• Газеты, часопісы і г.д.
  • ЯК? Азбука паводзінаў  Сяргей Дубавец

    ЯК? Азбука паводзінаў

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 252с.
    Мінск 2009
    58.83 МБ
    Беларус з дваран
    Пра канец гэтай ніткі мне й нагадаў радок аб паходжаньні Янкоўскага. Гэта ўсходнебеларуская шляхта. He настолькі палянізаваная, як заходняя, найбольш аддаленая ад Эўропы і на 20 гадоў раней аддадзеная на зьнішчэньне бальшавікам. Яна і ўцячы нікуды не пасьпела, бо яе ўсю рэпрэсавалі яшчэ да вайны. У анкетах гэтыя шляхцічы ўказвалі нацыянальнасьць «беларус» і паходжаньне «з дваран». Усе наступныя гады на ўсіх узроўнях гэтае дзіўнае спалучэньне — беларус з дваран — усімі спосабамі вымяталася
    са сьвядомасьці. Беларус ня мог быць з дваран, бо гэта цёмны мужык, якога азарыў Вялікі Кастрычнік.
    Калі ўдумацца, дык болыпасьць з той шляхты й паплацілася найперш за тое, што называлі сябе беларусамі, такіх пры новым парадку проста не магло, ня мусіла быць. Іх, белую костку нацыі, што ня здрадзілі ані ідэнтычнасьці сваёй, ані радзіме, ані веры, усіх да аднаго расстралялі, выслалі, пазбавілі правоў. Але да сёньня на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне засталіся калі не маёнткі й палацы, дык котлішчы — сьляды сядзібаў. I хіба рэдкія старыя людзі прыгадаюць тых колішніх «паноў» — іхныя імёны і лад жыцьця — «як у кіне».
    Яны, беларуская шляхта, сваю нітку цягнулі ад продкаў у 19 ст., калі Беларусь ператварылася ў краіну сядзібаў і настальгавала, у сваю чаргу, па залатых часах ВКЛ. А гэта ўжо 16 ст., тое, якое гісторыкі называюць Залатым Векам.
    Залаты Век
    Некалі, яшчэ ў 1970—80-я гады, літоўскія гуманітарыі кніжкі з праўдзівымі фактамі з гісторыі Літвьі набывалі ў Беларусі. У самой Літве даваенная гістарыяграфія, створаная ў «буржуазнай» Ковенскай рэспубліцы, была забароненая і культывавалася хіба што ў сем’ях.
    У Беларусі ў сем’ях часьцей культываваўся накінуты ідэалёгіяй стэрэатып бязроднае нацыі, пакліканай да жыцьця Вялікім Кастрычнікам, затое ў афіцыйным друку, перадусім у навуковых выданьнях, многае прамаўлялася адкрытым тэкстам. Беларускую гістарыягра-
    фію ад стэрэатыпаў ідэалёгіі аддзяляла прорва. Пісьменьнікі на чале з Караткевічам і мастакі на чале з Марачкіным хадзілі па вастрыі ляза, спрабуючы данесьці вабноты Залатога Веку да сьвядомасьці паспалітага савецкага беларуса. Тым часам у непрыкметных, на першы погляд, выданьнях Акадэміі навук адкрытым тэкстам друкавалася такое, што й сёньня падпала б пад цэнзуру ў афіцыйных СМІ. Чаму? Бо ў тых дакумэнтах нідзе не фігуравалі беларусы, фігуравалі літоўцы, то бок чужыя. А пра чужых можна было пісаць што заўгодна.
    Бяру наўздагад кніжку «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасьці», Менск, 1975 год. Наклад тры тысячы асобнікаў. «Баркулабаўская хроніка». Акурат тое самае 16-е стагодзьдзе, Залаты Век. Тут і пра «адвечнае імкненьне беларускага народу да ўзьяднаньня з расейскім народам». Вось такі эпізод:
    «Року 1580 гаспадар кароль Стэфан быў пад Псковам і ўзяў горад Пскоў. А масква, то ест Сярэбраны зь немалым войскам места слаўнае Магілёў выжаг... А войска літоўскае ў Шклове стаяла. Маскву ад Магілёва адпёрлі, пабілі, адагналі. Страшна было трупу маскоўскага глядзеці; раку Дняпро сілным трупам загарадзілі, іж колькі тыдняў дняпровае рыбы не ядалі і вады не півалі для вялікага гнюсу трупу маскоўскага».
    Зразумела, што войска Вялікага Княства Літоўскага называлася літоўскім. Літоўскі — не этнонім, а палітонім. Але савецкая цэнзура ў такія тонкасьці не ўдавалася. Таму ў Літве за савецкім часам і немагчыма было пісаць пра такія эпізоды Залатога Веку. А ў Беларусі — праходзіла.
    «Расеец са знакам якасьці»
    Калі б Скарына, які сваю першую кнігу надрукаваў на паўстагодзьдзя раней за расейцаў, назваў яе ня рускай, а беларускай, магчыма, і ён апынуўся б пад забаронай. Бо тады ён быў бы беларускім, а ня ўсходнеславянскім першадрукаром-Гутэнбэргам, што абудзіла б у беларусаў крамольнае пачуцьцё нацыянальнае годнасьці.
    Тэксты «Мужыцкай праўды» Каліноўскага ў нас распаўсюджваліся як у фатакопіях падпольна, так і ў афіцыйных акадэмічных выданьнях, толькі ў апошніх давалася зноска, што пад «маскалём» Каліноўскі разумеў ня кожнага расейца, а толькі царскага салдата. Да таго ж і Каліноўскі, хоць і пісаў па-беларуску, ніколі не ўжываў слова Беларусь.
    Магчыма, тут была ці то іронія лёсу, ці нейкі схаваны сэнс. Прапаганда даводзіла нам, што беларус — гэта такі белы, чысты й пушысты рус, або «расеец са знакам якасьці». Самы савецкі й камуністычны. Але ўжо будова назвы лёгка ўпісвала нас у нейкі зусім іншы й цалкам супрацьлеглы шэраг «белых» — белачэхі, белафіны, белапалякі, беларусы...
    Увогуле акрэсьленьне «белы» ў гэтым кантэксьце паходзіць яшчэ з францускай рэвалюцыі, дзе белыя, у супрацьвагу рэвалюцыйным чырваным, былі прыхільнікамі традыцыйнага парадку й манархіі. Гэта сапраўды Вандэя, як акрэсьліў Беларусь Алесь Адамовіч (памятаеце — Вандэя перастройкі?), але Вандэя як сукупнасьць усяго традыцыйнага, дзе непадзельна пануе сярэднявечны лёзунг: старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць.
    Крамольная праўда
    Беларус цярпліва адседжваўся ў адведзенай яму плебейскай каморы, разважаючы пра сваю сярэднявечную славу як пра чужую — рускую, літоўскую, польскую. Навукоўцы друкавалі праўдзівыя крыніцы з крамольнымі для савецкага цэнзара зьвесткамі, суседзі зьдзіўляліся адкрытасьці беларускага гуманітарнага поля, a паспаліты народ пазіраў на сьвет зь нейкай аддаленай хітрамудрынкай уваччу. Маўляў, ёсыдь нешта ў нас за душой сваё, толькі зразумець і назваць яшчэ час не прыйшоў.
    Хітрамудрынка паходзіла з генэтыкі, з інстынкту самазахаваньня і, натуральна, з глыбокае любові да ўсяго свайго. А інакш чаму, гаворачы дэ-факта па-расейску, у перапісах беларусы ўпарта называюць роднай мовай беларускую? Чаму за прамінулыя 200 гадоў беларусы ня тое што масава, а хоць колькі-небудзь заўважна не пачалі пісацца расейцамі? Пры тым, што ўся прапагандысцкая машына дзяржавы ўсе гэтыя гады ўбівала й працягвае ўбіваць ім у галаву, што яны — тыя ж расейцы. He. He спрацоўвае. Як было сто гадоў яшчэ ў царскім перапісе шэсьць мільёнаў чалавек беларусаў, так і засталося (з улікам натуральнага прыросту) сёньня мільёнаў восем.
    He ідэнтыфікуюцца беларусы з Расеяй. Нават калі становяцца выдатнымі расейскімі акторамі, як Алег Янкоўскі, усё адно падкрэсьліваюць сваё паходжаньне ці то з польскай шляхты, ці то зь віцебскіх дваранаў, а насамрэч, як вынікае, зь беларускіх арыстакратаў.
    ЯК ЙАК?
    Мёры — не Міоры
    Беларусь паміж Захадам і Ўсходам — як Атлянтыда, загадкавая краіна, яна то зьяўляецца ў хвалях акіяну, то зьнікае. Зьяўляецца — калі выяўляе сваю самастойнасьць, самабытнасьць, самавітасьць. Зьнікае — калі раствараецца ў стыхіі суседзкіх уплываў. У беларускай мове гэтыя геапалітычныя працэсы адлюстроўваюць, напрыклад, ётавыя галосныя.
    Літоўскага Івана — Яна — Ёнаса расейцы пішуць — Нонас. Тое самае адбываецца зь нямецкім Ёганам — Ноган. I зь літоўскім артыстам Банёнісам — Банноннс. У імкненьні прыпадобіцца да «вялікага й магучага языка» альбо проста трымаючы расейшчыну за першакрыніцу ўсяго на сьвеце, беларусы таксама іншы раз ужо па-беларуску запісваюць — Йонас, Йоган, Баніоніс, сьледам за расейцамі падкрэсьліваючы чужасьць гэтых словаў і ўсёй даходняй цывілізацыі. Але на тым не спыняюцца.
    Беларусь, што б пра яе ні думалі расейцы,
    аб’ектыўна для іх — зямля заходняя. Вось чаму, кіруючыся старымі мапамі, дзе назвы паселішчаў даюцца ў лацінскім напісаньні, дзе гук «ё» перадаецца літарамі «іо, jo», расейцы называюць нашы Мёры і Лёзна — Мноры, Лнозно... Абсалютна з тых самых прычынаў, што і Банноннса. Дзіўнавата гучыць, праўда? Чужавата. Але для іх гэта экзотыка — і на здароўе. Зьдзіўляюць «нашы», хто глядзіць на свой уласны край праз расейшчыну і хто па-беларуску паўтарае — Міоры, Ліозна... Нават сярод тых, хто ў гэтых мёрахлёзнах жыве. Ён там жыве, а назву свайго паселішча піша як чужаземную. Хоць край навокал яму нібыта родны.
    «Загадка Атлянтыды» тут разгадваецца проста. Дастаткова разгарнуць мапу й пераканацца, што ад Мёраў да бліжэйшага Ёнаса-Банёніса — рукой падаць, а да Масквы — ого-го. I тады — зрабіць пераацэнку ўласных уяўленьняў, да якой цывілізацыі, культуры, моўнай традыцыі належаць твой край і ты сам.
    ЯК КАЗАЦЬ?
    Здаравенькі булы! — Жабы ў роце — Усё добра, мама — Размаўляйце па-расейску. На здароўе!
    Казаць, гаварыць, размаўляць трэба так, як зручна. У Беларусі ў большасьці выпадкаў зручна казаць на трасянцы. Правільная расейская, як і правільная беларуская, вылучаюць вас з натоўпу як госьця з Расеі або чалавека, для якога мова — пазыцыя. Вы высоўваецеся й тым самым парушаеце заведзены грамадзкі парадак рэчаў. Цяпер усё залежыць ад таго, ці хопіць вам такту, каб ваша пазыцыя выклікала ў атачэньня сымпатыю, а не наадварот.
    Нельга нікога прымушаць казаць так або гэтак, скажуць вам у Беларусі на кожным кроку. Маючы на ўвазе: нельга прымушаць да нязручнасьці. I гэта справядліва.
    Здаравенькі булы!
    Жывучы ў Польшчы ці Нямеччыне, не гаварыць па-польску ці па-нямецку нязручна, таму беларусы, якія пасяляюцца там, хутка асвойваюць адпаведныя сродкі камунікацыі.
    Хіба вам не даводзілася сустракаць студэнтакаліноўца, які па-беларуску ніколі двух словаў не зьвязаў, а цяпер вось вярнуўся з Быдгашчы і ўжо па-расейску гаворыць з польскім расьпевам? Правда-а-а?
    Часам і ў Беларусі расейскамоўны беларус адчувае сябе няёмка з-за мовы. Гэтак здараецца, калі ён трапляе ў беларускамоўнае асяродзьдзе й ня можа двума словамі падтрымаць размову пабеларуску. Ён перажывае этычны дыскамфорт і знаходзіць выйсьце зь яго альбо ў агрэсіі (что вы как нерусскне?), альбо ў пакоры (вінавата апускае вочы), альбо ў выбачэньні (інтэлігентны чалавек), альбо ў спробах зараз жа хоць неяк з абрыўкаў ведаў зьляпіць хоць нейкія фразы абы не па-расейску (здаравенькі булы!).
    Сяброўка майго беларускамоўнага знаёмца вось ужо год пры сустрэчы кажа мне: «Здрастуйце!» Усьміхаецца і хавае вочы. I няма каму падказаць ёй, што «Добры дзень!» гучыць так на дзясятку моваў і што, ня здрадзіўшы сваёй пупавіне, яна толькі дзякуючы гэтай замене пазбавіцца ад няёмкасьці.
    Ёсьць, дарэчы, і такі спосаб дачыняцца ў мімаходнай размове — падбіраць словы, якія нібыта аднолькавыя: добры дзень, нармальна, бай... Вось і пагаварылі.
    Жабы ў роце
    Сёньня шмат кажуць, што дзецям няма адкуль набрацца навыкаў беларушчыны, бо ўсё спрэс расейскамоўнае. Гэта й так, і ня так. Урэшце, кожны бачыць і чуе тое, што хоча пачуць і пабачыць. Вялікае мноства зьнешняй інфармацыі ў