Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Нейкія людзі бачылі, як ён скача перад хатай, нешта мармыча і вые, як паранены воўк, а па шчоках у яго цякуць слёзы. А матухна, бедныя мы бедныя, звар'яцеў наш газія, цяпер прыйдуць гайдукі і ўсіх нас парэжуць!
А тады выпаў снег, і ўраз распагодзілася. Кожная хата ў мястэчку дала Абу Юсуфу па посцілцы, а багацейшыя далі й па пары аўчынаў. На снезе за хатай на сотні посцілак і аўчын, з румяным тварам і дзіцячай усмешкай, тры дні і тры ночы спаў чалавек, які бараніў народ ад гайдукоў. Каля ягонага лежышча сабралася шмат людзей і жанчын, найвіднейшых і наймудрэйшых, што толькі былі ў мястэчку, каб берагчы ягоны сон. Мацяркі напявалі калыханкі, варажбіткі прамаўлялі словы, якія разганяюць урокі, імам
маліўся на чыстым белым снезе за здароўе, розум і жыццё Абу Юсуфа. А калі ў паветры праляталі сняжынкі, людзі рукамі лавілі іх над ягонай галавой, а жанчыны адкрывалі твары і гарачым дыханнем тапілі снег, каб не ўпаў на яго, каб яго не прабудзіў.
Добра выспаўшыся, Абу Юсуф накіраваўся да вяршыні найвышэйшай гары, што ўзвышалася над мястэчкам. Яго прывабіла сонечнае ззянне, якое там было нейкае яснейшае. Ён ішоў, каб надыхацца паветра і пабачыць, чаму колеры на вяршыні адрозніваюцца ад колераў у даліне. Неба было высокае, але здавалася, што над гарою яно яшчэ вышэйшае. Яму спатрэбіўся дзень хады праз снягі, каб узабрацца на самы верх.
Ён устаў на вяршыні гары, паглядзеў на другі бок і заплакаў ад шчасця. Перад ім адкрылася прастора шырэйшая і глыбейшая за пустыню. Адтуль было відаць усё аж да краю свету, і было яно сіняе, як каштоўны камень на падышахавым залатым пасадзе. Унізе, у яго пад нагамі, ляжаў горад са званіцамі, абкружаны вежамі і ўмацаваннямі. У свеце нявернікаў не было снегу.
Ён пачаў спускацца з гары, і ўжо праз нейкіх дзвесце метраў запахла морам, ён ішоў па каменні, уся зіма і імгла засталісяўяго заспінай. Ён убіўся ў нейкі хмызняк, ямуўжо было горача, ён абліваўся потам і з цяжкасцю выбраўся на другі бок, ледзь не ўляцеўшы ў нечы куратнік.
Абу Юсуф Абдэльгані стаяў на каменнай агароджы сухой кладкі, а перад ім было сяло на два дзясяткі шэрых каменных дамкоў. Трошкі далей такая самая царкоўка на скале, пад якою разлягалася мора. Куды ж, мілы мой Божа, гэтыя людзі ўзлезлі і ад чаго ўцякалі, каб тут пасяліцца, думаў Абу Юсуф і не кранаўся з месца.
Турак, святая багародзіца, турак! крыкнула жанчына ў чорным, і Абу Юсуф уцёк назад у зараснік.
Ён адчуваў прыкрасць, тую, якая атручвае людзей і не ведае Бога, пакуль скрозь снег прабіраўся да свайго мястэчка. Абу Юсуф Абдэльгані ведаў, што наступны туман ён ужо не здолее перажыць.
Сяло Драчы збудавалі на вяршыні гары каталікі з сяла Чургузы, якое некалі размяшчалася над Абу Юсуфавым мястэчкам. Было гэта не так ужо і даўно, але ў міжчассі столькі ўсяго перамянілася, што здаецца, нібыта вельмі даўно. Ішоў 1690 год, калі прынц Эўген Савойскі1 перайшоў мяжу, і хрысціяне заспадзяваліся, што прыйшоў канец іурэцкаму беззаконню. Спадзяванне гэтае было не з чыстага сэрца і вялікага розуму, а таму знайшліся й такія, хто пайшоў за Эўгенавым войскам і забіваў ды рабаваўтурэцкіх падданых. Яны помсціліся за тое, што было да таго, а яшчэ больш за тое, чаго ніколі не было. Бог, як іхні, гэтак і наш, супраць помсты не толькі таму, што чалавек не мае права караць грэх іншага чалавека, Бог супраць помсты таму, што чалавек не ведае меры, і таму ўсякая чалавечая адплата, колькі стаіць гэты свет, заўсёды большая і страшнейшая за папярэдняе злачынства. і > наколькі ў тых, што цалавалі Эўгену ногі, было мала розуму, пацвярджае і тое, што яны не зразумелі, якім чынам хрысціянскі прынц праводзіў сваю кампанію ў Босніі. Ягонае войска паліла і нішчыла ўсё, што траплялася на дарозе, не толькі сёлы і гарады, умацаванні і масты, але таксама заезныя двары і начулішчы для бедных падарожнікаў. А хіба ж той, хто хоча заваяваць краіну і пашырыць межы свайго царства, будзе нішчыць тое, што і яму самому заўтра спатрэбіцца? Ведаўпрынц, што не застанецца ў Босніі, але хрысціянскае прасталюддзе гэтага не ведала.
I тады пасля помсты прыйшла новая помста. Эўген адышоў, а туркі зааралі зямлю, на якой стаялі Чургузы, рассыпалі на ёй дзесяць мяхоў солі, каб на той зямлі яшчэ доўга нічога не вырасла. Каб усе ведалі, дзе было сяло нявернікаў і дзе яго больш не будзе.
А людзі пусціліся ў выгнанне з двума манахамі, якія безу-
1 Эўген Савойскі — галоўнакамандуючы аўстрыйскім войскам, у 1697 годзе ўчыніў паход на Боснію, дайшоў да Сараева, якое абрабаваў і спаліў.
пынна сварыліся. Маладзейшы хваліў хрысціянскага ваяводу і суцяшаў людзей, што Эўген вернецца і парэжа ўсіх туркаў, а стары лаяў і Эўгена Савойскага, і туркаў і ўсе царствы разам! Людзі збольшага былі за маладога, а на старога толькі скоса глядзелі, але но наважваліся яму нічога сказаць. Небяспечны тып быў той брат Мата: з аднаго боку кінжал, з другога рушніца. Яму дастаткова было толькі, зіркнуўшы на чалавека, фыркнуць з-пад сваіх вусоў, каб таго нібы громам ударыла. А ў яго яшчэ і конь быў такі самы. Калі нехта выпадкова падступаўся да яго бліжэй, чым на ягоны конскі розум здавалася прыстойным, дык мог атрымаць капытом між вачэй. Калі брат Мата спаў, той конь яго вартаваў. I не дай табе Божа сунуць свой нос да Матавага лежышча.
Ён цярпеў маладога субрата, сам сабе кляў яго ўсяляк, трываў, што той усяляе ў людзей фальшывую надзею, цярпеў, што геройнічае беспадстаўна, аж пакуль цярпенне не скончылася, і тады ён сказаў яму проста ў лоб усё, што думае. I тут брат Мата памыліўся, бо і не быў надта спрытны на язык, і абставіны былі не тыя, каб ягоныя словы ўспрыма^іся як разумнейшыя, а таму распачаліся сваркі, якія ўсе канчаліся яму на шкоду. Але калі ўрэшце людзі пачалі смяяцца з таго, што ён казаў і як адказваў маладзейшаму, брат Мата схапіўся за рушніцу:
Вымавіш яшчэ слова, і, клянуся крыжам, я буду маліцца за спачын тваёй душы!
Далей падарожжа адбывалася ў магільнай цішы. Ці дрыжаў нехта ад страху, ці нехта абмачыў нагавіцы, пра гэта ўжо ніхто не ведае, бо ўсё ж мінула нямала часу. Калі яны дайшлі да месца, на якім у Абу Юсуфавы часы ўжо стаялі Драчы, брат Мата наказаў людзям, каб яны там засталіся й чакалі, а яны ўдвух спусцяцца ў горад даведацца што і як.
Праз тры дні вярнуўся адзін брат Мата. Змрочны і злы, яшчэ горшы, чым звычайна, ён загадаўмужчынам сабрацца, а жанчыны няхай адыдуцьдалей, бо тое, што ён зараз скажа, не для іхняга розуму. Вось жа, было так: у горадзе месца няма, цесна і тым, хто ў ім жыве, дый не надта яны рады, каб мы
прыйшлі. Бо калі турак сёння прагнаў нас, дык заўтра можа спусціцца і да мора, а тады ўжо бяда. Турак — не Іллюкоў шчанюк, каб баяцца вады! Сказалі, што мы прыблуды і валацугі, што ў нас ні па чым не відаць, што мы не туркі. Я тройчы перажагнаўся і паказаў ім гэты крыж, а яны сказалі, што і турак бы могтак навучыцца і што крыж на шыю павесіцьлёгка. Хай мне Бог даруе, тады я аблаяў іхнюю маці, і калі яны хацелі на мяне накінуцца, дастаў кінжал. Сказаў, падыдзіце і пабачыце, якіхя школаўутуркаўнавучыўся. Аяны нічога, адышлі і толькі нешта мармычуць. Кажуць, калі мы да іх спусцімся, дык паскідаюць нас у мора. I вось, я ім веру, як веру гэтаму крыжу. He з іхняга цеста мы зробленыя, і ўсё тут. А ў гэтым месцы, дзе мы цяпер, няма вады, і зямлю давядзецца ў далонях насіць, і нават тады дай Божа, каб з яе нешта вырасла. Дык вам цяпер выбіраць, што рабіць. Або застацца на гэтым каменні, або не паверыць мне і спусціцца ў горад, або вярнуцца ў Боснію і патурчыцца. Калі гэта яшчэ магчыма, пасля таго, як мінулі ў царстве шчодрыя часы. Я вам адразу кажу, што застаюся. Уніз мне другі раз спускацца не хочацца, хоць бы мяне і прынялі як роднага брата, бо мне там неяк занізка, а рабіцца туркам дальбог не хачу, бо я свайго Бога ведаю і не хочацца мне спазнаць яго з другога боку. I яшчэ вось што: калі некаму не хапае брата Пустабрэха, хай сабе спускаецца з гары. Яго там прынялі. Кажуць, што ён не турак. А які з яго турак, калі ён нішто і абы што!
Вось так людзі з Чургузаў засталіся з братам Матам. Яны яго не любілі, асабліва аб ім не клапаціліся, калі ён злёг з хваробай, і ніхто не заплакаў, калі неўзабаве ён памёр. Ён пайшоў з гэтага свету без адпушчэння грахоў, бо ніхто своечасова не схадзіўу горад па святара, а ягоная магіла тым самым летам спрэс зарасла цернем, калючае галлё закрыла каменны крыж, і нейкаму чужынцу, а такіх, на шчасце, не было, гэтая карціна магла падацца цудам. Нібыта церне само нарасло крыжам над магілай змрочнага баснійскага манаха.
Але гэта быўне адзіны незвычайны крыжуДрачах. Брат Мата збудаваў і маленькую царкоўку — тую, якую Абу
Юсуф пабачыць, узлезшы на агароджу, — і сваімі рукамі вычасаў у ёй Распятага, надаўшы яму належную форму. Матаў Ісус змрочна глядзеў з крыжа, нібы збіраўся злосна аблаяць тых, хто яго распяў. Драўляны, як тая сасна, з якой ён быў зроблены, нязграбны, як братаў цяслярскі талент, ён нібы хацеў саскочыць з крыжа і навесці трошкі парадку ў гэтым запаганеным або — дакладней кажучы — засраным свеце. Пасля таго, як брат Мата памёр, людзі хадзілі ў царкву, толькі каб пасмяяцца з ягонага Хрыста. Яны былі пабожныя, але манаха нелюбілі, і гэта ім можна прабачыць. Чалавечая ўдзячнасць — рэдкая якасць, таму і няўдзячнасць — невялікі грэх. Прынамсі гэтак бывае сярод бедныхлюдзей. Але праз шэсць месяцаў з горада прыйшоў новы манах, і пра брата Mary памалу пачалі забывацца. I ўжо толькі з гэтай прычыны ягоны Ісус больш не быўтакі смешны.
Людзі патроху пачалі спускацца ў горад і гандляваць. Яны прадавалі авечае і казінае мяса і гародніну, а куплялі соль, аднак ніколі не затрымліваліся надоўга. He прыпамінаецца, каб нехта ў горадзе заначаваў, што і не дзіўна, бо на іх паранейшаму глядзелі крыва, наваткалі ўжо і забылася, адкуль і чаму яны прыйшлі. Мінула дзесяць гадоў, калі першая гарадская дзяўчына выйшла замуж у Драчы, дый тая была сірата, без бацькі і маці, таму браты без ваганпяў яе аддалі, абы толькі без ніякага пасагу пазбавіцца лішняй жанчыны ў сям'і. Тады ў сяле ўпершыню загучала інакшая гаворка. Мара, так звалі дзяўчыну, была языкацейшая за драчоўскіх жанчын, а слухацьяе былаадналюбата. Што б Мара ні гаварыла, людзі пад яе гаворку нібыта адпачывалі душою. Драга Чургуз, за якога яна выйшла, пры ёй перастаў старыцца. I так у Драчах прагай душы сталі дзяўчаты з горада на моры. Прага гэтая збольшага была марная, але ад таго не менш жаданая.