ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
«Як», дарэчы, адрозьнівае беларускі клопат ад расейскага, дзе такога кшталту пытаньне ставіцца па-іншаму: ня «як рабіць?», a — «шторабіць?». Гэта сьведчыць пра большую ўвагу расейскага чалавека да выбару самога ўчынку, а не яго характару. Тут — наступства і гістарычнага шляху, калі беларусам найчасьцей выпадала выбіраць менавіта «як», а ня «што», і спэцыфікі культуры, якая не магла мяняць абставіны й толькі падладжвалася да іх.
Расейская душа пачуваецца глябальна ў глябальным сусьвеце й таму ня надта прыжываецца на беларускай глебе, што часам даводзіць да канфлікту — як у апавяданьні Максіма Гарэцкага «Бірка».
«Бірка»
Гісторыя тая адбывалася яшчэ за царом, калі настаўнік асмолаўскай школкі, надта «прадзьвінуты» чалавек, вырашыў адвучыць вясковых дзяцей ад «брыдкіх» беларускіх словаў. Толькі нехта скажа такое слова, яму зараз жа ўручаецца бірка, пасьля ўжо ён сам пільнуе, хто з таварышаў скажа «брыдкае» слова, і перадае бірку яму. I такім чынам хто да абеду застаецца зь біркай, той застаецца без абеду.
«Той, хто вучыўся ў асмолаўскай школе граматы за гэтым настаўнікам, або «гаспадзінам вучыцелем», пэўна, да самай сьмерці будзе ведаць, што
за штучка была бірка, яго выдумка... Колькі з-за яе пралілося горкіх дзяціных сьлёз, колькі выдзерта віхроў, пабіта рук лінейкамі, намуляна бедных кален гарохам і колькі сварак адбылося між самымі лепшымі таварышамі».
На драўлянай бірцы, якую прыдумаў настаўнікрусіфікатар, было напісана 12 беларускіх словаў, што найбольш рэзалі ягоны датклівы слых: «як», «дык», «хай», «ёсьць», «няма», «нічога», «ён», «казаў», «але», «дабрыдзень», «добра», «дрэнна». Асабліва каралася ўжываньне трох першых словаў— «як», «дык», «хай».
Скончылася апавяданьне тым, што школьнік Міхалка зламаў на вачах у настаўніка ненавісную бірку й быў адлічаны з вучняў. Затое мог без праблемаў гаварыць сваё «як», ня ломячы ані мазгоў, ані языка.
Адрозна ад той біркі мая «азбука паводзінаў» ня мае на мэце ані прымушаць, ані навучаць. Гэта — пытаньні да сябе, якія часам задае сабе кожны з нас. Заўважу толькі, што, апісваючы пазытыўныя прыклады, я імкнуся ўбачыць іх унівэрсальнымі.
Мне вядомыя выпадкі, калі мае сучасьнікі наўмысна выбіралі шлях крыўды, няўдзячнасьці або здрады. Дзеля самаапраўданьня яны таксама хацелі б, каб іх паводзіны ўспрымаліся нармальна — як праўда. I я бачыў, што такія людзі хутчэй знаходзяць разуменьне ў іншых, чым тыя, хто старамодна заклікае ня здраджваць і ня крыўдзіць. A як ты хацеў, каб было ў наш прагматычны час? Калі ты на кагосьці не наступіў, дык заўтра наступяць на цябе...
Гэткая філязофія мае нямала прыхільнікаў. Але паспрабую сьцьвердзіць іншае: можна жыць з карысьцю для сябе й сваіх ідэалаў, пры тым бяз шкоды для іншых.
ЯК АДБЫЦЦА?
Гульня з часам — Грыша і космас — Пра што пісаць песьні Вольскаму? — Талент не трава
У школе я быў з тых вучняў, пра якіх настаўнікі кажуць: можа, але ня хоча.
Пасьля ўсё пайшло па-іншаму. Але тады, у школе, побач было шмат тых, хто і мог і хацеў, хто вучыўся на выдатна й выдатна ведаў, куды паступіць і кім будзе, хто быў адораны й каму ўсё давалася лёгка, хлопчыкі-мажоры, дзевачкіпрыпевачкі, будучыня якіх уяўлялася ўзорнай, яснай і пасьпяховай...
. Але вось самы першы жыцьцёвы парадокс, спазнаны на ўласным досьведзе: куды яны ўсе падзяваліся? I самая першая выснова: школа — яшчэ ня тое месца, дзе ты робіш сябе сам. А кніжкі й фільмы на школьную тэматыку, дзе вучань «выяўляехарактар» — фантомы, якісамо праяўленьне характару, бо ў школе табой неразьдзельна валодае сытуацыя, і калі ты пачаў сваё самастойнае жыцьцё яшчэ ў школе, гэта зусім ня значыць, што зь цябе нешта атрымаецца ў далейшым жыцьці. Бо ты пачаў адбывацца ня ў час.
Гульня з часам
Ня ў час — самая галоўная прычына, каб не адбыцца. I наадварот, першая перадумова адбыцца — своечасова.
Калі школа засталася ззаду і ты ўжо паўнавартасны фігурант гэтага жыцьця, пачынае дзейнічаць навука чужога досьведу: не адкладай на заўтра, рабі да канца. Спартоўцы й артысты кажуць, што трэба своечасова сысьці, пэнсіянэры цешацца, калі пэнсія «воўрамя».
Літаратурны прыклад. Калі б Багдановіч напісаў столькі, колькі Купала, а Купала столькі, колькі Багдановіч, мы напэўна ня мелі б ані Багдановіча, ані Купалы — такімі, якіх маем.
Расстраляныя ў 1937-м паэты, хоць іхныя кніжкі й пачалі выходзіць зноў у 1960-я гады, так і не вярнуліся ў той іпастасі, у якой меліся адбыцца. Ня будзь тых расстрэлаў, па-іншаму выглядала б карціна беларускае літаратуры сёньня. Тыя, каго не расстрэльвалі, апынуліся б на іншых месцах.
Адбыцца — гэта гульня з часам (каб у час) і з сабою, калі пачатае мусіш дарабіць да канца.
Грыша і космас
Знаёмы студэнт сыходзіць з трэцяга курсу ў трэцім унівэрсытэце. Захапіўся — пагас, захапіўся — пагас... Кім, Грыша, ты хочаш быць? Касманаўтам — кажа расьсеяна, як расьсеянае ягонае жыцьцё. Ужо ня слуп сьвятла, а сяйво. 3 гэткім пагаслым позіркам ён ужо ніколі ня будзе нікім. Дакладней, намінальна будзе, але сутнасна — не. Ну што ж, харошы чалавек, як
у нас кажуць, гэта самае галоўнае. Каб чалавек быў харошы.
Адбываецца сьпісаньне Грышы ў фон, туды, куды раней сьпісаліся мае хлопчыкі-мажоры й дзевачкі-прыпевачкі, якія даўно ні да чаго не парываюцца, даўно махнулі рукой на той найвялікшы падарунак, якім адарыў іх Божанька — на жыцьцё. Яны даўно не жывуць, a дажываюць. Шкада.
Праўда, большасьць сканчае свой першы ўнівэрсытэт і таксама не становіцца нікім. Але ў іх болей шанцаў, бо сьпіраль іхнага жыцьця зрабіла першы поўны абарот. Іхнаю воляй. I цяпер ёсьць надзея, што зробіць другі, трэці, чацьвёрты...
Пра што пісаць песьні Вольскаму?
Ідэі перапаўняюць розумы маіх суайчыньнікаў. Але большасьць мяркуе, што гэтыя ідэі павінен увасобіць нехта іншы. Гэта нармальна. У структураваным заходнім грамадзтве людзям і плацяць — за ідэю. Ідэя — гэта ўжо завершаны прадукт. Але наша грамадзтва ў такім сэнсе не структураванае. Хочаш гэта рабіць? — рабі.
Мне шкада сяброў, якія проста фантануюць ідэямі. А давай, каб БНФ зрабіў... А няхай бы Мілінкевіч пайшоў... А вось бы кніжку выдаць, не, лепш аўдыёальбом... На адным сайце нават прыдумалі апытанку — пра што пісаць песьні Вольскаму? Дзясяткі людзей гатовыя раздаваць ідэі. Толькі нічога ад гэтага ня робіцца (і песьні Вольскага ад гэтага не нараджаюцца).
Але й гэта не канец. Прыдумай ідэю, зрэалізуй яе і (цяпер трэцяя стадыя) давядзі да канца.
Паступіў (ой, не туды!) — давучыся. Пачаў «праект» — дарабі, а не хапайся за іншае. Да-ра-бі. Няміла табе? Але калі ты браўся за гэта — душа сьпявала, праўда? Дык дай ёй дапяяць.
Талент не трава
I вось — нацыянальная ідэя. Ідэя — рэалізацыя — вынік. Ці хто-небудзь ішоў такім шляхам? Паводле выніку можна меркаваць, што не.
Калісьці мне здавалася, што ўсе людзі таленавітыя, як травінкі, і «талент заўжды праб’ецца». А яно так і ня так. Хтосьці падказаў, нехта падтрымаў, грашыма ці добрым словам... А калі не?
Калі не, трэба самому быць супэргероем...
Колькі ўсіх не адбылося, не адбываецца й не адбудзецца!.. Патэнцыйна — лепшых затых, хто сёньня на топе.
Кажуць вось, Сыс адбыўся. Сам. Але гэта рэдкае выключэньне.
Між тым, ствараюць такіх супэргерояў сотні людзей, не настолькі публічных, па ўсёй краіне. I не адбыцьцё Сыса робіць Беларусь сабою. А адбыцьцё гэтых соцень і тысяч, якія, зламаўшыся на нейкім этапе свайго жыцьця, пакорліва сышлі ў фон. Хоць, па ідэі, ніякага фону не павінна быць. Мусіць быць ня фон, не насельніцтва, ня маса, а народ, у якім кожны відзён, кожны штодня адбываецца (у час і да канца). Тады адбываецца ўся нацыя.
б
ЯК БАРАЕІЦЦА?
Захад не дапаможа — Хто мы? —
Права на адметнасьць — Права на паходжаньне — Права на годнасьць
Калі разабрацца, дык правы й свабоды чалавека, якія мы называем фундамэнтальнымі, не такія ўжо і ўнівэрсальныя.
Ну вось, што такое права на працу ці адукацыю? He падпісалі з табой кантракту або няма грошай на вучобу — усё нібыта законна й аб’ектыўна, і ніякіх тваіх правоў. Або права на мітынгі ды сходы ці нрава на інфармацыю? He заўсёды й зразумееш, дзе яно, тваё права, парушаецца, а дзе — не. Або — права на жыцьцё. Тут увогуле чыстая абстракцыя.
Захад не дапаможа
I заўважце, гаворка не пра тое, што ўлада ня ўлічвае ўнівэрсальных правоў і свабод чалавека. Як яна можа гэта ўлічваць, калі сам чалавек не разумее практычнага сэнсу гэтых правоў і свабод? «На чорта нам тая свабода!» — хіба не
даводзілася вам чуць такое? Некаторыя з такіх воклічаў хуценька робяць выснову: народу камфортна ў рабстве, ці наогул: народ — быдла.
Але давайце глядзець праўдзе ў вочы. Ніхто ніякага рабства не жадае і ніхто тут ня быдла. Проста ўнівэрсальная дэклярацыя правоў і свабод у нашым выпадку не такая ўжо і ўнівэрсальная. Людзі ж вакол — нармальныя, і жаданьні ў іх нармальныя, і бараніць свае фундамэнтальныя правы й свабоды хочуць і будуць, толькі ня тыя ці ня так назвапыя, як ва ўнівэрсальнай дэклярацыі, а нейкія свае, сабе зразумелыя, пасвойму сфармуляваныя.
Так адбываецца таму, што мы карыстаемся фармулёўкамі, лякаламі й абгорткамі правоў і свабод чалавека, створаных на Захадзе й не адаптаваных да нашае глебы. Магчыма, калі б інсьпірацыя абароны правоў чалавека сыходзіла аднекуль з гушчыні беларускага народу, яна б мела нейкі іншы, зразумелы гэтаму народу выгляд і эфэкт.
Бясьсільле чалавека перад сыстэмай — у самім чалавеку, а не ў сыстэме.
Любая дзяржава будзе прыгнятаць датуль і да такой ступені, пакуль і да якой ступені прыгнечаныя не зразумеюць, хто яны такія, чаго ім трэба і што іх у іхных патрэбах абмяжоўваюць ды прыгнятаюць.
Хто мы?
Калісьці, гадоў трыццаць таму, яшчэ ў савецкім войску я зладзіў такі экспэрымэнт. Я спытваў ў салдатаў: хто ты? Вынік атрымаўся мэтафарычны й часта прыгадваецца мне дагэ-
туль. Дык вось. Эстонец і кіргіз адказалі адпаведна: эстонец і кіргіз. Расеец сказаў: чалавек. А беларус сказаў: сяржант.
Гэта значыць, што беларус часьцяком атаясамлівае сябе не з народам і культурай, а з функцыяй, якую ён выконвае ў соцыюме. У такім выпадку ягонае ўяўленьне пра свае правы й свабоды абмяжоўваецца рэглямэнтам гэтай функцыі — раскладам заняткаў, распарадкам працы, службовымі абавязкамі. I што сэнсу заклікаць такога чалавека да нейкіх там свабод? Толькі тады, калі чалавек пачынае атаясамліваць сябе з пэўнай культурай (ці субкультурай), у яго зьяўляюцца патрэбнасьці па-за межамі вызначанага рэглямэнту. А каб зрэалізаваць гэтыя патрэбнасьці, яму й неабходныя пэўныя правы й свабоды.