Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Два дні мяне ў Сараеве дапытвалі ў міліцыі, а я ім асабліва і не хлусіў. Сказаў, што закахаўся ў дзеўку з французскай
амбасады і ўцёк з ёй у Парыж. I што было пасля? — пытаецца інспектар. Нічога, кажу, пасля раскахаўся. Проста так? Ну, проста так. Дык тваё шчасце, што я не яе бацька, сказаў ён і выпусціў мяне. Ага, і яшчэ спытаўся — а ты не той, што спяваў Джулзулейху. Спяваўя і іншыя песні, было і прайшло, кажу я.
Але мне было прыемна, што нехта яшчэ памятае. Я не спытаўся, ці быў ён у тую ноч у «Цэнтралі», не мая справа задаваць пытанні інспектарам, а хацелася ведаць. Хацелася, каб ён расказаў, як было, калі дрыжалі шыбы ў вокнах, а ў восьмым квартале бабы думалі, што настаў судны дзень, але дарма, нічога ён мне не сказаў. I так, калі я ішоў дадому, ахапіла мяне як бы нейкая настальгія, я хаджу, а ўваччу ў мяне тая карціна: 3 аднаго боку стаю я, а з другога Алага Ідрызавіч і, як у каўбойскім фільме, спаборнічаем хто мацнейшы. Урэшце Алага падае мёртвы, а ў мяне ў руцэ застаецца толькі пакецік з апельсінамі. Я не мог прыгадаць, што я зрабіў з тымі апельсінамі. Ці я іх некаму аддаў, ці выкінуў усмецце — нашто мне тыя апельсіны! — ці пасля забыўся іх у рэстаране, ніяк не мог прыгадаць. А вялікія былі тыя апельсіны, і вялікая справа была, што Алага не хацеў мяне прыняць, калі паміраў. Але ўсё дарма, бо нічога не было большае за маю сілу.
Калі б я яшчэ трохі падумаў пра тыя апельсіны, зноў жа, усё склалася б іначай.
У Сараеве мне не было дзе спяваць, прыйшла новая мода, шлягеры і папса выштурхалі народную музыку, а я, браце мой, не хацеў быць ні Мішам Ковачам, ні Томам Джонсам, а таму паехаў спяваць у нейкай карчме ў Жывініцах. Добры быў рэстаран, не мінала ўікенду, каб там не пацякла кроў. Толькі я зацягну Джулзулейху, як ужо нейкі кумпан свайго сябра трэсне бутэлькай па галаве. Такія ўжо гэта людзі, не тое што ў Сараеве, у Жывініцах гулянкі заўсёды ацэньваліся паводле таго, колькі разбіта галоваў. А сэўдалінкі там не любілі, такія, што рвуць дуіпу, любілі толькі гучнейшыя песні, часам і сербскія, часам нешта жартаўлівае і непрыстойнае,
усё такое, ад чаго лёгка паміраюць. Найлепей бывала, калі раз на месяц прыязджалі дэрвенчане. Прыедуць на дзесяці машынах, усе ўжо добра п'яныя, праз нейкі час ужо й яажы павымаюць, проста так, ад весялосці, ці мо таму, што ў Дэрвенце ў тыя гады разбітыя бутэлькі і чаркі ўжо не лічыліся за нешта сур'ёзнае, — калі песня возьме цябе за сэрца, ты акуратна дастанеш нож і пачнеш скакаць навокал і махаць ім, як маладухі ў танцы махаюць хустачкамі. А калі на цябе нойдзе, пачнеш біць ім па сталах, па матчымасці як найбліжэй данейчай рукі. НелюбілііхуЖывініцах, алецярпелі, боніхто за адну ноч не патраціць і палову, што трацілі дэрвенчане. А кожны другі з іх працаваў у Нямеччыне, дык ім не было праблемы сунуць акардэаністу сто марак. Мне адзін, зноў жа падчас Джулзулейхі, прыляпіў на лоб тысячу. Звычайна я не дазваляў, каб мне на лоб ляпілі грошы, гэта ддя цыганскіх спевакоў, а не для мяне, але ладна, гэта ж дэрвенчане, я з імі і не біўся, і не былі яны мне ў сваім вар'яцтве непрыемныя. Я хацеў вярнуць чалавеку ягоную тысячу марак, сказаў — дружа, не перабольшвай, што табе жонка дома скажа? Ён не хацеў узяць. Бачна, што даў маху і што шкада яму гакіх грошай, але калі ўжо даў, дык даў. Люблю такіх людзей.
А ведаеш што самае дзіўнае? Працуючы ў Жывініцах, я ніколі ні з кім не пабіўся. Нават і не пасварыўся, нават нікому поўху не ўляпіў. Мая сіла неяк апынулася ў натуральным асяроддзі, і ёй не спатрэбілася выходзіць вонкі. Так бы сказалі па навуцы. Зашмату той карчме было крыві і шкла, разбітых галоваў і насоў, паламаных рук і ног, каб я адчуў патрэбу ў сваёй сіле. Апрача таго, я быў адзіны спявак. У Жывініцах не было ні лепшага за мяне, ні горшага.
Аднойчы гаспадар мне кажа: Сэя, увесь наступны тыдзень ты свабодны, бегай, трэніруйся, не пі зашмат, каб падрыхтавацца.
Да чаго падрыхтавацца?
Да вяселля, кажа, жэніцца Андрыіца дэрвенчанін.
Э, кажуя, калітак, дыкяпадрыхтуюсяяк ніколі. Рэчутым, што Андрыіца быў самы шалёны з усіх, што прыязджалі
з Дэрвенты. На галаву вышэйшы за мяне, калі гаворыць шэптам, дык ужо прабівае барабанныя перапонкі, а характар паганы, горш няма куды. Заўсёды браўся даводзіць, што ён наймацнейшы, хоць усе гэта ведалі і ніхто не спрачаўся, клаўся на рэйкі, каб паказаць, што яму і цягнік нічога не можа зрабіць. Але гэта яшчэ нічога, горш было, што Андрыіца час ад часу выказваўся супраць Ціта і Партыі, чыста каб праверыць, ці не наважыцца нехта яму запярэчыць і ці нехта яго, не дай божа, не закладзе. Абкладаў мацюкамі Ёванку1 перад начальнікам міліцыі, а той толькі стаяў, апусціўшы галаву, нібы й не чуе. I гэта мне ў Андрыіцы не падабалася.
Але зноў жа, нечым ён быў мне мілы. Бо калі б не, мне сёння жылося б лягчэй.
За два дні перад вяселлем сядзеў я ў Т эатральнай кавярні з рэквізітарам Салемам, якраз рыхтаваўся нейкі спектакль. Пілі мы і закусвалі, як раптам Салем бярэцца мне нешта паказаць, і дастае з торбы нож. Ззяе лязо, сантыметраў на дваццаць, як у маленькай шаблі, ён у мяне пытаецца — ці добры, ці я такі бачыў? Кажу, не, Салеме.
Э, дык зараз пабачыш! — замахнуўся ён нажом і шарах мяне ў грудзі. Я нават не паспеў варухнуцца, а тая секунда, у якой нашы позіркі сустрэліся, калі я яшчэ думаў, што нож ува мне, дык вось, тая секунда была маім найбольшым страхам у жыцці.
Салем смяяўся, ледзь не падаў з крэсла, так яму было смешна. А мне не. Сяджу, ногі трасуцца, б'юцца каленямі аб стол.
Я кажу: А цяпер ты выбірай, ці я цябе змалачу так, што родная маці не пазнае, ці ты мне аддасі гэты нож!
I вось так я на Андрыіцава вяселле прыйшоў з тэатральным нажом. Каб і Андрыіца хоць раз у жыцці абасраўся ад страху.
Вось жа калі гулянкі з дэрвенчанамі бывалі крывавыя, дык гэтае вяселле і не блізка. Прыехала іх трыста чалавек,
1 Ёванка Ціта — жонка Ёсіпа Броз Ціта.
мой гаспадар паставіў для іх за карчмой цыркавы намёт. а са школьных сталоў зрабіў адзін доўгі, метраў на пяцьдзясят. Паселі людзі на школьныя крэслы, зусім як вучні, мужыкі як адзін плячыстыя, сціснуліся ўсе адзін пры адным, а жонак трымаюць пры сабе, як бы яны з нейкага іншага свету, а не з гэтага, баснійскага. Напрыходзіла і мясцовых, з Жывініц, тых пераважна, хто звычайна з дэрвенчанамі гуляў да раніцы, і ўсё нешта спрабуюць павярнуць яа жарт, каб трошкі ўзняць атмасферу, але ўсё ніяк. Вясельнікі смяюцца, як малыя дзяўчаткі, хаваюць позіркі ад мацюкоў, і як толькі нехта мясцовы вылаецца, паглядаюць на айца Гргу, жаніховага дзядзьку, тоўстага і румянага святара, такога, што сам займаў два месцы. Яго самога лаянка ніяк не абражае, але іх нібыта так, калі перад ім лаюцца. Абы што, думаю я, абы што нейкае, калі я да такога вяселля мусіў сем дзён рыхтавацца, дык тады да нармальнай гулянкі мне б і паўгода не хапіла.
Вынеслі афіцыянты гаршчкі з ягнячым супам і разлілі кожнаму па парадку. Мясцовыя ўжо сабраліся пачынаць, ажбачаць — дэрвенчанене варушацца, наватлыжкуніхто ўрукуне возьме. Тутустаўайцец Грга і пачаўмалітву, згадаў і Ісуса, і Марыю, пералічыў усіх тых каталіцкіх евятых, а як на хвілінку спыніцца — можа, аддыхацца — дык усе як адзін жагнаюцца. Проста як на злёце на Дз нь моладзі, бачыш, як дзвесце дэрвенчанаў адначаена ўзнімаюць правую руку. Айцец Грга, дальбог, разоў дзесяць пераводзіў дыханне, дык яны столькі разоўжагналіся, аж пакуль і ўнашых рука ледзь не пачала торгацца. Табе і непрыемна, што нечым адрозніваешся, і неяк міла на іх глядзець, дык і табе трошкі хочацца з імі разам. Дакладна як калі народ возьмецца танчыць кола, дык і ты падхопішся, хоць бы ў цябе абедзве нагі былі драўляныя. Праўду кажу, бо чаго мне цяпер хлусіць, — калі б ён яшчэ трошкі расцягнуў тую сваю малітву, дык я першы з мусульманаў пачаў бы жагнацца, а калі я хоць двойчы ў жыцці быў у мячэці, дык хай мяне пасякуць на кавалкі! Але калі нашы моляцца, дык бачыш,
што кожны моліцца сам па сабе, няма ніякага парадку, дык таму цябе й не цягне. А ў каталікоў, браце, ёсць парадак. Усе адначасна! Прынамсітыя, што з Дэрвенты.
Ну, а калі святар скончыў з рэлігійнымі пытаннямі, узяўся за папулярныя народныя. Найперш падзякаваў мясцовым і сказаў, што яму прыемна, што Андрыіца і ягоныя сябры ездзяць у гэты рэстаран у Жывініцах, бо тут добрыя людзі і ніводзін яшчэ не вярнуўся дадому ў Дэрвенту з нажом у спіне. А было б не дзіўна з увагі на тое, якія яны! Тут ён узняў голас і агледзеў іх усіх, пачынаючы ад Андрыіцы. Відаць, што айцец Грга добра паінфармаваны, нічога не скажаш. I толькі я падумаў, што ён скончыў, аж ён пачынае пропаведзь пра тое, што цябе родны брат не можа так зразумець, як зразумее сусед, асабліва калі ён іншай веры. Ведае сусед, што ты робіш нешта нядобрае, але ён заўсёды зважае, каб цябе не абразіць і каб скоса на цябе не паглядзець, бо ўсё думае — ці сапраўды той чалавек робіць нешта дрэннае, ція пераболыпваю, бо ён іншай веры? Атады і падумае яшчэ, што, можа, твая вера табе загадвае быць такім дурнем. I таму цярпіць цябе, як не цярпеў бы роднага брата. I таму з ім найлягчэй пабратацца ці прынамсі пасябраваць. Добра, што нашы людзі не ведаюць шмат пра веру іншых, бо тады б ведалі, што ў кожнай святой кнізе пішацца прыблізна тое самае і ніводная з іх не дазваляе дурасці. Людзі былі б менш талерантныя, калі б гэта ведалі, зазначыў святар, і ўсе мы схапіліся за лыжкі, але ён зноў заводзіць. Цяпер ужо пра тое, як узніклі Жывініцы і што ў Жывініцах было гадоў трыста таму.
Спыніся, Грга, дзеля Бога, суп ужо астыў! — крыкнула нейкая старая з другога краю стала, людзі засмяяліся, засмяяўся і святар, кажа — а я якраз думаю, колькі ж вы яшчэ будзеце мяне цярпець.
Паелі мы супу, тады прынеслі ягнятаў на ражне, скончылі мы і з імі, але адразу за гэтым падаспелі перакускі, крыху бурэкаў з сырам і шпінатам, каб было чым закусіць віно, а пасля траўніцкі сыр і смажаніна...
Людзі ядуць, пра музыку ніхто не пытаецца. Я раз-пораз паглядаю на гаспадара, а ён мне паказвае рукамі — спакойна, спакойна, Сэя. Добра, кажу, мне не гарыць, але мне ўсё здаецца, што людзі гэтыя паразлягаюцца ўрэшце па лузе ды будуць проста ператраўляць, што з'елі. Гляджу я на Андрыіцу, а ён таксама нічога, толькі хапае маладую за руку, а як пусціць, яна хапае яго. I бачна, як пацее рука ў руцэ, як агортвае іх лёгкая боязь за тое, што будзе далей, ці створаныя яны адно для аднаго, ці будуць адно аднамуда душы і заўтра, калі ўсё гэта пройдзе. Адна справа любіцца і мілавацца, адна справа красавацца перад усімі на вяселлі, прыбірацца ў ружы і размарын. а другая — жыць. Бальшыня разумее гэта якраз падчас вяселля, а я ведаў заўсёды, таму і ажаніўся толькі пад старасць. Ці значыць гэта, што я разумнейшы? Э, бадай што не! Розум ніколі не быЎ маім моцным бокам.