Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
ніколі не было ніякага шчасця. Якая розніца паміж каменем і ім, калі ён на тым камені сядзеў і думаў, як скрасці лодку зламыснага Радака? Якая розніца паміж сажалкай, з якой жонка чэрпала ваду, і жонкай? Паміж Якішавымі дзецьмі і саломай, наякой яныляжалі? Нічогаяны не згубілі б, калі б адвеку былі каменем, сажалкай і саломай, ён, ягоная жонка і дзеці, калі б нехта іншы побач з імі пакутаваў, аж пакуль сам не зразумее, як добра быць каменем, сажалкай і саломай.
Дзівіўся Дабіша, што адбываецца з ясным гаспадаром і ягонымі аскерамі. Нейкая вялікая бяда на іх напала. Ён веславаў і глядзеў перад сабою або на анаталійца, які стаяў у яго над галавой і хвастаў іншых весляроў. Часам і яму трапляла, але Дабіша за гэта не сердаваў. Вялікая бяда прыціснула людзей. Вялікая бяда авалодала светам яшчэ ад таго дня, калі з Відакавага нагавору ён упершыню выпусціў семя ў агаву авечку. Зрабі гэта, казаў яму Відак, болыпай мілаты не бывае! I меў праўду. Калі б Дабіша выпадкова быў гаспадар, а лепш ім не быць, ён бы меў сваіх авечак. Ці прынамсі адну. Але ад дня ягонай мілаты свет пачаў страшна пакутаваць. Вялікая пакута ў ягоных гаспадароў. ІўРамізбега, які хацеўвыкупацьягоўгарачайсмале. ІўАбдулаха, які мусіў паліць яго агністымі бізунамі. I ў самага няшчаснага, у гэтага Мехмеда-гаспадара, які пераступіў цераз борт і не ўсведамляе, што ўпадзе ў мора, а па моры проста так не паходзіш. Моцна іпкадаваў Дабіша Мехмедагаспадара, а тады трошкі пашкадаваў і сябе, бо ўяго мусіць быць перад вачыма ягоны лёс. Можа ўсё ж было б лепш глядзець на прыгожую Латыфу, пакуль Абдулахавы бізуны апякаюць яму спіну. Але як толькі ён пра гэта падумаў, дык успомніў яе вочы і дзіўныя гукі свайго дыхання з драўлянай цуркай у роце, і адразу перадумаў. Сівыя й сцюдзёныя Латыфіны вочы, дык лепей ужо быць тут, побач з няшчасцем Мехмеда-гаспадара.
У той момант, калі ў хварскую галеру трапіла ядро і яна раптам пачала тануць, П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта быў ужо мёртвы. Яму разнесла галаву, і ягонае паміранне доўжылася не болып за кароткі міг. Калі нехта з маракоў паспеў гэта ўбачыць, дык меў бы прычыну для імгнення шчасця. Калі б ён надалей займаўся матэматыкай або калі б ішоў далей пабожным шляхам святога Францішка, можа пра П'етра і было б нешта вядома. Атак невядома нічога.
Разам тонуць на дзвюх варожых галерах Якіша Матуцін і Дабіша. Якішу вясло ўдарыла ў грудзі і раздрабіла косці. Ён больш не дыхае, але і не адчувае, што яму гэтага не хапае. Дзіўна, а ён заўсёды верыў, што мусіць дыхаць. Вада даставала яму да калена, але як толькі ён пра гэта падумаў, яна ўжо была да грудзей, нават да барады. Свет пад вадой выглядае інакш, думае Якіша Матуцін у момант, калі яго назаўсёды пакідае гэтая гісторыя. Якраз своечасова, каб ён і далей заставаўся жывы, хоць ён ужо й не дыхае.
Дабіша адчуў, як запякло яму спіну, калі яго абліла марская вада. Гэта пякуць хрысціянскія душы, якія халодны вецер з Босны раздзьмуў па моры. На языку салёна, значыць гэта праўда! Ён шчаслівы і задаволены, хоць з галавы яму не йдзе Мехмед-гаспадар. Няшчасны чалавек, валадарыць — вялікая пакута. Дабіша яшчэ раз удыхнуў паветра. Яно пахла дзіцячым потам.
Вестка пра бітву пад Лепантам да Дабішавых ніколі не дайшла, не дайшла яна і да братоў і сёстраў Мехмеда Скадраніна. Яны й не ведалі, што хтосьці з іх блізкіх вёў на моры лютую бітву, можа й не ведалі яны, што б'юцца
людзі і на вадзе. Маці П'етры Дамэніка Санктыса дэ Вэнэта атрымала вестку пра лёс свайго сына. Яна запаліла свечку ў царкоўцы святога Крыжа на выспачцы перад Венецыяй, а пасля шчыра верыла, што сын глядзіць на яе з неба. Выклаў ён золатам дарогу, па якой неўзабаве пойдзе і яна. Чула яна і пра тое, што нашы разбілі туркаў. I была ад таго шчаслівая.
Але ў Заастрогу жонка Якішы Матуціна дзесяць гадоў чакала вяртання мужа. А калі ён і праз дзесяць гадоў не вярнуўся, спадзявалася яна, што мора прынясе ягоныя косці. Якішавы яна напэўна пазнае. Як жа іх не пазнаць. I напэўна ж мусяць яны аднойчы бліснуць у набярэжным пяску, мужчынскія косці, моцныя косці, белыя косці, якія кахалі яе і выкармілі яе дзяцей. 3 тых касцей ейная душа, дык жа не можа так быць, каб яны да яе не вярнуліся. Будзе чакаць жонка Якішы Матуціна, колькі б ні спатрэбілася. I нікога не будзе праклінаць. He можа яна тым самым голасам шукаць сваё каханне і некага праклінаць. Мужчынскія косці, моцныя косці, белыя косці, што выкармілі яе дзяцей. Вернуцца яны з Лепанта.
А зараз пакінем мёртвых з іх жаданнямі, прынамсі пакуль усе яны, апрача П'етры, яшчэ жывыя ў сваіх гісторыях, і вернемся да Ланы Хорват, яе Тончы і да каменьчыка шчасця, які зусім і не камень, а чалавечая косць, якой, паводле Бартулавай ацэнкі, больш за чатырыста гадоў.
Тончы хацеў бы, каб той камень, а дакладней, тая косць, некуды прапала, але Лане ён ніколі пра гэта не скажа.
Бартул кожную ноч перад сном раздумвае над тым, чыя ж гэта косць, як звалі таго чалавека, ад чаго ён памёр, ці ён утапіўся, ці гэта быў марак або рыбак, ці яго забілі. I так ён патанае ў снах, у якіх з'яўляюцца розныя людзі, чыя тая косць магла быць. Бартулавы сны ніколі не бываюць страшныя.
Лана каменьчык з дзіркай пасярэдзіне склала ў шкатулку з упрыгожаннямі, што дасталіся ёй ад бабы Эсмы. Яна больш не вешала яго на шыю, але была ўпэўненая, што ён прыносіць ёй шчасце. Яна думала, што гэты камень паслаў ёй яе тата, нябожчык Мухамед Хорват, бо яна гэтулькі дакучала яму з каменьчыкам шчасця, калі была малая. Толькі так можна вытлумачыць тое, што камень быў косцю. Там, дзе цяпер тата, камянёў няма, а касцей хапае.
Пасляслоўе да беларускага выдання
Усе апавяданні ў гэтай кнізе ўзніклі на аснове народных песень з Босніі або Далмацыі, якія я слухаў або проста чуў мімаходзь і пад якія я рос, сталеў, жыў. Усё гэта песні, а значыць, апроч тэксту, маюць і сваю спяваную мелодыю, а таксама атмасферу, якая гэтай мелодыяй ствараецца. Некаторыя з іх вельмі папулярныя на ўсёй паўднёваславянскай прасторы. Іх спяваюць з розных нагодаў як прафесійныя спевакі, так і аматары, людзі музыкальныя і немузыкальныя, п'яніцы ў сельскай карчме, адукаваныя і неадукаваныя. Такія песні — нешта накшталт гукавога фону паўднёваславянскіх краінаў, асабліва Босніі і Сербіі.
Іншыя песні, паводле якіх я пісаў гэтыя апавяданні, амаль не вядомыя, цяжкія для спявання, або ў іх тэкстах ёсць нешта такое, што не дазваляе іх спяваць з любой нагоды.
Бальшыня як лірычных, так і эпічных, баснійскіх і далмацкіх песень маюць апавядальны характар. У іх або экспліцытна расказваецца нейкая гісторыя, або пра тую гісторыю можна здагадвацца. Я шмат гадоў уяўляў сабе, якая гісторыя, якое вялікае здарэнне, прыватныя чалавечыя пакуты, які лёс або які важны момант у жыцці чалавека стаіць за кожнай асобнай песняй.
Гэтым я займаўся з дзяцінства. Так я і слухаў песні, уяўляючы, што ў іх адбываецца, якая гісторыя, або з якой гісторыі яны нарадзіліся.
Гэтая кніга — спроба ў дарослым веку напісаць пра тое, што не давала мне спакою яшчэ ў дзяцінстве.
Спадзяюся, што беларускі чытач у нейкай з гэтых гісторый пачуе і нейкую далёкую мелодыю. Або ўявіць сабе песні, якія стаяць за гэтымі гісторыямі. Я быў бы рады, бо гэтак спраўдзіцца важны сэнс гэтай кнігі.
Гурбэт
«Азірніся ў ружовым садзе» — сумная, вельмі меладычная, лірычная народная песня. Як і шматлікія іншыя народныя любоўныя песні, якія паходзяць з мусульманскабаснійскага асяроддзя, так і гэтая пачынаецца ад позірку і глядзення. У ісламе лічыцца табу глядзець на чужую жанчыну або на жанчыну, якая табе не абяцаная.
Okreni se niz dul bascu, na vrelo kad podes, okreni se, nasmij mi se, medna usta, erne oci, Zumro moja.
Okreni se, pogledaj me, ne Ijuti se na me, okreni se pogledaj me, medna usta, erne oci, Zumro moja.
A sa vrela kad se vratis, ja cu te cekati kraj duguma, da ti Ijubim medna usta, erne oci, Zumro moja
Азірніся ў ружовым садзе, калі пойдзеш на крыніцу. Азірніся, усміхніся, мядовыя вусны, чорныя вочы, мая Зумра.
Азірніся, паглядзі на мяне, не сярдуй на мяне. Азірніся, паглядзі на ічяне, мядовыя вусны, чорныя вочы, мая Зумра.
А калі вернешся з крыніцы, я буду цябе чакаць каля мед-
нага збана, каб пацалаваць твае мядовыя вусны, чорныя вочы, мая Зумра.
Йылдуз
«Служуцарудзевяцьгадоў» — вельмі старая баснійская вайсковая песня, якая за стагоддзі ператварыласяўлірычную або ў песню, якая ўжо не памятае сваё эпічнае паходжанне. У час, калі ўзнікла песня, баснійскія вайскоўцы — а імі былі толькі мусульмане, бо хрысціяне былі вызваленыя ад вайсковай службы, але плацілі за гэта адмысловы падатак — найчасцей ваявалінаславянскімпаўночнымусходзе, на мяжы з Украінай, або далей на поўдзень, у сённяшняй Малдове і Румыніі. Мала іх вярталася жывых, а тэрмін службы быў доўгі.
Sluzim car a devet godin 'dana,
Niko ne zna da sam zenska glava, Ni car ne zna da sam zenska glava! Sarno jedna vesarica Mara Koja mi je bijele kose prala.
Dode vrijeme da se kazem sama. Da se kazem da sam zenska glava! Grudi rastu, jeleci pucaju, Srce puca, udati se moral
Служуя цару дзевяць гадоў, ніхто не ведае, штояжанчына, нават цар не ведае, што я жанчына! Толькі адна прачка Мара, якая мне белыя валасы мыла. Прыйдзе час, іяпрызнаюся, штояжанчына. Грудзі растуць, камізэлькі рвуцца, сэрца рвецца, замуж мусіць!
Тэспіх
Мелодыя гэтай песні вельмі старая, яшчэ з тых часоў, калі Боснія і Герцэгавіна былі ўскладзе Асманскай імперыі. Але тэкст узнік на пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, у часы апошняй баснійскай вайны. Напісаў яго Бэньямін Ісавіч, сараеўскі паэт.
Zima nikad proc, nikad sabah doc, samo tekbir cuje se kroz noc
Duga zimska noc majko moram poc rodna gruda pradjedova to me zove upomoc
Ako se majko ne vratim nemoj me zalud cekati pusti jednu suzu tihu i prouci mi fatihu nek me ona isprati
Samo jos jednom da mi je ispred dzenetske kapije da na krilima ezana stigne miris ramazana iz nase carsije
Nijet veliki zulum dusmanski sabur, nam i inat u nama silan bosanski
Duga zimska noc valja meni poc rodna gruda pradjedova evo zove upomoc
Cuvaj mi sestru, pazi je jer majko jednom da mi je vidjeti iz zemlje rosne kako sceri moje Bosne sad radaju gazije