ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
Вызначэньне жанру
Некалькі маладых гомельцаў вырашылі ўскласьці кветкі да помніку Кірылу Тураўскаму й такім чынам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. Сваю акцыю яны назвалі флэшмобам. Але флэш-моб мае на ўвазе вялікі натоўп, які раптам пачынае рабіць нейкае скаардынаванае дзеяньне і праз хвіліну зноў ператвараецца ў звычайны натоўп.
Калі б у нашым выпадку спрацаваў закон чысьціні жанру й сотні вулічных мінакоў усклалі кветкі да Кірылы Тураўскага, а пасьля зноў ператварыліся ў вулічных мінакоў, гэта сапраўды было б відовішча, якое наўрад ці скончылася б затрыманьнямі, але мела б розгалас. Жанр флэш-мобу прадугледжвае імгненны прарыў паралельнае рэальнасьці ў той сьвет, дзе існуюць спэцслужбы, міліцыянты й судзьдзі. Выдумка і эфэкт нечаканасьці, а таксама бяскрыўднасьць дзеяньня павінны зьбіць названых таварышаў з тропуу але ніяк не справакаваць іх на рэпрэсіўныя захады.
Ну, ня справіліся гомельцы з такой задумай, не набралі сотні ўдзельнікаў і выйшлі самі. Учатырох, здаецца. А каб загадзя апраўдаць сваю няздольнасьць, узброіліся атрыбутамі пратэсту.
«Маладзёны ішлі па вуліцы Савецкай, — паведаміла Радыё Свабода, — каб ускласьці кветкі да помніку Кірылу Тураўскаму. Апрача гвазьдзікоў у руках яны трымалі лісткі паперы з надпісамі «Родная мова» са штампам па-расейску: «Запрегцено». Раты ў маладзёнаў былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі».
Журналісты назвалі гэта несанкцыянаваным пікетам. Але раз ішлі — значыць, было шэсьце. Пратэст быў падкрэсьлена антыдзяржаўным. Гомельцы добра ведалі, у якой дзяржаве жывуць, і, магчыма, нават разьлічвалі на затрыманьне. Інакш пра акцыю ўвогуле не згадаў бы ніхто. А тут арыштавалі й аштрафавалі. Ніхто й не падумаў, што рэпрэсуюць іх, па самым вялікім рахунку, за няўменьне зладзіць эсфэктную й эфэктыўную акцыю, а зусім не за родную мову, як яны паведамілі журналістам.
Дарэчы, што там было напісана ў пастанове суда? «За парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый»? Пры чым тут родная мова?
I яшчэ дарэчы. Як там самой мове ад гэтага ўсяго, ці дыхаць стала лягчэй? Па-мойму, не. Дый ня трэба ёй ніякай абароны. Ёй трэба — пашырэньне й прыхільнасьць уласнага народу. А гэта значыць, што прыхільна людзі павінны ставіцца да вас.
Пікет з разьлікам на арышты
Зусім па-іншаму адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Ён публічна запатрабаваў адмены ганебнага закону пра дзьве дзяржаўныя мовы. Заява мела шырокі розгалас, прынамсі, у інтэрнэце, і выклікала не пазбаўленыя сэнсу дыскусіі. Няма сумневу, што пачулі яе і ў кіраўніцтве краіны.
Паўтаруся — мы ўсе ведаем, у якой дзяржаве жывем і што моўная сытуацыя ня зьменіцца ўвадначасьсе. Але дзяржава павінна ўвесь час чуць патрабаваньне зьмяніць сваё стаўленьне
да роднае мовы, гэта значыць, зьмяніць закана'даўства і моўную палітыку ў цэлым.
Зь іншага боку, калі мы пазыцыянуем сябе як антыдзяржаўныя сілы з чырвона-зялёнымі стужкамі на ратах, ніякая дзяржава ніколі ні слухаць нас, ні, тым болып, чуць ня будзе. Чаго мы дамагаемся? Пашырэньня мовы ці ліквідацыі дзяржавы?
Натуральна, зрабіць маніфэстацыю з разьлікам на арышты й штрафы лягчэй, чым сабраць сто сяброў на сапраўдны флэш-моб ці абысьці сотні кватэраў і пераканаць бацькоў дамагчыся адкрыцьця беларускае клясы. Але пікеты перастаюць чапляць за жывое жыцьцё, а задача ствараць школы ня зьнікне ніколі.
I
Выпрабаваньне мовы на жывучасьць
Дзейнасьць «за мову» ня можа быць антыдзяржаўнай. Пра гэта сьведчаць і словы старшыні ТБМ Алега Трусава на нядаўняй он-лайнканфэрэнцыі Радыё Свабода. Мы працуем з начальствам усіх узроўняў, бо інакш нічога не даможамся — ні ў школе, ні ў СМІ, ні ў візуальным афармленьні краіны беларускае мовы больш ня стане.
Вось чаму палітызацыя моўнага пытаньня ня можа выходзіць за межы заканадаўчых ініцыятываў і патрабаваньняў.
Дзяржава таксама «моўная», толькі адсотак яе беларускамоўнасьці надзвычай малы. Першы канал нацыянальнага радыё, некалькі перадачаў на тэлевізіі, некалькі дзяржаўных пэрыёдыкаў, выступы асобных чыноўнікаў... Што-нішто ў сыстэме адукацыі й бюджэтнай культуры, дні
беларускай пісьмовасьці... Мізэр? Але не нішто. Нехта кажа — акупацыйны рэжым. Хутчэй, каляніяльны. Зь іншага боку, ці ў большай ступені беларускамоўная наша нацыянальная апазыцыя? Гэта на выпадак «скіданьня» цяперашняга рэжыму. Хто там прыйдзе яму на зьмену? I што там сьвеціць беларушчыне?
У нас з часоў Машэрава склаўся стэрэатып, што безь дзяржаўнай падтрымкі беларуская мова перастане існаваць. Ці дастаткова мінулых пятнаццаці гадоў, каб пераканацца, што гэта няпраўда? У параўнаньні з тымі ж машэраўскімі часамі сёньня становішча мовы не выглядае фатальна. Іншая рэч, што патрабуецца мноства эфэктыўных дзеяньняў дзеля яе пашырэньня.
Усе гэтыя пятнаццаць гадоў дзяржава быццам выпрабоўвала мову на жывучасьць — будзе ня будзе. Ёсьць. I толькі ўзмацнела. I ня дзенецца ўжо нікуды й ніколі. Але бяз масавай беларускай школы кудысьці можа падзецца нацыя. ІІалітызуючы ж моўнае пытаньне па-за межамі заканадаўчае прасторы, мы сам народ настройваем супраць беларушчыны.
Якія абаронцы, такія й каштоўнасьці
Рух за пашырэньне беларушчыны сёньня абсалютна актуальны. Калі спалучыць два дзеяньні — заяву Міхася Міцкевіча і выступ гомельскіх актывістаў, можна было б атрымаць наступнае. Санкцыянаваны ўладамі пікет — калі ўжо так хочацца менавіта пікету — за пашырэньне роднае мовы. I абсалютна ня важна, на якім бангалоры такому пікету адвядуць месца. Бо спатрэбіцца гаварыць зь людзьмі,
расказваць, тлумачыць, даказваць, заваёўваць прыхільнікаў.
Нават адзін выпадковы мінак дзе-небудзь у прадмесьці, які далучыцца да беларушчыны ці хоць бы зацікавіцца — гэта каштоўны набытак, а ня страта сотні, якія адвернуцца ад дзівакоў з завязанымі ратамі, а разам і ад таго, за што яны «змагаюцца» — ад беларускае мовы. Скажуць: якія абаронцы, такія й каштоўнасьці.
ЯК НАЗЫВАЦЦА?
Я балт! — Забыты подзьвіг літвіна — Агульная млявасьць — Мы беларусы, мірныя людзі
Хоць гаршком назаві, толькі ў печку ня стаў. Сэнс гэтай прыказкі хаваецца ў слове «печка». Печка — пекла, гарніла, тыгель, у якім гартуецца твая саманазва. Гэтак у напаленай печцы гісторыі гартавалася ў 19-м і 20-м стагодзьдзі назва «беларусы», аплочаная крывёю, пакутамі й жыцьцём мільёнаў. Калі ж назва нічым не аплочаная, яна проста нічога ня значыць. Хоць гаршком назаві...
Я балт!
Нічога ня значыць тут і твая фізычная кроў. Колькі сьведамых беларусаў сярод этнічных габрэяў, татараў, расейцаў! Мноства. Мой прыяцель, патомны ніжагародзец і пры тым патрыёт-беларус, чалавек зь «ісьціннарускай рэпай», прымервае на сябе модныя этнічныя адзежкі, з рознымі інтанацыямі прамаўляючы:
«Я балт? Я — балт! Я балт...» Усе рагочуць, і ён сам рагоча першы.
Экспэрымэнт са словам «літвін» мае той самы вынік.
«Я беларус» выходзіць у майго прыяцеля зусім арганічна. I ён распавядае, як некалі шпацыраваў па старой Варшаве са сваім цёзкам — этнічным расейцам з такой самай рэпай. Гаварылі, ясная рэч, па-беларуску і, зразумела, пра адраджэньне Бацькаўшчыны. I раптам да іх дайшло! Адзін — чыстакроўны ніжагародзец, другі — такі самы самарскі. Пасьмяяліся з парадбксу, але — па-добраму. Бо абодва даўно ўжо сьведама й плённа працуюць дзеля беларушчыны. I зусім не парадокс тут, а чароўная сіла загартаванага ў гісторыі найменьня. Беларус — гэта назва, за якой стаіць подзьвіг, і легенда, за :i'S MIHR y_,dE97HT дя.
якон—культура.
ыдрэп чзн-лл;;н:н у ;іптс і І8ЦЛСДОЧЛТЭ M-0S ! м-(;1 /
Забыты подзьвіг літвіна
За літвіном сёньня ў масавай сьвядомасьці нічога такога няма. Колішняе забылі, і яшчэ толькі трэба зьдзейсьніць новы подзьвіг, стварыць легенду й культуру. Але зрабіць гэта зьнізу, з падпольля ды яшчэ пры тым, што ніхто з ініцыятараў нічым асабліва ахвяравацца не зьбіраецца, немагчыма.
Як немагчыма ўявіць сабе, што мільёны беларусаў прымерваюць на сябе новую адзежку: я — балт!
Зьмену саманазвы можа правесьці дэмакратычна абраная ўлада. Але дэмакратычнай яна ня стане, пакуль ня стане беларускай, пакуль увесь
народ, дзякуючы тэлевізіі, будзе ўтрымлівацца ў культурным полі расейскай правінцыі. Ня можа быць дэмакратычных пераменаў у асобна ўзятай Самарскай губэрні.
Агульная млявасьць
Гэты дыягназ этнічнага здароўя беларусаў і прымушае некаторых нашых суайчыньнікаў «капнуць глыбей». Маўляў, назавемся інакш і — усё пакоціць. Але гэты экстэнсіўны рэвізіянізм вынікае з маргінальнага самапачуваньня. Здаецца, назва «беларусы» вычарпаная дарэшты, не дае новых Багдановічаў і Гарэцкіх, новае прухі, уздыму й трыюмфу. Значыць, варта толькі махнуць чароўнай палачкай, і гарбуз зноў ператворыцца ў каралеўскую карэту.
Толькі ў жыцьці ня ўсё, як у казцы. У жыцьці для таго, каб быў цуд, патрэбная ня палачка, a ахвярная праца, вялікі талент і вока празорцы, каб разгледзець, а ня страціць новых Багдановіча й Гарэцкага, якія ёсьць, толькі ня вылучаныя з доўгага шэрагу «Начной чытанкі». Цуд — гэта дар іх убачыць. Скажыце, пры чым тут саманазва, калі такога дару няма?
Мы беларусы, мірныя людзі
Ёсьць вялікая аблуда ў тым, каб назву «беларусы» вінаваціць у спрыяньні русіфікацыі. Гэта зноў жа — выдаткі нашай этнакансьпіралёгіі. Наадварот, складнік «русы» сьведчыць для расейца пра тое, што «яны ўжо тут», а іх гімн «мы мірныя людзі» ў такім кантэксьце гучыць падазрона.
Беларус для расейца, нібыта, блізкі, але парадаксальна шматкроць больш падступны за немца ці амэрыканца, бо — нябачны. Блізкае, але не такое болып палохае расейца, як далёкае. А ўсякая дэманстрацыя нашай адметнасьці — для імпэрскага ўспрыманьня — ператварае «бела-рускі» ў амаль што «анты-рускі».
Як вядома, расейцы блізкае бачаць і разумеюць зь цяжкасьцю. Нядаўна ў нейкай тэлевіктарыне маскоўская кабетка адказала на шмат пытаньняў і выйграла б кучу грошай, калі б не завалілася на апошнім: «Што па-ўкраінску значыць каханая?» I сябрам кабетка тэлефанавала, і ў мінакоў пыталася — ні ў зуб нагой! Спынілася на адказе: каханая — значыць, прыгожая. Ясна, што з ангельскім ці францускім словам праблемы б ня ўзьнікла.
Паразмаўляйце з расейцам у Расеі па-беларуску, пераканаецеся — не разумее. I што тады значыць той нібыта факт, што 80 адсоткаў лексыкі ў нас аднолькавыя? Нічога. На першым месцы ў гэтай песьні ўсё ж ня словы, а музыка.