Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Урэіпце памёр і Драга Чургуз, адышла за ім і ягоная Мара, леглі пад далмацкі камень, там каля брата Маты, і ўсе, хто прыйшоў з ім з Босніі. Пастарэлі ўжо і іхнія дзеці, і мала што ў Драчах мянялася, апрача таго, што больш не было тых, пра каго будуць памятаць, не было і вялікіх прычынаў
для памяці. Засталася хіба што нейкая песня з старога краю, але ўжо ніхто й не памятаў, адкуль яна, а па ўзбярэжжы драчане раскідалі нейкія свае цвёрдыя і цяжкія словы, якімі зваліся такія самыя рэчы, і прыморскія людзі ўжо лічылі іх за свае. Але толькі словы. Самі драчане былі для іх гвалтоўныя і цяжкія людзі. Кінь такога ў мора, дык і патоне, як камень.
Жанчына, якая пайшла ў куратнік па яйкі, звалася Ката Багданавіч. Яна глядзела на чалавека, які стаяў над ёю на каменнай агароджы і не рухаўся. Ён быў не такі, як нашы людзі, і вопратка на ім інакшая, і трымаецца іначай. Твар у яго цёмны, нібы на сонцы суіпаны. Вочы светлыя, як малады міндаль, не чорныя, як у адных, не сінія, як у іншых людзей, але такія, што Ката ніколі ні ў каго не бачыла.
Турак, святая багародзіца, турак! — пазналаянапавачах.
Абу Юсуф растлумачыў імаму, што мястэчку пагражае небяспека. Як растлумачыў? Сурамі з Карана, знакамі і нешматлікімі турэцкімі словамі, якія імам мог зразумець. 3 усіх цудаў, з якімі ён сутыкнуўся ў Босніі, найцяжэй Абу Юсуфу было зразумець, чаму людзі, якія завуцца туркамі, па-турэцку нават гаварыць не ўмеюць.
Імам зразумеў, што гайдукі вернуцца, Абу Юсуф таму і хадзіў у горы, дык трэба падрыхтаваць стрэльбы, шаблі і кінжалы. Праўда, шаблі ніводнай не было, а стрэльбаў было роўна столькі, колькі Абу Юсуф забраў у гайдукоў, таму кавалю было загадана выкаваць як найболей нажоў.
Г айдукі прыйдуць, як толькі ўпершыню на мястэчка апусціцца туман. Таму трэба выступіць раней за іх і напасці, калі будзе вядома, што збіраецца туман. Усе старыя ў мястэчку, Абід Кулаш, катляр, якому ўжо перайшло за сотню, Муя Фэрманавіч, дзевяностагадовы валацута і п'яніца, Ізэт Кора, збройнік, які некалі даўно прыйшоў з Санджаку, тады яшчэ Хуснія, злотнік, Мухамад і ягоны брат Алія, Фірдус, Халід, зельнік Мэша, і яшчэ некалькі такіх старых, што іх імёнаў
нават іх сваякі не памяталі, цяпер мусілі сачыць за тым, што ім кажуць іхнія косці, мачавыя пузыры і лёгкія. Калі спіны кажуць — заўтра будзе снег, тады хай маўчаць, або калі не кажуць нічога, дык ясна, што будзе пагодны сонечны дзень, але калі старым пачне не ставаць паветра, калі не змогуць схадзіць да ветру, а кожная костка пачне крычаць і прасіць ратунку, тады хай клічуць што ёсць сілы, бо заўтра ці найпазней паслязаўтра на мястэчка ляжа туман, дык трэба будзе запабегчы небяспецы і выступіць насустрач гайдукам.
А старыя, што з іх возьмеш, ніяк з іх пяцідзесяці не складзеш адзіную думку. Або аднаму баліць так, што аж выскоквае з ложка, а іншыя пырхаюць, як птуіпкі, або забаліцьусім іншым, а гэты ляжыць ціха, як немаўля. Hi гуку не чуваць. Падыіплі ўнукі, спыталіся: Дзед, ці будзе туман? — а ён не адказвае. Памёр. Таму так і балела.
Так мінула зіма, прыгожая, снежная і сонечная, якіх даўно не бывала, а туману ўсё няма й няма. Каваль ужо выкаваў столькі нажоў, што на кожнага дарослага мужчыну ў мястэчку ўжо было па два, а ён усё каваў і далей, маўляў, хай будзе і па тры, каб і ў зубах насіць. Знайшлося яшчэ некалькі стрэльбаў, пра якія ніхто не ведаў. Прыбіралі людзі ў хаце або ўзнімалі гіадлогу і шукалі дукаты, што схаваўнябожчык дзядзька, скнара ад прыроды, а заместдукатаўпазнаходзілі стрэльбы.
А што скажуць вялікія паны, калі мы тут на сваю руку развяжам бой? Што скажа светлы візір? Ды яны пра гэта і не даведаюцца! Калі з нашага мястэчка было што чуць? Калі б нас і не стала, калі б мы ўсе перабраліся на той свет, дык у Т раўніку іўСараевепра гэта і п раз два гады не даведаліся б. А калі пра што і дачуюцца, дык не панская і не візірская гэта справа — нашым клопатам праймацца. Нашы гайдукі, дык нам з імі й разбірацца!
I пакуль мястэчка было ахоплена падрыхтоўкай да будучай бітвы, Абу Юсуф начамі мёрз у снезе, а днямі раскладаўагонь і сушыў посцілкі. Найбольшы ягоны клопат быўу тым, што аўчыны праз нейкі час цвярдзелі ад вільгаці, і ён мусіў здабы-
ваць новыя. Так за месяц развітваўся з жыццём добры авечы статак, а ўсё праз яго і ягоны начны дурман. Кажуць, быў некалі адзін хаджыя з Солуні — сама прыстойнасць, дабрыня і сумленнасць, і не курыў, і не лаяўся, а пра віно й казаць няма чаго. Ды аднойчы намовіў яго нехта з падказкі шайтана пацягнуць раз-другі з кальяна, добры опіюм, македонскі. Ад таго часу і да смерці добры хаджыя замест чалавечых галоваў бачыўваловыя. Толькі калі ўлюстэрка глядзеўся, бачыўуім чалавека. Так і памёр, кажуць, ад самоты.
Гэтую гісторыю расказвалі па ўсёй Сірыі і Егіпце, Абу Юсуф яе чуў сто разоў, кожны раз як хто запальваў кальян, але не верыў у яе, пакуль на яго не напаў ягоны дурман. Добры хаджыя прынамсі мог зваліць віну на опіюм, а Абу Юсуф вінаваціўтолькі сваю дурную галаву, якая гнала яго паперадзе ўсіх астатніх. Г оршай за смерць была для яго бясконцасць чакання. Так было і цяпер. Ён ведаў, што туман будзе, але не ведаўкалі. Ён баяўся, што аднойчы раніцай не прабудзіцца ад таго, што неба наваліцца яму на нос і лоб.
Было гэта першымі днямі вясны, калі аднаго вечара яму ў дзверы пагрукаў імам. Ён махаў рукамі і крывіў страшныя грымасы, ператвараўся ўаднаго, а пасля ўдругога чалавека. Умомант складваўся напалам, а тады ўзнімаўся на дыбачкі, пасля ўцягваў галаву ў плечы і ўдаваў з сябе гарбуна. Hoc у яго быў як добрая бульбіна, на канцы завастраўся, як вастрыё дзіды, і расцвітаў, як ад пранцаў. I такія імам вырабляў штукарствы, што калі б яго пабачылі ў Стамбуле ці Дамаску, адразу сказалі б, кінь дурным займацца, які з цябе імам, лепш вазьмі ў рукі бубен і зарабляй вялікія грошы па кірмашах. Абу Юсуфу ўсё было ясна! Старыя ўсе да аднаго пашалелі, невядома якому з іх горш, таму, хто не можа схадзіць да ветру, ці таму, хто бегае кожных пяць хвілін, таму, каму баліць спіна, ці ягонаму аднагодку, якому баліць ключыца, паламаная, калі ён малады ўпаў з каня. Усё гэта імам цудоўна яму растлумачыў.
Заўтра яшчэ неяк абыдзецца, але паслязаўтра будзе туман, якога доўга не было!
Абу Юсуф устаў на світанку, апрануўся ў тое, у чым прыйшоў у Боснію, туга падперазаўся, набіў набоі порахам, і са стрэльбай, пістоляй і кінжалам выйшаў на двор. Перад ім у мёртвым маўчанні стаялі маладыя хлопцы і сталыя людзі, чалавек пяцьдзясят, усе бялявыя і сінявокія, ніяк не падобныя да герояў. Эх, от бы трошкі вугалю і хоць трошкі валасы папэцкаць, каб выглядалі страшней. Але дзе ж ты цяпер знойдзеш вугаль? I Абу Юсуф хутка адмовіўся ад сваёй ідэі. Хай ідуцьу бой такімі, якімі іх добры Алах стварыў! Ён ведае, нашто патрэбныя і такія.
Людзі якраз выйшлі з царквы, калі над Драчамі ўсё пачарнела. 3 каменнай агароджы і са скалаў, з кронаў вязаў і шаўкоўніц, з хмызняку і церняў, з неба і аблокаўвыскачылі шалёныя туркі. Яны махалі нажамі і стралялі з рушніцаў, так што людзі міжволі пачалі азірацца. На каго ж, Божа ты мой, такая навала? Што за сіла стаіць супраць іх з другога боку?
Э, дык ніякай сілы і не было. Напалі туркі на сяло Драчы, на людзей, што выходзілі з царквы, і сякуць цяпер усё перад сабою, расцягваюцца кішкі па бруку, падаюць галовы і коцяцца ўніз з гары аж у самы горад. I ўсё крычаць тыя мёртвыя галовы, каб пачула іх гарадское панства і іхнія венецыянскія гаспадары, што напалі лютыя іуркі і што не спыняцца яны аж да самага мора. Растопчуць крыж і ўсе хрышчоныя душы, калі іх нехта, Божа мой мілы, не спыніць.
Наўрад ці хто хапіўся за сякач, каб адбіцца ад нейкага турка, а стрэлу з нашага боку наагул не прагучала ніводнага, усе толькі й глядзелі, каб пазбіраць жанчын і дзяцей і з імі некуды ўцячы. I не паспелі мы азірнуцца, як усе Драчы ўжо былі на Міятавай вяршыні і між цяснінамі, куды хадзілі па ваду.
Што гэта было, людзі Божыя?
Але адказаць не было каму. Стаяць людзі, вісяць іх рукі, незанятыя і непатрэбныя, вісяць яны, як старэчае сарамоц-
це, а жанчыны разявілі раты і не ведаюць, як загаласіць, не ведаюць словаў для такой нагоды.
Што гэта было, людзі Божыя? — зноў пытаўся нехта.
Дзенвправялімы, назіраючы за тым, што ўчыняць туркі з нашым сялом. Добра бачылі мы кожны дом, і як яны вакол тых дамоў нашых завіхаюцца, і як пасля збіраюцца каля царквы, мабыць, каб агледзецца, ці няма сярод іх забітых ці параненых. Ды адкуль ім быць, калі мы ўсе як адзін паўцякалі!
Тут мы і заначавалі, а назаўтра ўжо меліся парупіцца аб ежы і пітве. Дзеці галодныя плачуць, а за імі й іхнія маткі, крыкузняўся ілямант, ажусамым небе чуваць, анеба маўчыць. Айцец Іван толькі рукамі разводзіць, плячмі паціскае і сам дзівіцца нямала. Якая муха была тых туркаў укусіўшы, ішпо яны на Драчы напалі, калі ў тых нашых Драчах і скарбаў ніякіх няма? Чаму не пайшлі далей на горад, а сталі станам у нас і чакаюць?
Ужо месяц як застаемся мы на Міятавай вяршыні, і за гэты месяц мы голымі рукамі дзікіх козаў лавілі, змеяў ды іншыхгадаўдушылі йпяклі, рознаелісце й травуелі, зладзілі вогнішчаўколькі, узвялі дзясятакхалупак і пакляліся міламу Богу, ішпо больш і ўгалавуне прыйдуць нам тыя брыдоты, за якія ён нас туркамі карае.
Дык цяпер, вашамосць найсвятлейшы княжа, просім пакорліва дапамагчы нам вызваліцца ад няволі турэцкае. У бязмежным моры хрысціянскімДрачы — адна малая кропля, але калі вы кроплю тую не захаваеце, дык некалі ўсё мора выліцца можа. Звяртаемся да вас, мілы наш княжа, дапамажыце ў імя Хрыстова! Чорны той турак, хай счарнее аблічча ягонае!
Абу Юсуф Абдэльгані ўдзень сядзеў перад царквой і глядзеў на мора. А ўначы загадваў, каб яму на тым самым месцы расклалі посцілкі, і сніўміндальна-мядовыя сны. Пас-
ля доўгага часу ён зажадаў жанчыну. Ён наказаў прывесці яму нейкую з мястэчка. Хоць навокал заўсёды хапала нічыіх румынак ці абы-чыіх цыганак, але яму было сорамна. Ну й добра, жаданне робіць чалавека дабрэйшым.
А войска спала па хатах, нічога не бралі, нічога не псавалі і нават не пыталіся, колькі яшчэ там будуць заставацца. На пяты дзень ён выправіў у мястэчка пасланца, каб той выведаў, ці разышоўся туман, і прынёс яму пяро й паперу. Той вярнуўся з прывітаннямі газію і ягоным аскерам, людзі былі поўныя гонару за іх. I шчасця, бо пасланец сказаў, што сярод іх няма забітых, а ў дваіх параненых раны ўжо амаль загаіліся.