Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
ён увесь час думаў, што прынамсі з імем ён можа быць спакойны і што з ім, дзякаваць Богу, яму будзе ніяк не горш, чым любому мусульманіну.
Ці ты краў, ці забіваў, ці рабіў з мужчынамі тое, ці прагуляў маёмасць?
Нічога гэткага не рабіў, ясны гаспадару.
А за што ж ты трапіў у рабы?
He ведаю, ясны гаспадару.
3 гэткім выпадкам эфіёпскі гандляр рабамі яшчэ не сутыкаўся. Калі раб не хлусіць, а гэта лёгка праверыць, ён прымусіць яго прызнацца і пакутамі выцягне з яго праўду, дык тады няясна, якім чынам ён, будучы Абдулахам, зрабіўся рабом. Спакойна, амаль па-сяброўску, адказваючы ўсмешкамі на ўсмешкі, якімі асілак шчодра яго частаваў, гаспадар пералічыў яму пакуты, якім яго паддасць, калі той не прызнаецца, што ж ён рабіўтакога, што трапіўурабства. Пад канец згадаў і пра гарачую смалу, на што той сказаў, што яго ў смале ўжо хацеў выкупаць нейкі Рамізбег, што й не было б найболыпай бядою, калі б не патрабаваў ён, што смалу мусіць нацадзіць ягоная сям'я, а іначай бы ён яе выразаў. А меў я толькі маці, бацьку і сястру, дзе б яны знайшлі столькі смалы, паскардзіўся Абдулах Абдулаху.
Слухай, а ці не было ў цябе нейкага іншага імя да гэтага? — прыйшло ў галаву гандляру.
Было, ясны гаспадару, я зваўся Дабіша.
I якое ж табе з гэтых двух імёнаў мілейшае?
Абдулах, Алах ілалах!
Добра, сказаў эфіёпскі гандляр рабамі Абдулах, калі гэтае імя табе мілейшае, тады я не магу цябе прадаць слаўнаму флоту Алі-пашы, каб прыкавалі цябе да галеры і каб ты веславаў, пакуль не развітаешся з душою. Ты не забіваў, не краў, маёмасць не прагульваў і не закладаў сябе ў доўг, а з сваёй волі прыняў іслам. Той, хто мне цябе прадаў, махляр, але нічога я яму зрабіць не магу. Дорага я за цябе заплаціў, а яшчэ дадай да таго бальзамы, якія каштавалі мне як чвэрць добрага раба, і ты зразумееш, у якіх я стратах.
Зразумееш, калі маеш розум, паўтарыў Абдулахі паглядзеў рабуў вочы. Той і надалей прыязна ўсміхаўся, і не было ў ім зусім ніякай злосці. Нібыта забыўся пра мангольскі бізун аболічыў, што гэта яму — іншала, як іўсё астатняе, наканаванасць, доля, лёс... ці як яшчэ такія называюць няшчасце. Нагадаўямутой раб, што зваўся Абдалах, адзін з многіх, хто, як і ён сам, так завецца, бо перад тым зваліся інакш і іншай веры належалі, адну бедную жанчыну з Дамаска, звалася яна Дана, былаяна хрысціянка, і нікогаўяе не было. Напэўна яе кінулі, бо розумам яна была як пяцігадовае дзіця, што было сорамам длясям'і, атым больш сорамам сяродтых, каго, як хрысціян у Сірыі, і так было мала, дык Дана тая бадзялася па рынку, чакала, пакуль яе нехта накорміць, а калі быў дзень цвёрдых сэрцаў, дзень няўдалага гандлю, яна ела адкіды, або ў сабачым лайне шукала рэшткі травы ці неператраўленыя зярняты. У адрозненне ад вар'ятаў і вар'ятак, дзяцей у дарослых целах, і разнастайных выгнанцаў і збачэнцаў, якіх Абдулах сустракаў у сваіх падарожжах, Дана з выгляду была прыгажуня, вочы ў яе заўсёды былі поўныя радасці або тугі, залежна аддня, дык і смурод, які шырыўся ваколяе, не быў такі страшны, дый яе чорныя адзежыны не адрознівалі яе ад іншых хрысціянак. Але пра жыццё, у якім яна апынулася, Дана не ведала нічога, нават не ўмела гаварыць пра тое, што вакол яе адбываецца. Яна ўмела папрасіць есці і піць, але як толькі яе накормяць і напояць, дзякавала нейкай з дзясятка хрысціянскіх малітваў, што ведала напамяць. А калі ёй казалі, што сёння яна ніякай ежы не атрымае, Дана складала рукі, з усмешкай кланялася і казала — іншала, Мадона, іншала! Некаму яна замінала, пабожныя людзі верылі, што ў ёй жыве д'ябал, і баяліся да яе дакрануцца, трэція глядзелі на яе са спагадаю, але ніхто і не разумеў, дый не гаварылася пра гэта на рынку ў Дамаску, хоць пра ўсё іншае гаварылася, як так выйшла, што Дана з усяго навучылася толькі малітвам і чаму яна казала — іншала, Мадона, іншала. Адбула здагадваўся аб прычыне, хоць не мог ведаць пра яе з усёй пэўнасцю. Перш чым яе выракліся, прывялі
аднойчы ўначы на рынак і пакінулі там, як пакідаюць кашэчы прыплод, ейныя людзі спрабавалі прабудзіць у Дане розум, прымусіць яе сэрца стаць дарослым, а таму вучылі яе малітвам і заахвочвалі ежай. Але дарэмна. Бог вялікі, як для іх, гэтак і для нас, але ён ніколі не ператварае матылька ў арла, а зерне ў бісер, гэтак і Дану не ператварыў у дарослую жанчыну. Была яна вялікім сорамам, і таму была кінутая.
Пра Дану нагадаў ёй гэты ўбогі Абдулах, і таму ён злітаваўся і запрапанаваў яму выбіраць. Або верне сабе імя, з якім ён нарадзіўся, якім бы нямілым яно яму ні было, і тады ён прадасць яго ў флот Алі-пашы, дзе той будзе добра есці і жыць, пакуль будзе веславаць, або будзе ён Абдулах і застанецца ў Абдулаха, і будзе служыць яму, калі гэтага пажадае Латыфа і не будзе пры гэтым іншага вялікага і дужага раба. Калі выбера першае, пражыве яіпчэ месяц, шэсць месяцаў або шэсць гадоў, пакуль не захварэе або пакуль галера не патоне, але на цвёрдай зямлі, ні жывы ні мёртвы, ніколі ўжо не будзе. Калі ж застанецца ён у гаспадара, то будзе мець усё, што яму трэба, нашмат болей, чым маюць рабы, можа яму й маладую рабыню дасць, каб лёг на яе, але калі ў Латыфе абудзіцца жарсць, мусіць ён легчы на дубовыя бэлькі і цярпець удары так доўта, колькі будзе трэба. Але ўжо не мангольскім бізуном, з усіх найцвярдзейшым, а бедуінскім, мяккім, які абвіваецца вакол цела, як змяя і пад якім рэдка лопне чалавечая скура.
Ясны гаспадару, маё імя Дабіша! — сказаў Дабіша, а ўсмешка так і не сышла ў яго з твару.
Праз некалькі дзён ён быў ужо на Алі-пашавым галеоне, тым найгоршым, на які пасылаюць не герояў і слаўных ваяроў, а знясіленых маракоў, п'яніцаўі бунтаўнікоў, а вяслуюць на іх рабы з нейкайхібай у целе. Скалечаныя, пранцаватыя і слабамоцныя, непаслухмяныя афрыканскія мурыны, часам нейкі герцагавінскі вісус, настолькі адурэлы ад ракіі, што напаў на турэцкі дом, ды яшчэ адчайнікі і ерэтыкі ўсіх гатункаў, якія часцяком не розняцца з тымі, што меліся б кіраваць караблём, а пасля завязаць бой з кавурамі. Мала
атрымаў Абдулах за Дабішу, не было й паловы ад таго, што заплаціў ён Рамізбегу, а не атрымаў бы і столькі, калі б яму Дэрвіш Зэйтынаглу не быў вінаваты адну паслуіу, і таму на свой гонар і на шкодуАлі-пашу прыняўраба, які, што праўда, выглядаў на дужага, але спіна ў яго была ў жывых ранах і выглядала, што давядзецца яго напаўдарозе кінуць у мора.
У той самы тыдзень ранняй восенню года Гасподняга 1571-га і 949-га паводле Хіджры, магчыма нават у той самы дзень і тую самую ранішнюю гадзіну пачалі веславаць з двух канцоў Міжземнамор'я насустрач адзін аднаму Якіша Матуцін з Заастрога і Дабіша Сцяпанаў з Папова Поля, і ніколі яны не ўбачацца і не пазнаёмяцца, хоць лёс звядзе аднаго з адным бліжэй, чым яны калі былі з нейкім чужынцам.
Але пакінем галернікаў веславаць, мы ўжо з абодвума знаёмыя і пра іх, хоць у нашыя часы яны мёртвыя, як і ўсе іншыя, ведаем усё. Пакінем і П'етра Дамэніка Санктыса дэ Вэнэта, які пасвіць душы на хварскай галеры. Пара цяпер нешта сказаць пра чацвёртага, чыім жыццём мы працягваем гэтую гісторыю. Завуць яго Мехмед Дука, але ў слаўным турэцкім флоце ён больш вядомы як Мехмед Скадранін. Арнавут з паходжання і выхавання, ён дрэнна гаварыў патурэцку, але пра ягонае веданне мора і марскіх звычаяў, бураў і вятроў, а таксама таго, у што кожны асобны вецер можа перакінуцца, ведалі ўсе шырока і далёка. 3 Мехмедам Скадранінам ніяк не магло здарыцца, каб непагода заспела флот знянацку. Пакуль мора было яшчэ гладкае, як алей, а неба чыстае, як твар дзіцяці, ён раптам казаў, што трэба пашукаць сховішча, спакойную гавань або затоку і што засталося яшчэ дзве гадзіны да буры. Праз дзве гадзіны, ні хвілінай раней, ні хвілінай пазней, неба ўжо абдымалася з морам, грымелі грымоты і гінулі ўсе зямныя стварэнні, якім Алах не даў дару дыхаць пад вадою.
3 гэтай прычыны Мехмед Скадранін ніколі не камандаваў караблём, ніганддёвым, ні вайсковым, і нікомуне прыходзіла ў галаву паставіць яго на чале флоіу. Султан не ўшаноўваў яго высокімі пасадамі, не заслужыў ён і ваеннай славы. Але ад гэтага яго не шанавалі меней, толькі пашана гэтая была зусім іншага кшталіу. Мехмед Скадранін быў містыкам, чыя сумнеўная вера не бароніцца, бо заўсёды пацвярджаецца ісцінай, ён быўхафізам мора і праведнікам асаблівага гатунку. Караблі, на якіх быў Мехмед, прыплывалі пазней, але не танулі. Ён не слухаўся загадаў, калі маланкі і вятры ім пярэчылі, але пры ім і каштоўныя грузы з шоўкам і пернасцямі не прападалі, і людзі не гінулі. Розум такіх, як ён, шануецца, пакуль у дзяржаве пануе мудрасць і парадак, пакуль у галовах уладароў дастаткова розуму, а ў сэрцах — сапраўднага міру. Таго міру, без якога не выпраўляюцца на вайну.
Аднак Алі-паша ўзганарыўся, ап'яніла яго, што ягоны флот валодае кожнай кропляй Міжземнага мора, ад турэцкіх берагоў і дакуль яму захочацца, і зрокся Мехмеда Скадраніна, ягонай празмернай асцярожнасці і прыслухоўвання да мора, і замест каб узяць яго з сабой на камандны карабель, паслаў арнавута ўзначальваць найгоршую галеру вялікага турэцкага флоту. Апрача Божае дапамогі, а яна з ім будзе, калі ўжо ён на праведным шляху, Алі-пашу на ягонай адміральскай пасадзе больш не былі патрэбныя дарадцы і пасярэднікі. А найменш яму быў патрэбны Мехмед Скадранін, вечны вястун бяды і змрочны чалавек, чыя кампанія не была прыемная, як і цяжкі пах, які ад яго разыходзіўся. Ён хварэў на нейкую нязвыклую хваробу, якая спярэсціла яго скуру малінавымі плямамі, і колькі б ён ні мыўся, ад яго пахла авечым гноем, чаплямі і гнілой асакою Скадарскага возера. Калі ён прачынаўся ў добрым настроі, так што нават і ўсміхнецца, а здаралася такое раз на паўгода, плямы знікалі, а з імі і Мехмедаў пах. Але бывалі і дні, калі Мехмеду рабілася смутней, чым звычайна, і тады ён увесь ператвараўся ў маліну, а цела
ягонае пачынала пахнуць яшчэ як найменей дзесяццю рознымі пахамі: мёртвай азёрнай рыбай, што гніе на плыткаводдзі, невядомымі людзьмі і дзецьмі, з чыіх вуснаў капае матчына малако, драўлянымі бочкамі і вымытымі льнянымі кашулямі, а часам Мехмед Скадранін пахнуў стронгай, якая бывае выскачыць з вады і рассее ў паветры кароткі і жывы пах свайго існавання. He раз аглядалі яго стамбульскія лекары, прапісвалі яму бальзамы, якія нічым не дапамагалі, і малітвы, якія відавочна да Алаха не даходзілі, аж пакуль адзін бітальскі яўрэй не сказаў яму, што ад таго, на што ён хварэе, існуе толькі адзін лек. Каб паехаў ён туды, адкуль паходзяць ягоныя пахі, і сустрэў хуткую смерць там, дзе іх больш ніхто не будзе заўважаць. He паслухаў яго Мехмед Скадранін, але не таму, што не хацеў, а таму што яму, як і іншым рабам, было наканавана рэшту жыцця правесці на караблі.