Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Але ж маткі бачылі, як заваёўнікі адольваюць муры, як спальваюць горад, як забіраюць сыноў, а пасля забіваюць іх недзе далёка ў сваёй краіне. I таму, пакуль муры былі яшчэ не адоленыя, яны прысыплялі сваіх дзяцей вечным сном. А каб і целы іхнія не дасталіся ворагу, сямнаццаць матак з'елі сямнаццаць сваіх сыноў, аднаго прыгажэйшага за другога, што маглі быць героямі.
Што было далей, ужо й не так важна, бо заваёўнікі ніколі не знойдуцьтое, па што прыйшлі. He было болей матчынага страху, а заваёўнікі не маглі вышукаць, дзе ерусалімскія маткі схавалі сваіх сыноў.
Страх з'явіцца ў іншым месцы і будзе сыходзіць ад таго самага або нейкага іншага роду. Таму гісторыя гэтая не пра сямнаццаць матак і іх сямнаццаць сыноў.
Гэтая гісторыя не апавядае і пра таго, хто ўсё бачыў, але нікому не мог дапамагчы. He пра таго, хто ўсё чуў, але не меў каму сказаць. He пра таго, хто быў тут увесь час, але калі іншыя пералічалі імёны, ніводзін пра яго не ўзгадаў. He пра таго, хто быў найлепшы і абраны, каб весці, але й не пра таго, хто быў такі малы і нязначны, што не апынуўся нават сярод тых, хто быў ведзены.
Гісторыя гэтая расказвае пра агу Латыф-агу і ягонага сябра Сулеймана, а адбываецца яна невядома ў якім годзе, перад адной з войнаў, якіх было столькі, што ўсякі, хто чуе гэтую гісторыю, вольна можа ўявіць сабе любую вайну. Але найлепей тую, якой і не было, бо так будзе менш мёртвых галоваў, а гісторыя і так не страціць таго, дзеля чаго была расказаная.
Сваіх коней абодва асядлалі задоўга да пачатку гісторыі. Лёгка ўгадаць, што першы, на світанні аднаго дня, ускочыў на свайго белуна Сулейман і што толькі каля паўдня за ім выехаў Латыф-ага. Сулейманаў страх быў старэйшы, а ў Латыф-агі нарадзіўся ў той момант, калі ён павярнуўся спінай да роднага парога. Датуль ён казаў бацьку: не паеду! — а бацька прасіў — едзь! Калі не ведаеш нашто, даведаешся, яктолькі выедзеш.
Так і сталася, што, як толькі ён больш не мог бачыць свой дом, у ім пасяліўся страх. Трымценне конскага крыжа, дыханне прыгожай жывёліны, за ранейшымі абставінамі гэта дадавала сілы вершніку, а цяпер яму здавалася, што й конь ягоны баіцца. Сапе, нібы здыхае, дрыжыць, бы яго шыю працінае нож, бяжыць, як бягуць толькі тыя, хто не ведае, куды прывядуць іх ногі. I чым больш адлаляўся Латыф-ага ад бацькавага позірку і ад дома, які ўжо й не быў яму домам, ён усё больш баяўся. Гнаў ён каня, каб той
скакаў хутчэй, і як конь паскараў хаду, Латыф-агу зноў было занадта павольна. Добры быў у яго конь, лепшы за ўсіх, што мы ведаем. Настолькі добры, што палічыў бы яго за дзіва кожны, хто нешта пра коней ведае. Латыф-ага пра коней ведаў найболып, але свайго найлепшага не лічыў за дзіва. Ён здаваўся яму павольным нават тады, калі Латыфага прыспяшаўяго звыш ягонай конскай прыроды. Поўз, як слімак раннім летам праз белы надмагілыіы камень.
Цяжкая ж тая туга, што агарнула майго гаспадара, думаў конь пра Латыф-агу. Ніяк яму пад грыву не даходзіла, што Латыф-ага баіцца. Ці ж можа чалавек баяцца, калі не ўмее стаць на заднія ногі і заржаць, пабачыўшы перад сабою ваўка?
Што да Сулеймана, то ён не гнаў свайго белуна і ў палову таго, што мог яго конь. А мог ён шмат, бо ў конскім свеце быўдругі, адразу заЛатыф-агавым варанцом. Але Сулейман разлічваў, што ягоны бялун мусіць скакаць далёка, далей, чым ён калі-небудзь быў, так далёка, што ён яшчэ й не можа сабе ўявіць. Таму варта ашчаджаць яго сілу. I скакаць паволі, праз усю зямлю Босніі. На ўсход ці на захад — залежыць з якога боку глядзець і ці назіральнік углядаецца ўздоўж усіх вялікіх рэк або, можа, глядзіць дагары нагамі. Але гэта яго праблема, а не Сулеймана ці Сулейманавага каня. Дык хай ён і думае пра тое, куды падарожнічае чалавек і ягоны конь — на ўсход ці на захад.
Белунова хада па пыльнай дарозе гучыць, як калі б'е сябе ў грудзі дужы мужчына. Але не той, каторы выхваляецца сваім геройствам, а адчайнік, бацька, уякогапамёрладзіця. Адгукаецца зямля пад белуновымі капытамі. На шчасце, не мае яна сэрца, бо тое ўжо сто разоў разарвалася б у яе ад такога журботнага гуку. А як коней у Босніі багата, панскіх, а яшчэ болей бядняцкіх, і балыпыня з іх скача па гасцінцах рыссю, бо галоп не чуўся адчасу слаўных Байрамаўі вялікіх бітваў, дык сэрца зямлі разрывалася б штодня па сотні соцень разоў. Бог не даў Зямлі сэрца таму, што Зямля не асарамацілася і не зграшыла, каб ён яе гэтак пакараў.
Пускае Сулейман свайго белуна рыссю і не думае пра Латыф-агу, які ўсё яшчэ далёка ззаду і ад чыйго глухога галопу падае раса з слівавых лістоў і поіць зямлю, з якой паўзыходзяць дзікія травы. Такі гэта год, што не будуць людзі ні сеяць, ні садзіць, а пад расою ўцекачоў будуць узыходзіць такія расліны, якіх доўга не бывала. Або й не было ніколі. Узыходзіць будуць расліны, якіх не стварыў Бог, калі ствараў гэты свет, а якія ўзніклі значна пазней, калі свет павярнуўся супраць Ягонае волі.
Сулейманаў бялун адчувае, як памалу награецца вершнікаў азадак. Калі той яго асядлаў, азадак быў ледзяны, жывёліна здзівілася, наколькі чалавек можа быць халодны. Халаднейшы за мех солі, які нейкі ягоны конскі продак насіў на спіне ад стонскіх капальняў да Ўрандуцкай цвярдыні, і з тых часоў з пакалення ў пакаленне перадавалася тое адчуванне холаду, каб аж да белуна Сулейманавага дайшло, што няма нічога халаднейшага за мех солі. He ведаў бялун, што зрабіла вершніка халаднейшым за соль, бо коні не ведаюць пра чалавечы страх, але калі яшчэ будзе дастаткова жыцця і нагодаў, а там, куды яны прыедуць, знойдзецца кабыла для белуна, і кабыла тая народзіць здаровае жарабя, а яно вырасце ў каня, які знойдзе сваю кабылу, якая таксама ажарабіцца, і малое будзе расці і вырасце ў каня, які знойдзе кабылу... і так далей насустрач часу тых, каму расказваецца гэтая гісторыя, будзе ў пакаленнях коней перадавацца адчуванне Сулейманавага смяротнага холаду, холаду ягонага азадка — што само па сабе будзе выглядаць смешным, як смешна выглядае чужы страх.
Перш чым Латыф-агаў варанец дагоніць Сулейманавага белуна, у вершнікаў яшчэ ёсць час паразважаць пра тое, што яны пакідаюць за сабою. Ага Латыф-ага пакідае агоўства, якое ягоны прапрадзед перадаў прадзеду, прадзед дзеду, а дзед ягонаму бацьку. Агоўства расло, бо такая ў яго прырода. Расці, пакуль аднойчы не прападзе. I вось з Латыфагою той дзень прыйшоў, і цяпер ён думае пра свае палі і выпасы, свірны і збожжа ў іх, пра батракоў, якія болып не
будуць перагортваць збожжа, і тое збожжа пагніе, пра дамы ў чаршыі і за чаршыяй ды пра дамы, што былі б збудаваныя, але ніколі не будуць. Думае Латыф-ага пра тое, што за гэтыя гады прападала, і пра тое, як ён засмучаўся, што сліва слаба родзіць, і пра тое, як ён з гора рваў на сабе кашулю, калі згарэўуягодомуЛакташах, іпратое, якён непакоіўся, калі пачалі адна за адной здыхаць авечкі. Думае Латыф-ага пра ўсё тое, што рабіла горкім ягонае жыццё, і цяпер яму страх падаецца дарэчным, бо ўжо не засталося за што баяцца, як толькі за само жыццё.
А Сулейман, эх, не быў бы ён Сулейманам, хацеў бы нрыгадаць, як усё гэта пачалося. Спрабуе ён ва ўспамінах знайсці дзень, калі ў ім не было страху. Але няма таго дня. Згубіўся, растаў, як лядзяш на сакавіцкім сонцы або як ягоны азадак на белуновай спіне, а быў ён, не можа быць, каб не было таго дня, калі Сулейман жыў без страху, гэтак сама, як жывуць людзі не такія, як ён. Яны ў зацішку сваіх дамоў знаходзяцьчас, каб была ім расказаная Сулейманава гісторыя. А тады кажуць: ну, гэта немагчыма, або — гэта ён усё выдумаў, або — што ўжо тут за гісторыя, чулі мы і лепшыя.
У гэты момант Сулейманаў страх быў такі самы стары, як ён сам. Калі аднойчы ён усё ж успомніць, што было да страху, тады страх стане маладзейшы за Сулеймана. I тады Сулейман здолее яму і загадаць, і прагнаць яго ад сябе, сказаць, каб заняўся чым разумнейшым, параіць, каб некуды пайшоў, пагрукаў некаму ў акно, ветліва павітаўся з дрыготкай рукой нейкай жанчыны. Але цяпер гэта немагчыма. Сулейман са страхам аднагодкі. Хоць яны й не браты, але маюць адзін век, той самы досвед і аднолькавы розум, дык ні Сулейман страху, ні страх Сулейману нічога не можа сказаць.
А ці думае што страх пра Сулеймана, калі ўжо Сулейман столькі думае пра яго? Э, ну гэтага ўжо было б занадта, пра гэта ўжо толькі самі страхі могуць нешта ведаць, а яны не гавораць, а маўчаць. Пра гэта можна было б гаварыцьтолькі з чужых вуснаў, што не было б добра.
А як ужо зусім мала часу засталося, перш чым Латыф-агаў варанец дагоніць Сулейманавага белуна, трэба яшчэ нешта сказаць пра той час, калі баяўся толькі адзін з двух сяброў. Прыходзіў Сулейман да Латыф-агі прынамсі раз на сем дзён, бавілі яны вечары на беразе Врбасу, пілі ракію і закусвалі кавалачкам авечага сыру. Напачатку, бывала, прыходзілі і іншыя, абменьваліся з імі парачкай ветлівых словаў, сядалі на траву і ўглядаліся ў зялёную ваду, а пасля ўзнімалі вочы да неба, так што ім на імгненне здавалася, што і неба цячэ. Але неўзабаве яны перасталі прыходзіць. He пілася гасцям тая ракія дый не надта еўся той сыр. Невядома, хто з іх дваіх сказаў ім, каб не прыходзілі, але пэўна, што той другі быў з гэтага шчаслівы і задаволены. Бо можна было падаць яшчэ літр, можа было і яшчэ пяць літраў ракіі, у Латыф-агі знойдзецца, дый Сулейман не быў жабраком, але каб хапіла сыру, яго не магло быць болып за малы кавалачак. Той кавалачак не меўся быць большы за вялікі палец, а яго мусіла хапіць на цэлы вечар.
Тыя, што напачатку прыходзілі, як бы гэтага й не ведалі. I так кавалачак сыру знікаў за паўгадзіны. Знерваваны Сулейман клікаў жонку, яна прыносіла новы кавалачак. Нізавошта не болыйы за папярэдні. I праз паўгадзіны зноў. I так хто ведае колькі разоў. Пасля ім дваім было пагана ад сораму. Здавалася ім, што яны толькі пілі ракію, а сыру і не было. Дык і не было. Ракіі магло быць паўлітра, літр і пяць літраў, але сыр ёсць, толькі калі яго адзін кавалачак, не большы за вялікі палец. Усё, што больш, гэта нейкі відзеж.
Добра, што іншыя перасталі прыходзіць, іначай гэтыя двое забыліся б, што такое сыр.
Э, дружа, што ж цябе так непакоіць? Гэта ж яшчэ менш важна за той кавалачак сыру, казаў Сулейман Латыф-агу. Э, дарагі мой, а штожцябе так палохае? Тое, чаготы баішся, гэта зусім нічога і яшчэ менш за нічога, адказваўЛатыф-ага Сулейману. Так яны суцяшалі адзін аднаго, падбадзёрвалі і бавілі разам той час, які быў да гэтага часу. Ёсць час, а ёсць бясчассе. Як насценны гадзіннік дома ў Латыф-агі выстук-