Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Назад з Меккі ён ужо ніколі не вярнуўся. Жонка Аміна будзе чакаць яго да смерці, але так і не даведаецца, што здарылася з яе мужам. У газетах пісалі, пгго на поўдзень ад Емена патануўкарабельз паломнікамі. Можа, Абдэльбыўна тым караблі. А можа і не. Як бы там ні было, па ім застаўся саз, пад які не была даспяваная песня пра Зубчавічаў Фату і пра смутную жаласць у Трэбіні-месце.
Радаслаў Катраман праз шэсць месяцаў пасля здарэння ў «Ятрыбе» ажаніўся з Сабінай Вайс. Перад самым вяселлем ён даведаўся, што ягоная жонка — жыдоўка, але гэта яго не надта цікавіла. Якія б нямірныя ні былі ягоныя пачуцці да роднага краю і да яго песняў, Радаслаў быў у абсалютным міры з Богам. Гэты мір палягаў у факце, што ён разбіў бы галаву любому басяку, які насмеліўся б заявіць уголас, што Божага сына распялі сваякі ягонай Сабіны.
Стары Джура быў задаволены, што не памыліўся ў зяцю. Ёнвучыўягогуляцьукарты, вадзіў на матчы «Граджанскага» і тлумачыў, што ва ўсім свеце няма лепшых гульцоў за Івіцу Бэкаі ІцуХітраца. Бэк, нажаль, выехаўуфранцыю. Замест таго, кабмы цяпер маглілюбавацца ягонымі нагамі, Івік цяпер любуецца ножкамі французскіх прыгажуняў.
Лёс тыповы для вялікага мастака! — гэтак Джура Вайс заканчваў кожную сваю размову пра футбол.
Вайна прыйшла неспадзявана, на палове партыі ў прэферанс і пасярод футбольнага матчу. Джура бачыў, што сыны Ізраілевы пакідаюць горад, але лічыў, што іх страх перабольшаны, што гэта толькі наступства празмернай пабожнасці. Ён не баяўся дый у сінагозе быў рэдкім госцем. Калі патрабавалася на нешта даць грошы — на дапамогу сіротам і старым або на новую форму ддя «Макабі» — Джура заўсёды даваў шчодрай рукою, але не дазваляў уцягнуць сябе ў справы, якія датычылі Бога, веры і народа. Ён казаў, што ён жыд паводле сваёй, а не чужой меркі і што толькі Бог ведае, чыя мерка правільная.
Але калі д'ябал прыйшоў па сваё, ніхто ў Джуры пра ягоную мерку не пытаўся. Яны сядзелі за кухонным сталом і маўчалі. Іх пяцёра і чатыры Давідавы зоркі на стале. Ад таго часу толькі Радаслаў быў свабодным чалавекам, які, выходзячы з дому, не мусіў чапляць на левы бок грудзей жоўты знак. У той момант ягоны сорам быў большы за страх Джуры Вайса, ягонай жонкі Пэрлы і іхніх сына Саламона й дачкі Сабіны. Калі б у яго спыталіся, чаго б ён цяпер хацеў найболей і што б надало сэнс ягонаму жыццю, Радаслаў Катраман, гандлёвы памочнік з Любушкага, сказаўбы: каб яму далі тую жыдоўскую зорку, каб ён не розніўся ад тых, з кім жыве, і ад той, якую кахае. Аднак хоцьягонае жаданне было безразважнае, яно не было знакам немаведама якой адвагі або ахвярнасці. Каб Радаслаў не ажаніўся з жыдоўкай, каб яе бацька фактычна яго не ўсынавіў і не пачаў вучыць картачным хітрыкам, каб не размовы пра Івіцу Бэка і парыжскі «Рэйсінг» і каб ён некалі ў максімірскім парку не пагладзіў першы раз Саламона па галоўцы, ён застаўся б цалкам абыякавы да ўсяго, што адбывалася і будзе адбывацца з жыдамі.
I гэтак, найперш ад сораму, а пасля зразумеўшы, што жыццё блізкіх людзей пад пагрозай, ён зрабіў нешта, што ў якія пазнейшыя часы ўспрымалася б як прыклад найвышэйшага гераізму. За некалькі дзён, карыстаючыся сямейнымі
і зямляцкімі сувязямі і парушаючы ўсе магчымыя законы, ён распрадаў усю маёмасць Джуры Вайса, нават і тое, што фармальна не мог прадаць, бо яно трапіла пад іпатэку усташскай паліцыі. Падкупіў, каго трэба, падмануў тых, хто даў сябе падмануць, і гэтак праз два тыдні пасля той ночы, калі яны глядзелі на чатыры шасціканцовыя зоркі на кухонным стале, Джура і ягоная сям'я апынуліся ў Лондане. Пра тое, як яны туды дабраліся, можна было б расказаць асобную гісторыю, але дзеля таго што яна не мела б дачынення ні да выпадку ў сталоўцы «Ятрыб», ні да смерці Сані Катраман, пакінем яе да лепшай нагоды.
А чаму Радаслаў не выехаў у Лондан, а вырашыў расстацца з жонкай, пакуль не скончыцца вайна? Гэта адно з тых пытанняў, на якія ёсць дзясятак магчымых адказаў, і ніводзін з іх не будзе правільны. Калі Джура ўяго спытаўся, чаму ён не едзе з імі, ён адказаў, што застаецца ў Заграбе, каб яны мелі куды вярнуцца. Калі Пэрла ўпрошвала яго перадумаць і дарма не рызыкаваць жыццём, ён сказаў, што мае дрэннае адчуванне і таму не можа паехаць. Калі Саламон у яго спытаўся, ці яны яшчэ калі-небудзь пабачацца, ён абняў яго і прадыктаваў на вуха чэмпіёнскі склад «Граджанскага». Калі Сабіна ў апошнюю ноч прамовіла: Калі гэта канец... — Радаслаў прыкрыў ёй далонню вусны і сказаў: Эх, бедная мая, каб я ўмеў спяваць так, якяне ўмею, я заспяваў бы табе адну песню, якая заставалася 6 з табою ўвесь час, пакуль ты не вернешся. Пасля Сабіна плакала, а ён смяяўся і спрабаваў яе казытаць. Ён не ведаў, што жанчына перастае баяцца козыту, калі ў яе цякуць слёзы.
Як толькі Радаслаў Катраман выправіў сваіх з Заграба, вайна для яго была скончаная. Ён бадзяўся па пустым горадзе, сядзеў да раніцы ў навакольных корчмах і сябраваў з хлопцамі, якія плоймамі прыязджалі з яго родных мясцінаў, нехта ў чорнай уніформе, нехта ў дарагім гарнітуры з ангельскай тканіны, але бальшыня ў сялянскай вопратцы і са скрынямі добра прасушанага і спрасаванага
герцагавінскага тытуню, які яны хавалі на гарышчах дамоў уцэнтры. Калі пасляўзнікнення на кухонным стале чатырох Давідавых зорак ён адчуў, што насталі ліхія часы, і калі яго ахапіўтады пякучы сорам, дык цяпер Радаслаў, як свабодны чалавек, бачыў, як выглядае радасць апакаліпсісу. I не толькі бачыў, але й забыў бальшыню таго, што ведаў раней. Ён пачаў знаходзіць прыемнасць у новым вобразе Заграба, горада, які ўжо не здаваўся яму халодным і агідным, у якім ён больш не адчуваўсябе госцем, які нават падсвядома дбае, каб у яго ў гаворцы не чуўся герцагавінскі клёкат.
Праз Зрыневац1 праходзілі патрулі са знаёмымі тварамі, перад Гарадской кавярняй нехта зацягваў герцагавінскія спевы пра Клобук, вёску каля Любушкага, якая дала новай Харватыі трох міністраў, у сутонні па Званіміравай вуліцы выцягваліся цені трох мінарэтаў, шырыліся пахі народнай кухні, па сходах, што спускаліся ад Долацкага рынку, каціліся славутыя гламоцкія бульбіны... Здалёк даносіліся гарматныя стрэлы, а на кожным кроку чуліся песні пераможцаў. Радаслаўбыўупэўнены, штофрыцыне могуць прайграцьвайнуі што Правадыр2зрабіўмудра, схаваўшыся пад Гітлеравым крылом. Але ведаў ён і тое, што мусіць настацьчас, калі кроўу жылах супакоіцца і ўгаловах перастане пульсаваць шаленства. Як у Нямеччыне, так і тут у нас. Калі гэты час настане, ён будзе зноўса сваёй Сабінай і будзе зноў гуляць з Джурам Вайсам у бэлу і ў прэферанс. Без шаленства няма вайны, без вайны няма дзяржавы, а без дзяржавы Заграб назаўсёды застаўся б горадам, куды Радаслаў Катрамантрапіўпамылкова, без блізкіх і сяброўі без права быцьтым, кім ён ёсць. Калі б у яго восенню 1941 -га або ў наступныя тры гады спыталіся, ці ён сэрцам і душою за Анту Павеліча і ўладу усташаў, Радаслаў бы адказаў, што так —
1 Зрыневац — народная назва плошчы і парку Ніколы Шубіча Зрынскага ў цэнтры заграбскага Ніжняга Горада.
2 Правадыр — кіраўнік Незалежнай дзяржавы Харватыі Антэ Павэліч.
з тым самым запалам, з якім сказаў бы, што галоўная мэта ягонага жыцця — дачакацца дня, калі ён прагуляецца пад ручку са сваёй Сабінай па сонечнай Іліцы. Тое, што гэтыя дзве рэчы ніяк не спалучаюцца разам, яму ніколі проста не прыйшло ў галаву. Як не падумаў ён і пра тое, што здарылася б, калі б у тыя ваенныя гады ён зайшоў у карчму, у якой нехта пад саз спявае УТрэбіні-месце... Узняўбы рукі ўгору і пусціў бы слязу па долі Зубчавічаў Фаты.
Пераварот, прынамсі з ягонага гледзішча, адбыўся зусім нечакана. Можна нават сказаць, што ён быў наступствам аднаго страшнага пахмелля. Можа, найстрашнейшага ў Радаслававым жыцці. Ён запіў з трыма хлопцамі з Пасавіны ў нейкай запляванай харчэўні ў Кустошыі. Яны выпілі не менш за пяць літраў мяккай градачацкай слівовіцы і зусім страцілі розум. Ці ракія была дрэнна перагнаная, ці ў ёй было нешта, чаго не мусіла быць, але ён не памятаўнічога, што адбывалася з ім наступныя дваццаць чатыры гадзіны. А пасля тры дні хадзіў па сваім пакоі ў сутарэнні, і яго ванітавала. Спярша ракіяй, пасля вадою, пасля жоўцю, а пасля крывёй. Ён амаль нічога не бачыў, у галаве ў яго біліся танкавыя дывізіі, ён лопаўся і рассыпаўся ва ўсе бакі і маліў Бога, каб той узяў яго да сябе... Пра родную жонку за тыя тры дні ён не ўспомніў ні разу.
Калі на чацвёрты дзень ён на карачках выпаўз на вуліцу, там было на што паглядзець: суседаў сын, сямігадовы Ёжэк, прабег па вуліцы, махаючы сцяжком з пяціканцовай зоркай. Ён пасунуўся за хлопчыкам, каб забраць у яго сцяжок і за вуха прывесці да бацькі... Так, так, мытутусе свае, дзеці гуляюць у тое і ў сёе, нікому не шкодзіць, але што калі прыйдзе нехта незнаёмы, калі нехта вернецца з фронту і пабачыць, як малы махае камгуністычным сцягам? Прыстрэліць, як зайца! Ён думаў прыгразіць Ёжэкаву бацьку, шаўцу Міклаўжу, старомужартаўніку — восьімалыўяготакісамы! — алеперш чым яму з такой галавой удалося злавіць Ёжэка, Радаслаў ледзь не наткнуўся на незнаёмага чалавека з аўтаматам на грудзях і з той самай зоркай на пілотцы. Радаслаў застыў
на месцы, адчуў, як зямля закалыхалася ў яго пад нагамі, і патануў у змроку.
Першае, што ён пабачыў, калі апрытомнеў, была галава чалавека з зоркай. Эй, таварыш, ты жывы? спытаўся партызан. Жывы... таварыш, шапнуў Радаслаў Катраман. У той момант ён не столькі праймаўся тым, што прапала дзяржава, колькі радаваўся, што ўсё ж не звар'яцеў ад той градачацкай слівовіцы.
Даволі хугка прыстасаваўся ён і да новых гістарычных абставінаў. У яго пыталіся, дзе ён быў і што рабіў у вайну, а дзеля таго, што ён не меў на гэта ўцямнага адказу, бо ён ні працаваў, ні ваяваў — не прызнаўся, што міністры з Клобука вызвалілі яго ад ваеннага абавязку — пакінулі на ноч у турме, а пасля выпусцілі. Апрача таго, што змяніліся сцягі і ўніформы, Заграб застаўся такі, які быў. Праўда, менш цяпер было людзей з родных мясцінаў, але сустракаліся і яны. Галоўнае, што цяпер ніхто не памятаў, хто што яшчэ ўчора гаварыў і хто якія песні спяваў. Радаслаў Катраман вылечыў сваё пахмелле і чакаў, калі вернецца ягоная Сабіна. За чатыры гады вайны толькі аднойчы ён атрымаў вестку, што яны жывыя і ў іх усё добра, але гэтага яму было дастаткова. Ён спадзяваўся, што Вайсы вернуцца і што Сабіна кахае яго, як раней.