ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
радыё свабода
як?
Сяргей Дубавец
як?
азбука паводзінаў
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2009. 252 с.: іл.
Заснавальнік і каардынатар сэрыі
Аляксандар Лукашук
Мастацкі рэдактар Генадзь Мацур
Рэдактар Віталь Тарас
Карэктар Настасься Мацяш
Мастак Генадзь Мацур
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра даброізло?..
© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009
FOL
ISBN 978-0-929849-29-4
Зьмест
ЯКДУБАВЕЦЬ? 9
Выбраныя літары з тэксту, які яшчэ пішацца.
Аляксандар Лукашук
УВОДЗШЫ 13
«Як гадаваць трусоў?» — Калі б мы жылі 300 гадоў — Як будавалася «Як?» — Беларускае «як» і расейскае «как» — «Бірка»
ЯКАДБЫЦЦА? 19
Гульня з часам — Грыша і космас — Пра што пісаць песьні Вольскаму? — Талент не трава
ЯКБАРАНІЦЦА? 25
Захад не дапаможа — Хто мы? — Права
на адметнасьць — Права на паходжаньне —
Права на годнасьць
ЯК ВАРАГАВАЦЬ? 33
Хто нашы ворагі? — Варагаваць на роўных — Варагаваць адразу — Рэцэпт Багдановіча — Варагаваць да перамогі
ЯК ВІЛЬНЯВАЦЬ? 38
Адчужэньне сябе — Вільня не замежжа — Барацьба фізыкі з мэтафізыкай — Прышчэпка ад русіфікацыі
ЯКВЫДАВАЦЬ? 43
Самі сабе выдаўцы — Забіваць цьвікі мікраскопам — Хто такая Ала Кабаковіч? — Слоўнік сабачых імён — Канкурэнцыя
ЯК ГАЛАСАВАЦЬ? 51
Сьвята, урачыстасьць, буфэт... — За Валянціну
Палевікову — Хто скраў наш выбар? — Галасуем за сябе
ЯК ДАГАВОРВАЦЬ? 57
Так сабе паэты — За што галадае Аўтуховіч? — Штурмаваць не амон, але розум — Куды падзявалася адраджэньне?
ЯКДАРАВАЦЬ? 63
Паход у вясёлы дом — Грахі савецкіх часоў —
Пралетарскія цноты — Дараваць можна ўсё — Гавары...
ЯКДЖГАЦЬ? 71
«Ён джгае, а вы дзеўбяце»
ЯКДЗЕКАЦЬ? 75
Папярэднікі не падумалі, што з намі «буіт»
ЯКЕХАЦЬ? 79
Намаленьку далей зойдзеш
ЯКЁРНІЧАЦЬ? 83
Правакацыя зьмярцьвелых думак
ЯКЖЫЦЬ? 87
Наперад, а не назад ці ўбок — Тут і цяпер —
Дысыдэнтам прасьцей — Зьніжка за мову
ЯКЗАСТАЦЦА? 93
Аднадумцы з таго сьвету — «Малі Бога за нас» — Безыменныя помнікі — Фабрыкі мёртвых — У адведкі
ЯК ІДЭНТЫФІКАВАЦЦА? 101
Род Янкоўскіх — Беларус з дваран — Залаты Век — «Расеец са знакам якасьці» — Крамольная праўда
ЯК — ЙАК? 109
Мёры — не Міоры
ЯККАЗАЦЬ? 113
Здаравенькі булы! — Жабы ў роце — Усё добра, мама — Размаўляйце па-расейску. На здароўе!
ЯКЛЮБІЦЬ? 119
Палюбіць вешальніка — Да нас прыехаў рэвізор! —
Я цябе зьем... — Рас-тварэньне — Патрыятызм як здрада
ЯК МАШФЭСТАВАЦЬ? 127
Вызначэньне жанру — Пікет з разьлікам на арышты — Выпрабаваньне мовы на жывучасьць — Якія абаронцы, такія й каштоўнасьці
ЯК НАЗЫВАЦЦА? 135
Я балт! — Забыты подзьвіг літвіна — Агульная млявасьць — Мы беларусы, мірныя людзі
ЯКОКАЦЬ? 141
Пад націскам паміж Усходам і Захадам
ЯК ПРЫСТАСОЎВАЦЦА? 145
Чалавек на апошнім месцы — Небеларуская ўлада — Калябаранты — Дамова з рэжымам — Страшней за забойства
ЯК РАБІЦЬ? 153
Наш час не пакіне антыкварыяту — Выгнаньне аўтара — Трыюмф сьмецьця — Вечныя зэдлікі
ЯКСПРАЧАЦЦА? 159
Выпрабаваньне айца Надсана — Спрэчка ня сварка —
3 бобу на гарох — Тэст для сябе самога
ЯК СЯБРАВАЦЬ? 163
Сябра не таварыш — Слова на мяжы — Зьнікае, нібы аблачынка — Адкуль бяруцца сябры?
ЯК ТАЛЕРАВАЦЬ? 169
На мяжы цынізму — Беларусь гамафобская? —
Агрэсія й асьвета — Шчырыя-няшчырыя
ЯК УКАРАНЯЦЦА? 175
Шляхецкі складнік — Шэсьць сотак як кампраміс —
Гыр-гыр-гарадок — Краіна сядзібаў
ЯК Ў АКТЫВІЗАВАЦЬ? 181
Быць ці ня быць?
ЯКФУНДАВАЦЬ? ...185
Страшны беларускі нацыяналізм — Электрастанцыя толькі пыхкае — Інвэстыцыя Бога — Бонусы — He нашкодзь!
ЯК ХІТРАВАЦЬ? 193
Нашэсьце кракадзілаў — Шпіёны-разьведчыкі —
Хітры Саша — Прайсьці праз тупасьць
ЯК ЦАРАВАЦЬ? 199
Сабраць сябе з кавалкаў і ешыць
ЯК ЧЫТАЦЬ? 203
Лепей ня будзе — Ну калі гэта ўсё скончыцца? — «Званкі на Свабоду» — Казкі на заўтрашні дзень
ЯКШЧЫРАВАЦЬ? 211
Крыж разладу — У вакуўме — «Братаньне
з лукашыстамі» — Чарнобыльскі Шлях у Астраўцы
ЯКЫРАЗУМЕЦЬ? ; 219
Беларуска-расейскі саюз
ЯК Ь-М РАТАВАЦЦА? 223
«Зьвестак пра выкананьне прысуду няма»
ЯК ЭВАЛЮЦЫЯНАВАЦЬ? 227
Зьменены чалавек — У чым прывабнасьць нашаніўства? — Ці быць беларусам, кожны вырашае сам
ЯК ЮЗАЦЬ? 233
Этыкі ў сеціве ня больш, як у гульнёвым аўтамаце
ЯК ЯДНАЦЦА? 237
Футбол бяз поля пад нагамі — Дачакацца спрыяльнага Заўтра — «Кактусаводы» ідуць у палітыку — Водазабор
ЯКАДКАЗВАЦЬ? 243
Пасьляслоўе рэдактара.
Віпгаль Тарас
ПРА АЎТАРА 246
SUMMARY 247
ЯК ДУБАВЕЦЬ?
Выбраныя літары з тэксту, які яшчэ пішацца
Як як Дубавец? Напрыклад, так:
Б — падлеткам прачытаць Шэксьпіра па-беларуску і захапіцца мовай так, каб потым друкаваць на ёй падпольную літаратуру на абсталяваньні Менскага апэратыўнага палка Ўнутраных войскаў СССР.
NGO — за царом гарохам, калі яшчэ ніхто ня ведаў слова «NGO», стварыць зь нефармальнымі беларусамі сапраўдную «Майстроўню»і зусім не местачковых «Тутэйшых».
В — стаць менскім віленчуком, абараняць летувіскі парлямэнт ад савецкіх танкаў і атрымаць мэдаль «За адвагу».
Г — знайсьці ў нацыянальнай гісторыі найлепшае імя для газэты — «Свабода», год выдаваць яе і потым перадаць сябру, каб яна стала самым масавым незалежным выданьнем незалежнай Беларусі.
НН — адрадзіць затым «Нашу Ніву» так, што яе маглі б лічыць сваёй заснавальнік і рэдактар Аляксандар Уласаў, аўтар Янка Купала, стваральнікі БНР браты Луцкевічы.
П — пайсьці да паэта,які пасьля вершу пра аднаго вусатага знаўцу паэзіі паміраў у турме КДБ у сухой галадоўцы, і вярнуць яго да жыцьця.
Р — паглядзець на айчынную літаратуру, як францускія імпрэсіяністы на Лёндан, і паказаць тое, чаго не хацелі бачыць іншыя — ружовы туман.
С — дзевяць гадоў штотыдня выходзіць у этэр «Свабоды» з новай праграмай «Вострая Брама», якая адразу стала культам ягонай асобы.
Ь — выйсьці на суд за беларускую мову і перамагчы.
Ц — здавацца заўсёды цьвёрдым, бяз нэрваў, адчаю, трывогі і страху, аддаваць іншым свае ідэі й праекты, радавацца за іх посьпех і не сьпяшацца з асуджэньнем, памыляцца і папраўляцца, мець правільных ворагаў і невядомых прыхільнікаў і ня ведаць, што гэта і азначае — быць лідэрам пакаленьня.
? — у 50 гадоў напісаць кнігу, якая замест дубовых запытаў «хто вінаваты?» і «што рабіць?» задасьць магічнае і музычнае, такое неістотнае і такое біблійнае, галоўнае для свабоды, вайны і каханьня пытаньне — «як?».
I адказаць як чалавек, які любіць: так, як ты хочаш.
Так, як ты можаш.
Так, як найлепш.
Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода
УВОДЗІНЫ
«Як гадаваць трусоў?» — Калі б мы жылі 300 гадоў — Як будавалася «Як?» — Беларускае «як» і расейскае «как» — «Бірка»
У гэтагакароткагасловадоўгаягісторыя. «Як» — мы прамаўляем дзясяткі разоў на дзень, ня думаючы пра адбітыя ў ім асаблівасьці беларускага генэтычнага й духоўнага досьведу.
«Як гадаваць трусоў?»
Варта разгарнуць слоўнік прыказак, каб пабачыць, што «як» — гэта прычынна-выніковая зьвязка, што злучае нашы думкі з учынкамі, агульную этыку з канкрэтнымі жыцьцёвымі абставінамі, маральнасьць неба з побытам зямлі.
Нешта робіш «як ачмурэлы», а нешта — «як арэх раскусіць». Вядома, што «якая справа, такая й слава». I, само сабой, «як гукнеш, так і адгукнецца». А ўсе разам гэтыя прыказкі аб’ядноўваюцца адным агульным — «як той казаў». I нікому ня трэба тлумачыць, хто ён, гэты той. Ягоны сьлед губляецца ў вяках, у дапісьмовай гісторыі.
...А пасьля было нацыянальнае адраджэньне, кніганошы і Багушэвіч, нашаніўская пара, пачатак 20-га стагодзьдзя, што пазначаны вялікай колькасьцю артыкулаў ды брашурак з характэрнымі назвамі: «Як выбіраць дэпутатаў у Гасдуму?», «Як мужыку палепшыць сваё жыцьцё?», «Як гадаваць трусоў?», «Як бараніцца ад халеры?», «Як багацеюць чэскія сяляне?». Нацыя ў масе сваёй паўставала не на закліках любіць Беларусь, а на практычнай навуцы жыцьця.
Сёньняшнія парады зь беларускага інтэрнэту гучаць у падобнай танальнасьці: «Як лёгка й проста пісаць лацінкай», «Як жывуць беларусы ў Казахстане», «Як навесіць дзьверы і ўрэзаць замок»...
Калі б мы жылі 300 гадоў
Пішучы пра розныя праявы жыцьця сучаснага чалавека, я заўважаю, што многае ў гэтым жыцьці — добрае ці благое, плённае ці стратнае — унівэрсальнае.
Ці не ўзьнікала ў вас такога пачуцьця, што нейкага чалавека вы ўжо бачылі? Прычым, з узростам такое мярэсьціцца ўсё часьцей. Магчыма, рэч у тым, што людзі, як правіла, належаць да пэўных тыпаў, колькасьць гэтых тьшаў не бясконцая, і гэта не знаёмага вы сустрэлі, а тып. Можа быць, жыві мы трыста гадоў, тады ўвогуле пачалі б спрэс бачыць толькі «знаёмых».
Але тое самае адбываецца і з уяўленьнямі ды паводзінамі. Чым болей іх мы ведаем, тым менш сярод іх унікальных, бо яны таксама тыпізуюцца. I цяпер чалавеку, які пражыў доўгае жыцьцё, не складана прадбачыць, як той ці іншы тып будзе паводзіцца ў тых ці іншых абставінах.
Як будавалася «Як?»
Складаючы гэтую сэрыю эсэ, за словам «як» я ставіў дзеяслоў, што азначае пэўны працэс і вызначае паводзіны й пазыцыю чалавека. Абстрактнае абавязкова павінна адбівацца ў канкрэтным, як нябеснае — у зямным. У выніку склаўся альфабэт мадэляў сучаснае этыкі.
Як адбыцца, бараніцца, дараваць, жыць, застацца, казаць, любіць, прыстасоўвацца, рабіць, спрачацца, укараняцца, фундаваць, яднацца... Усе гэтыя нібыта агульныя паняткі зусім канкрэтна праяўляюцца ў жыцьці, уплываюць на яго й на будучыню.
У беларускім слоўніку няма дзеясловаў на мяккі знак або «ы», але ў гэтай кнізе ёсьць і гэтыя літары, бо яны ёсьць у беларускай этыцы, і адносіны да іх уплываюць на наш сьветапоглядны выбар.
Беларускае «як» і расейскае «как»
Часта нашы этычныя стэрэатыпы, сфармаваныя яшчэ савецкім альбо вясковым выхаваньнем, уваходзілі ў нязгоду. Напрыклад, прыстасоўвацца — кепска, але й вылучацца з натоўпу — таксама. Мець маёмасьць — кепска, але й жыць пустадомкам — таксама... Сёньня такія парадоксы беларускай сьвядомасьці робяцца атавізмам. Бо новы час сьцьвярджае: ды зусім някепска быць багатым. Беднасьць — ня доблесьць.