Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Але другога берагу ракі за туманам было па-ранейшаму яшчэ не відаць.
Абу Юсуф паклаў перад сабой паперу, умачыў пяро ў атрамант і пачаў пісаць. Сонца грэла так, што кожная літара высыхала яшчэ датаго, як ён пачне наступную. Людзі хадзілі вакол на дыбачках, па сяле разышлася цішыня, пакуль не замёр і самы далёкі шэпт. Нават птушкі замаўчалі, і толькі недзе з глыбіні чуўся нязвыклы далёкі гул. Ніхто, апрача Абу Юсуфа, не мог яго распазнаць. Гэта мора! — хацеў бы ён сказаць ім, але аскеры яго не зразумелі б. Ён раздумваў, як бы, можа, імам растлумачыў рукамі й грымасамі, што гэты гул — шум мора, але зразумеў, што й імам зрабіць гэта не здолее. He таму, што і сам мора ніколі не чуў і не бачыў, а таму, што немагчыма зрабіць сваё цела падобным да мора.
I тады ён зноў браўся за пісанне. Калі стамляўся, то заплюшчваў вочы і паварочваўся тварам да сонца. Ягонае святло такое моцнае, што прабівае любую цемру. I тады робіцца прасторна, свежа і ясна нават у найдалейшых пакоях, няма такой цёмнай дуіпы, якую сонца не рассвяціла б. А цямнейшай за сваю Абу Юсуф не ведаў.
На дваццаць пяты дзень ён зноў выправіў пасланца, і той вярнуўся з весткай, што і над мястэчкам заззяла сонца. Туман зусім разышоўся, не засталося яго нават на вяршынях
навакольных гор, расцвілі самыя розныя кветкі, у мястэчка прыйшоў караван з адборным таварам, і паўсюль ужо чуваць пах смажанай кавы, жанчыны выкладаюць перад крамкамі ружовае сочыва, прыйшоў нейкі чужаземец, кажа, што з зямлі франкаў, і пытаецца, ці ёсць у мястэчку жывы чалавек, які ўмее па-турэцку... Усё гэта пасланец расказаў, але Абу Юсуфу адзіна важным было, што той працягнуў далоні і павярнуў іх да неба, а не да зямлі. Значыць, туман разышоўся. А ўсё астатняе, што ён казаў, так сабе нейкая местачковая нісянеціца. Ён скруціў паперу і склаў пяро.
Ён узняў кінжал і махнуў ім у бок гары. Аскеры загалёкалі ад шчасця, а ў яго сціснулася сэрца. He хацелася яму вяртацца ў Боснію. Там змрок, нават калі паліць наймацнейшае сонца, бо няма таго святла, якое асвятліла б цяжкія змрочныя лясы, пра якія ўсе, апрача Абу Юсуфа, казалі, што яны зялёныя. Ён у той чарнаце не бачыў нічога зялёнага. Ну, можа які кураслеп, што зацвіў каля ручая. Толькі ён і зялёны, бо ён жоўты.
Як толькі да князя прыйшлі сельскія старэйшыны, расказалі, штб з імі здарылася, і перадалі ліст ад айца Івана, ён сабраў войска з дзвюх соцень добра ўзброеных людзей і паслаў іх у Драчы. Таму, хто не хацеў ісці, прыгразілі смерцю і публічным зганьбаваннем, забраннем дома і выгнаннем сям'і.
Людзі вырушылі з горада з лаянкай і праклёнамі. Яшчэ ніхто з гараджанаў, апрача бедных нявест, не паднімаўся ў Драчы, а таму і не ведалі як гэта цяжка. Калі б Бог стварыў людзей павукамі, тады б ім было натуральна лазіць па сценах, а гэтая гара была ніяк не менш стромая за сцяну! Але што ўжо, калі трэба, дык трэба, хто ж вінаваты, што ў іх на шыі князь і што ягоных словаў слухаюцца лепш, чым Божых. Так яны гаварылі і лаялі Бога, Дзеву Марыю, усіх святых, якіх ведалі, і якіх не ведалі, і якія яшчэ толькі ста-
нуць святымі. He туркі іх пасякуць, а падохнуць яны яшчэ да таго, як дойдуць да тых Драчаў і тых туркаў...
Але найгоршае іх чакала, калі сельскія старэйшыны давялі іх да Драчаў. Звон на царкве прабіў поўдзень! Войска задыхана сапло і аблівалася потам, а князеў намеснік пачырванеў ад гневу:
Або тыя вашыя туркі прынялі Ісусаву веру, або я прынясу князю вашыя галовы!
Туркі, на вялікі жаль няшчасных старэйшынаў Драчаў, не прынялі Ісусавай веры, а проста іх нідзе не было. Калі князеў намеснік прыйшоў да царквы, ён пабачыў, як жанчыны праветрываюцьхаты, мужчыны сякуцьдровы, вакол бегаюць дзеці, старыя сядзяць на сонейку і кураць тытунь...
Вось, учора яны пайшлі, дык мы й вярнуліся! — сказаў айцец Іван, упэўнены, што ўзрадуе гэтым і сельскіх старэйшынаў, і князева намесніка.
Як жа ён, небарака, памыляўся! Святара і траіх старэйшынаў пагналі з гары да горада, іх білі хто чым мог, і на абрывістай строме ў іх запляталіся ногі. Айцец Іван падаў і разбіваўся, сутана ў яго ператварылася ў лахманы, паабдзіралася скура на руках і каленях, з носа цякла кроў, але яго не пераставалі біць. Ён уяўляў сябе святым Себасцянам, і тады яму рабілася крыху лягчэй, а калі і гэта больш не дапамагала, ён прыгадаў сабе пакуты Хрыстовы. Ці сыну Божаму было цяжэй? Нават грэх падумаць, што не. Але калі і гэта перастала суцяшаць, бо раз'юшаныя князевы людзі пачалі кідацьу яго камянямі, як у асла, які не хоча скрануцца змесца, айцец Іван падумаў, што ягоб'юцьне затое, што ён учыніў нейкі грэх, яго б'юць, бо думаюць, што ён з Драчаў. А хіба ж хрышчоная душа ўзняла б руку на свайго святара?
А найгоршым было, што няшчасны Іван прыйшоўу Драчы з горада, як гарадское дзіця, але пра гэта ўжо ніхто больш не памятаў.
Дзякуй Богу, і святар і старэйшыны выжылі, два месяцы іх трымалі ў вязніцы на хлебе і вадзе, а тады, не ведаючы, што далей з імі рабіць, паслалі назад у Драчы. I нават не
спатрэбілася ім пагражаць, каб наступны раз не прасілі ў горадзе дапамогі. Прыйдуць туркі ці не, усё роўна.
Абу Юсуф да найдрабнейшых дэталяў расказаў французскаму падарожніку, як і чаму апынуўся ў Босніі. ЖанПоль Дэбор усё запісаў, а частку апавядання пра разбураную крэпасць і пра палац без даху прыаздобіў шматлікімі клічнікамі. Нічога, апрача тых клічнікаў, не псуе ўражання аб вытанчаным Дэборавым стылі, магчыма. найлепшым з усіх у французскіх аўтараўпадарожных нататак, шпіёнаў і авантурыстаў, якія з тых часоў праходзілі праз Боснію і пакідалі па сабе вартыя ўвагі пісьмовыя сляды. Аднак Дэбор не меў гонару пабачыць свой твор апублікаваным, рукапіс яшчэ й дагэтуль ляжыць у падвальных памяшканнях Арыентальнага інстытута ў Ліёне, дзе чакае лепшага і больш схільнага да авантураў чытача, чым усе тыя балканолагі, турколагі і арабісты, якія, прачытаўшы рукапіс, засталіся расчараваныя, бо Дэбор не пацвярджаў ніводнага пашыранага меркавання пра краіну, у якой заходні свет сустракаецца з усходнім.
«Не бачыў я ад Парыжа да Пірэя, а дальбог і да слаўнага Пецярбурга, прыгажэйшае краіны за гэтую і гарадоў, у якіх бы лепей пазнавалася мера чалавека. Тым, хто тут нараджаецца, мабыць, здаецца, што чаршыя збудаваная якраз вакол іх калыскі і ў гонар іх нараджэння. Але не бачыў я і больш хлуслівай краіны за гэтую. Калі б усё, што мне казалі і што я запісаў і падаў да вашага ведама, было праўдай, дык у гэтых лясахжылі б сямігаловыя цмокі, у сады з неба падалі б анёлы , па бярозавых гаях бегалі б і строілі б адна адной жаночыя падступствы русалкі ды ведзьмы, і нічога з таго, што нам ведама пра свет, чаму вучылі нас антычныя мудрацы і што безліч разоў было спраўджана, не было б праўдай. Калі б праўдай было ўсё, што мне казалі, мы маглі б забыць пра саміх сябе, а таму я лічу, што нам было б разумней забыць
пра гэтую прыгожую краіну. Прынамсі пакульяе людзі не дабяруць розуму і не прымуць нашых ведаў, бо інакш нас можа зачараваць яе прыгажосць і мы самі станемся такімі, якяны. I, не дай Божа, пачнем, яктой няшчасны арап, сніць сны пра палац без даху».
Абу Юсуф заўважыў, што чужынец яму не верыць, але быў рады пагаварыць з некім, хто добра ўмеў па-турэцку і каму арабская мова таксама была не зусім чужая. Апрача таго, чалавеку, якога ён ніколі болып не пабачыць і які ніяк не зможа яму нашкодзіць, Абу Юсуф мог расказаць усё, што ляжала ўяго на сэрцы. А можа, недзе ўглыбіні душы ён спадзяваўся, што чужынец спасцігне сэнс ягонага начнога дурману і зразумее, чаму ён з местачковым войскам ішоў на другі бок гары, каб напасці на хрысціянскае сяло.
Ён правёў яго на кані ўздоўж ракі аж да Муратавага заезнага двара, пажадаў яму жыць шчасліва і не натрапіцьу сваіх падарожжах на злых людзей. Хай будуць дурнаватыя, хай будуць вар'яты, толькі каб не мелі зла на душы! — сказаў ён чужынцу на развітанне і, не дачакаўшыся ні адказу, ні грымасы, павярнуў каня і паскакаў сваёй дарогай. I вось жа калі аднойчы той рукапіс Жана-Поля Дэбора, у якім імя Абу Юсуфа Абдэльгані запісана правільна, будзе апублікаваны або прынамсі адсканаваны і патрапіць у збор Бібліятэкі Кангрэса ў Вашынгтоне, Абу Юсуф апынецца ў каталогу ўсіх каталогаў даволі блізка ад імя Савы Турудзіі-Косціча, маладзёна, які вінаваты ў тым, што Абу Юсуфава гісторыя ніколі не будзе расказаная.
Ён не сказаў французу, або можа сказаў, але Жан-Поль не палічыў гэта вартым запісу, што перад маленькай сельскай царквой з відам на мора ён разгарнуў паперу, умачыў пяро і...
Лета было нечакана дажджлівае. Кожную раніцу ён прачынаўся мокры, а ў нейкія ліпеньскія і жнівеньскія дні яму здавалася, што на мястэчка апускаецца туман. Ён заставаўся ляжаць, нібы прыкаваны, на ўжо падгнілых посцілках, хапаўся рукамі за зямлю, мяў закарэлае крысо свайго Kan-
тана, сціскаў яго, пакуль з-пад пазногцяў не пырскала кроў. Хто ведае каторы раз ужо паміраў Абу Юсуф, і ўсё цяжэй да яго прыходзіла смерць. Калі неба крыху праяснялася і знікалі тыя імглістыя космы, якіх іншыя людзі і не заўважаюць і якія звычайна вісяць у далінах усіх баснійскіх рэк і рачулак, Абу Юсуф ішоў да імама сказаць яму, што надыходзіць час, калі зноў трэба сцерагчыся разбойніцкіх нападаў.
Імам слухаў яго ўважліва і толькі ківаў галавою, маўляў, так, не будзе міру з нявернымі аж да суднага дня, калі душы нашыя змірацца ўсе ў адной, у душы нашага Творцы. Суцяшаў яго позіркам і сваім маўчаннем, хоць імам ужо штораз лепей разумеў па-турэцку, дый Абу Юсуф памалу пачаўгаварыць па-баснійску. Але што сказаць чалавеку, які спіцьусадзе, баіцца нізкага неба і выдумляе гайдукоў? Імам не разумеў, чаму Абу Юсуф такі. Ён і не вар'ят, і не дамагаецца славы ў мястэчку, яшчэ менш яго цягне ваяваць, але што ж робіцца ўягонай няшчаснай душы, што яму кожны дождж муціць розум? Ён не мог у яго спытацца і не хацеў, каб Абу Юсуф западозрыў, што ён яго раскусіў, а ён і сапраўды раскусіў, яшчэ калі той выпраўляў пасланца ў мястэчка, каб спытацца, ці ўзняўся туман, і калі папрасіў прынесці пяро і паперу. Але імаму было важна, каб людзі ў мястэчку не зразумелі, што з Абу Юсуфам нешта не ў парадку, і таму кожны раз у пятнічнай малітве згадваў Абу Юсуфаву храбрасць, ягоную чыстуто веру і тое, што ад мястэчка і каменя на камені не засталося б, калі б міласэрны Алах не паслаў сына пустыні, каб абараніў людзей ад гайдукоў.