ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
Той культ хітрасьці як розуму, што навязваўся нам з маленства, паходзіць з трыццатых гадоў мінулага стагодзьдзя. Тады ў Беларусі панавала ўсеагульная шпіёнаманія. Кожны дзень энкавэдысты ў турмах Менску, Воршы, Слуцку ды іншых гарадоў расстрэльвалі шпіёнаў — нямецкіх, латыскіх і нават японскіх. Асабліва шмат было латыскіх, але непараўнальна больш — по^ьскіх. 3 такім прысудам атрымлівалі найвышэйшую меру пакараньня многія тысячы беларускіх сялянаў, работнікаў і службоўцаў. Больш за ўсё «шпіёнілі на Польшчу» сяляне ў беларускіх калгасах і на хутарах.
Гэта цяпер выглядае абсурдна, дый то не для ўсіх — наша калгасная вёска літаральна заселеная польскімі агентамі. Але трэба ўлічваць тагачасную грамадзкую атмасфэру і той асноўны матыў, які дазваляў грамадзтву «з разуменьнем» ставіцца да рэпрэсіяў: шпіён — хітры, а хітры — значыць, разумны.
Шпіёны-разьведчыкі
Антытэзай варожых шпіёнаў былі «нашы» разьведчыкі, па сутнасьці, тыя ж шпіёны. Мы чыталі кніжкі пра Зорге і глядзелі фільмы пра Штырліца, якіх нам падавалі як добрых і разумных пэрсанажаў. Але галоўная вартасьць шпіёна — ягоная хітрасьць, а хітрасьць ня можа быць добрай і разумнай. Шпіён павінен быць тупаваты і маторны — як кракадзіл.
Атмасфэра шпіёнаманіі, якой было заражанае грамадзтва, і спарадзіла гэты выверт: хітры — значыць, разумны. Хоць сёньня, калі абстра-
гавацца ад гэтай формулы й ацэньваць толькі факты, мы ўбачым, што ўсё наадварот.
Чытаючы ўспаміны савецкіх разьведчыкаў, увесь час ловіш сябе на думцы, што якраз чаканае мудрасьці ў іх і няма. 3 дастаткова разумнага й добрага, а не тупаватага й хітрага чалавека — шпіён ніякі. Пра што сьведчаць гісторыі Філістовіча або Вострыкава, што скакалі з парашутам не з дывэрсійнай, а з патрыятычнай матывацыяй. Паводле свае чалавечае сутнасьці хітрунамі-тупаватымі-шпіёнамі яны не былі. Як і тысячы беларускіх сялянаў, расстраляных з абвінавачаньнем у шпіянажы.
Хітры Саша
Выгадаванае на ідэалах Штырліца грама дзтва пасьля развалу СССР з удзячнасьцю перадало свой лёс у рукі варанаў і кракадзілаў менавіта таму, што асацыявала хітрасьць з розумам і дабрынёй. Разам з хітрасьцю станоўчай якасьцю стала і ўласьцівая яе носьбітам тупаватасьць.
Я нездарма агадаў пра шпіёнаў, бо кожны хітры-тупаваты паводзіць сябе таямніча. Гэта спадар Казулін можа ўсклікаць: «Дзе грошы, Саша?!» А сама сутнасьць Сашы ў тым, каб ніхто ня ведаў, дзе грошы. I сутнасьць ягонага рэфэрэндуму 1996 году, калі народ дружна адказаў: «Ня хочам ведаць, дзе грошы!» Так што ў Сашы ёсьць карт-блянш. Хітры ён, гэты Саша.
У народу свая праблема. Ён усё 20-е стагодзьдзе імкнецца быць хітрым, каб урэшце не пакутаваць і ня быць абдураным. Ён і так і гэтак круціцца, прыкідваецца такім і гэткім. Каб выглядаць тупаватым, ён прыкідваецца хіт-
рым. Але тут і хаваецца ягоная драма. Рэальна хітры правіцель ці акупант сьпінным хрыбтом адчувае, што народ прыкідваецца. У сваім калектыўным «я» народ болып добры й разумны, чым хітры й тупаваты. I схаваць гэта, абхітрыць правіцеля, акупанта ці апостала — не ўдаецца. Таму зноў народ цярпіць. Аде выжывае. Народ выжывае не праз сваё хітраваньне, а праз сваё цярпеньне.
Прайсьці праз тупасьць
Калі чалавек разумны, а не тупаваты, у яго ёсьць патэнцыял дабра, але эфэктыўнага хітруна зь яго ня выйдзе. Бо патэнцыялу зла ў разумнага чалавека недастаткова. У розуму таксама ёсьць патэнцыял. Толькі розум шматкроць болып складаная за рэфлекс прылада.
Многія нашы палітыкі дагэтуль памылкова лічаць, што ў іх дастаткова розуму й дабрыні, каб выконваць функцыі кракадзіла. Таму не заўсёды проста бывае вызначыць, хто зь іх хто і чые інтарэсы насамрэч абараняе.
Між тым, калі паставіць формулу шпіёна з галавы на ногі і ўсьвядоміць, што хітры — значыць тупаваты, тады прасьцей разьбірацца з усялякімі таемнымі матывацыямі.
Прашу прабачэньня за грубасьць, але мне ніколі не сустракаліся словы «хітрагаловы», «хітрасэрцы» ці «хітрадушы». А слова «хітражопы» ведаюць усе.
Ня трэба хітраваць.
ЯК ЦАРАВАЦЬ?
Сабраць сябе з кавалкаў і сшыць
He ў фармальным сэнсе — выконваць абавязкі манарха. Цараваць — адчуць сябе ўсёмагутным — можа кожны, калі гаворка ідзе пра ўласны лёс. Трэба толькі сабраць сваю асабістую «азбуку паводзінаў» са сваіх уласных уяўленьняў пра тое, як жыць, як працаваць, як сябраваць... Магчыма, нешта давядзецца дадумаць, нейкія фрагмэнты «падцыраваць», і тады — у Насовіча ёсьць такі дзеяслоў: сцаляваць (сшыць з кавалкаў).
У той момант, калі ты цыраваў і цаляваў з частак — самога сябе, — ты быў усёмагутным, ты непадзельна гаспадарыў ва ўласным жыцьці, ты — цараваў.
Так выйшла, што беларусы ў гісторыі ня мелі сваіх цароў, а толькі вялікіх князёў і каралёў. Цары сустракаюцца ў нашым фальклёры — у казках, песьнях і прымаўках. Калі дзьвесьце гадоў таму Беларусь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дык і найвышэйшы расейскі
начальнік тады называўся ўжо не царом, а імпэратарам. Для беларускай душы асацыяваць слова «імпэратар» са-сваім, беларускім начальнікам было яшчэ цяжэй, чым слова «цар». Таму імпэратары так і засталіся для нас чужаземнымі валадарамі, а цары так і ня выйшлі за межы казак, песень і прымавак.
Калі ўявіць сабе, што ў Беларусі зноў усталюецца манархія, дык пэўне ж манарх ня будзе называцца царом. Вялікі князь або кароль — магчыма.
Караляваць можаш і над сьветам, а цараваць — толькі над сабой.
ч
ЯК ЧЫТАЦЬ?
Лепей ня будзе — Ну калі гэта ўсё скончыцца? — «Званкі на Свабоду» — Казкі на заўтрашні дзень
У блаславёныя часы трэба чытаць пра акаянныя дні, каб не згубіцца ў часе й ня страціць арыентацыі ў гісторыі.
Калі жывеш з думкай пра зьмены, пра тое, што так доўжыцца ня можа, што гэтая рэальнасьць — пераходная, ты сам і ўвасабляеш часовасьць усяго, што адбываецца. Ты адкладаеш свае задумкі на заўтра, калі «стане лепей», калі «прыйдуць нашы», калі «скончыцца гэтае бясчасьсе». Але насамрэч ты жывеш у блаславёныя дні. Бо ніколі ў памятнай табе гісторыі ні ты, ні іншыя не пачуваліся нагэтулькі вольнымі ды раскаванымі што да словаў, што да справаў, як цяпер. 3 досьведу ўсяго, што адбывалася на нашым веку, з досьведу іншых краінаў, з досьведу шматлікіх рацыянальных тэорыяў мы ня знойдзем для свайго часу такіх прапановаў, як можа быць чалавеку яшчэ лепей. Як у казцы? Як на Захадзе? Як дзе?..
Лепей ня будзе
Зрэшты, так уладкаваны чалавек — ён заўсёды будзе наракаць на сваю долю, бо яму патрэбная нейкая незалежная ад яго прычына ягонага нежаданьня або няўмельства. Ён скардзіцца без увагі на тое, у якой краіне жыве й якую ролю ў ягоных памкненьнях адыгрывае дзяржава. Скардзіцца і паляк, і француз, і амэрыканец. Штосьці заўсёды ня так.
Як зразумець, што ты жывеш у блаславёным месцы і ў блаславёны час? Для гэтага існуюць кнігі і навык параўнаньня.
Напэўна, вы заўважалі, што ў розным веку адна й тая ж кніга можа ўспрымацца па-рознаму? Дый грамадзкія дыскусіі пра тое, што Дастаеўскага ня варта чытаць у школе, ня першы год абуджаюцца то там, то тут. «Злачынства й пакараньне», якое пасьля дваццаці можа стаць падручнікам жыцьця, у пятнаццаць застаецца ў памяці толькі брутальнай сцэнай забойства, якая зараз ператвараецца ў анэкдот.
Але тое, што тычыцца адпаведнасьці чытва вашаму асабістаму веку, можна сказаць і пра адпаведнасьць абранай кнігі той эпосе, у якой вы сёньня жывяце й вашым з гэтай эпохай адносінам.
Ну калі гэта ўсё скончыцца?
У сваіх «Акаянных днях» Іван Бунін апісвае ўласныя назіраньні ў часы бальшавіцкага перавароту ў Расеі. Ляйтматыў дзёньніка — пытаньне: калі гэта скончыцца? Гэта — неймаверныя бясчынствы, поўная маральная дэгра-
дацыя, вынішчэньне ўсяго лепшага, што было нажыта за мінулыя часы.
Бунін адмаўляе ўладу балыпавікоў. Камісары — спрэс учорашнія катаржнікі, Ленін — бязь лііпніх словаў — жывёла. Расея — адзін вялікі канец сьвету. Прыблізна гэтак шмат хто выказваецца пра сёньняшні рэжым у Беларусі. Нават словы падбіраюцца тыя самыя. Інакш кажучы, «Акаянныя дні» — дакладнае пападаньне ў нашу сёньняшнюю сьвядомасьць. I той, хто даўно ці не аднойчы ўжо чытаў гэтую кнігу, сёньня, перачытваючы, апынецца з аўтарам на адной хвалі й адкрые для сябе шмат праўды, найперш, пра сябе самога. Вось характэрныя словы пра змагароў з рэжымам:
«Мне Скабічэўскі прызнаўся аднойчы:
— Я ніколі ў жыцьці ня бачыў, як расьце жыта. To бок, можа, і бачыў, ды не зьвярнуў увагі.
А мужыка, як асобнага чалавека, ён бачыў? Ён ведаў толькі «народ», «чалавецтва». Нават знакамітая «дапамога галодным» адбывалася ў нас неяк літаратурна, толькі з прагі лішні раз убрыкнуць урад, падвесьці пад яго лішні падкоп. Страшна сказаць, але праўда: ня будзь народных бедзтваў, тысячы інтэлігентаў былі б проста найняшчасьнейшыя людзі. Як жа тады засядаць, пратэставаць, пра што крычаць і пісаць? А бяз гэтага й жыцьцё было б не жыцьцё».
Галоўнае адрозьненьне ад нашага часу ў тым, што ў Буніна ледзьве ня ў кожным радку — факты масавага рабунку й забойстваў. Мужыкі, якія восеньню сямнаццатага году напалі на панскую сядзібу, «абшчыпалі, абарвалі для пацехі пер’е з
жывых паўлінаў і пусьцілі іх, скрываўленых, лётаць, кідацца, тыкаццазпранізьлівымікрыкамі абы-куды». Гэты прыклад зьдзічэньня выглядае ледзьве не мэтафарай сярод бясконцай чарады банальных і беспрычынных забойстваў людзей. Напоўніцу дастаецца і паўсталаму народу. Рымляне, піша аўтар, ставілі на лоб сваім катаржнікам адмысловае таўро. А гэтым і ставіць нічога ня трэба, і так усё бачна.
«Званкі на Свабоду»
Уражвае тое, што наш час у параўнаньні з апісаным у Буніна — ня тое, што не такі, а процілеглы яму. Ніхто не жыве ў пастаяннай боязі быць зараз і ні за што забітым, не чытае ў газэтах пра масавыя расстрэлы й пагромы на суседняй вуліцы. Але словы для характарыстыкі сваёй эпохі людзі часьцяком падбіраюць тыя самыя, «максымальныя». Маю на ўвазе некаторых сталых удзельнікаў перадачы «Званкі на Свабоду», апазыцыйных палітыкаў і аўтараў старонак у інтэрнэце. Турбуе ня столькі тое, што «максымальныя» словы ад частага ўжываньня страчваюць сваю сілу й імі ўжо нельга будзе перадаць сапраўдную бяду, колькі тое, што скажаецца адчуваньне эпохі, у якой мы жывем.
Вандруючы па Беларусі, я заўважаю, што паўсюднае катэджнае будаўніцтва, якое яшчэ ўчора абурала сваёй бесталковасьцю, сёньня пачынае сябраваць з эстэтыкай. Чалавек ужо не імкнецца проста «закапаць грошы», а хоча, каб ягоная сядзіба выглядала прыгожа, ня горш, як дзе-небудзь у Эўропе.