• Газеты, часопісы і г.д.
  • ЯК? Азбука паводзінаў  Сяргей Дубавец

    ЯК? Азбука паводзінаў

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 252с.
    Мінск 2009
    58.83 МБ
    Як і хрушчоўкі, аграгарадоцкія дамкі не разьлічаныя на памяць, традыцыю, маёмасьць. Калі б і хацеў грошы ўкласьці, рэканструяваць, зрабіць нармальную сядзібу, дык прасьцей перад тым зьнесьці.
    Аграгарадкі — абсурдная даніна нашаму савецкаму мінуламу, а ніяк ня будучыні. I «соткі» таксама пакрысе адыдуць у невараць.
    Краіна сядзібаў
    Некалі называлі Беларусь краінай сядзібаў. Гэта потым, за камуністамі, усё панішчылі. I правільна цэнзары крывіліся на Коласавы радкі «Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут». Бо надта ж не па-пралетарску гэта — зямлю купляць. Мабыць, апраўдваліся яны тым, што Міхал — селянін. Селянін-то селянін, але ніякім бокам не пралетар.
    Найвялікш'ы стымул кожнага сёньняшняга стваральніка сваёй уласнай сядзібы ў тым, што сядзіба — гэта працяг, яна павернутая ў будучыню. У кагосьцітут «нарасьце» новы род, у кагосьці з кожным пакаленьнем будзе прырастаць маёмасьць, у кагосьці краязнаўства ператворыцца ў турыстычны бізнэс, а камусьці — самаму важнаму — пасьля сыходу ў ягонай сядзібе адкрыюць музэй.
    
    ЯК Ў АКТЫВІЗАВАЦЬ?
    Быць ці ня быць?
    Сяды-тады мне даводзіцца карыстацца кампутарам у беларускіх райцэнтрах. Найчасьцей гэта адбываецца ў аддзелах «Белтэлекаму». I там, каб напісаць тэкст, кожнага разу даводзіцца актывізаваць у кампутары беларускую мову (значыць, да мяне ніхто тут на ёй не пісаў). Можна, вядома, і з ангельскай ды расейскай скамбінаваць беларускі тэкст, вось толькі «ў» у гэтых мовах няма.
    Кароткае або нескладовае «ў» на самым пачатку новага тысячагодзьдзя стала знакам беларускага выжываньня. To былі паведамілі, што ў Акадэміі навук зьявіўся праект моўнае рэформы, які скасоўвае гэтую літару ў беларускай мове. Потым зьявілася інфармацыя, што ў Полацку літары «ў» паставілі помнік.
    Здавалася б малацікавае шырокай публіцы супрацьстаяньне насамрэч адбываецца ў кожнай беларускай душы і ўзыходзіць да гамлетаўскага пытаньня «быць ці ня быць?». Калі вы хоць раз
    у жыцьці паставілі над літарай «у» дыякрытык, гэта азначае толькі адно: вы маеце дачыненьне да беларускай нацыі. Калі вы ніколі гэтага не рабілі й не зьбіраецеся рабіць — вы такога дачыненьня ня маеце.
    Рэч ня ў тым, што вы ад гэтага лепшы ці горшы. Рэч у тым, ці бераце вы на сябе адказнасьць за тое, быць ці ня быць вам і вашым дзецям беларусамі. Калі так, у вас ёсьць шанец паўдзельнічаць у лёсе сваёй нацыі й культуры. Калі не, ваш лёс і тое, кім вам быць, вырашыць нехта іншы, бяз вас.
    ЯК ФУНДАВАЦЬ?
    Страшны беларускі нацыяналізм — Электрастанцыя толькі пыхкае — Інвэстыцыя Бога — Бонусы —
    He нашкодзь!
    Што ні кажыце, а жыць у патэрналісцкай дзяржаве ў часы сусьветнага крызісу — небясьпечна. Табе нічога не паведамляюць, бо ўсё ведае «бацька», ты нічога ня робіш, бо за цябе робіць «бацька».
    Небясьпека ў тым, што «бацька» — ня Бог. А нават на Бога спадзявайся, а саломкі падсьцялі. Усё, што табе застаецца — як таму ваўку, унюхвацца ў паветра, каб не прапусьціць моманту, калі ў крамы па кансэрвы, запалкі й соль рынуцца ўсе. Гэта толькі здаецца, што «бацька» сядзіць даўно й будзе з намі заўсёды. Бачылі мы ня раз, як хутка ўсё можа зьмяніцца і што бяда грукаецца ў дом тады, калі ты да яе не гатовы.
    Але як у такой сытуацыі гарантаваць сябе ад нечаканасьці, на каго ці што абаперціся, ува што ўкладаць сродкі, каб той «чорны дзень» не засьпеў цябе зьнянацку?
    Страшны беларускі нацыяналізм
    Чамусьці беларускі нацыяналізм малююць ня толькі страшнейшым, чым ён ёсьць, але й страшнейшым за літоўскі, польскі ці, тым больш, расейскі. Наш асацыююць з вайной, паліцаямі й фашыстамі. Хоць разам з вадой тут выплюхваецца мноства жывых дзяцей. Да прыкладу, была ў вайну такая арганізацыя — Беларуская самапомач. А паколькі яна ўзьнікла й дзейнічала самачынна, а не пад кіраўніцтвам Масквы, дык фашысцкай прызнаюць ня толькі яе, але й сам панятак беларускае самадапамогі. Лічыцца, што беларусам як нацыі самапомач не патрэбная й не ўласьцівая, бо — злачынная.
    Між тым, гаворачы пра літоўцаў, палякаў ці расейцаў, мы разумеем самадапамогу як нармальны й нават карысны складнік іхнага нацыяналізму. Дзіва што, нацыя імкнецца выжыць у цяжкіх умовах, і тут без самапомачы ніяк. Беларусаў жа такая лёгіка настойліва абмінае.
    Электрастанцыя толькі пыхкае
    Трэба тут два словы сказаць пра нацыяналізм увогуле. Ад пачатку ён ня добры й ня дрэнны. Ён трымаецца на любові да свайго і служыць такой сабе электрастанцыяй у адзіным целе народу — забясьпечвае жыцьцядзейнасьць арганізму нацыі. Найперш — праз самадапамогу. Гэта норма.
    Калі электрастанцыю раскачагарыць без усякае меры, яна або выбухне, або пачне экспансію лішняй энэргіі на іншыя народы, і ў
    паветры запахне смуродам шавінізму. Гэта адна скрайнасьць. Другая, супрацьлеглая — калі электрастанцыя зусім не працуе або ледзьве пыхкае, і народ знаходзіцца ў стане «агульнае млявасьці» — не разьвіваецца. Гэта — сёньняшняе становішча беларусаў, якія не качагараць сваю электрастанцыю, да сьмерці баючыся дасягнуць скрайнасьці першай. Вось чаму беларускі нацыяналізм малююць страшнейшым за чорта.
    Прычым ня толькі нашы ўлады малююць. Так разважаюць і замежныя фундатары, якія «інвэстуюць грошы ў беларускую дэмакратыю». Добра, кажу, але без нацыянальнае самадапамогі мы заўсёды будзем заставацца патэрналісцкай дзяржавай. Гэта значыць, у нас папросту ня будзе патрэбы ў свабодзе слова, сходаў і сумленных выбараў. Навошта нам гэта ўсё, калі нам ня трэба думаць пра свой лёс, бо пра яго думае «бацька»? А вось калі б мы адчулі сябе народам, нацыяй, якая сама можа думаць пра сябе, як ёй выжываць, тады б пачаліся й дэмакратычныя перамены.
    Але што такое для якога-небудзь швэда «адчуць сябе народам», калі яму невядомы стан «не адчуць сябе народам»? Па выніку інвэстыцыі ў беларускую дэмакратыю маюць неадэкватны эфэкт. Як той казаў, разгон на рубель, а ўдар — на капейку.
    Інвэстыцыя Бога
    Айцец Аляксандар Надсан кажа, што мы проста не разумеем, за што нас такіх Усявышні абраў для свайго найвялікшага дарунку — даў
    нам жыцьцё. Сапраўды, мы ўсе: і ты, і я — адораныя. Ну праўда ж, жыцьцё — гэта ня тур, нават самы дарагі. Як ацаніць? Калі табе дадзены ўвесь сьвет. Фундаваньне — гэта ў пэўным сэнсе падзяка. Бог даў нам усё, каб мы дзяліліся гэтым зь іншымі.
    Вяртаючыся да самапомачы, мяркую, што менавіта ў яе сёньня патрэбныя самыя болыпыя інвэстыцыі. Бо як асобнага чалавека ўратуе ягоны капітал, так нацыю ў цяжкі час уратуе ня «бацька», а гэтая самая самапомач. He бяда, што мы адсталі ад суседзяў, але мусім будаваць сваю супольную электрастанцыю нацыянальнага выжываньня, бо безь яе нас усіх любая бяда накрые як цуцыкаў — па адным.
    Паколькі наша электрастанцыя, калі мы яе збудуем, запрацуе толькі ў будучыні, значыць і інвэставаць трэба ў навучаньне дзяцей, у найлепшых спэцыялістаў і прафэсіяналаў, у свае беларускія СМІ, у культуру.
    Адно, што ўсё гэта трэба рабіць, не выкідаючы грошай, а прааналізаваўшы сытуацыю. Бо каэфіцыент карысьці такіх фундаваньняў за апошнія 15—20 гадоў роўны рэйтынгу нацыянальнае апазыцыі ці, як кажуць,*статыстычнай памылцы. А колькі шкоды нарабілі непрадуманымі фундацыямі! Колькі імі занядбалі талентаў і цудоўных ініцыятываў! Быццам нейкі злы фатум лётае над беларускай справай. Вось жа імя гэтага фатуму — непераборлівасьць (калі, вядома, шкода не рабілася наўмысна).
    Як разабрацца? Ідэальна было б склікаць раду давераных асобаў, якія б вызначалі найбольш карысную прапанову дзеля фундаваньня беларуш-
    чыны, а там і прэмію, можа быць, усталявалі. He ідэальна, але таксама вынікова — пачаць нарэшце пра ўсё гэта гаварыць адкрыта: хто, што, куды й колькі. Дарэчы, наконт прэміяў.
    Бонусы
    Іх у нас крыху ёсьць, але яны зусім непразрыстыя й непрэстыжныя. За найлепшую кніжку, напрыклад. Бывае, што кніжка ўганароўваецца, а ні да, ні пасьля на яе не зьяўляецца ніводнай рэцэнзіі. Чым жа яна тады найлепшая? Праўда, і на гэта ёсьць агаворка — крытыкі ў нас сёньня няма.
    Можа быць, трэба спачатку інвэставаць у крытыку, а пасьля ўжо ў кніжкі?
    Прэміі за кніжку носяць чыста сымбалічны характар. Калі й даюцца грошы, дык на два паходы ў рэстаран. У прынцыпе, нічога кепскага ў гэтай сымбалічнасьці няма, наадварот. Але. Трэба ўлічваць, што беларушчына сёньня зусім не ў духоўным, а менавіта ў матэрыяльным загоне. Аўтар некалькі месяцаў піша кнігу без авансу й ганарару, дасягае мастацкага посьпеху й атрымлівае сымбалічную прэмію. А што ён еў тыя месяцы, калі пісаў?
    Калісьці мы вернемся да практыкі адэкватных авансаў і ганарараў. Але сёньня, пакуль іх няма, менавіта прэмія магла б ратаваць становішча. Яна магла б быць адпаведнай затрачаным сілам. Яна магла б скіроўвацца туды, дзе сёньня назіраецца правал. Яна мусіла б быць абгрунтаванай і зразумелай для ўсіх.
    He нашкодзь!
    Іншымі словамі, калі б нехта хацеў фундаваць у культуру, яму трэба было б найперш згадаць гіпакратаўскае «не нашкодзь». Тут няма нічога дзіўнага, калі бачыш, што наша культура хворая, а ты падступаесься да яе з мэтай яе лекаваць.
    Нехта фундуе талент, нехта бажніцу ў сваёй роднай вёсцы, нехта ўкладае ў зямлю, у нерухомасьць, хтосьці ставіць у сябе ў агародзе помнікі. Магчыма, я памылкова лічу, што многія інвэстыцыі робяцца сёньня ў Беларусі проста непрадумана і ад таго неэфэктыўна. Але дзе вынікі?
    Можа быць, уся справа ў тым, што мы пра гэта не гаворым, ня дзелімся досьведам у кантэксьце нацыянальнае самадапамогі?
    X
    ЯК ХІТРАВАЦЬ?
    Нашэсьце кракадзілаў — Шпіёны-разьведчыкі — Хітры Саша — Прайсьці праз тупасьць
    Хітры можа быць удачлівым, але не бывае добрым. Бо дабрыня ўласьцівая разумным, a хітрасьць — тупаватым.
    Цяпер я разумею, чаму так позна гэта ўсьвядоміў. Трэба было пажыць, каб такая выснова прыйшла з уласнага досьведу. Бо на дзяржаўным і грамадзкім узроўні з самага дзяцінства нам накідалася зусім іншая формула: хітры — значыць, разумны. Маўляў, во які разумны, усіх перахітрыў!
    Нашэсьце кракадзілаў
    Хітрасьць — ня доблесьць. Яе карані ў падкорцы, у інстынктах, у рэфлексах. Яна заўсёды падступная. Разумны сумняваецца. Разумны трымаецца імпэратыву: рабі іншым тое, што хацеў бы, каб рабілі табе. Хітры толькі атакуе й толькі сябе бачыць. Як кракадзіл. Хітрасьць уласьцівая рэптыліям, інакш яны й ня выжылі б.