Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
1 Гасул (тур./араб.) — рытуальнае абмыванне нябожчыка перад пахаваннем.
б цыгаркі і ціха гаварылі, каб нас не пачулі, калі хто п'яны забрыдзе на світанні. Нялёгка з п'яніцамі ў гэтым горадзе. Як усіх ведаеш, дык табе можа кожны пагрукаць у дзверы.
Пачаць гэтую гісторыю варта ад Османа, ейнага бацькі, які ў той час сек дровы пад Олавам і прыносіў іх у горад, а калі прыйшла Аўстрыя, дык яго павысілі да штрасэнмайстра. Ніхто ў чаршыі не ведаў, што такое штрасэнмайстар, але ж напэўна нешта важнае, калі ўжо так важна гучыць. Аж страх бярэ, калі чуеш — штрасэнмайстар. Пытаюцца ў Османа, дзе ж твае дровы, во ўжо зіма, чым мы будзем грэцца. Аён пацісне плячыма, заклапочана памахае галавой і кажа: Шукайце каго іншага на дровы, я іх па службе сячы не магу, не пасуе гэта штрасэнмайстру. Пачуўшы такое, людзі спачатку адступаліся, не дай Божа нешта пытацца, бо ў кожнай дзяржаўнай службе ёсць нейкая таямніца, а ад дзяржаўных таямніцаў лепш трымацца далей, але тады адразу рахавалі, што Осман мог бы ім быць нечым карысны. А таму, калі ён ішоў па чаршыі, яго запрашалі ўсвае крамкі залатары, гадзіншчыкі, кушняры, сукнавалы, і кожны частаваў Османа — хто кавай, хто салепам1, хто байрамскай баклавой і падсоўваўяму нейкую пекнуютацу, саган, порткі або гадзіннік. He давай, не трэба мне, не магу я за гэта заплаціць, казаў ён, але гаспадары не слухалі: Ды ну, Османе, дружа, нашто ж плаціць, цяпер не тыя часы, цяпер трэба памятаць, хто да цябе быў добры, каб пасля яму нечым вярнуць. I вярталі гэта Осману, які некалі прыносіў ім дровы, дык ён добра ад гэтага вяртання прыгаспадарыўся і пры гэтым ніколі не зграшыў душою і не запляміў гонар. Нічога ён ім не абяцаў, нічога не прасіў задарма, а толькі крыху часцей, чым звычайна, гуляў па чаршыі, але тут да яго не магло быць ніякіх папрокаў. Прайшло можа й паўгода, калі ў яго нехта ўрэшце спытаўся, як яму ідзе служба, ці мае штрасэнмайстар шмат працы. А Осман разводзіць рукамі і кажа: Калі б Алах гэтую працу прыдумаў для сябе, дык
1 Салеп — безалкагольны напой з кораня аднайменнай расліны.
лепшай не мог бы і прыдумаць. Я даглядаю дарогу паміж Кладнем і Олавам, часам прыбяру які камень або галіну, усё, што магло б трапіць пад колы возу або экіпажу.
Пасля нехта казаў: Але ж і надурыў нас гэты Осман, як яшчэ ніхто не дурыў! Маўчы, дурань, не ён нас надурыў, а гэта ў нас паганая натура і заечае сэрца. I праўда, хто б сказаў, што ў Аўстрыі ёсць такія, хто даглядае дарогі, а назва іх пасады палохае, грозіць і абяцае, бы яны на султанскай службе! Штрасэнмайстар гэта амаль як намеснік пашы, калі й не вышэй. Але ніхто сур'ёзна на Османа не злаваў. Меў ён розум, але больш у тым, што замоўчваў, чым у тым, што казаў.
Калі ён яшчэ нарыхтоўваў дровы, ажаніўся ён з дзяўчынай з Кладня. Звалі яе Эміна, і яна заікалася. Прывёўён Эміну ў Сараева, ад чаго ў яе, няшчаснай, яшчэ больш язык пачаў заплятацца. Вялікая чаршыя, вялікі страх. I калі Осман выпраўляўся ў дровы, бывала, што й па дзесяць дзён яго не было, Эміна заставалася з ягонымі бацькамі, людзьмі старымі і наравістымі. Асабліва бацька, ніяк не мог ён перажыць, што сын прывёў у хату няўдалую нявестку, а маці іпто, ёй абы мужу дагадзіць, пачала ўсюды вадзіць Эміну, каб зняць сурокі, паіла яе цудадзейнымі водамі, карміла шалёнымі грыбамі, што толькі не рабіла, каб Эміна нармальна загаварыла. Але ўсё дарэмна. Ты, мой Энверу, ужо й не мог бы таго памятаць, але былі такія дні, што Османава жонка не ўмела й аднаго слова вымавіць да канца. Мы, дзеці, прыстаўлялі вуха да сценаў іх дома, каб пачуць, як заікастая Мінка па хаце клапоў палохае. Так чамусьці пра яе казалі. Яна плакала і спрабавала вымавіць Божае імя, бо Османаў стары казаў, што тут шайтанская работа, бо калі яна і Алаха не можа паклікаць, дык трэба яе выкідаць з хаты.
Зусім іншая справа была, калі Осман вяртаўся з Олава. Тады і бацька і маці супакойваліся і сціхалі, былі з нявесткай ветлівыя, што ветлівейшымі й быць няможна, старая насіла ёй усё на стол і для выгляду не дазваляла, каб тая па ваду хадзіла. Маўляў, каб не прастудзілася. Насамрэч яны
баяліся Османа, ён адзіны прыносіўухату грошы, з Эмінай ажаніўся ад кахання, якое ўяго і праз два гады не перасохла, дык стары са старой тіільнавалі, каб ён не заўважыў, што адбываецца, калі яго няма. Яна яму не скажа, бо й як бы сказала такое, калі няздольная вымавіць і прасцейшыя рэчы. He ведалі яны, што Эміна, калі яны двое застаюцца адны, звінела, як ручаінка, так што Осман яе час ад часу пляскаўпа пальцах: Дай жа мне сказаць! А яна смяялася і не давала яму ўставіць слова. Вось так было, але пры гэтым яна ніколі яму не сказала, што старыя ёй робяць, калі ён адыдзе ў Олава.
Неўзабаве патым, як Осман зрабіўся штрасэнмайстрам, Эміна зацяжарала. Была зіма, снегу нападала да шыі, а яны ляжалі ў ложку і грэліся. А што калі я не нараджу табе сына ? — пыталася яна. А што калі гэты снег ніколі не растане, калі ты пра такое спыталася? I так снег растаў, прыйшла й мінула вясна, а Эміна ў Блаславёную ноч, лайлатуль-кадр, пачала нараджаць. Пры вячэрняй малітве адышлі воды, пасля пачаліся доўгія пакуты, поўныя сухіх слёз і крыкаў, якія чалавечаму вуху не былі чутныя, але не дай Божа было паглядзець на яе твар. На ім выяўляўся лямант усіх пакутнікаў, ад самага першага і да апошняй Эміны ў гэтую ноч. Старая бабка, што звалася Мэджыда, каля поўначы зняможана апусцілася ля яе ног. Калі яе вывелі, яна сказала Осману: Я ёй дапамагчы не магу, устала дзіця ўпоперак і не выходзіць. Усё цяпер у Божых руках.
Сярод ночы бегаў ён па чаршыі, крычаў ад брамы да брамы, узнімаў людзей ад стала, яму казалі — не дзяры ж ты глотку, шайтане, у такую ноч! — і ўціскалі галовы ўплечы, калі чулі, пра што йдзецца, але жанчын, абазнаных у гэтай справе, знайсці было нялёгка. Усё ж знайшліся дзве: Фатыма, бабка, якой было даўно за восемдзесят і якая прывяла на свет палову Джыджыкаўца, Мэйташа і частку Вішніка, і цыганка Джулізара, маладая і моцная жанчына, у якой сваіх дзяцей не было. Прывёў ён іх дадому, думаючы толькі, ці яшчэ жывая ягоная Эміна.
У Блаславёную ноч Осман тройчы выракаўся свайго
дзіцяці, заклінаючы ўдумках Алаха, каб злітаваўся з ягонай жонкі.
Ужо днела, калі Джулізара выцягнула на свет Эмініна дзіця. Дзікае мяса з сеткаю жылак, невядома дзе ў яго рукі, дзе ногі. Сіні камень на дне ручая. Мёртвае, вымавіла цыганка, але схапіла яго старая Фатыма і вытрасла з дзіцяці смерць. Адны кажуць, што яна зрабіла гэта за імгненне, другія — што ёй спатрэбілася паўгадзіны. Смерць часу не заўважае.
Які гэта знак, калі ў ноч лайлатуль-кадр нараджаецца дачка? На гэта, як і на любое іншае пытанне, смяротныя людзі будуць мець розныя адказы. Калі ў думках у іх дабро, дык пабачаць у гэтым шчаслівы знак. А калі такія, як Османаў бацька, тады скажуць, што Алах не хацеў ні таго дзіцяці, ні ягонай маткі. Але напэўна ўсё ж праўду маюць першыя, бо не мінула й месяца, як Османаў бацька выпусціў дух. Ён і не хварэў, а толькі перад пятнічнай малітвай закруцілася ўяго ўгалаве перад Бегавай мячэццю, людзі падумалі, што яму сонца напякло, і пакуль нехта пабег па ваду, яго ўжо не было. He варта смуткаваць, калі Бог забярэ да сябе нечую душу, для няверных яна і так мёртвая, а насамрэч яна перасялілася на той свет, але ёсць такія, пра якіх гэта лёгка сказаць, і іншыя, пра якіх ніяк не скажаш. Пра Османавага бацьку казалася лёгка.
Добра табе, Османе, пад Аўстрыяй, казалі ў чаршыі. I чын атрымаў, і дзіця нарадзілася. Э, дальбог, што да дзіцяці, дык тут царскіх заслутаў пакуль што няма, а што даастатняга, скажутабе шчыра — не падабаецца зусім мне гэтая Аўстрыя! Як жа, Османе, не падабаецца? А так, не падабаецца, вось у мяне ў кішэні дваццаць каронаў, што ж гэта за часы надышлі, што ў мяне такое багацце!
Гэта расказвалі як жарт, дык я ўрэшце й не ведаю, ці насамрэч так было, але калі й не, дык хай будзе вядома, што пачалося ад Османавага імя. Пазней я чуў, што прыпісвалі гэта розным іншым людзям, хто ведае, колькі іх усяго было, на чый розум было падобна, а на чый і не блізка, але Осману
гэты жарт якраз пасаваў, дык можа так яно насамрэч і было. Заззяла яму сонца, калі ўяго нарадзілася дачка, а людзі яшчэ доўга пыталіся, ад чаго ён такі шчаслівы — ад дзіцяці ці ад нечага іншага.
Рэч у тым, што пасля тых пакутаў, якія Эміна перажыла ў Блаславёную ноч, яна больш ніколі не заікнулася. Для яго гэта быў знак. Увесь змрок, што ён у сабе насіў, а было яго, як і ўлюбога іншага чалавека, развеяўся з Османавай душы. Яму яшчэ й трыццаці не споўнілася, а ўсе ўжо ведалі, што ён памрэ шчаслівы.
Эміна болып не магла мець дзяцей. Усе казалі, што яно так і лепей пасля такіх родаў, хто ведае, якія былі б настутшыя. А ім і не трэба было: адно, а яшчэ й дзяўчынка, было дастаткова для іхняй беднасці.
Праз нейкі год нарадзіўся і ты, Энверу, але ты сваёй маці і напалову не быў так цяжкі, як яна сваёй. I так апынуліся мы трое ў Джуджы, нашым завулку. Што праўда, завулак наш нічога асаблівага, я й сёння яго прайду за пяцьдзясят крокаў, але ўсё ж трое дзяцей — замала. Я ўсё думаю, што таму з намі так і было, як было, і выйшла тое, што выйшла.
Ад самага маленства яна была ганарыстая. He дзеўка, а сапраўдны атаман. Осман казаў, што ведае Алах, чаму не зрабіў яе хлопчыкам, бо яна яму цэлы свет перакуліла б дагары нагамі і давялося б яму нанова яго парадкаваць. А ты ад яе атрымаў больш кухталёў, чым ад бацькі з маці. Пойдзе Энвер па сваім баку Джуджы, а яна бац! Пяройдзе ён на другі бок, а яна зноў плясь! Я цябе бараніў, а яна мяне гэтак падступна сваімі дзеравянікамі ды па галёнках. Яшчэ й сёння, калі мяняецца надвор'е, я адчуваю як мне коле ўтых месцах, дзе мяне ейная нага пацалавала. Два-тры разы пратне мяне пераддажджом, але я мушудобра пільнаваць, каб не прайшло, каб я мог адчуць і ўхапіцца далонню за галёнку, каб яно ад мяне не ўцякло.
Здаецца мне, што я і тады глядзеў на яе гэткімі ж вачыма і думаў: будзеш ты мая і будзе і бац і плясь гэтым чорным валасам.
А валасы ў яе з маленства былі чорныя, як сажа, такія чорныя, што на сонцы аддівалі сінню. Аднойчы завяліся ўяе вошы, і маці мусіла яе абстрыгчы. Яна й не шманае, а я, як яе пабачыў, расплакаўся. Баішся, піто цяпер я хлопец і буду цябе біць? — спыталася яна. Так, сказаў я, баюся.