Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Абу Юсуф нарадзіўся ў Рамалаху, у зямлі Ісы прарока, ён быў сёмым Юсуфавым дзіцем і трэцім сынам. Вучыўся ён на хафіза, але не давучыўся, бо насталі часы, калі шабля важнейшая за пяро. Дый цярплівасць не была ягонай най-
' Мектэб — мусульманская рэлігійная школа.
мацнейшай якасцю, што для вывучэння Кнігі ніяк не было добрай рэкамендацыяй. I так знітаваліся дзве паспешнасці, адна султанава, а другая Абу Юсуфава, і з недавучанага хафіза выйшаў добры аскер'. Было ў гэтым шчасце або няшчасце, наагулсказацьцяжка, але ўягоным выпадкуўсё было ясна. Калі б ён павярнуў у іншы бок, то меў бы болып радасці ў жыцці і лепш было б тым, хто быў з ім побач. He быў Абу Юсуф люты і бязлітасны, дый у войнах не абудзіўся ў ім звер і не заснуў чалавек, ён баяўся Бога і добра разумеў тое, што вучыў па Кнізе, але з ім здарылася нешта такое, пасля чаго ён ужо ніколі не быў, як іншыя людзі.
Яму было дваццаць тры, калі слаўлены, хвалены і вядомы, наколькі гэта прыстойна для ваяра, ён здабываў крэпасць на марской скале. Сотні ўжо загінулі побач з ім, тыя, што найболып баяліся за сваё жыццё, і здавалася, што праліццю крыві не будзе канца. Пахла порахам, трэслася зямля, але крэпасць трымалася, і не выглядала, што яна была хоць троху бліжэй да падзення, чым калі мірна стаяла на абароне мяжы, якую яны цяпер з падышахавай і Божай волі мусілі пераступіць і перасунуць. He заставалася нічога іншага, як толькі траім самым адважным або самым цвёрдым у веры ўзлезці па скале і адначасна з трох бакоў увайсці ў крэпасць. Калі Бог дасць, адзін мог бы застацца жывы.
Абу Юсуф вызваўся першы. Пасля падахвоціліся яшчэ двое, чые імёны і матывы засталіся невядомыя. Абу Юсуф вызваўся таму, што спяшаўся. Бітва цягнулася доўга, і ён баяўся, іпто ёй не будзе канца. Бясконцасцьчасу страшнейшая за смерць. Ён меў ясную прычыну, зразумелую і для Bora, таму Абу Юсуф адзіны з трох адважных застаўся жывы.
Ён здабыўкрэпасць, але крэпасць абрынулася на яго. Разумныя казалі, што яе падарвалі гарматныя ядры, а другія, не ведаю, як іх назваць, упэўнівалі, што крэпасць праклятая і што мяжу нельга было пераходзіць. Разумных пахвалілі, а тых другіх пасеклі, калі яны гаварылі занадта гучна.
1 Аскер — жаўнер у турэцкім войску.
Абу Юсуф ляжаў пад крушняй камянёў, з якіх можна было б парабіць надмагілляў для цэлага невялічкага мёртвага горада. Або з іх такі горад можна было б збудаваць нанова. Столькі было камення, і ўсё абрынулася на аднаго чалавека. Ён ляжаў у змроку і думаў, колькі ж часу пройдзе, перш чым душа ягоная адляціць ад цела. I дзеля таго, што яму нічога не балела і што ніводзін камень яго не прыціснуў, Абу Юсуф вырашыў, што той час мог бы быць вельмі доўгі. Бясконцасць страшнейшая за смерць.
Войска заначавала побач з руінамі, але быў там адзін чалавек, які не мог заснуць. Звалі яго Абдула, родам з Дамаска, некалі ён граў на удзе' каля мячэці, і тады да яго падышлі нейкіялюдзі і сказалі выбіраць: або загубяцьяго, бо музыка ягоная чутная ў мячэці і абражае Бога, або ён пойдзе з імі і ў вайне дакажа, што, як цвердзіць Абдула, усякая музыка славіць Бога. Ён выбраў вайну, бо яму было шкада, што ён больш не зайграе. А вайна гэта гвалт, рык, лямант і вэрхал, вайна гэта бразгат жалеза і грукат пораху, пырх разлятання птушак і шум вялікага мора, калі закончыцца бітва. Занадта добра чуў Абдула тыя гукі, яны вярталіся яму ў вушы, як толькі ён заплюшчваў вочы, і таму ён не мог спаць. Але тым вечарам ён пачуў нешта явічэ.
Подых збуранай крэпасці. Яна памірала, як памірае стары кірмашовы мядзведзь, пакінуты сярод пылу на вялікім рынку ў Дамаску.
Абдула падумаў, што вар'яцее. Бо калі ўжо ўяго ўвушіпу дыхае і крушня камення, тады добры Алах за нешта адабраў у Абдулы ўвесь розум і пакінуў яму душу, каб здзічэла, як мора. I зноў ён пашкадаваў, што больш ніколі не зайграе на сваім удзе.
Але можа гэта дыхае не каменне, можа пад ім дыхае чалавек. Назаўтра войску было загадана рушыцьдалей, перайсці мяжу, а Абдула бегаў навокал і крычаў, што пад каменнем жывы чалавек, адзін з тых трох.
' Уд — струнны музычны інструмент, арабская лютня.
Няма, сказалі яму.
Марш, быдла! — сказаліяму.
I выцягнулі шаблі, каб засячы аскера, які з глузду з'ехаў і тузае сотніка за крыссе.
У пекла пойдзем усе разам, калі пакінем жывогачалавека пад каменнем, чалавека, які здабыў крэпасць!
Пагроза пеклам заўсёды дапамагае, пекла робіцьлюдзей аднолькавымі, бо калі і найменшы людскі чарвяк згадае перад падышахам пекла, светлы валадар успрыме слова сур'ёзна. Толькі гэтае і ніякае іншае. А што ўжо казаць пра сотніка, якога і так пекла не міне за кожны геройскі чын, да якога ён змусіў сваё войска.
Добра, сказалі Абдулу, ты і яшчэ дзесяцёра будзеце разбіраць каменне. Але накладзеш ты галавою, і ты і яны, калі яго жывога не будзе. Накладзеш ты галавою, ты і ўсе дзесяцёра, калі знойдзеце жывога няверніка. Накладзеш ты галавою, але толькі ты адзін, калі аскер будзе настолькі зранены, што не дачакаецца заўтрашняга дня.
Можаш яшчэ перадумаць, сказалі Абдулу, і сказаць, што пад каменнем нікога жывога няма!
Абдула не перадумаў. He мог ён, бо думаў бы, што траціць розум і чуе, як дыхаюць камяні, і добра ведаў, што гэтак урэшце і страціць. Калі ўжо вар'яцее, думаў ён, дык хай яму адсякуць галаву, а за астатніх дзесяцёх, якія загінуць, хай перад Богам адказвае той, хто іх невінаватых загубіць.
Але дыхала не каменне, пад каменнем дыхаў Абу Юсуф Абдэльгані. Газія, перад чыім геройствам абрынулася крэпасць. На ім не было ніводнай раны, ён ускочыў на ногі, як толькі быў прыбраны апошні камень.
Чамутыгэтазрабіў, чамуты мянеўратаваў? — спытаўся ён у Абдулы.
Калі б я цябе не ўратаваў, адказаў ён, я ніколі болып не зайграў бы на удзе.
Абу Юсуфу гэтага тлумачэння было дастаткова, хоць музыку ён ніколі не любіў і не разумеў. Задурманіць розум, нібы опіюм, і не зробіць нічога, каб ты забыў пра свае
пакуты. Але ён пагадзіўся з тым, што жыццё пачынаецца спачатку, з Абдуловага дурману.
Эх, каб гэта быў адзіны дурман Абу Юсуфа!
Праз месяц, калі пасля доўгага часу трэба было заначаваць у намёце, а не пад ясным небам, Абу Юсуф усвядоміў той другі дурман, які загубіць яму жыццё, вызначыць ягоны лёс, а разам з ім і лёс соцень і тысячаў людзей, якія будуць пакутаваць побач з ім і яшчэ доўга пасля яго. Праз Абу Юсуфаў дурман.
Вось як гэта было: мінулі ўсе бітвы, мяжа пасунулася, разумныя вярнуліся дадому, а неразумныя бадзяліся па гарадах і тужліва вылі, Абу Юсуфа ўсе славілі як героя і цуд. Захаваўшы Абу Юсуфа жывога пад каменнаю крушняй, Алах пакінуў у апошняй вайне свой пераможны знак. Героева слава шырылася з краю ў край паднябеснага свету, а ён спазнаў свае пакуты, толькі калі першы раз лёг спаць.
Чым даўжэй ён ляжаў, тым больш абліваўся потам, а скляпенне ў намёце апускалася ўсё ніжэй. Каб дыхаць, ён быў вымушаны няспынна думаць, што ў намёце можна лёгка шабляй прасекчы дзіру. Але як толькі яго пачынаў агортваць сон, думка гублялася, і Абу Юсуф зноў задыхаўся. I так ён мучыўся, аж пакуль урэшце не выйшаў і не лёг перад намётам. I толькі тады заснуў, як дзіця.
Прачнуўся ён з яснай і лёгкай галавой, умомант забыўшыся, што адбывалася з ім уначы. Ён паўсюль гойсаў, цешыўся славай, але не даваў волі ганарлівасці й пысе, не дазваляў старым цалаваць сабе ў руку і штохвіліны згадваў Бога. Дый не ў пыхлівасці былі прычыны Абу Юсуфавага шчасця, і не было з чаго раптам стаць ганарлівым. Ён быў жывы, Божая мурашка пад бяскрайнім небам, і здавалася яму, што няма і не можа быць большага шчасця, чым гэта. Калі б у яго нехта тады спытаўся пра рай, Абу Юсуф разгубіўся б. Яго душа не ведала лепшага раю за той, у якім ён жыў. А калі і гэта грэх, дык тады Абу Юсуф быў грэшны, а начны дурман стаў ягоным пакараннем.
Пайшоў ён спаць і пры гэтым нават не ўспомніў, што
было з ім мінулай ноччу. У намёце ён вытрымаў не больш за паўгадзіны. Выскачыў вонкі, сэрца дзіка білася, а горла душыў цяжкі камень. Шмат прайшло часу, перш чым камень знік і Абу Юсуф упаў зняможаны на посцілку перад намётам.
А тады паўтарыўся ўчорашні дзень, створаны з шчасця і радасці, а за ім яшчэ страшнейшая ноч. Прайшлі месяцы, перш чым Абу Юсуф адмовіўся ад спробаў заначаваць у намёце. Халоднымі начамі ён захінаўся вярблюджымі шкурамі, толькі нос тырчаў, і адно вока ў сне ў яго расплюшчвалася. Кожныя паўтадзіны. Каб толькі спраўдзіць, ці над ім усё яшчэ неба і зоркі.
Па нейкім часе зноў надышоў час войнаў, а дзеля таго, што межы пасунуліся, прапаў і парадак сярод людзей. Можа, светлы падышах і ўладарыў у імя Бога, але Бог відавочна не хацеў, каб ягонае царства распасціралася праз увесь зямны шар. Посцілка можа мець даўжыню некалькі метраў, але і ў яе мусіць быць край, кілім можа быць такі шырокі, як найбольшая стамбульская мячэць, але і ў таго кіліма ёсць край. I толькі царству не было краю, і гэта ніяк не магло быць добра. Абу Юсуф гэта ведаў, але не казаў. А таму што не казаў, слава ягоная была ўшанаваная адзнакай царства.
У яго спыталіся, у якім горадзе ён хоча, каб яму збудавалі палац.
У тым, дзе бывае найменей дажджоў.
I так Абу Юсуфу збудавалі палац у Бэнгазі — палац з белага каменю, які, гледзячы звонку, быў найпрыгажэйшым будынкам ад Марока да Сірыі. Але Абу Юсуф запатрабаваў, каб яго дом, дар вялікага падышаха за ўсе геройствы, не меў даху. Будаўнік Хусэйн запярэчыў, сказаўшы, што не можа не зрабіць дах. Калі зробіш, я туды не ўвайду, а табе вырву вочы і адсяку пальцы, каб ты больш не мог будаваць. I тады Хусейн збудаваў у Бэнгазі палац без даху. Але нядоўга Абу Юсуф у ім жыў, бо Хусэйн прыйшоў да падышаха і сказаў, што яму не было дазволена збудавацьдах. Няшчасны баяўся, што, прачуўшы пра той дзіўны будынак ад некага іншага, уладар пакарае яго.
Падышах загадаў, каб Хусэйна задушылі перад натоўпам народу, але не таму, што ён не зрабіў дах, а таму, што прыйшоў як шпіён, калі яго ніхто не прасіўаб гэтым. У той самы дзень ён паслаў людзей, каб прывялі Абу Юсуфа.
Ці ведаеш ты, чарвяк, колькі заплаціш за сваю пагарду?
Абу Юсуф маўчаў і схіляў галаву, толькі што лбом не дакранаўся да ўладаровых ступняў. He мог ён сказаць яму, што не праз пагарду да ягонага дару не дазволіў майстру Хусэйну збудаваць дах у палацы.