Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Каб дабрацца да Падмілачча Анджы спатрэбіўся цэлы дзень. Калі трапляўся хто з возам і прапаноўваў падвезці частку дарогі на сене, яна згаджалася, але пільнавалася, каб не выдаць селяніну, як завуць яе і куды яна ідзе. Яна хавала знак крыжа на левым кулаку, засоўвала руку ў прыпол або прыкрывала правай. Звычайна яна была не такая, а з усімі добрая, ніколькі не меней з туркамі, чым з хрысціянамі, бо і ў адных і ў другіх знаходзіла працу, а людзей адрознівала па тым, ці плацяць прыстойна або падманваюць, не баючыся Бога. Але сёння яна не верыла нікому, да ўсіх мела сумнеў, аўгалавеўяекруцілася, штб яныўсе зрабілі б, калі б даведаліся, што ў яе ў садзе ўпаў анёл. Нашы пасадзілі б яго ў клетку, ён быў бы як мална ў суполцы кірмапіовых акрабатаў, і бралі б грошы з тых, хто хоча паглядзець на анёла. Абскублі б яму ўсё пер'е і прыводзілі б хворых, каб ён іх лячыў, а калі б анёл не мог ці не хацеў, дык скончыў бы, як курыца ў гаршку. А што б з ім зрабілі туркі, Анджа баялася і падумаць. Пабачыўшы яго, адразу зразумелі б, што іхняя вера нічога не вартая, і ахапіла б іх злосць і на яго, і на ўсіх, да каго ён прыйшоў.
За тую дарогу прабаба зразумела, што людзі злыя, яна пра гэта раней не задумвалася, і асцярожнасць паволі ператваралася ў нянавісць. Калі што здарыцца, думала яна, анёл яе абароніць. А мог бы і Мію вярнуць слых і зрок, а яшчэ — дамовіцца, каб дзеці давалі ёй працу, калі яна
прыязджае да іх у госці. Будзе і ўсяго іншага добрага, каб толькі людзі не даведаліся пра анёла.
Айца Івана яна заспела за тым, як ён за царквой калоў дровы. Пабачьгўшы яе, айцец Іван здзівіўся, а яшчэ больш здзівіўся, калі яна сказала, што хоча пагаварыць з ім у царкве, а не пад голым небам. Тут гаворка пра святыя справы, сказала яна. Можа, ты мужыка забіла і хочаш спавядацца? — спрабаваў пажартаваць ён, але Анджы было не да жартаў. Яна ўхапіла яго за рукаво і падвяла да алтара:
Упаў на мой арэх і на ружу. Анёл!
Ды што ты кажаш! Вось так і ўпаў, проста з неба?
Так, кажа, што задрамаў і ўпаў.
Ты яго накарміла?
Так, але не вялікі з яго ядун і пітун. Можа таму, што зламаў крыло.
Зламаў крыло!
Так, зламалася крыло, але зламалася і ружа. Ён кажа, што загоіцца і крыло, і ружа.
I іптс, так і сказаўтабе, што анёл?
He, кажа, што не ведае. Але ж ён з крыламі, дык хто б яшчэ мог быць, як не анёл.
Добра, і ты прыйшла мне сказаць пра гэта.
Так, каб ты пайшоў са мной й сам яго пабачыў.
Эх, дальбог, не магу. Мушу пакалоць дровы. Ніхто за мяне не наколе.
Я табе накалю, каб толькі ты яго пабачыў.
He магу, хто ж будзе імшу служыць.
Нідзе не дзенецца імша, схадзі паглядзець на анёла.
Эх, кабета, калі б я хадзіў паўсюль, куды мяне клічуць, быў бы я валацуга, а не Божы слуга. Знайдзі ты сабе некага іншага, каб паглядзець на таго анёла.
Так сказаў айцец Іван прабабе Анджы і пайшоў далей калоць дровы. Засталася яна сама перад алтаром і нічога ёй не было ясна. Кожны год на Святога Яна ён згадваў анёлаў, а цяпер аднаго такога анёла не хоча нават пабачыць. Прамовіла яна Ойчанаш, калі ўжо сюды прыйшла, пера-
жагналася і выйшла з царквы. Святар стаяў, абапершыся на сякеру, і хацеўяшчэ нешта ёй сказаць, але не ведаў што.
Глядзі, хутка сцямнее, не ўваліся ў якую канаву па дарозе! Яна нешта буркнула на развітанне і пайшла ўніз па схіле. I не зламай крыло! — чуўся яшчэ голас айца Івана, але яна не азірнулася. Анджа была засмучаная, што ўсё так выйшла. Замест каб хадзіць у тое Падмілачча, лепш бы згатавала анёлу бульбяніцу.
Ноч была бязмесячная, злесу гукалі совы, нешта шалахцела ў кожным кусце, навокал насіліся светлякі, рыпелі дрэвы ад ветру, і шмат гінула дробных жывёлінак, што не схіліліся перад іх вялізнай сілай. Але ж і прыгажосць, думала Анджа, бо сярод многіх рэчаў, якія яна ў жыцці не паспела пачуць, пабачыць і панюхаць, начны лес быў адной з найдзівоснейшых. Яна чакала, што ёй у нейкі момант могуць паказацца зэмфір-дзяўчаты і наксан-хлопцы, і таму заплюшчвала вочы, каб іх падмануць. Калі б яны падумалі, што яна сляпая, дык маглі б і затанчыць перад ёю. Так яна і йшла з заплюшчанымі вачыма, але ні разу не спатыкнулася і не ўпала ў канаву. У нейкіх іншых абставінах гэта можна было б назваць цудам, але гэта была не тая ноч, калі такія малыя цуды нешта значаць. Пазней Анджа не магла сказаць, ці сустрэла яна па дарозе зэмфі р-дзяўчат і наксанхлопцаў, можа, яна й сама не была ўпэўненая ва ўсім, што з ёй адбывалася да таго моманту, калі яна перад самым світаннем апынулася каля свайго дома. Хто яе вёў, што яна з заплюшчанымі вачыма адолела больш за паўдарогі, і хто нёс, што яна так хутка прайшла той шлях, на які перад тым сярод белага дня, на вазах і пехатою, спатрэбілася не менш за дванаццаць гадзін, — гэтага яна не ведала. Калі пазней расказвалі, як Анджа хадзіла ў Падмілачча паведаміць айцу Івану пра анёла, дык нават тыя, хто менш за іншых верыў у цуд, што здарыўся ў садзе ў Акрапавічаў, на хвілінку спыняліся і, як бы перад тым ні смяяліся, стрымлівалі смех, калі даходзіла да той часткі гісторыі, дзе распавядалася пра Анджына вяртанне.
Найперш яна зайшла ў сад паглядзець, ці спіць анёл. Яна знайшла яго на тым самым месцы з галавою на крыле, як на падушцы. Ён усміхаўся, і таму прабабе Анджы пада^ося, што ён толькі прыкідваецца, пгго спіць. Дзеці часта гэтак рабілі, і яна заўсёды пакідала іх у спакоі, хай думаюць, што яе падманулі. Але яго не^йакіне, яна яго пацалуе, а анёлтады прызнаецца, што не спіць. Яна дакранулася вуснамі да ягонага лба, ён пах малаком і быў халаднейшы, чым былі дзеці, дык Анджа спалохалася, каб ён не прастудзіўся. Але ён і праўда спаў, і ёй стала сорамна, як яна магла нават падумаць, што анёлы падманваюць. Янаяшчэтрошкі пастаяла над ім, падумала, ці не прынесці з хаты коўдру, накрыць яго, вырашыла, што, напэўна, гэта ўсё-ткі было б нядобра, прамовіла Верую і пайшла спаць.
Прачнулася яна каля паўдня, дакладней Мія яе абудзіў, ад страху, ці яна не памерла, бо ніколі яшчэ яна так доўга не спала. Яна адзелася і сабралася запаліць у печы, каб зварыць каву, але чорт не даў ёй спакою і яна спынілася на палове справы. Найперш трэба схадзіць у сад, паглядзець, як ён. Але анёла пад арэхам не было, не было яго ні каля чарэшні, ні ў гіяцынтах, ні пад кустом бузіны. Ці ж ён, небарака, усё ж не выправіўся ў чаршыю? Бегала Анджа па садзе, клікала яго і прыслухоўвалася, ці ён не адгукнецца, глядзела і ў неба, але і ўгары не было нічога відаць, апрача некалькіх белых аблачынак, і нічога чуваць, апрача пошчаку салаўя і перазоваў сарокаў недзе ўдалечыні, з таго боку, адкуль наяўляюцца аблачынкі перад дажджом.
I раптам яна ўбачыла тое, ш го мусіла ўбачыць адразу, і тады ведала б, што анёл пайшоў туды, адкуль прыйшоў, і болей адтуль не вернецца. Яе самая вялікая і самая прыгожая ружа, тая, што часам нахілялася праз акно і апускала кветкі на Анджына плячо, была здаровая і выпрастаная. Месцы, на якіх яна была зламаная, зусім загаіліся, а рубцы былі амаль нябачныя. Анджа праводзіла па іх пальцам, лашчыла сцябло ружы і дзівілася, як добра ён гэта зрабіў. Калі зноў зацвіце, а да таго часу не пройдзе і месяц, па ружы не будзе відаць,
што ў сад упаў анёл. Але дзве арэхавыя галіны засталіся зламаныя, а трава палегла і на месцы падзення, і там, дзе анёл дзве ночы спаў. Абмалёўваўся абрыс ягонага цела, было відацьдзе ляжала крыло, на якое ён схіляў галаву, а таксама месца, у якім ён, пры самых гіяцынтах, склаў ногі. Былінкі травы верылі ў яго, падумала Анджа. Таму яны і апусціліся на калені і не ўсталі, нават калі анёл адышоў.
Тут бы гісторыя маёй прабабы Анджы і скончылася, не кранаючы нашых лёсаў, калі б толькі Анджа хацела і магла маўчаць. Але ж не, яна разгаварылася па ўсёй чаршыі, а пасля яшчэ рушыла ад хаты да хаты і расказвала, як там было з тым анёлам. Яна мусіла расказаць кожную драбніцу, апісаць усё ад таго самага моманту, як нешта бухнула ў садзе, і аж да дзівоснага аздараўлення ружы. Раніцай яна выходзіла з хаты і рэдка вярталася да змроку, столькі было тых, каму патрабавалася расказаць, што здарылася. Мія сядзеў галодны, але яшчэ горш яму было ад таго, што ён не мог выгаварыцца. Яго больш не было каму слухаць, а расказваць самому сабе ён не ўмеў.
Анджа думала, што людзі ёй вераць, бо ўважліва слухалі, а калі яна спынялася, пыталіся, што было далей, а пасля яшчэ прыводзілі знаёмых і суседзяў, дык часам, бывала, збярэцца і да сотні чалавек, тых, што ўжо чулі, і тых, якія слухалі ўпершыню пра цуд у садзе ў Акрапавічаў. Але як толькі цямнела і Анджа, успомніўшы пра свайго беднага галоднага Мію, спяшалася дадому, на яе адрас пачыналіся з'едлівыя жарты. Людзі абмяркоўвалі, ад чаго яна звар'яцела, — мо ад таго, што працавала столькі, каб паставіць на ногі дванаццаць дзяцей, ці мо ад таго, што слухала свайго сляпога й глухога мужа з ягонымі гісторыямі пра зэмфір-дзяўчат і наксан-хлопцаў? Адказу ніхто не ведаў, дый не надта ён каго цікавіў. Хай толькі нехта ў чаршыі звар'яцее, сапсуецца нечая кроў ці спарахнее нечае семя — і няма людзям большай забавы! Калі мінулі часы войнаў, настала нуда — найгоршае, што магло здарыцца з чаршыяй, доўгія гады без дзівакоў і вар'ятаў, калі нічога, апрача смерці, не было но-
вым і не парушала руціны. Так мая прабаба Анджа са сваім анёлам з'явілася, як прахалодны ветрык з Улашыча пасля доўгай цяжкай спякоты. Людзі аджылі, бавіліся да позняй ночы, Аджына гісторыя дапрыдумвалася і перакручвалася, да яе дадаваліся непрыстойныя дэталі і ганьбавалася відавочна прыстойная жанчына. Нядоўга давялося чакаць, каб вестка аб цудзе разышлася за межы хрысціянскага свету, пачалі прыходзіць і мясцовыя туркі, а за імі і цыганскія валацугі дый сёй-той вольны ад працы яўрэйскі гандляр. Людзі, якія ніколі асабліва не былі між сабою прыязныя, бо раз-пораз выбухалі бунты і войны, якія разводзілі іх на варожыя бакі, знайшлі ў маёй прабабе прычыну аддавацца разам смеху і весялосці.
Ад яе доўта і паспяхова хавалі праўду, рабілі выгляд, што вераць, жагыаліся і мармыталі — Блаславёная Дзева, пакуты Хрыстовы, гугнелі пад нос — няма сілы і моцы, апроч як уАлаха, дзяліліся між сабою і зноўядналісяўсваёй паганай гульні, але ўрэшце іх выдалі дзеці. Яны бегалі за Анджай і крычалі, цягалі яе за спадніцу і кідаліся каменнем, лаялі ейнага анёла і рабілі ўсё, што робяць дзеці, калі ў чаршыі з'явіцца нехта, з каго чыняць глум дарослыя. Яна іх цярпела, а пасля зразумела, што адбываецца.