Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Яны стаялі за стойкай вакзальнага буфета і праз вітрыну разглядалі людзей, якія некуды едуць. Жанчыны цягнулі чамаданы на колах, і з выразу іх твараў было відаць, што яны ледзь здолелі іх зачыніць. Хлопец і дзяўчына неслі ўдваіх вялізную торбу, кожны за адну ручку, і ўсё роўна ім было цяжка. 3 кішэні плашча тырчала газета, стары разламаў напалам французскі хлеб, паліцыянт правяраў дакументы ў хлопца, бо паводде твару засумняваўся, што яму ўжо васямнаццаць, прабегла група, што спазнялася на аўтобус у Вараждзін... Людзі былі неверагодна жывыя, і варта было як найдаўжэй на іх глядзець. Пасля адной чаркі стоячы яны выпілі другую — «бояпрыйшоўдзвюманагамі»,пасля трэцюю — «ну, за аднагодка паміж ног», і чацвёртую — «на дарожку». У восем раз'ехаліся па дамах. Ужо не было таго добрага настрою. Нават Радаслаў больш не прыгадваў выпадкі, калі лекар сказаў, што некаму застаўся толькі месяц жыцця.
Тым надвячоркам Саня расплакалася, як толькі Боян з'явіўся ў дзвярах пакоя. Хоць ён і прасіў Куляніна не рабіць гэтага, абяцаючы, што кожны раз будзе побач, калі Сані спатрэбіццаўпрыбіральню, гэтай раніцай ёй паставілі катэтэр і падклалі судна. Ёй быццам сказалі — ты зараз памрэш — і зрабілі ўсё, каб яно так і выглядала. Ён не мог знайсці патрэбныя словы, а таму сядзеў, маўчаў, гладзіў яе па руцэ і думаў, як было б добра легчы зараз побач з ёю. Хочаш апяльсін? — спыталася яна, калі спалохалася, што ён збіраецца ісці.
Дарэмна наступнай раніцай спрабавалі адгаварыць Радаслава ісці ў шпіталь. Ён сказаў, што яшчэ не страціў розум і ведае, чаму яны гэта робяць. Упершыню ў жыцці ён
накрычаў на сваю Сабіну і так моцна бразнуў кухоннымі дзвярмі, што трэснула шыбіна. Можа ён сказаў ёй нешта, чаго нельга было казаць, бо Барыс абняў маці, і яго больш не хвалявала, куды пайшоў бацька. Ён гэта заўважыў, але ўжо не ведаў, што такога страшнага сказаў Сабіне. Памятаў толькі адчуванне, з якім казаў тыя забытыя словы.
Саня была зусім спакойная і гаварыла так ціха, што дзед мусіў прытуліць вуха да яе вуснаў. He паддавайся, сказала яна яму. Япапрасіла б маму, але ведаеш, яна ж істэрычка, сказала яна яму. Дык папрашу цябе. I слухай спакойна, што я скажу. Што б ні здарылася, хай наша вяселле будзе такім, якім мусіць быць. I скажы Бояну, што ўсё павінна быцыпак, якмы дамовіліся. Думаю, мяне ўжо не будзе. Але хай перад кожным, хто прыйдзе, ляжыць нейкая мая рэч, нейкая драбніца, хоць што-небудзь. А Бояну ты купіш хустку, самую вялікую і самую прыгожую. Зрабі гэта за мяне, абавязкова...
Радаслаў заставаўся спакойны і засяроджаны, пакуль яна гэта казала. I пасля, пакуль шукаў па крамах хустку (знайшоў адну вялікую, вышываную, амаль што дзявочую) і пакуль шукаў па Санінай кватэры розныя драбніцы, таксама дзейнічаў засяроджана. Але была тая засяроджанасць не ад гэтага свету, і не паказваюцца з такой засяроджанасцю на людзях. Усярэдзіне яго ледзяным холадам пякло нешта яшчэ страшнейшае за ўнуччын адыход. Радаслаў ведаў, што некалі, вельмі даўно, сам спрычыніў чараду падзеяў, якая ўрэшце й прывяла да гэтага. Можа, нехта скажа, што ўсё гэта глупства, можа, ён і сам бы сказаў тое самае, калі б гэта адбывалася з некім іншым, але зусім не істотна — глупства ці не глупства тое, што сваёй дасканалай логікай прыводзіць чалавека да непапраўнага няшчасця і адчування вечнай правіны. Вось жа, ён ведаў, што вінаваты, і трэба з гэтым змірыцца.
Настаў час зноў вярнуцца да інцыдэнту, што здарыўся ранняй восенню 1938-га ў сталоўцы «Ятрыб» на Ткалчычавай вуліцы, перад завулкам, птго ідзе да Новай Весі. Калі
ў залу ўвайшоў Радаслаў Катраман, гандлёвы памочнік з Любушкага, ведучы за руку Сабіну Вайс, дачку багатага заграбскага жыда, Абдэль Гафіч якраз узяў саз і збіраўся заспяваць. Маладая пара якраз садзілася, калі Гафіч адспяваў першы радок, у якім гаворыцца: «У Трэбіні-месце смутна жаласць стала». Тады Радаслаў Катраман першы раз закрычаў, але сярод гаманы яго ніхто не пачуў. Пакуль Гафіч паміж двума радкамі перабіраў струны (а і ў гэтай, і ў шмат якіх іншых сэўдалінках такі прамежак зусім не кароткі), госцю хапіла часу набрацца лютасці. Калі пачуўся другі радок, «захварэла бедна Зубчавічаў Фата», у любушанца закіпела кроў, ён крыкнуў яшчэ раз і шпурнуў прадмет, які пераламаў інструменту шыю.
Так песня была перапыненая і ўжо ніколі не была даспяваная. Але калі б Радаслаў Катраман не ведаў працягу, калі б насамрэч не ведаў песні, ён не спрычыніў бы гэтага інцыдэнту. I няважна, што ўз'юшыўся ён не ад таго, пра што спяваецца ў песні, а таму, што і песня, і Зубчавічаў Фата паходзяць з яго родных мясцінаў. А ў недаспяваным працягу сэўдалінкі «У Трэбіні-месце» здараецца так, што Фата кладзецца на смяротную пасцель і наказвае маці дачакацца гасцей на яе вяселлі, даць кожнаму з іх падарунак, а Фацінаму каханаму падараваць шаўковую хустку, каб было чым выціраць слёзы па Фаце.
I вось праз шэсцьдзесят гадоў песня распачалася зноў з таго месца, на якім была спыненая. Але замест таго, каб быць адспяванай, яна адбылася ў жыцці. Ці ў галаве ў Санінага дзеда. Ды гэта ўсё роўна, бо няма ніякай розніцы — здараюцца няшчасці на яве ці толькі ў галовах людзей, якіх тычацца. Той, каго яны не датычаць, скажа, што ўсё гэта глупства, а той, хто толькі нешта прачуў ад іншых — што забабоны часам ствараюць цуды. Першыя, магчыма, паспачуваюць, а другія, магчыма, паставяцца з пагардай. Лёгка ўсім ім, каго смутак у гэты дзень абміне.
Але чалавек заўсёды на нешта спадзяецца, таму і Радаслаў, падрыхтаваўшы вясельным гасцям падарункі і хустку Боя-
ну, накіраваўся да таго дома ў канцы Пантаўчака, знайсці Аўгусту, добрую ведзьму, якая прадказала, што будзе нежывая, калі яго спасцігне няшчасце. Спрабуючы падмануць лёс і логіку, паводле якой было амаль неверагодна, каб Аўгуста дажыла да ста або нават ста дзесяці гадоў, ён купіў папярэдне ў краме на Брытанцы дзвесце грамаў кавы і вішнёвы сіроп. 3 гэтымі старасвецкімі знакамі ўвагі і прыхільнасці ён падышоў да дома, якога больш не было, і пазваніўудзверы, што знаходзіліся натым месцы. З'явіўся паліцыянт, відавочна, ахоўнік рэзідэнцыі, які сказаў, што панна Аўгуста Субатычанец тут не жыве...
Было вырашана больш Радаслава аднаго з хаты не выпускаць. За два тыдні Санінай хваробы дзед зусім здаў. Сагнуўся да зямлі, ні з кім не размаўляў і толькі паўтараў, што вяселле мусіць адбыцца і што ўсё мусіць быць так, як дамовіліся маладыя. Як усё закончыцца, тады можна будзе і яго завесці да доктара... А што значыла тое «ўсё»? Ніхто больш не наважваўся плакаць. У Запруддзі, у кватэры дзеда і бабы, па начах цяпер усе разам сядзелі і спалі па чарзе. Боян не наважваўся пайсці дадому, бо калі зазвоніць тэлефон... Барыс казаў, што мусіць быць побач са старымі... Чакалася тое, што ўрэшце мусіла стацца.
Толькі віноўнік не мог сядзець і чакаць. Ён ведаў, што яшчэ нешта мусіць зрабіць, і ўбіў сабе ў галаву ідэю фікс, што, каб унучка ачуняла, дастаткова знайсці старога сазлію1, які проста даспявае сваю песню да канца. Як толькі ён гэта зробіць, Саня зноў будзе толькі Саня, а не Зубчавічаў Фата. Калі ж Радаслаў зразумеў, што яго не пускаюць з хаты, ён тут жа ўголас абвінаваціў і сваю жонку, і сына, і зяця, і нявестку, якая бог ведае дзе, што яны спрабуюць забіць яго ўнучку. Тады выклікалі хуткую дапамогу, знайшлі некага, хто завязе дзеда. Усё дарэмна.
Каля дзясятай гадзіны раніцы, дваццаць восьмага верасня, Радаслаў Катраман знайшоў на дне шуфляды з да-
1 Сазлія — музыка, які грае на сазе.
кументамі згублены запасны ключ ад уваходных дзвярэй. Ён крадком выйшаў з хаты, пакуль усе спалі, змучаныя чаканнем тэлефоннага званка. Саня ўжо трэці дзень была непрытомная, а паміраюць звычайна на світанні, тамуяны й засыналі толькі калі возьмецца на дзень, супакоіўшыся, што яна перажыла яшчэ адно світанне. I колькі б яны ні казалі, што было б добра, каб яна ўжо адышла і больш не мучылася, кожны з Саніных блізкіх патаемна падпісаўся б пад тым, каб дарагое ім стварэнне цярпела вечныя пакуты. Каб толькі не памерла.
Нікому ніколі не будзе ясна, як васьмідзесяцігадовы стары прабраўся ў палату пад носам у шпітальнага вартаўніка і дзяжурнай сястры, як дастаў кропельніцу і катэтэр і вынес дзяўчыну на двор, так што яго зноў ніхто не бачыў, і як нёсяе ад Вінаградскай да самай Ткалчычавай. Няўжолюдзі й праўда нічога не заўважылі і няўжо ж няма нічога незвычайнага ўвідовішчы, калі нейкі стары праз увесь горад нясе паўголую і непрытомную дзяўчыну? Гэта ўсё ж было б трошкі дзіўнейшым за тое, што нейкі дзед паверыў, што ўратуе ўнучку, калі ёй будзе да канца даспяваная песня. Усё роўна якая. He будзьце да яго пагардлівыя і не кажыце, што ён не вінаваты ў яе хваробе.
Пакіньце чалавека ў спакоі! Нашто вам ведаць, дзе ён жыве, які ў яго нумар тэлефона і ці ёсць у яго дзеці? I чаму ён мусіць ехаць з вамі ? Пусціце яго ў машыну хуткай дапамогі! Так, дзяўчына мёртвая, хай ён едзе з ёй. Калі вы будзеце да гэтага чалавека добрыя, ён вам скажа, як яе звалі. I што насамрэч здарылася. Як толькі супакоіцца, ён вам усё раскажа.
ГАСУЛ1
Цяпер ноч, Энверу мой, над лесам ужо засвятлела, мне ўставаць на світанні, а я й не сплю. Лёг я, як і заўсёды кладуся, калі Субха паклала дзяцей і спарадкавала хату. Ты ж нас ведаеш, паглядзім мы адно на аднаго, яна мне: муж мой! — аяёй:усемыБожыя! — ікожнынасвойбок. Янада сценкі, а я да акна. I так спім. Ведае Субха, чаму так, ведаю я, чамутак, і будзе нам спакойна да самай смерці. Добрытакі спакой, калі светлаўсэрцы, але калі ёй ці мне стане смутна, дык робімся мы самотныя, акурат нібыта нас Алах стварыў на розных нябёсах. Зрабіўшы адно, забыўся пра другое.
Смутна мне, Энверу, таму й не сплю. Заплюшчу вочы, і як бы мяне й не было, аж раптам здрыгануся і нешта ўва мне закрычыць — не, Захіру, не спі, бо калі заснеш, адразу будзе раніца і ўсё, што яна з сабой прынясе. Таму я супраціўляюся сну, гляджу праз расчыненае акно, як бялее неба надлесам, ужо не засну, але ўсё адно ведаю, што зарана настае заўтрашні дзень. Але зноў жа, каб да заўтра заставалася і дзесяць гадоў, мне й іх было б мала на тое, што я мушу зрабіць.
Каб я толькі ляжаў і думаў, як яно было, калі не было так, як цяпер, дык і гэта было б лепей, чым спаць. I тады я звяртаюся да цябе, браце Энверу. Калі б ты быўтут, зараз мы выйшлі б удвор, кожны сеў бы на свой услончык, курылі