зразумець, што ён нешта такое хоча, але і Боян заўважыў, што стары пад канец жыцця часам пачынае шкадаваць, што ніколі не расказваў пра сваё дзяцінства і маладосць сваім блізкім, нібы нечага саромеўся. Ён ганарыўся, што людзі лічаць яго заграбскім панам, увесьчас паўтараў, што наваттаварышы з камітэта ніколі не называлі яго таварышам, але ўсё роўна яму балела, што ён страціў той свой першы свет. Можа, яму гэта балела ўсё жыццё, але ў старасці чалавек робіцца мякчэйшы і выяўляе слабасці, пра якія не ведалі нават тыя, хто найбольш яго любіць.
Вядома ж, больш за ўсё Бояну падабалася тое, што будзе хавацца ад Радаслава ў найболынай таямніцы — аркестр
з гармонікай, скрыпкай і рознымі дзівоснымі інструментамі, на якіх выконваюцца толькі сэўдалінкі. Уласна кажучы, ні ён, ні яна не маюць уяўлення, што такое тыя сэўдалінкі, яны чулі «Эміну» Ібрыцы Юсіча, адну такую песню спявала і Ёсіпа Лісац, а калі на нейкую студэнцкую вечарынку трапляў які сараевец, дык маглі заспяваць і «Як пайшоў я на Бэнтбашу». Але абое яны разумелі, як для дзеда будзе важна, калі ён зусім нечакана пачуе песні, з якіх ён, скажам так, створаны. Прынамсі нагэтулькі, наколькі яны створаныя з «Азры» і «Хаўстора». Боян ужо загадзя з нецярпеннем чакаў прыгодаў з пошукамі аркестра. Г эта здавалася яму нечым накшталтдаследніцкай экспедыцыіўджунглі Амазоніі.
Замест спадзяваных сямі гадзін, да Спліта яны даехалі за чатырнаццаць і мусілі там заначаваць, бо не паспелі на апошні паром. Калі ж нарэіпце дабраліся да Хвара, свабодныхпакояўужо не было, хоцьрэзервацыю зрабілі за месяц наперад; таму яны паехалі ў Елсу, з Елсы ў Врбоску... Пры першым ужо купанні Саня наступіла на марскога вожыка, а калі ўсё прайшло, на Бояна напала трохдзённая мігрэнь. Саня тым часам згарэла на сонцы, тэмпература падскочыла пад сорак, і ён з болем у галаве павез яе да доктара ў Хвар, а везці назад быў ужо не ў стане. Тады праз два дні нехта скраўу іх машыну, і пасля пяцідзённых пошукаўдзяжурны паліцыянт абыякава паведаміў, што аўтамабіль не скрадзены, а адбуксіраваны за недазволеную паркоўку. Якая недазволеная паркоўка, пры неасфальтаванай дарозе, за тысячу кіламетраў ад цывілізацыі!
Карацей кажучьі, праз тры тыдні абое адчувалі сябе так, быццам вярталіся з вайны ці з палону, а не з адпачынку на моры. I ўсё адно яны былі шчаслівыя, калі ўсё гэта адбывалася, і яшчэ шчаслівейшыя, калі ўсё закончылася. Яны смяяліся, як ненармальныя, пераказваючы адно аднаму ідыёцкія прыгоды, у якія разам патрапілі. Магчыма, гэта найвышэйшая стадыя, якой можа дасягнуць закаханая пара. Ім мала, што яны разам, яны яшчэ адно аднаму пра гэта расказваюць.
Каля Слуня Сані зрабілася блага. Што й не дзіва пасля ўсяго, што яна перажыла за гэты адпачынак. Яе доўга і грунтоўна ванітавала, зусім як дзіця, якое не пераносіць язду. Ён трымаў яе за лоб, яна казала яму — прабач... Ён смяяўся, а яна саромелася, бо ён бачыў яе ваніты. I ён тады смяяўся яшчэ больпі. Як жыць з жанчынай, калі ні разу не бачыўяе ваніты або... Перастань, не кажы! Або яе гаўно... Калі не пабачыш — значыць, вы не ўступілі ў шлюбныя дачыненні і аўтаматычна можна развесціся. Ну, усміхніся й ты хоць разок! Саня ўсміхнулася, бледная, як сцяна ў дагледжанай сельскай школе, з сінімі кругамі пад вачыма, як смерць у нардычнай міфалогіі. Так, тыя кругі яго ўсё ж трошкі занепакоілі. Яна заснула і не прачыналася да Заграба.
Калі яны пад'ехалі да дома, ён спрабаваў яе пабудзіць, але яна толькі прастагнала, каб пакінуў у спакоі. Ён узяў будучую жонку на рукі і занёс у ложак. Так Боян упершыню перанёс Саню праз хатні парог.
Раніцай, запанікаваўшы, ён пазваніўяе бацькам, бо Саня падала пры кожнай спробе ўстаць з ложка. Яны прыехалі праз пятнаццаць хвілін. Ай, усёўпарадку, сказаў бацька, гэта ўсё ад перамены клімату. Маці села да Сані ля ўзгалоўя і гладзіла ёй валасы. Здаецца, зяцёк, ты яе зусім распесціў. 3 намі яна не была такая, жартаваў бацька. Боян пайшоў на кухню згатаваць чаю.
Я хачу ў прыбіральню, сказала Саня. Бацька падаў ёй руку — дапамагчы ўстаць, падхапіў пад пахі, каб не ўпала, і паспрабаваў так завесці ў прыбіральню. Але Саніны ногі валачыліся па паркеце, як у дзіцяці, якое зарана вучаць хадзіць. Дзетачка мая, што з табой, расплакалася маці. Перш чым бацька ўзяў яе на рукі, Саня ўсікалася. Боян стаяў на парозе пакоя з чайнікам у руцэ, стаяў, разявіўшы рот і так шырока расплюшчыўшы вочы, што яго позірк, здаецца, умяшчаўнешта значна большае і балючае за малое Саніна цела.
Яны дамовіліся, што дзеду і бабе пра Саніну хваробу не скажуць. Прынамсі да першых аналізаў. Па Вінаградскай
сплывала летняя залева. Было халодна, нібы ў кастрычніку ці лістападзе. Я знайшоў дом культуры, самы што ні ёсць. Сяло за дзесяць кіламетраў ад Шыбэніку. А адзін фрэнд з Мостару напісаў, што няма чаго мучыцца і шукаць музыкаў, там ёсць выдатны аркестр, найлепшы ў Босніі... Будуць і срэбныя прыборы. Дадуць напракат у«Інтэрканпіынешпалі». Толькі трэба будзе глядзець, каб госці не пакралі відэльцы... Боян гаварьгў, гаварыў і гаварыў. Інфузія кропля за кропляй спускалася з вышыняў, якія Сані здаваліся недасяжнымі. Яна баялася, што кропельніца дрэнна замацаваная, што трубка няспраўная, што нешта не ў парадку і нябачная паветраная бурбалка трапіць у жылу і заб'е яе.
А калі наш дзень? — пыталасяяна. Першагакастрычніка, да таго часу ты мусіш быць на нагах. Яна засмуцілася. Калі б Боян не сумняваўся, ён бы так не казаў — мусіш. Ён кажа мусіш, бо думае, што яна тады яшчэ не будзе здаровая. Было гэта пятага верасня, за дзень да таго, калі доктар Кулянін запросіць Саніных бацькоў у свой пакой. Бацька будзе плакаць, чапляцца пальцамі за доктаравы плечы і паўтараць: Толькі пяць працэнтаў, прашу вас, толькі пяць працэнтаў, дайце майму дзіцяці пяць працэнтаў... Доктар будзе маўчаць, кусаць вусны і бяздумна глядзець на капіляр заплаканага вока, які яму нешта нагадваў. Колер дзьмухаўца або, можа, бомбу.
Ён даў ёй месяц жыцця. Так кажуць, але гэта няпраўда. Лекары не даюць жыццё, а толькі мераюць тое, што адносна лёгка мераецца, і спрабуюць змяніць чалавечы лёс. У рэдкіх выпадках, калі іх асабліва кране лёс нейкага пацыента, бывае, што і яны павераць у падманную надзею і будуць паміраць разам з ім, як будуць паміраць маці, бацька, муж... I хоць доктар Кулянін не даў нават пяці працэнтаў, што Саня здолее выжыць, ён у той самы момант ухапіўся за яе жыццё, нібыта яно ў яго самога было апошняе і адзінае. I ён паміраў, як будзе паміраць толькі два ці тры разы за ўвесь свой лекарскі век.
Яны папрасілі яго схлусіць дзеду Радаславу і сказаць, што Саня трошкі прыхварэла, але праз месяц будзе здаровая. Кулянін пагадзіўся. Ён прычакаў старога наверсе сходаў і яшчэ накрычаў на яго, бо той бег, скачучы праз тры прыступкі... Любое сэрцаўтакімузросце, пагражаўён... малады арганізм гэта іншая справа, папярэджваўён старога... трэба час ад часу рабіць кардыяграму, няважна скардзіцца чалавек на нештаці не, павучаўдоктар... Прамінулі добрыя тры хвіліны, а гэта вельмі шмат, перш чым Радаслаўвымавіў: Мая Саня... Куляніняшчэраз яго папярэдзіў, каб бярогсябе. На маладым усё лёгка загоіцца, а стары чалавек згасне, як свечка. Неяк так і сказаў.
Радаслаў Катраман увесь той дзень і амаль цэлую ноч праседзеў каля сваёй унучкі. Яна пры ім трошкі ажыла, амаль што вярнуўся колер твару, яна хацела, каб яе пасадзілі, абірала апяльсін і частавала трошкі сябе, трошкі дзеда, які болып за ўсё на свеце ненавідзеў апяльсіны, але цяпер мусіў есці і моршчьгўся ад апяльсінавае кісліні. Аж пакуль ад гэтага моршчання не пацяклі слёзы. Саня засмяялася, а за ёй засмяяўся і ён, што вось, плача ад кіслага апяльсіна. Больш праліў слёз, чым лежачы ў матчынай калысцы...
Я чуў пра вяселле! Ад каго? Дык жа кажуць у горадзе. А яшчэ кажуць, што гэта будзе найбольшае вяселле, якое бачыў горад Заграб, і апрача таго, што будзе яно зусім і не ў Заграбе. Ну вы паглядзіце, а гэта ж была таямніца! Эх, не можаш ты ад мяне схаваць ніякія таямніцы, Радаслаў Катраман з Любушкага — найболыпы шпіён пасля Мустафы Голубіча! Пасля каго? Пасля Мустафы, аднаго чалавека, ён ужо даўно памёр...
Сапраўды добрым выдаўся той світанак, якім ехалі трое мужчынаў. Зялёны мерседэс павольна пераязджаў Саўскі мост. Барыс нікуды не спяшаўся, Радаслаў і Боян яго не падганялі. Сані ўжо значна лепш, паўтаралі яны адзін аднаму. Дактары ніколі не ведаюць усё да канца, казалі яны ў адказ. I пачыналі прыгадваць прыклады, калі й каму лекар сказаў, што яму засталося столькі і столькі, а пасля
хворы жыў яшчэ сто гадоў. Радаслаў ведаў найболып такіх выпадкаў. Або стараўся як мага болей іх выдумаць. Давай некуды заедзем на адну чарку стоячы, запрапанаваў ён. Можам да нас, у мяне ёсць хварская траварыца, сказаў Барыс. А не, гэта не тое, адказаў Радаслаў, стоячы можна толькі ў карчме...