• Газеты, часопісы і г.д.
  • ЯК? Азбука паводзінаў  Сяргей Дубавец

    ЯК? Азбука паводзінаў

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 252с.
    Мінск 2009
    58.83 МБ
    Сёньня ж мы назіраем спрэс адваротнае. Кожны нэафіт пачынае сваю дзейнасьць быццам спачатку, быццам ніколі не было ні «Маладняка», ні Алы Кабаковіч. Але ў выніку з чарговай зьменай пакаленьняў і ад таго нэафіта не застаецца ні знаку.
    Слоўнік сабачых імён
    Прыяцель распавёў, як пару месяцаў таму (2009 год) нашы літаратурныя музэйнікі былі ўражаныя тым фактам, што ў Коўне жыве ўнук Марціна Кухты. Гэта ж адкрыцьцё! Унук друкара «Нашай Нівы», якога згадаў у вершы Максім Багдановіч — жывы!.. Між тым, падрабязнае ін-
    тэрвію з гэтым унукам гучала на Радыё Свабода ў 2003 годзе. Тады ж тэкст перадачы зьявіўся ў інтэрнэце, дзе яго можна знайсьці й сёньня, a яшчэ праз пару гадоў выйшаў у кнізе «Вострая Брама».
    У журналістаў ёсьць такі жарт: нарэшце й наш карэспандэнт даведаўся... Прыведзеныя прыклады — быццам дробязь, але такіх прыкладаў робіцца ўсё болей. Mary згадаць пра адкрыцьцё месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага, якое толькі на маёй памяці знаходзілі.— о, эўрыка! — тры разы, і кожны раз на тым самым месцы. Ды цяпер амаль кожны дзень нехта зноў і зноў адкрывае публіцы Амэрыку. А таму нішто асабліва не разьвіваецца, ня рухаецца наперад, не прырастае.
    Вось нехта выставіў у інтэрнэце пытаньне: як назваць сабаку па-беларуску? Ну, і ўвогуле, маўляў, давайце пагаворым пра гэта. Пачынаецца дыскусія — хто што ведае. А я згадаў, што колькі гадоў таму на сайце Litara.net быў цэлы форум пад назвай «Слоўнік сабачых імён» — з мноствам прыкладаў, сюжэтаў і нават з гісторыка-культурнымі развагамі пра выбар мянушкі як люстэрка мэнтальных асаблівасьцяў нацыі. Праверыў — ёсьць гэты форум у інтэрнэце, нікуды ня зьнік, і знайсьці яго зусім проста.
    Канкурэнцыя
    Аднак недасьведчанасьць — гэта толькі наступства адсутнасьці крытыкі, дакладней, крытычнага поля, у якім сорамна было б выскокваць з даўно адкрытым адкрыцьцём. А поля няма, бо няма адпаведнае сыстэмы адукацыі, няма куль-
    туры дыскусіі, а галоўнае — патрабавальнасьці ў выдаўцоў. А патрабавальнасьці няма, бо няма канкурэнцыі.
    Сёньня газэты й часопісы стараюцца не сутыкацца на вузкай сьцежцы. Вось калега задумаў выдаваць нацыянальна арыентаваную газэту. I першае, што заявіў: «Мы ні ў якім разе ня хочам складаць канкурэнцыі «Нашай Ніве». Чаму? Ну, маўляў, каб усім было добра, хай кожны сядзіць у сваёй нішы.
    А па выніку якраз і нядобра. Як ты будзеш разьвівацца, рухацца, зьмяняцца, калі параўнаць сябе няма з чым? Калі нішто не адцяняе твае слабыя й моцныя бакі? Калі няма спаборніцтва за аўтара й за чытача?
    Можа быць, з канкурэнцыі й трэба пачынаць? I тады ў гэтым сутыкненьні кожны пачне шукаць сабе «круцяля»? I тады прадукцыя нарэшце выйдзе са складоў на рынак, а аўтары — да шырокае публікі? I тады адродзіцца паважаны жанр крытыкі?
    ЯК ГАЛАСАВАЦЬ?
    Сьвята, урачыстасьць, буфэт... — За Валянціну Палевікову — Хто скраў наш выбар? —
    Галасуем за сябе
    Неяк «тэма выбараў» у нас цалкам затуліла сабою «праблему выбару».
    Сумленныя-несумленныя, ісьці-здымацца, назіраньне-падтасоўкі... — усе гэтыя склад: нікі «тэмы», напэўна, важныя. Але сёньня яны такія, заўтра іншыя. Важна, каб за імі не згубілася «праблема» — навык шараговага выбарца, які складаецца ў навык усяго народу. Гаворачы толькі й выключна пра рыштаваньні, мы рызыкуем забыцца пра дом, для якога тыя рыштаваньні ўзводзяцца.
    Сьвята, урачыстасьць, буфэт...
    Выбары — рытуал як для тых, хто галасуе, так і для тых, хто падлічвае галасы. Рытуал — гэта адзінае, што можа спыніць падтасоўкі галасоў, ня сёньня, дык у будучыні. Бо казаць праўду й не падманваць — гэта таксама рытуал, які мы
    выносім са свайго выхаваньня, а выхаваньне — гэта й ёсьць навыкі.
    Людзі ведаюць, што сёньня выбарчы рытуал носіць фармальны характар, як за савецкім часам. Але рытуальнасьць працэдуры дазваляе спадзявацца, што ў іншых гістарычных умовах выбары могуць адбыцца справядліва. Спадзявацца на тое, што застрашальную ролю тут адыграе крымінальная адказнасьць за падтасоўку вынікаў, не выпадае, інакш падтасовак не было б і сёньня. Таму зусім не такім пустым выглядае днтураж рытуалу выбараў — сьвята, урачыстдсьць, буфэт... ВЫБАРЫ.
    За Валянціну Палевікову
    Вось мы надумаліся выканаць свой грамадзянскі абавязак. На шчасьце, сярбд цалкам нёвядомых і нецікавых кандыдатаў на нашым участкў знайшлося імя Валянціны Палевіковай. На Плошчы ў 2006-м яна паводзілася сапраўды гераічна, значыць, з выбарам у нас праблемаў ня будзе.
    Стоп! Аказваецца, Валянціна Палевікова зьнялася з выбараў.
    Разумею, што ў апазыцыйных кандыдатаў шмат прычынаў, каб пакрыўдзіцца на ўладу. Але ўладзе ад таго, што яны здьрмаюцца з выбараў... Можа быць, камусьці наверсе гэта й нявыгадна, але штб выбарчым камісіям прасьцей, дык пэўна. Атрымліваецца, што нашага выбару спн. Палевікова пазбавіла нас, сваіх выбарнікаў. Бо галасаваць за іншых кандыдатаў, якіх нам прапайуюць, — усё адно, што супраць сябе.
    Хто скраў наш выбар?
    Заўважу, тут гаворка не пра тое, ці прайшла б яна ў парлямэнт. I не пра тое, што адмовілася ад свайго права «быць выбранай». Яна пакінула нас бяз нашага права выбіраць, адчуваць, што не пакрывіў душой, згадваць на працягу наступных гадоў: « А мы галасавалі за Палевікову, гэта такая й такая ёсьць у Беларусі жанчына, яна, вядома, не прайшла, але ж вы разумееце, што гэтьх парлямэнтнічоганевырашае». — «Сапраўды, не вырашае. Як, вы кажаце, завуць тую жанчыну? Палевікова Валянціна? Трэба запомніць, за каго галасаваць...»
    За каго ж галасаваць?
    Адказ можа быць ад адваротнага. Напрыклад, няма сэнсу галасаваць за таго, пра каго нічога ня ведаеш.
    Нельга аддаваць голас за кандыдатаў, якія не валодаюць беларускай мовай. Па-першае, гэта сьведчыць пра іх агульны інтэлектуальны ўзровень, па-другое, — пра вартасьць іх патасных словаў пра Радзіму і патрыятызм, па-трэцяе — пра адносіны да беларускага парлямэнту, як да чыста бутафорскага ўтварэньня. Яны могуць не карыстацца моваю (кар’еры сёньня на ёй ня зробіш), але валодаць — абавязаныя. Урэшце беларускамоўны выбарнік — ня іншаплянэтнік на сваёй зямлі й павінен мець магчымасьць размаўляць з дэпутатам на адной мове.
    Цяпер — пра навык, пра самую сутнасьць выбарчага працэсу, пра «праблему выбару». Гэта ўнівэрсальны прынцып, калі наш выбар тлумачыцца тым, што мы галасуем за сябе.
    Галасуем за сябе
    Напрыклад. Праз год мне спатрэбіцца жытло для майго дарослага дзіцяці. Праз два гады я мяркую абнавіць свой аўтамабіль, пляменьніца хоча паступіць у музычную школу, а дзядуля скардзіцца, што яму няма як дабірацца да ягоных сотак...
    Тысячы й тысячы прыватных патрэбаў, якія мы плянуем сабе на наступныя гады, нібыта ніяк не зьвязаныя з палітыкай, але залежаць ад таго, якія рашэньні будзе прымаць парлямэнт. Таму наш выбарчы навык мусіць базавацца ня столькі на палітычных дэклярацыях кандыдата й не на тым, хто зь іх прыгажэйшы з аблічча, а на нашых уласных плянах. Калі кандыдат абяцае спрасьціць крэдытаваньне жыльля, пазбавіць старыя аўтамабілі зь Нямеччыны непасільнага мыта, адкрыць музычную школу і прачысьціць грэйдэрам дарогу да дзядулевых сотак, значыць, галасуючы за яго, я буду галасаваць за сябе.
    Імавернасьць таго, што дэпутат выканае свае абяцаньні, сёньня такая ж, як імавернасьць сумленнага падліку галасоў. Але што ты зробіш? Галоўнае — ты ведаеш, з чым ішоў на ўчастак, ты галасаваў за сябе, ты выканаў рытуал і ня страціў навыку. Калі гэтак будуць рабіць усе і заўсёды, тады аднойчы гэты неласкавы сьвет зьменіцца да лепшага. Хоць бы крыху.
    д
    ЯК ДАГАВОРВАЦЬ?
    Так сабе паэты — За што галадае Аўтуховіч? — Штурмаваць не амон, але розум — Куды падзявалася адраджэньне?
    Вядома, праўду часу можна выказаць і намёкам. Але праўда нашага часу абрываецца на паўслове поўных фраз. Яна не дагаворваецца.
    Ці заўважалі вы, што найбольш адэкватныя блогеры ў інтэрнэце, як правіла, так сабе літаратары? Зразумела, што так сабе блогер пры гэтым — зусім ня значыць добры паэт.
    Так сабе паэты
    Блог — гэта літаратура або журналістыка ў жанры недагаворваньня. Нешта выказваецца, але не да канца й без асаблівае мэты. Як токшоў, якое тым больш відовішчнае, чым менш рэальных задачаў перад ім ставяць. Важна не сказаць, не дакапацца да чагосьці, а эфэктна пагаварыць.
    Гэтаксама й блогі — крыху міма літаратуры, палітыкі, эпохі. Літаратура пішацца зь сябе, a
    блог — на публіку. Блог мае на ўвазе, што ён будзе давыказаны ня сам сабою, а разам з камэнтарамі. Інакш гэта ня блог, а звычайны артыкул ці эсэ. Твая думка непазьбежна згубіцца дзесьці ў барадзе водгукаў — на тэму й не на тэму, прыхільных і абразьлівых, простых і кучаравых — і ўжо разам з усім гэтым «багацьцем» дасягне сваёй завершанасьці не ад таго, што завяршылася, а ад таго, што зьявіліся новыя блогі. Недаказанасьць — у прыродзе блогу. Недапранікнутасьць, неданамацанасьць, недадуманасьць.
    Характэрная рыса нашага часу ў тым, што ўсё навокал патроху ператвараецца ў блог. Музыка, кіно, СМІ, палітыка, бізнэс... Усё — «крыху міма» й без асаблівай мэты.
    За што галадае Аўтуховіч?
    Тэма зьніклых палітыкаў не сыходзіць са старонак недзяржаўных СМІ. У юрыдычным вымярэньні працэс пошуку ісьціны даўно спыніўся на паўслове, а ў публіцыстыцы й вулічных акцыях усё нібыта ясна да канца. Там усе ведаюць, хто скраў ды забіў людзей, і апэруюць «фактамі» ўжо як ісьцінай. Але суду не было — ні тутэйшага, ні незалежнага, ні міжнароднага. Нават якоганебудзь карпаратыўнага пагадненьня апанэнтаў улады ў гэтай справе не адбылося. Выходзіць, нічога, апроч эмоцыяў, за гэтымі «фактамі» няма?
    А вось кабета добраахвотна пайшла з жыцьця. Адны кажуць — праваабаронца. Другія — быццам, не зусім. Трэція — крыху ненармальная. Чацьвёртыя — не чапайце гэтую справу наогул!..
    Словам, усё абрываецца на паўслове. Тым часам, у эмацыйным вымярэньні, у публіцыстыцы й мітынговых прамовах усё зразумела й выснавана. Хто давёў — усім ясна. Толькі пра тое, хто не зьбярог, маўчаць.
    А вось справа Мікалая Аўтуховіча. За што ён галадае? СМІ падаюць — супраць беззаконьня, якое творыцца ў турмах і краіне, і супраць таго, што яго доўга трымаюць за кратамі ў часе сьледзтва. За што ён арыштаваны? To, пішуць, за нейкія падпалы, то за замах на міліцыянта, то — што хацеў стварыць арганізацыю вэтэранаў-аўганцаў...