ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
Вось жа БНФ сёньня і гуляе ў такую гульню, ня маючы надзейна занятага пляцдарму. Быццам футбалісты працягваюць матч, а поля пад імі няма.
3 аднаго боку, нібыта, добра, што ў нас ёсьць палітычныя партыі, і калі настане спрыяльнае Заўтра, «раптам» акажацца, што мы нармальная краіна, нічым ня горшая за суседнія. Нашы партыі выйдуць на справядлівыя выбары, іх фракцыі сфармуюць парлямэнт, кааліцыю, урад...
Дачакацца спрыяльнага Заўтра
Зь іншага боку, цяжка сказаць, колькі часу можа чакаць партыя, пазбаўленая пляцдарму і — у сілу прыроды сваёй — фэномэну яднаньня. Ясна толькі, што з кожным годам яна страчвае актывы, якія былі нажытыя яе папярэднікамрухам. Гэтаі масавасьць, і аўтарытэт, і энтузіязм. А сама па сабе партыя, пазбаўленая пляцдарму, нажываць такія актывы ня здольная.
Калісьці ў БНФ хітра задумалі ўнутраны распадзел на рух і партыю. Два ў адным, head & shoulders, галава і плечы. Гэта быў 1993 год.
Многія тады не зразумелі такога рашэньня, асабліва тыя, хто пабойваўся тагачаснае Сёньня прызнаць за спрыяльнае Заўтра і таго, што партыя зь яе жорсткімі рэгуламі й гульнёй інтарэсаў непазьбежна праглыне рух зь яго фэномэнам яднаньня.
Мяне сярод гэтых празорцаў не было. Я разважаў як большасьць: як ісьці ў афіцыйную палітыку бяз партыі? У наступныя гады, калі БНФ зазнаў выгнаньне з афіцыйнай палітыкі й татальны наступ з боку рэжыму, таксама падавалася, што партыйная структура найлепшым чынам надаецца для таго, каб выжыць ва ўмовах прэсінгу.
Ну, а пасьля мінула 15 гадоў. I наўрад ці нехта скажа, што час папрацаваў на БНФ, а ня супраць яго.
Такія справы.
Фронт за гэтыя гады страціў ня ўсё, але самае істотнае — фэномэн яднаньня. Узьнікшы з тысяч ручаінак нефармальнага руху — з «клюбаў кактусаводаў», як іх тады іранічна называлі, — магутная рака Фронту змагла зьнесьці камуністычную плаціну, але ўтрымаць пляцдарму ня здолела.
«Кактусаводы» ідуць у палітыку
Як выглядае генэзіс яднаньня?
Вось мы тусуемся па горадзе, музыку слухаем, проста сябруем. Такіх, як мы, тысячы. Паміж намі — яднаньне. I тут да нас залятае флюід — да прыкладу, песьняроўская «Спадчына» — наканцэрце. Мы спрачаемся, прасякаемся, а ўрэшце
пастанаўляем міжсобку гаварыць па-беларуску. Гэта ня толькі арыгінальна й блізка да душы, але й абяцае нейкі неймаверны яркі працяг. I наша яднаньне набывае болып акрэсьлены выгляд, цяпер яно адрозьніваецца ад таго, што яднае іншых.
Мы пачынаем вычуваць супольную місію. A адсюль — натуральнае жаданьне ўсякага місіянэра й іншых павярнуць «у сваю веру». Так нас становіцца болей, а наша яднаньне патрабуе, каб мы ўвасобілі яго ў нейкія формы. Мы ствараем свой рок-гурт або свой тэатар, клюб, сайт, флэш-моб... Але яднаньне прагне разрасьціся яшчэ шырэй. I мы знаходзім кантакт зь іншымі клюбамі, тэатрамі, сайтамі... 3 гэтага вырастае яшчэ болыпдя супольнасьць тых, хто гаворыць па-беларуску, слухае сваю музыку і як магніт прыцягвае ў сваё кола ўсё болей людзей.
Гэта быў нейкі цуд! Прыходзіш у Зэльву да Ларысы Геніюш, ці ў Гудзевічы да Алеся Белакоза, ці ў Вільню да Зоські Верас... і ты свой. Першы раз бачаны — свой. Ніякіх пытаньняў ці рытуалаў. I яны, пра каго столькі чытана і чута-перачута, — свае.
Новая супольнасьць адчувае сваю прысутнасьць ва ўласнай краіне і пачынае ставіць перад сабой ужо ня толькі «кактусаводчыя», але й грамадзкія задачы.
Трэба захаваць менскі Верхні горад; адрадзіць масава народныя сьвяты Каляды, Гуканьне Вясны, Купальле; напоўніць беларускую літаратуру папулярнымі сучаснымі жанрамі, каб чытаў увесь народ; сабраць у жыхароў мікрараёну подпісы за адкрыцьцё беларускае школы...
I вось тут наша яднаньне натыкаецца на ўладў, на недэмакратычнае ўладкаваньне, на немагчымасьць сумленных выбараў, на цэнзуру і г. д. I тады адбываецца выхад у палітыку.
Мы пратэстуем супраць разбурэньня будынку першае менскае Опэры, супраць абвалаваньня Прыпяці і затапленьня ў Падзьвіньні, супраць замоўчваньня праўды пра сталінскія рэпрэсіі...
Апісаны сцэнар зьдзейсьніўся ў Беларусі напярэдадні 19 кастрычніка 1988 году. Вянцом яго стала стварэньне Аргкамітэту БНФ. Фронт і ўвасобіў у сабе тую раку агульнага яднаньня, куды сьцякліся тысячы нашых яднаньняў.
Водазабор
Яднаньне й сёньня праяўляецца ў Беларусі. Але толькі ў той «кактусаводчай» стадыі — у рок-гуртах, сайтах, флэш-мобах ці нават проста — у сяброўскай тусоўцы. Плошча 2006 году пацьвердзіла, што гэты імпульс не перасякаецца з палітыкай наўпрост. Ад яго яшчэ не перакінуты масток да кантэксту гульні інтарэсаў, прынцыпаў, амбіцыяў. Калі яго да гэтага змушаюць, ён зарываецца й прападае.
Якое месца ў новым «водазаборы» тысяч ручаінак адыграе БНФ і ці можа ён тут нешта зрабіць? Ня ведаю. Што як партыя нічога ня зробіць — гэта факт. У пэўным сэнсе трэба ўсё пачынаць спачатку. Але сапраўднае яднаньне інсьпіраваць немагчыма — вось у чым праблема. Можна толькі падтрымаць, умацаваць, пашырыць тое малое й слабое, што ўзьнікла само. Або — згубіць.
Думаю, апісаная схема «водазабору» характэрная для Беларусі й будзе паўтарацца ў розных варыяцыях і з розным посьпехам і далей.
Малыя суполкі робяць малую справу, а як злучаюцца разам, становяцца грамадзка-палітычнай сілай, што спрабуе заняць свой пляцдарм.
ЯК АДКАЗВАЦЬ?
Пасьляслоўе рэдактара
Некалі, у самы разгар «перастройкі», у тыднёвіку «Літаратура і Мастацтва» разгарнулася палеміка. У межах яе газэта апублікавала ліст вядомага палеміста, які рэзка скрытыкаваў як усіх удзельнікаў дыскусіі, так і пазыцыю рэдакцыі. У адказ «ЛіМ» надрукаваў рэдакцыйны артыкул пад назвай «Як жыць, Іван Іванавіч?» (імя аўтара замяняю на ўмоўнае). Многім тады, у тым ліку і мне, назва падавалася дасьціпнай. Іронія тут відавочная. «Як жыць, Леў Мікалаевіч?..» — так пачыналіся шматлікія лісты, што атрымліваў на пачатку мінулага стагодзьдзя граф Леў Талстой з усіх куткоў Расейскай імпэрыі і з-за яе межаў. Але ж тая іронія з вышыні сёньняшняга дня выглядае недарэчнай.
Тэорыю непраціўленьня злу гвалтам, пра якую казаў Талстой, амаль забылі. Хаця Махатма Гандзі, які прапаведаваў тую самую тэорыю, напалягаючы на тым, што непраціўленьне павінна быць актыўным і салідарным, дамогся ўрэшце вызваленьня Індыі. А вось у Расеі гандызм не прышчапіўся. Насуперак «люстэрку расейскай рэвалюцыі», як назваў Талстога Ленін, правадыр пралетарыяту лічыў, што ён ведае адказы на ўсе пытаньні. Напрыклад — «Як арганізаваць сацыялістычнае спаборніцтва?», «Як нам рэарганізаваць рабкрйн?». I правадыр без ваганьняў вырашаў праблемы — гвалтам.
У выніку такой вось марксісцка-ленінскай філязофіі расейскі народ — як і беларускі, і іншыя, што склалі «новую гістарычную супольнасьць» савецкіх людзей, — апынуўся ў глыбачэзнай яміне, выкараскацца адкуль дагэтуль ня можа.
Прычым размова тут не пра эканамічнае ці сацыяльна-палітычнае вымярэньне гэтай гістарычнай яміны, але, найперш, пра маральнае.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёньня 60 адсоткаў насельніцтва Беларусі — актыўныя вернікі, ходзяць у бажніцу. Зь іх 80 адсоткаў — праваслаўныя і каля 12 — каталікі. Паводле МУС РБ, у ноч на праваслаўны Вялікдзень 2009 году цэрквы наведалі звыш 900 тысяч чалавек. Гэта прыкладна кожны дзясяты жыхар краіны (за выключэньнем састарэлых і цяжка хворых). А празь дзевяць дзён усе тыя праваслаўныя людзі, што ўдзельнічалі ў велікоднай імшы, паехалі на клады, дзе паклалі на магілы продкаў яйкі, яблыкі, цукеркі, паставілі келіхі зь віном ці гарэлкай, пілі й елі — у поўнай адпаведнасьці з паганскімі звычаямі. To бок, мы маем справу з двухвер'ем. Можна згадаць тут і «Дзьве душы» Гарэ.цкага, і шмат чаго яшчэ дваістага ў жыцьці беларусаў.
I гэта ня самае горшае. Пераважная большасьць людзей карыстаецца ў жыцьці не маральнымі запаветамі, але практычным розумам. Яго яшчэ можна назваць спрытным розумам, альбо зусім проста — хітрасьцю. Гэтая самая хітрасьць дае магчымасьць выжыць і нават пачувацца няблага. 3 дапамогай спрытнага розуму, ці, калі хочаце, разважнага сэнсу, можна ўзьбіцца на вялікія грошы, можна купіць хату, аўтамабіль, выгадна ажаніцца, ніколі не сварыцца з начальствам і зь цешчай, выправіць дзяцей вучыцца на філфак БДУ — вывучаць там пэрспэктыўную кітайскую мову — ці вучыцца за мяжу. Ён, гэты розум, не дае толькі адказу на пытаньні — як адбыцца, як бараніцца, як любіць?..
У кніжцы Сяргея Дубаўца, якую вы толькі што прачыталі, ёсьць эсэ «Як хітраваць?», якое,уласна кажучы, і натхніла мяне як рэдактара на напісаньне гэтага пасьляслоўя.
Было б наіўна меркаваць, што аўтар кнігі ведае адказы на ўсе пытаньні і можа навучыць астатніх, як жыць. Гэта ня зборнік інструкцыяў. I не пералік біблійных ісьцінаў.
Неабавязкова з усімі адказамі згаджацца. Але ўжо тое, што аўтар задаецца так званымі адвечнымі пытаньнямі, разглядаючы іх скрозь прызму сучаснасьці, заслугоўвае павагі. Ужо хоць бы таму, што гэтымі пытаньнямі беларускае грамадзтва сёньня амаль не задаецца, ня хоча іх чуць, а тым больш шукаць на іх адказ. Але яны абавязкова паўстануць (ужо стаяць) перад краінай, перад нацыяй, перад кожным з нас.
Зрэшты, кожны чытач можа прапанаваць свой адказ на любое з трыццаці васьмі пытаньняў, пастаўленых аўтарам.
Некалі ў старажытнай Японіі нарадзілася «мастацтва вайны» — звод правілаў, які дапамагаў самураям эфэктыўна весьці баявыя дзеяньні й перамагаць. Прычым, мастацтва гэтае вымагала ня толькі валоданьня халоднай зброяй, веданьня тэхнікі двубою або стратэгіі й тактыкі, але і пэўных этычных правілаў. Гэтак жа і майстэрства публіцыста грунтуецца ня толькі на эрудыцыі й літаратурным валоданьні словам, але ж і на ўменьні задаваць пытаньні, кіруючыся маральным выбарам.
Кніга Сяргея Дубаўца нагадвае нам, што правільна пастаўленае пытаньне ўтрымлівае ў сабе палову адказу.
Другая палова — за чытачом.
Віталь Тарас
Пра аутара
Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 у горадзе Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Служыў у войску. Галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1990—1991) і «Наша Ніва» (1991—2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000—2001), аўтар перадачаў на Радыё Свабода (з 1997). Кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская кнлга» (1997, другое выданьне 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007). Электронны адрас: dubaviecs@gmail. com.