Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
I заўсёды паўтараецца тое самае, знутры табе нешта кажа, што прычына ёсць, а ў галаву прыходзіць нешта іншае. I сказаўя сабе, трэба паглядзець, ці дабраўся Фарук Бешырлія да Буразавага бурэку.
Дзе ж ты ходзіш, Хамза, мы ўжо спалохаліся! — сказаў Барух Фінцы, як толькі мяне пабачыў. Разбегся ўвесь пікнік, пакуль цябе не было, кажа Фарук і паказвае на адну-аднюткую посцілку, што яшчэ засталася, а на ёй талерка з бурэкам і сырам: гэта мы пакінулі табе.
А мне ўваччу памутнела, язык занямеў і не варушыцца, каб спытацца, хто ж гэта граў на маім гармоніку. Вунь ён, ляжыць на траве, і хоць ты мяне забі, не памятаю, калі ён сціх. Ведаю, што гэтыя двое граць не ўмеюць, а трэцяга тут няма.
А як жа яны пайшлі так рана, яшчэ ж вечар не настаў? Атак, задралі насы і кажуць, на халеру такі гарманіст, прынясе гармонік, а сам знікне. А чаму вы двое засталіся? Хамза, дружа, не сярдуй, перш чым пратрэш вочы, мы сказалі, што будзем цябе чакаць. I кажаш, без гармоніка ніяк? Ну, так і сказалі, яшчэ Бураз сказаў, што хай ён трэсне, калі яшчэ хоць раз успора жонку пячы піту на пікнік. Што, так і сказаў? He, Хамза, хіба не бачыш, што ён бярэ цябе на шармака; бог з табой, ты што, заўсёды такі смурны, як прачнешся?
Хацеў я сказаць Баруху, што я й не спаў, але тады падумаў,
што лепей мне памаўчаць. Можа й сапраўды спаў, а яны двое прыходзілі да мяне, калі я хроп. Вырашыў я таксама не пытацца, хто граў на гармоніку, пакуль мяне не было. Хай самі скажуць.
А лепей, Хамза, давай ты нам двум заграй «Як жа сумна, як настане вечар», якраз час, бо ўжо сонца зайшло. Я гляджу, вунь яно, хаваецца за гарою і асвятляе малы кавалачак неба і нечы дом пад лесам. I сказаў бы я яму, не трэба, Баруху, гэтую песню, ведаеш, як выйшла мінулага разу, але тады мне здалося, што мне будзе лягчэй яе заспяваць, чым яму пра тое нагадваць.
I так я спяваў усё па парадку і як след, глядзеў, як ён усміхаецца, а тады заплюшчвае вочы, калі даходзіла да нейкіх месцаў, на якіх добрыя людзі ўглядаюцца ў сябе, а дрэнныя цягнуцца па чарку, каб разбіць, і ўсё мне было дзіўна, што ён не думае пра Сімху. Або па ім не відаць, што ён толькі пра яе й думае. Як я скончыў, так і сонца зусім зайшло, больш ужо не было відаць, які дом яно асвятляла, і зусім сціх той ветрык з Ігмана. Вось, як бы нехта захінуў фіранкі ў шпітальнай палаце, сказаў Барух Фінцы, і быў час ісці дадому.
Ахто гэта будзе есці? — спытаўся Фарук Бешырлія, калі я закідаў гармонік на плечы, а Барух складаў тую посцілку. Бяры з сабой і не пытайся, сказаўя. Некаму па дарозе аддамо, усхапіўся Фарук, каб мы не падумалі, што ён вяртаецца дадому галодны. Ну ясна, аддамо, толькі складзі ў клунак. I так мы пайшлі і вярнуліся кожны да сябе дадому.
Ну бачыш, нарэшце я й расказаўусю гісторыю.
Гэта быў апошні пікнік чыгуначнікаў на Вытоку Босны. За пару дзён да наступнага каля Лацінскага моста забілі Франца Фердынанда, а неўзабаве пачалася вайна, і доўга не было ніякіх пікнікоў, вечары наставалі, але ніводная жывая істота іх не заўважала, мінулі часы спеваў. У мяне гармонік застаўся пад рукой, але ніколі ўжо мне на ім так добра не гралася, як на тых чыгуначных пікніках і вечарынах. Як толькі я клаў яго на калені, дык перш чым рас-
цягнуць мяхі, пытаўся — хто ж на табе, небарака, тады зайграў? I адразу мне ўжо было не да песняў. Аж пакуль мне Давут Тэфтэдарыя не прывёз у 1927-м з Парыжа новы гармонік. Стары я без ніякага шкадавання прадаў нейкаму Джэмілу Сэрхатлічу, і паехаў ён з ім у Падгорыцу, так што я яго больш ніколі не чуў. 3 Фарукам Бешырліем я сябраваў усе ваенныя гады і быў побач з ім, калі ён увосень 1918-га развітваўся з жыццём. He спытаўся я ўяго, ці памятае ён, як я пракаціўяго ў экіпажы, усё чакаў, пакуль сам скажа. А ён не сказаў. За ўсё мне дзякаваў, і праўдай і перабольшаннем рэкамендаваў мяне Таму, да якога ён адыходзіў, але экіпаж не згадаў. А мне гэта было трэба. Баруха Фінцы паслалі на фронт, ён апынуўся ўпалоне і ледзьжывы вярнуўся з Ніша, пасля я часам сустракаў яго, як ён вечарамі гуляў па набярэжнай пад ручку з жонкай. Так, з Сімхай. Той самай, якая памерла. I кожны раз праймаў мяне нейкі ледзяны холад, калі я іх бачыў, і не ад іх, а ад таго, што я адчуваў, калі ўчэрвені 1914-гаўсамывечар спяваўяму «Якжасумна, як настане вечар» і шукаў на ягоным твары знак, што ўяго памерла жонка. А вось жа не памерла, як і не пах той палын.
Я стары чалавек і ніколі не меў большай тугі за тую, што пагнала мяне да вады, калі я лёг на камень з ямкай пад маю галаву. Мала мне засталося часу, і таму гэтая туга будзе за мной запісаная, калі мяне ўжо не будзе. А найгорш, што я нікому пра яе не мог сказаць, бо кожны б гаварыў — Хамза, дружа, гэта табе сонца ўдарыла ў галаву. Я ведаю, што не сонца, а астатняе мне не важна. Я табе зайграю «Як жа сумна, як настане вечар», калі ўжо ты так хочаш, толькі збегай і знайдзі мне нечы гармонік. Бо мой француз гэтую песню не грае.
МЕКТЭБ1
Омэр, Омэр, што ж ты не ўтапіўся, дай Божа, каб цябе маланка спаліла!
Восьужо шэсць гадоў, як мостарскія маткі гэтымі словамі сустракаюць дачок, калі тыя заплаканыя вяртаюцца позна дадому. Прыязджаў адзін чэх і запісваў, што народ прыдумвае і гаворыць, дык запісаў і тое, што кажуць маткі дочкам. Пасля ён зробіць з гэтага кнігу, а ці будзе хто яе такую чытаць і ці спытаецца, хто і чый быў той Омэр, гэта сёння нікога, наваттаго лайдака чэха, не хвалюе. А найменш хвалюе самога Омэра. Ёнусё робіцьпа-свойму і наўсіх кладзе, за прабачэннем, тое, што мае ў портках, а пра ўсё іншае няхай дбае, хто ўсадзіў гэты горад не там, дзе трэба, і даў яму ўсяго з лішкам, таму й людзей тутэйшых стварыў такімі, што пра сябе яны заўсёды думаюць лепш, чым пра іншых. He буду хлусіць, я й сам такі, бо ў Мостары нарадзіўся, як іўсе мае аж да дзявятага калена. Калі вы ад некага пачуеце, што ён сустрэў Нісімавіча, які не з Мостара, дык ведайце, што хлусіць. Усе Нісімавічы з Мостара, і ўсе — мае родзічы.
Але не буду болей пра сябе, бо Бог ведае, калі тады скончу, — вярнуся да Омэра. Было гэта ў адзін год падчас рамазана, паслаў яго бацька ў пякарню па булкі. Жонка казала: Бог з табой, Ісмэце, хто ждзіця пасылае праз мост! Рэч утым, што Омэру не было яшчэ чатырох гадоў. Але бацька як бы й не чуў. Ведаў, што калі сам пойдзе па булкі, дык па дарозе
1 Мектэб — пачатковая рэлігійная школа.
не вытрымае і абкусае булку, перш чым запаляцца ліхтары на мячэцях, і прападзе ў яго ўвесь пост. А расказвалі, што быў гэта першы раз, калі Ісэт Саліхавіч вытрымаў пост да Блаславёнай ночы1, лайлатуль-кадр, і ні разу не аскароміўся, ні вады не папіў, ні цыгарку не запаліў. Дык, пэўна ж, не можа ён дапусціць, каб на канцы рамазана ўсё пайшло кату падхвосттолькітаму, што панюхаебулкураней, чымтрэба. Але не можа ён і жонку пусціць у пякарню, бо хто ведае, каго яна па дарозе сустрэне і колькі затрымаецца, а калі іфтар2 запозніцца, дык або ў Ісмэта разарвецца сэрца, або трыбух выпадзе праз калашыну, або, не дай Божа, назаўтра пойдзе й пахрысціцца, каб пасціцца два дні на год — калі ўхрысціянаў і столькі мусяць пасціцца. Таму найлепш, каб па булкі пайшоў Омэр. Так, няма яму яшчэ чатырох гадоў, так, яшчэ не вымаўляе ён «р» і «л», так, сядзіць у гэтым дзіцяці сто шайтанаў і робіць яно толькі тое, ад чаго ў хаце і вакол хаты можна запраста загінуць, але пэўна ж у Нярэтву не ўпадзе. Калі ўпадзе, застанемся галодныя, думаў Ісмэт. Прынамсі так казалі тыя, хто ў чаршыі ведае, хто што думае, а не толькі хто што кажа.
Дык каб не зацягваць, бо вы ж напэўна ведаеце, як мусіла быцьдалей: Омэр перайшоўмості кутііўвосем булак, шэсць бацьку і дзве ўсім астатнім у доме. Кошык быў болыны за яго, але ён гераічна цягнуўяго і па дарозе назаддацягнуўда сярэдзіны моста. I тады, што з дзіцяці ўзяць, падумаў, чаму людзі ходзяць па сярэдзіне моста, калі можна і па агароджы. Узлез Омэр на агароджу і толькі хацеў ісці далей, як кошык пераважыў яго, і паляцелі і булкі і Ісмэтаў малы ў зялёную раку. Тыя, хто гэта бачыў, кажуць, што яны так доўга падалі, што можна было пералічыць булкі, якія вываліліся з кошы-
1 Блаславёная ноч — Ноч нрадвызначэння, дваццаць сёмая ноч рамазана, у якую Мухамаду адкрылася першая сура Карана. Найсвяцейшая ноч рамазана.
2 Іфтар — вячзра падчас святога месяца рамазана, якою перапыняецца дзённы пост.
ка. I гэтак плюхнуліся ў Нярэтву восем булак і дзявяты Омэр. Булкі ўсплылі, а дзіця патанула.
Праклінала Фата мужа, што паслаў дзіця па булкі, рвала яму вантробы, як умеюць толькі маткі, вымаўляла словы, пра існаванне якіх ён і не здагадваўся, даставала з яго кожны япрак і кожную долму', што ён за гэтыя дзесяць гадоў з яе рук з'еў, наклікала на яго цяжкія хваробы і смяротныя раны, але каб смерцьдаяго прыйшлаяк найпазней, плявала ў яго і драпала яму твар, пакуль Ісмэт, скамянеўшы, сядзеў на лаве і не ведаў, ад чаго ў яго пусты страўнік, ад таго, што прапусціў іфтар, ці ад таго, што страціў сына.
Добра, можа, і я так пра ўсё гэта не расказваў бы, калі б назаўтра каля паўдня не прыйшлі нейкіялюдзі і не прывялі Омэра жывога і здаровага. Кажуць, што Нярэтва выкінула яго недзе каля Чапліны. Калі й схлусілі, дык схлусілі добра, бо да Чапліны вада не данесла б і кавун, калі б у некага выпадкова выпаў. Пасля ў Омэра пыталіся, як ён застаўся жывы пад вадою. Лёгка, проста я бачыў, што вадою нельга дыхаць. I што ж тады? Дык я вадою й не дыхаў!
Жыла яшчэ нейкі час гісторыя пра малога Омэра, які ўпаў з моста, а застаўся жывы, бо не дыхаў вадою, але ўрэшце знікла, распалася, як восем размоклых булак, і ад усяго гэтага засталося толькі тое, што Ісмэт Саліхавіч пасылаўдзіця ў пякарню, бо не быў цвёрды ў веры, і тое, што Омэру нават Нярэтва нічога не можа зрабіць. Калі ёнужодзіцёнкам бьгў такі, дык які ж будзе, калі троху падрасце. Або герой, або бандыт, трэцяга тут быць не можа!
Але ж памыліліся людзі, а дальбог памыліліся і Ісмэт з Фатай. He стаўіх сын ні героем, ні бандытам, і ні аб'ядайлам — кім бы па бацьку найхутчэй мусіў быць. Каб быць героем, праведным у душы і лютым у справе, Омэру бракавала ўсяго патрошку. Трошкі розуму, трошкі й сілы, а найбольш яму бракавала змроку ў сэрцы. Яму заўсёды ўсё было добра і акурат, любую нягоду ён мог павярнуць на нешта добрае,