• Газеты, часопісы і г.д.
  • ЯК? Азбука паводзінаў  Сяргей Дубавец

    ЯК? Азбука паводзінаў

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 252с.
    Мінск 2009
    58.83 МБ
    Побач з масавым прывыканьнем да таго, што Беларусь — незалежная краіна, зьяўляецца болып глыбокае разуменьне, што яна яшчэ й самабытная. Мы ня проста набудуем усякіх казіно — «як там», — а будзем культываваць тое сваё, чаго «там» няма. Найперш — сваю некранутую цывілізацыяй прыроду, свае традыцыйныя звычаі, здаецца, яшчэ крыху, і беларусы дададуць у гэты шэраг — сваю родную мову.
    Вядома, ёсьць шмат праблем, але не такіх, якія нельга было б вырашыць. Працягваючы Бунінскую мэтафару, трэба сказаць, што ў Беларусі сёньня час разьвядзеньня паўлінаў, а не скуралупнага шалу й забойства. Што будзе потым, ня ведае ніхто. Адзінае з таго нямногага, чаму вучыць гісторыя, — што перамены ў лепшы ці горшы бок адбываюцца часьцяком тады, калі іх патрабуюць нашы душы. Гэта значыць, што жывучы ў блаславёныя часы са сьветаадчуваньнем акаянных дзён, мы міжволі спрыяем прыходу апошніх.
    Казкі на заўтрашні дзень
    Што ж адрозьнівае дзёньнікі Буніна ад сёньняшніх апакаліптычных прагнозаў? Пісьменьнік, які апынуўся ў сытуацыі поўнага адчаю й зьняверанасьці ў сваім народзе ды гістарычнай справядлівасьці, перамагае свой адчай ня толькі тым, што піша й хавае свае нататкі перад пагрозай ператрусу, а яшчэ й тым, што вышуквае й фіксуе ў інфармацыйным патоку крыві й бесчалавечнасьці, які абрынаецца штодня з газэт, з чутак і пераказаў, тыя выключныя выпадкі
    супрацьлеглага самапачуваньня й паводзінаў людзей у гэты кашмарны час.
    Такіх прыкладаў зусім няшмат, але яны павінны быць. Калі не ў рэальнасьці, дык у памяці — з тых колішніх дзён, якія цяпер выглядаюць для Буніна як блаславёныя. Яны як крохкія крупінкі надзеі на тое, што бясчынствам некалі прыйдзе канец, бо ў прыродзе твайго народу ёсьць ня толькі крымінальная антрапалёгія, бо чалавек заўсёды можа зьмяняцца.
    Мужыкі асуджаюць аднавяскоўца-дэзэрціра:
    « — Што ж мала наваяваў?.. Ты што ж, казённую шапку, казённыя порткі надзеў, каб дома сядзець? Ты б ужо лепей зусім туды ня езьдзіў, сволач ты гэткая! Вазьму вось, зьдзяру зь цябе порткі й чобатыды галавой аб сьцяну! Рады, што начальства цяпер у вас няма, падлюга! Навошта цябе бацька з маці кармілі?
    Мужыкі падхапілі, паднялі агульны абураны крык».
    Аўтару важна, што гэткае абурэньне паспалітыя людзі выказваюць ад сябе на фоне агульнае ўхвалы дэзэрцірства, што сыходзіць ад бальшавікоў. Салдат, які ўцёк дадому, перажывае сапраўдны канфуз, бо там, адкуль ён уцёк, дэзэрцірства прызнаецца за доблесьць.
    Па сутнасьці, увесь бунінскі дзёньнік — ня столькі фіксацыя катастрофы, колькі вышукваньне гэтых самых крупінак адваротнага. Таго, чым можна ратавацца ў акаянныя дні? Можа быць, нашы сёньняшнія пэсымісты ня робяць гэтага, бо станоўчых прыкладаў занадта шмат, каб зьвяртаць на іх увагу?
    ЯК ШЧЫРАВАЦЬ?
    Крыж разладу — У вакуўме — «Братаньне з лукашыстамі» — Чарнобыльскі Шлях у Астраўцы
    Насуперак агульнаму ўяўленьню, шчырасьць — у памкненьнях, у працы, у змаганьні — не заўсёды заўважаецца і ўхваляецца іншымі. Бывае наадварот. Ты з усёй шчырасьцю намагаесься, а ў адказ — абыякавасьць, раздражненьне альбо ярасьць. I тады думаеш: a можа, гэта й ня шчырасьць ніякая, а тое, што ты за яе выдаеш, наадварот — твая асабістая няздатнасьць, няўменьне быць адкрытым да іншых?
    У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слова, якое б адпавядала расейскаму «обіцаться, обіценне». Усё, што прапануюць слоўнікі й вынаходзяць аматары роднага лексыкону, не задавальняе й не прыжываецца. Мець зносіны, вадзіцца, стасункавацца, паспалітаваць, камунікаваць, узаеміны, сумоўе... Праблема ня ў тым, каб кожны панятак у адной мове цалкам адпавядаў такому самаму ў
    іншай. Гэта якраз неабавязкова, бо ў кожнай мове свой характар, свая экспрэсія. Праблема ў тым, што ў нас няма тэрміну сучаснае сацыялёгіі, псыхалёгіі, паліталёгіі. Мы шчыруем, a нас не разумеюць, бо мы не «обіцаемся».
    Крыж разладу
    Пра гэта думалася мне, калі глядзеў новы дакумэнтальны фільм, прысьвечаны палітычным вязьням. Група актывістаў прыяжджае ў вёску Дражна, дзе ў вайну партызаны забілі мірных жыхароў. Ставяць памятны крыж. Да іх падыходзяць прадстаўнікі мясцовае ўлады. Тое, што кідаецца мне ў вочы, ня мае дачыненьня да тэмы фільму. Канфлікт вісіць у паветры. Бакі зь першых словаў настроеныя адны да адных варожа. Пасьля слоўнае пікіроўкі на высокіх нотах становіцца ясна, што калі актывісты зьедуць, мясцовыя крыж зьнясуць. Так і здараецца.
    Крыж памяці становіцца крыжам разладу.
    Вядома, ёсьць маральнае права кожнаму паставіць крыж, тым больш у месцы такой трагедыі. I бюракратычныя выразы «падрыхтаваць пытаньне», «узгадніць», «пераканаць мясцовую ўладу» выглядаюць побач з высокай мэтай нікчэмна. Але ж высокая мараль мусіць быць зразумелай для ўсіх, у тым ліку для мясцовых і для прадстаўнікоў улады. Мараль мусіць сьцьвярджацца, у тым ліку, і празь бюракратычныя працэдуры. Мараль — гэта работа.
    Тут праблема першапачатковых установак. У любой дэмакратычнай краіне сьвету ўстаноўку крыжа трэба было б узгадняць зь мясцовымі ўладамі. Інакш крыж зьнясуць. Але ў тым і рэч,
    што мы ня лічым нашу краіну дэмакратычнай. У нас — дыктатура. I мясцовыя ўлады — не звычайная бюракратыя, а лукашысты, крывавы рэжым. Што зь імі размаўляць! Іхная задача — прыціснуць нашу ініцыятыву, а нас саміх паддаць рэпрэсіям. Яны ненавідзяць усё людзкае, беларускае, дэмакратычнае...
    А вы спрабавалі зь імі «обіцаться»? Падзяліцца зь імі сваім перажываньнем і сваім клопатам? Можа быць, гэта вы настроеныя на канфрантацыю, а не на кампраміс? Можа быць, каб паставіць такі крыж і каб ён застаўся, трэба спачатку стварыць грамадзкую думку і знайсьці яе выразьнікаў, аўтарытэт якіх быў бы для мясцовае ўлады пераканаўчым? Што ўрэшце важней: ушанаваць памяць вёскі ці ўсчаць канфлікт з уладамі? Калі другое, дык яшчэ ня хутка ўдасца паставіць у Дражне легальны крыж, які б ніхто ня зносіў. Бо канфрантацыю можна загнаць вельмі глыбока — у душы і ў пакаленьні.
    Магчыма, я памыляюся, і гэта фільм стварыў такое ўражаньне апрыёрнае варожасьці актывістаў і мясцовых. Толькі ж гэта ня першы фільм і ня першае ўражаньне, калі нашы героі ніяк не дачыняюцца зь мясцовымі жыхарамі, a калі сустракаюцца, дык нашаторваюцца, быццам зьвяркі.
    У вакуўме
    У польскім дакумэнтальным фільме пра мастака Алеся Пушкіна гэтае ўражаньне асабліва моцнае. Чалавек жыве, змагаецца, творыць нібыта ў поўным вакуўме. Людзі ў ягоным родным мястэчку абходзяць яго стараной, а калі сустра-
    каюцца, дык кідаюцца як ад агню. Чаму? Калі кіно — пра выбітную асобу, героя нашага часу, пра сьветлыя ідэалы і іх носьбіта? Загадка.
    I ў фільме Ўладзімера Коласа «Галерэя Ады» прысутнічае гэты матыў, тэма другога пляну. Але там сама гераіня Ада Райчонак пакутуе ад такой ізгойскае ролі, шмат думае й гаворыць пра гэта, стараецца з усіх сілаў пераадолець накінутую зададзенасьць. Якраз ёй «обіцення» не бракуе. Таму ў мястэчку знаходзіцца шмат людзей, якія й радуюцца ёй, і прыслухоўваюцца да яе, і дапамагаюць ёй.
    Але, як кажуць, выключэньне толькі пад-' крэсьлівае правіла. I рэч зусім ня ў тым, што гаворка ідзе пра недзяржаўнае кіно ці апазыцыйных герояў. На дзяржаўнай тэлевізіі шмат гадоў выходзіць вельмі якасна зробленая, проста прыгожая перадача пра Дылетанта, які падарожнічае па вёсках і мястэчках ды распавядае пра іх гісторыю і прыкметнасьці. Усё быццам бы выдатна, калі б не адна асаблівасьць. У перадачы няма людзей. Нібыта вёскі вымерлі і ад таго, як кропля да кроплі, падобныя адна да аднае. Энцыкляпэдычныя факты, якімі сыпле вядоўца, сытуацыю не выратоўваюць. Бо паказаць паселішча — значыць, найперш разгаварыць яго насельнікаў. Але Дылетант таксама не «обіцается».
    «Братаньне з лукашыстамі»
    Мой прыяцель-мастак распавёў такую гісторыю. Рэдактары двух выданьняў запрасілі яго ў падарожжа па Беларусі. Як шафёра і як фатографа. Прыяжджаюць у вёску і штурхаюць яго,
    маўляў, ідзі, разгавары людзей. Самім ім няёмка. I калі ён, спыніўшы дзядзьку ці цётку, распачынаў «обіценне», падцягваліся да іх і рэдактары з дыктафонам. Заўважу, што гэта былі не абы-якія рэдактары, і менавіта па размовы зь людзьмі выпраўляліся ў вандроўку. Але на месцы — нібы корак у горле, і рабі што хочаш.
    Падобную гісторыю расказваў і знаёмы памежнік — пра тое, як ён на выезьдзе зь Беларусі сустракае відных беларускіх апазыцыянэраў і загаворвае зь імі пра пляны, пра будучыню, бо сам чалавек неабыякавы. Дык яны ад ягонае нязмушанае гаворкі страчваюць дар мовы або пачынаюць перашэптвацца: правакацыя, правакацыя! А што ж памежнікі — ня людзі? I місія ў іх — ахоўваць рубяжы роднае Беларусі. Загавары зь ім — і сам шмат чаго дазнаесься пра настроі людзей, якія — твой патэнцыйны электарат.
    Мяне часам папракаюць, маўляў, «заклікаю да супрацоўніцтва з крывавым рэжымам», адзін нават напісаў, што клічу «братацца з лукашыстамі». Але я ня Ленін на браневіку, каб кагосьці заклікаць. I ніколі не пісаў пра супрацоўніцтва ці тым больш братаньне. Усё, што я магу ў сілу свае прафэсіі, — разважаць пра патрэбу кантакту й спаборніцтва зь цяперашняй уладай, пра неабходнасьць «обіцаться» зь людзьмі. Толькі вось слова такога ў беларускай мове няма...
    Чарнобыльскі Шлях у Астраўцы
    Надоечы давялося паўдзельнічаць у размове двух студэнтаў, якія адносяць сябе да дэмакратычнага кірунку. «А чаму б, — разважаў
    першы студэнт, — не перанесьці маштабныя апазыцыйныя мерапрыемствы ў правінцыю? Няхай бы ў кожным горадзе адбыўся свой Дзень Волі. А Чарнобыльскі Шлях трэба правесьці ў Астраўцы, дзе зьбіраюцца будаваць новую АЭС. I выглядаць там тры тысячы дэманстрантаў будуць выгадней, чым у Менску». На гэта другі студэнт адказаў: «Дык таму й не пераносяць у правінцыю, бо там цяжэй разьмінуцца з народам. Людзі ў нас неактыўныя, негатовыя, не зразумеюць дэманстрантаў. Спачатку зь людзьмі трэба размаўляць, тлумачыць сваю пазыцыю, і ня толькі тлумачыць, а дамагчыся разуменьня свае пазыцыі, толькі тады можна разьлічваць, што пратэст падтрымаюць. У Астраўцы можа й міліцыі не спатрэбіцца для разгону. А ў Менску вуліцы шырокія. Вы сабе дэманструйце, а мы пойдзем сваім шляхам».
    Але як зрабіць сваю шчырасьць такой, якая й іншымі ўспрымаецца як шчырасьць? — гэта пытаньне. Можа быць, варта пачаць з таго, што знайсьці для расейскага «обіцення» свой, беларускі адпаведнік? Бо калі нешта ніяк не называецца, дык яго быццам бы і няма.