Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
А ў той дзень мне асабліва не хапала розуму.
Тым часам прыспелі і тарты. А каб не было замала, гаспадыня спякладзесяцьбляхаўбаклавы. Айцец Гргакажа: Мне нельга, доктар не дазваляе, у мяне столькі цукруў крыві. што я саладзейшы за гэты торт. Бачыш, як пакутуе. небарака. Толькі глядзіць, як усе ядуць навокал, ажно павымазваліся крэмам да вушэй, і не ведае, іпто ямурабіць. Але ж калі гаспадыня проста перад ім паставіла бляху з бак \а вой, ён пальцамі пацягнуўся па кавалак: Эх, што ўжо там, калі гінуць, дык ад турэцкай рукі! — сунуў адразу ўвесь кавалак у рот, і ўмомант растаў чалавек. Ад шчасця ледзь слёзы не пырснулі.
Грга, аслепнеш, дактары табе ногі адрэжуць, пойдзеш з Богам у пекла, бедная мая галава! — крыкнула зноў тая старая і перажагналася. Тут я зразумеў, што гэта ягоная сястра ці, можа, маці. Толькі родны чалавек можатабе гэтак абасраць увесь кайф.
Пасля вынеслі ракію, пачаліся віншаванні, адзін за адным уставалі Андрыіцавы браты і дзядзькі, пасля бацька, браты і дзядзькі маладой. Выявілася, што ўсе дэрвенчане між сабою сваякі. Бог ведае, колькі іх яшчэ засталося ў Дэрвенце
або колькі іх у Нямеччыне на часовай працы. Ну дык з такім вялікім родам і не дзіва, што яны так лёгка дастаюць нажы і гуляюць з жыццём. Тут я ўспомніў пра свой нож, тэатральны. Можа вяселле і не найлепшая нагода, каб да смерці напалохацьАндрыіцу, але, думаюя — гэтаждзеляягонагадабра. Або я толькі так кажу. А праўда ў тым, браце, што я хацеў бы бачыць страх у адзінага чалавека, які баіцца менш за мяне. Хацеў бы я бачыць і чуць, як падае сіла, большая за маю.
А дзе ж музыка, скажыце вы мне, у нас у кляштары гармонік болей чуваць, чым на гэтым вяселлі! — азваўся айцец Грга, нібы пачуў мае думкі.
Так пачалося сапраўднае вяселле.
Шэсць гадзін я спяваў без перапынку, і пры гэтым мы ніводную песню не паўтарылі. Нехта спытаўся, ці музыканты не стаміліся? Я кажу: He, будзем граць, пакуль кроў з пальцаў не пацячэ! Людзі былі і радыя гэта чуць, і як бы не былі, бо тым часам было выпіта больш ракіі, чым культурным людзям спатрэбілася б віна, каб зваліцца пад стол. Але дэрвенчанам хоць бы што, дый нашы, дальбог, не адставалі, паглядзелі на лепшых за сябе і самі пачалі выпрабоўваць межы чалавечых магчымасцяў. А мы адмыслова склалі рэпертуар паводле прыемнасці: то далмацкія, то сербскія, то баснійскія, не дараўнаўся б нам і агляд югаслаўскага «братэрства і адзінства». Часам устаўляў я і нешта жартаўліванепрыстойнае, але асцярожна, дэрвенчане вельмі адчувальныя на такія рэчы, і было б нядобра, каб яны зусім ашалелі і пачалі перакульваць сталы. I так ужо вунь як скакалі, падалі з крэслаў, цалаваліся і абдымаліся без усялякай меры. Толькі Андрыіца з маладою спакойна сядзелі і потам сваіх далоняў змацоўвалі, што не ўдалося змацаваць у касцёле і ў загсе.
Але ніхто не махаў нажом, ніхто нават хустачку з кішэні не выняў і не махнуў над галавой, каб было відаць, чым бы махалі, калі б гэта было не вяселле, а звычайная гулянка. Эх, каб меўя розум і пакінуў Андрыіцу на іншы раз. He, ракію я нават не лізнуў, быў цвярозы, як ніколі, але сіла не давала мне адчуць меру.
Каля трэцяй гадзіны ў скрыпача Шандара палоггаліся мазалі і з пальцаў пайшла кроў. Гатова! — крыкнуў айцец Грга. Э, нічога не гатова! — усклікнуўя. Зараз будзе апошняя! Ансамбль пачаў Джулзулейху, я хацеў учыніць нейкі скандал, нештатакое, што будуцьпасля памятаць і пераказваць. Але або яны дрэнна гралі, або ў маім голасе пасля шасці гадзінаў спявання больш не было сілы, або Джулзулейха была не для дэрвенчанаў, толькі — нічога не здарылася.
Людзі, дыштозвамітакое? — перастаўграцьакардзаніст, а я прыкінуўся раззлаваным.
Што такое, вам не даспадобы Джулзулейха?
Тыя, што мяне чулі, умомант замаўчалі. Тыя, што былі занадта п'яныя, каб чуць, і так ужо не йшлі ў разлік. Андрыіца адпусціў нявесціну руку:
Сэя, дарагі, іпто з табой раптам?
А вось што са мыой! Я дастаў нож з фугарала ад акардэона, падбег і ўдарыў Андрыіцу ў грудзі.
Я не бачыў, ці ён спалохаўся. Я не бачыў нічога. Наступныя тры дні вочы мае былі пустыя, калі мне іх нехта расплюшчваў. Я не бачыўтаго, што іншыя бачаць, калі памруць. А пасля расказваюць, калі вернуцца. Ая за тыя тры дні, кажуць, паміраў пяць разоў. Калі я памёр пяты раз, мне ўжо пакрылі хусткай галаву, але адзін ма\ады дпктар, Фуад Халілавіч, яго імя я ніколі не забуду, мяне не а,»даў. Ён мяне яшчэ раз ажывіў. Калі б я памёр шосгы раз, дык і ён бы не дапамог. Але я не памёр. I дзякуй міламу Боіу, але не за мяне, а за тых, хто атрымаў бы ўтрая большы тэрмін, калі б забілі мяне і шосты раз.
Калі яны зразумелі, што з Андрыіцам нічога не здарылася і што лязо майго нажа ўцягнулася ў тронак і што ўсё гэта быў жарт, я ўжо ляжаў у крыві. Яны разумна зрабілі, што не сталі чакаць міліцыю, а запхнулі мяне ў машыну і завезлі ў шпіталь у Тузлу. Кажуць, што айцец Грга паклаў маю галаву сабе на калені і пільнаваў, каб з мяне не вылецела жыццё, і захаваў ён мне жыццё як ніхто іншы, а чацвёра дэрвенчанаўапынуліся за кратамі. Траіх пасля асудзілі, а ад-
наго вызвалілі. Пасля яны зтурмы перадавалі, што просяць, каб я ім прабачыў. А я толькі і прасіў, каб яны прабачылі мне. Вось як было.
Пакуль я ляжаў у Тузле, а пазней і ў Бялградзе, дзе мне зашывалі страўнік і кішкі, каб я зноў мог спаражняцца праз тую дзірку, якую трэба, я мог спакойна задумацца пра сваю сілу. Пра што ж мне было яшчэ думаць, як не пра яе. Але не вяселле мне прыходзіла ў галаву, а нейкія іншыя рэчы, зусім няважныя, пра якія я ўжо й забыўся. Мяне мучыла, што я нейкага Хусрэфа, на два гады за мяне старэйшага, ударыў перад ягонай дзяўчынай. Чаму ўдарыў? Бо ў яго была дзяўчына, а ў мяне не было. Мне было пятнаццаць гадоў, я быў поўны сілы і дзіцячай злосці, і я зразумеў, што найгоршае, што я магу зрабіць Хусрэфу, гэта ўдарыць яго перадёю. Ён не зможа мне адказаць, боямацнейшы. Амусіў бы адказаць, бо што гэта ў яго будзе за жыццё, калі не адкажа мне ў яе на вачах. He адказаў мне Хусрэф. Эх, больш бяссонных начэй у шпіталі было ў мяне ад Хусрэфа, чым ад кішак. А калі баляць кішкі, гэта горш за любы боль. Бачыш, а я да таго і не памятаў, іптб зрабіў Хусрэфу, не памятаў амаль дваццаць гадоў...
Г эта была толькі адна з тых рэчаў, пра якія я думаў, а былі і цяжэйшыя, але я не хачу больш пра гэта казаць. Думаю, не так ужо я вінаваты, каб быць абавязаным пра ўсё расказваць, але зноў жа, нічога ў мяне не паспела адбалець. Што за тыя шпітальныя дні і месяцы да мяне вярнулася, так дагэтуль і засталося для мяне пакутаю. Але ўсе тыя гісторыі зводзіліся да той галоўнай, той, якой маё цела супраціўлялася, бо не магло яе вынесці. Толькі калі я ўжо трошкі ачуняў і калі мяне ўжо маглі зашываць і ўстаўляць запасныя часткі, прыйшоўу мае сны Алага Ідрызавіч. Спачаткуўсны, апасляіўяву. Я сню, як ён прыходзіць да мяне ў шпіталь, убелым гарнітуры, з хусткай вакол шыі, а ў руцэ пакет з апельсінамі. Абдымае мяне і цалуе, шчаслівы, што я жывы, але ніяк не можа як след загаварыць. Усё нешта шэпча, нібыта баіцца мяне разбудзіць. Я пытаюся ў сне: Ала-
га, што зтабой? Нічога, Сэя, са мной нічога, алетыстрашна хворы, дык я непакоюся. Але так і не кажа, што з ім.
Я прачнуся і думаю пасля, Божа, што ж такое з Алагам. Мёртвы, атакдобратрымаецца, алеўсё роўна не гаворыць. Дык або з ім нешта не так, або з маім сном. Гэта ніколі не даведаешся. Наступнай ноччу зноў тое самае. Сніў я яго, можа, які месяц, аж пакуль ён мне ўрэшце не сказаў: Чаму ж ты мне, дружа мой Сэя, гэта зрабіў, чаму заспяваў Джулзулейху, дзіця маё, вось я цяпер не магу ні спяваць, ні гаварыць! Прашаптаў гэта Алага ў маім сне і паліліся ў яго слёзы. Плача Алага, а мне хочацца памерці. He так, як ён, а так памерці, каб мяне болып не было і ў снах. У руках уяго апельсіны, а я яму і свае апельсіны забыўся аддаць, I тыя апельсіны, бачыш, ніяк мяне не адпускаюць.
He ведаю, што мяне ўратавала, тое, што маё цела не ігускала яго ў сны, пакуль я быў слабы, а Хусрэф мяне да яго рыхтаваў, або мяне ўратавала, што Алага Ідрызавіч меўдушу, якую сам я не меў ніколі, і што не наведаў мяне зарана, калі мог бы мяне забіць.
Пасля я аздаравеў, выйшаў, як новы, вярнуліся мне і сіла, і лютасць, і наравістасць, але ўвесь час нешта тр< шлі балела. Перастала толькі, калі я пастарэў, Бог мне даў Айку, а яна нарадзіла мне сына. Той боль быў не ад ранаў а ад нечага інпіага. He былоўва мне болып нябожчыка Тзэта Камушына. Айкіна маці Азра, жанчына маладзейшая за мяне, але ўсё роўна глядзіць на мяне, як на сваё дзіця, кажа мне — добры Алах цябе, сынку, уратаваў, хоцьты ўяго і не верыў Йнтабе пасля і балеў. Што ёй на гэта сказаць? Я стары чалавек. і пасля такога жыцця мне ўжо позна пачынаць верыцьу Бога. Позна для веры, позна і для нявер'я. Але ж я паспрабаваў такі яшчэ раз заспяваць Джулзулейху, было гэта праз гады пасля таго, як мяне забівалі, але нешта так рэзнула мне ў жываце, што я ўпаў на падлогу. Гэта быў боль не ад Бога, гэта ў мяне ад напругі выпала грыжа. Доктар сказаў, што сценка жывата ў мяне не дастаткова моцная, каб я трошкі яшчэ пацярпеў. Пасля я больш яе не спяваў, толькі тыя, лёгкія, Алагавы.
I як мне цяпер растлумачыць і Айцы, і яе маці, чаму я забіраю ў малога бразготку і пакідаю яго плакаць, пакуль ён не страціць голас? Мне падабаецца, што ён такі, бо тады здаецца, што гэта я, што я зноў пачынаю ад пачатку і што застануся ў ім назаўжды. Ахай сабе і застануся, увесь, апрача маёй тугі па Алагу. I хай малы, пакуль яшчэ ў ложачку, пражыве сваё вяселле ў Жывініцах.
АКРАП1
Некалі даўно, яшчэ калі Бог хадзіў па зямлі, мы былі Акрапавічы і мелі дом на Біліным полі. Маленькі дом, але вялікі сад, па гэтым нас ведалі ў Зеніцы. Калі міма праходзіў нейкі чужынец, а іх у тыя часы прыходзіла шмат, з усіх краёў, і калі глядзеў здалёк, дык, мабыць, думаў: але ж і багатыя тут жывуць людзі, хто ж яны, ці пашавага, ці ўладыкавага роду. А калі спытаецца: чый жа ж той эдэмскі цуд, яму казалі: кінь ты, чалавеча, гэта ж Акрапавічаў. Іх там столькі, як скарпіёнаўна спарахнелым нябсжчыку, дый яны, дальбог, так там і жывуць. Чалавек, вядома ж, не верыў, бачыць, як ружы ўнеба цягнуцца, арэх разросся ва ўсе бакі, квецені ўсялякай, што й імя ёй няма, але як падыходзіў крыху бліжэй, дык бачыў, што паміж ружаў не знайсці дома Акрапавічаў. Згубіўся дамок у садзе, нібы каралі выпалі ў дзяўчыны з рукі, і шукае яна іх цяпер па глыбокай траве. Такі вось быў дом Акрапавічаў, а ў доме заўсёды па дзесяцёра дзяцей, чакаюць, пакуль маці іх выпусціць на де.ор. Добрага мы былі заводу, асабліва жаночае племя, і не каміралі ў нас дзеці пры родах, як у іншых. А калі б і памерла якое, дык ведалі, што хлопчык. Акрапавічы былі як народ Ізраілеў, па жаночым баку мерыўся іх род.