Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Ваявода Фаце нічога не казаў, а сваім людзям сказаў што трэба. Яны яго слухалі, але ведалі, што доўга так быць не можа. Я магу сабе ўявіць, як яны ўздыхнулі з палёгкай, калі праз дзесяць дзён дабраліся пад Раманію.
Тут ты будзеш спаць, паказаў ён Фаце на левы бок сваёй пасцелі. Калі я буду спаць, дык ты напэўна не будзеш, сказала яна. Ён прамаўчаў.
Т ры ночы Фата Атлагічанка спявала ўсе песні, якія ведала, так што ваявода вачэй не звёў. He буду я цябе сілаю браць, сказаў ён. He зможаш ты мяне сілаю ўзяць, адказала яна. Мог ты мяне забіць, але не забіў. А іншай сілы ты, ваявода, не маеш. I зноў ён прамаўчаў.
Назаўтра наказаў ён, каб завялі Фату ў Новакаву пячору. Вяло яе двое ягоных гайдукоў, а за тры крокі ззаду ішоў каваль з ланцугамі і кайданамі. Эх, дзеўка, нашто ж ты гэта робіш, пытаўся ён у Фаты, калі яе закоўваў, хіба не было б табе лепей пайсці за ваяводу? Лепшага за яго ты ў Босніі і не знойдзеш. А яна толькі ўсміхалася.
Пакінулі яе гэтак закаваную, але падклалі пад яе пярыну і падушкі. Ежы і пітва ёй не бракавала, а на галаве ў яе была тая самая шапачка, з якой яна выйшла з Ліўна. Але дарэмна ўсё гэта, бо ж няма чарнейшай і страшнейшай ночы за ноч у пячоры, дзе кожны голас чуецца ўтрая і невядома, што цябе разарве — мядзведзь або страх з мядзведзя.
I зноўжа, невядома, каму цяжэй спалася, Фацеўпячоры або ваяводу на правым баку пасцелі, бо як толькі развіднела, ён накіраваўся да яе. Прыйшоў і маўчыць. Маўчыць і яна. I доўга вялі б яны гэтак маўклівыя размовы, калі б ён не ўчыніў нешта, што ніяк не збіраўся ўчыніць, але не мог стрымацца. Кінуўся ён перад ёй на калені і, абамлеўшы, нібыта совае руку ў агонь або дужаецца з мацнейшым за яго, утапіў пальцы ў яе валасах.
Фата не адхінулася і не паспрабавала ўдарыць яго сваімі ланцугамі. Ён паўтарыўтой pyx, аяна нібыта прытулілатвар да яго далоні. Або гэта яму толькі здалося.
Слабы ты, ваявода, сказала яна яму тады, закаваў мяне ў пячоры, а пад мяне падклаў пярыну і срэбныя падушкі. Т ы мякчэйшы за гэтую пярыну, але дарэмна ўсё гэта.
Стаяў ваявода перад Фатай на каленях кожную раніцу, поўдзень і вечар. Калі заставаўся даўжэй, і яго агартаў
змрок, пячора спявала двума іхнімі дыханнямі. Калі б іх нехта пачуў і не ведаў, што гэта, дык падумаў бы, што гэта малады султан мілуецца ў гарэме з найпрыгашэйшай рабыняй у царстве. Але быў гэта толькі голас пячоры і нічога болей. Калі ён кранаў яе валасы, яна не баранілася, але як толькі пытаўся, ці пойдзе з ім, усміхалася, нагадвала яму пра пярыну, казала, што ён слабы, што гэта ў яго кайданы на нагах, але ён іх не бачыць, прыніжала яго так, як можа толькі жанчына, калі яна не ў мужчынскай волі.
Ваявода адыходзіўз панурай галавою і назаўтра вяртаўся. Іншым ягоныя пакуты былі нябачныя, бо разам з імі расла ваяводава лютасць. Па ўсёй Раманіі са страхам гаварылі пра султанаву дачку ў Новакавай пячоры.
Закахалася яна ў яго ў той самы момант, калі ён не забіў яе, калі яна сказала, іпто й яму спатрэбіцца абдэст. Але сваё каханне яна хавала ў сабе, дык каханне да кавурскага ваяводы нічога не мяняла ў самой Фаце Атлагічанцы. Апрача аднаго. Ахма ў яе душы меншаў дзень пры дні, пакуль не зрабіўся ўрэшце не болыны за нейкую мілую згубленую рэч. Ён ператварыўся ўхустку, запхнутую на самае дно куфра. Фата мо й перагарнула б увесь дом, каб яе знайсці, але тады ў рукі ёй трапілася нейкая прыгажэйшая, больш падобная на тое, што хавала яе душа, а калі пасля на дне куфра яна знайшла тую старую, дык магла ўжо толькі ўздыхнуць і ў тым уздыху яе пахаваць. Вось такім бьгў для яе Ахма Вялагіч, калі яна закаваная на пярыне ў Новакавай пячоры сустракала і праводзіла кавурскага ваяводу.
Ачаму бтыневыйшлазамяне? — спытаўсяўяе ваявода. Яна паціснула плячыма і сказала: Прычынаўшмат, як зорак на небе, але адна з іх галоўная. He дабром у нас пачалося, дык дабром яно ў нас і не можа скончыцца.
Чаму ж не можа, спытаўся ён, хто тут за мяне галаўнейшы, каб гэтак вырашыць? Тут можа й няма, але там ёсць, сказала Фата і паказала сабе на грудзі, а пасля ўгару, на неба за пячорным скляпеннем. Пасля ўсяго, што ты ўчыніў, мы, ваявода, не можам быць разам у адным месцы, а мне ў раі не хочацца застацца самой.
Як яна гэта сказала, усё ў яго ўнутры зламалася, і ён заплакаў. He суцяшала яна яго і сама не праліла ні слязы.
Прыходзіў ён і насіупнымі днямі, кленчыў перад Фатай, але больш не кранаўяе валасоў. Пытаўся — цітабе холадна, ці не цвёрда, ці не баішся мядзведзяў, а яна круціла галавою і ніколі ні пра што не прасіла. Хай бы хоць папрасіла, каб ён яе вызваліў, яму было б лягчэй. Але не прасіла і пра гэта.
Змяшаліся неба і зямля, калі Ахма Вялагіч пад'ехаў на кані пад Раманію. Настала ноч сярод белага дня, маланкі білі ва ўсё, што было вышэйшае за ружэйны прыклад. А яму хоць бы што, гоніць свайго варанога да першай кавурскай хаты.
Бухнуў нагою ў дзверы, а той, што яму адчыніў, у руцэ трымаў нож. He забіць цябе я прыйшоў, кажа Ахма, я прыйшоў спытацца. Там яна, у Новакавай пячоры, кажа кавурын, хоць Ахма не паспеў яшчэ нічога спытацца. I добра, калі ты прыйшоў збавіць нас ад гэтай нядолі.
Рассыпаючы вакол сябе грымоты, наракаў Ахма на свой павольны розум. Трэба было засячы кавурына, бо Фату назваў нядоляй.
Знайшоў ён яе ў пячоры на пярыне, пад галавой падушка, а на руках і нагах ланцугі. Стаіць Ахма, глядзіць на Фату Атлагічанку і не падыходзіць. Калі ты ў ланцугах, то я прыйшоў цябе вызваліць, але калі ты ў срэбных падушках, то дарма я прыйшоў. А цяпер сама скажы.
Hi ў адным і ні ў другім, адказала Фата.
I прыгадаў ён нябеснага гадзіншчыка, як той сказаў, што дарэмна ключом накручваць сэрца, калі прыйшоў яму канец. Хацелася яму павярнуцца і пайсці, пусціць каня ісці сваёй дарогай, а на сябе наклікаць маланку.
Праўда? — спытаўся ён яшчэ раз.
Праўда, Ахма, сказала яна і паглядзела на яго, а ўсмешка ў яе была як магіла сярод пустых кладоў.
Абярнуўся ён, а за ім кавурскі ваявода. Стаіць чалавек за Ахму на галаву ніжэйшы, у руцэ стрэльба, за поясам дамаская шабля, якія некалі даўно насілі. He варуіпыцца і нічога не кажа, а маланкі ззяюць у яго за спінай, так што
і твар ягоны не відаць, толькі час ад часу нібы крынічка на сонцы блісне ягоная шабля.
Стаялі так адзін перад адным два мужчыны. Ваявода ў сполахах маланкі бачыў Ахмаў твар, а Ахма ягоны не. Калі б і мелі яны пра што пагаварыць, а людзі ж заўсёды маюць, так што і ў найгоршага ворага знойдуць, што спытацца, дык цяпер іх злучала толькі маўчанне. Адзін думаў, чаму другі не забіў яго, калі стаяў за спінай. Што ў той момант думаў другі, гэтага ніхто ведаць не можа.
Вялікую таямніцу хавае чалавек, які стаіць узброены і спакойна чакае сваёй пагібелі.
Ахма, не! — ускінулася Фата, а голас ейны сем разоў азваўся ў глыбіні Новакавай пячоры.
Фата Атлагічанка вярнулася ў Ліўна, а Ахму больш ніхто не бачыў. Казалі людзі, што ён у Сараеве, а пасля, што ў Траўніку, а пасля, пгго далучыўся да тых цыркачоў і што цяпер яны яго водзяць з сабою як найдужэйшага чалавека на свеце. Казалі таксама, іпто страціў ён сваю сілу і запіў, што на востраве Ада Цыганлія разгружае зброю, што дабраўся да Анкары, толькі каб уцячы як найдалей ад свайго кахання. Можа і не ў Анкару, але што ўцёк, то праўда. Пасля нешта мне падумалася, ці прыйшло яму калі ў галаву, што ён стаў бы ейным назаўсёды, толькі калі б захацеў апынуцца на ваяводавым месцы. Фата крыкнула б — ваявода, не! — і гэта было б апошняе, што ён пачуў у сваім жыцці. Нібыта ён, небарака, нешта добрае ўвогуле мог бы яшчэ пачуць. Дай Бог, каб ён быў не настолькі разумны, каб ведаць, што ўрэшце ўчыніў яму кавурскі ваявода.
Фата пасля выйіпла замуж за Адэмбэга Шахінагіча, удаўца з Бутойна, і жыла так, як жывуць жанчыны, якія дачасна дагараць. Згасіла яна ўсю сваю прыгажосць, як гасіцца свечка, двума пальцамі, з халодным сэрцам і без боязі агню, які знікне, як толькі да яго дакранешся.
Перажыў я іх, нават калі яны яшчэ дыхаюць. I не дадумаўся я да лепшай хітрасці, чым казаць тым, што прыходзяць да мяне прыслужыцца ў Бога добрай справай
і мяне разгаварыць, што неба гэта вялізны блакітны сувой, які Бог прывязаў да зямлі недзе там над Бугойнам, пры вяршыні гары Радушы, і што час ад часу прыйдзе нейкі дурань і падпаліць край сувоя, якраз каб неба разгарэлася над нашымі галовамі. Дробная гэта хітрасць, але не ведаю я, як іх яшчэ ад сябе прагнаць. Надта ж мне людзі назаляюць, але лівенскія дзеці, тыя добрыя. Павернуць мне галаву, калі сонца пачне смаліць у вочы. I я ўсё спадзяюся, што нехта з гэтых дзяцей вырасце на нешта добрае, і тады я скажу яму, што з усяго майго шкадавання найбольш мне шкада, што не змагу я ўчыніць тэман адной прыгажуні і аднаму разбойніку, Фаце Атлагічанцы і кавурскаму ваяводу, чыё я нават імя не ведаю.
ДЭРТ1
Эх, мой Хамза, гэта тое самае, калі б ты мёду аб'еўся, кульгаў побач са мною Фарук Бешырлія, качагар на лініі Сараева — Вышаград, аяямукажу, кабпакінуўмянеўспакоі. I так прыйдзем апошнія, калі ўжо палова пікніка пройдзе і ўжо будзе вядома, хто на чыім баку. Хай, Хамза, хай сабе, табе ўсё роўна няма справы ні да нас, ні да нашых пікнікоў. Ты ж ведаеш, з кім найлепш пікнікаваць. Таму ты й так, ну акурат, як мёду аб'еўся. Лугавога, з Роўнай Раманіі...
Вось так сабе размаўлялі мы с Фарукам Бешырліям, і нікуды мы асабліва не спяшаліся, бо я ўжо спазніўся, а яму й так было ўсё адно. Мінулі тыя гады, калі ён мог спадзявацца, што яго нехта чакае, калі тыя гады ў яго наогул некалі былі, бо як адна нага карацейшая, дык і ў галаве нешта пераменіцца. He ведаю, які ён быў раней, ён ужо працаваў на чыгунцы, калі я яшчэ й не нарадзіўся, але за гэтыя шэсцьсем гадоў, што мы працуем разам, Фарук заўсёды ўчэпіцца ў нейкі жарт, сказ або проста слова, і цэлы дзень паўтарае, аж пакуль яно не прычэпіцца да цябе і не пачне круціцца ў цябе ў галаве, калі Фарука ўжо не будзе побач.
Эх, мой Хамза, табе цяпер так, як бы ты мёду аб'еўся!
А мне нічога не застаецца, як толькі смяяцца, і не сказаўшы каб з гора. Смяюся я, браце, бо мне добра. Без увагі на Фарука і на тое, што мы вярнуліся з паўдарогі, бо я забыўся ўзяць гармонік. Мне добра, бо сёння субота, а заўтра нядзеля, афіцэры вывелі дам на шпацыр, ідуць