ЯК? Азбука паводзінаў
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 252с.
Мінск 2009
Гавары... А спрэс маўчаньне й разлогі крыўдаў. Ня ўмеюць паразумецца кіраўнік з народам, начальнік з падначаленым, рэдактар з аўтарам. Найвялікшая памылка тых, хто нешта вырашае ў гэтым жыцьці, — нібыта яны ўжо ў сілу становішча могуць гуляць у адну браму.
Гавары...
У захадах цяперашняй улады супраць беларушчыны ёсьць тупое крыўджаньне ладнае часткі грамадзтва. Няўменьне й нежаданьне гаварыць спыняе ўвесь працэс. Ну, скажыце, што вы гэта робіце асэнсавана й наўмысна, каб і мы выпрацавалі сваё стаўленьне да вас: акупанты вы, калянізатары ці ўсё ж заблукалыя свае? Сьвет складаецца ня толькі з тых, у каго права сілы. Сьвет заўсёды складаецца з паразуменьня бакоў, з нас усіх.
Праўда, і ў незалежным грамадзтве гэты грэх адбіваецца, як у люстэрку. Тут таксама, як правіла, канфлікты вырашаюцца мусова, a не праз гаварэньне й паразуменьне, пакаяньне й дараваньне.
Да прыкладу, калі беларускі інтэрнэт лічыць галоўным люстэркам чыннасьці незалежнага грамадзтва, дык у большасьці мы знойдзем апантаную прагу абразіць, стаптаць, зьнішчыць суразмоўцу. Далібог, у цэнзураваным полі электронных СМІ, дзе ўлада займаецца тым самым супраць апазыцыі, аплочаная нянавісьць прынамсі не ўспрымаецца як парываньне сэрца і выказваецца ў больш-менш літаратурнай форме. А тут... У нэафіта, які натрапіў на інтэрнэтныя разборкі апазыцыі, імгненна складаецца ўражаньне пра альтэрнатыву сёньняшняй уладзе, і ён, які, можа быць, хацеў бы такую альтэрнатыву знайсьці, застаецца сам-насам са сваёй перакананасьцю, што альтэрнатывы няма. Здавалася б, як мала трэба, каб пераканаць нэафітаў у адваротным...
дж
ЯК ДЖГАЦЬ?
«Ён джгае, а вы дзеўбяце»
Гэты дзеяслоў мае шмат значэньняў — і джаліць, і хвастаць, і кусаць, і шпарка ісьці, і нават «асушаць чарку да дна». Апошняе ў Насовіча даецца зь перасьцярогай: «Частае тваё джганьне калі б не зашкодзіла часам».
Перасьцярога мае пад сабой падставу, бо джганьне — безагляднае, і вынік яго непрадбачны. Што, зрэшты, добра надаецца для творчасьці, асабліва для паэзіі, дзе «джгаць вершы» — справа ўхвальная. А вось у палеміцы джганьне звычайна ні да чаго добрага не прыводзіць, н’ават калі выклікае захапленьне «падбрэхічаў». Характэрную фразу я знайшоў у сеціве: «Ён джгае, а вы дзеўбяце».
Джганьне ня ведае такту, і спрэчка адразу ператвараецца ў сварку.
Трэба зьвярнуць увагу на «дж», якое (як і «дз») у беларускай мове — асаблівая афрыката, што перадаецца дзьвюма літарамі, а вымаўляецца як адзін гук. Гэтаксама як па-ангельску, дзе
«дж» перадаецца адной літарай — John, James, Jefferson... Некалі і ў нас спрабавалі для «дж» увесьці ў альфабэт адмысловую літару, але гэта ўжо іншая тэма.
Цікава, што ўсе беларускія дзеясловы на «дж» ствараюць адзін той самы вобраз паводзінаў: джвагнуць, джыгаць, джыгітаваць.
ДЗ
ЯК ДЗЕКАЦЬ?
Папярэднікі не падумалі, што з намі «буіт»
Беларусы дзекаюць, цекаюць, акаюць і якаюць, у іх заўсёды цьвёрдыя «р» і «ч». А інакш як пазнаць беларуса ў цяперашнім асяродзьдзі, дзе ўсе гавораць нібыта па-расейску?
Яшчэ гадоў дваццаць таму асаблівасьці беларускага маўленьня вынікалі з самое прыроды чалавека. I колькі ён ні намагаўся перайначьіць свой рот на расейскі лад, у яго ўсё адно замест «день» і «тень» вымаўляюцца «дзень» і «цень». Ён па-начальніцку «трэбует» і за невыкананьне пагражае «жэстачайшымі» мерамі. Нават стаўшы дыктарам на тэлебачаньні, ён усё адно прамаўляе «язык» і «дождь» замест «нзык» і «доец», як таго патрабуе правільнае расейскае маўленьне.
Адразу пасьля вайны, калі прыродныя беларусы масава рынуліся ў гарады, яны ўсімі сіламі ламалі сваю «вясковую» прыроду, імкнучыся ўліцца ў стыхію «гарадзкой» мовы. Іх высілкі былі такімі стараннымі, што часьцяком прыво-
дзілі да перабору — многія й сёньня вымаўляюць «ріба» ці нават «ряк» і «тряктар». Алеяны недаацанілі аб’ёмаў мовы. Ты можаш натрэніравацца вымаўляць «па-гарадзкому» сто словаў, але гэта ўсё адно ня зьменіць твае сутнасьці, і рана ці позна з роту здрадліва выскачыць якая-небудзь «трапка».
У сёньняшніх маладых людзей ужо амаль не засталосятой «вясковай» моўнай прыроды, што так дакучала іхным бацькам і дзядам — месьці’чам у першым пакаленьні. Ці сталі яны ад гэтага большымі докамі ў мове Пушкіна й Лермантава? На жаль, не. Страціўшы сваю беларускую моўную прыроду, яны расейскай моўнай прыроды не набылі. Іх продкі зусім ня дбалі пра тое, што зь імі ў выніку БУДЗЕ. I цяпер яны замест чаканага БУДЕТ вымаўляюць БУІТ. Беларуская самабытнасьць, якой забаронена «дзекаць», і ад расейскага «декать» ухіляецца сіламоц. Вось фрагмэнт аднаго ток-шоў на БТ, гутарка вядоўцы з вайскоўцам: «На празьнік ваенный парад буіт?» — «Абізацельна буіт!»
ЯК ЕХАЦЬ?
Памаленьку далей зойдзеш
Калі ты кіруеш аўтамабілем, з маральным выбарам сутыкаесься не радзей, чым калі крочыш пешшу. За стырном ты адразу трапляеш у дачыненьні зь іншымі: з кіроўцамі, міліцыяй і з самім сабой.
Да прыкладу, можна сабе ўявіць, якія пачуцьці бушуюць у душы сьвядомага беларуса-кіроўцы, які прымацоўвае да свае машыны нумар зь ненавіснай яму дзяржаўнай сымболікай. Зьмяюка здрады запаўзае ў сэрца... А колькі спакусаў у сьвядомага беларуса-кіроўцы перайсьці на расейскую мову зь міліцыянтам, памежнікам, стаяначнікам, каб хутчэй «залатвіць пытаньне» і рухацца далей! 3 уласнага досьведу такіх сустрэчаў я зрабіў выснову: ня варта сьпяшацца. Беларускамоўны кантакт з азначанымі пэрсанажамі амаль заўсёды дасьць вам болей вопыту й пазытыву, чым тая справа, дзеля якой вы нібыта сьпяшаецеся...
Альбо — ці варта міргаць стрэчнаму, калі ты заўважыў міліцыянта з радарам? Міргаеш —
значыць, далучаеш сябе да асацыяльнага «братэрства» сьценькаў разіных (чыста расейская традыцыя). Ты яму міргнуў, а ён перад тым чалавека зьбіў альбо жыве з тымі мэтамі, якія супярэчаць тваім, і ўвогуле, у іншай сытуацыі ты б яму рукі не падаў... У так званым цывілізаваным сьвеце кіроўцы адзін аднаго пра паліцыю мірганьнем фараў не папярэджваюць.
• • е
ЯК ЁРНІЧАЦЬ?
Правакацыя зьмярцьвелых думак
Ёрніцтва раздражняе. А сутнасьць усялякага раздражненьня — правакацыя зьмярцьвелых думак і пачуцьцяў да жыцьця.
Раздражніць — давесьці да стану нэрвовага ўзбуджэньня, раззлаваць. Быццам у табе самым нешта адмерла, пакрылася бронзай, схапілася ў цэмэнт, і вось цяпер нехта гэтае нешта зачапіў, і твая рэакцыя — тваё раздражненьне: не чапайце маіх перакананьняў, не кранайце сьвятога, не абражайце! Між тым, жывасьць усяго, што ў табе ёсьць, і даказваецца няспынным раздражненьнем. Гэта як пульс. Калі ён не намацваецца ёрніцтвам — значыць, ты мёртвы.
Ёрніцтва характарызуе не таго, хто ёрнічае, a таго, хто раздражняецца.
Слова «ёрнічаць» — нядаўняе запазычаньне з расейскай, у ранейшых слоўніках яго няма. Тым ня менш, яно даволі шырока прыжылося. Чаму? Бо не патрабуе адказнасьці, ня ўтрымлівае ў сабе таго адценьня, якое б вымагала ўдакладніць:
ня можна ёрнічаць з калецтва або сьмерці — з таго, што выглядае непапраўным. Ня «кпіць», што ёсьць скіраваным выпадам, і не «блюзьнерыць» — наўмысна зьдзекавацца, аўсяго толькі раздражняць, ёрнічаць.
ж
як жыць?
Наперад, а не назад ці ўбок — Тут і цяпер — Дысыдэнтам прасьцей — Зьніжка за мову
Жыць трэба тут і цяпер.
Бессэнсоўна чакаць, што «прыйдуць нашы», што аўтарытарны рэжым «падзе», што Захад прымусіць правільна лічыць галасы на выбарах... А тым часам усё драбнейшая наша апазыцыя, усё больш у ёй унутранага разладу, усё менш пераканаўчыя яе заклікі: «Мы — за выборы, но протнв нзбнрательного фарса!» 15 гадоў мы чакаем, што нешта зьменіцца, хтосьці нават роспачна называе гэтыя гады выкрасьленымі з жыцьця.
Наперад, а не назад ці ўбок
Жыць трэба наперад, а не назад ці ўбок.
Калі напачатку 1990-х апазыцыя засталася ў парлямэнце (а мусіла сысьці пасьля неабвяшчэньня рэфэрэндуму) — у яе быў шанец павярнуць сытуацыю на сваю карысьць — калі б яна выйшла на вуліцу. Гэта й быў астранамічны час
нашай сьпеўнай рэвалюцыі. Але дэпутаты вырашылі, што й так зрабілі больш, чым маглі.
Калі ў 1996-м на вуліцу выходзілі 50 тысяч, яшчэ можна было ажыцьцявіць тое, што называюць словам «байкот». Бо для байкоту сілы павінны быць больш-менш роўнымі. Але тады дэманстрацыі поўзалі па горадзе адно каб нацешыцца сваёй масай, каб накрычацца «Жыве Беларусь!», і ні да чаго не прыходзілі.
Наступныя гады ўсё ішло на здрабненьне і страту сэнсу таго, што ўсё яшчэ называлася словам «змаганьне».
Калі сёньня прыяцель кажа мне, што гэтыя выбары ня выбары і — толькі байкот! — я думаю:
а) няўдзел пазбаўлены сэнсу (як і ўдзел таксама);
б) на чым трымаюцца мае спадзевы на перамены, што там за сьвятло ў канцы тунэлю, з кім я зьвязваю свае думкі-мары, каб і надалей утрымліваць сябе як грамадзяніна ў гэтым квазіпратэставым палітычным кантэксьце?
Тут і цяпер
Інакш кажучы, калі я падтрымліваю непрызнаньне выбараў, «палаткі», рэжыму, тады — за што я? Што я падтрымліваю? Што ці хто сагравае мне сэрца? «Толькі Зянон!» — гучыць паэтычна і таму прывабна. Урэшце, гэта адзінае апазыцыйнае дацзыбао, зь якім можна жыць. Але яно ў сэрцы, а жыць трэба тут і цяпер.
Можна, вядома, яшчэ 15 гадоў пакрыкваць «верым, можам, пераможам» і не зьвяртаць увагі на пабочных.
Але ж пабочныя — гэта й ёсьць шматмільённы беларускі народ. Ён галасуе за Лукашэнку, але галоўнае — імкнецца жыць тут і цяпер, наперад, а ня ў бок. Наш апазыцыйны актывізм даўно стаў незразумелым для яго атавізмам 1990-х.
He скажу, што гэта толькі мы самі загналі сябе на дысыдэнцкую кухню, ясна, што да гэтага спрычыніўся дзяржаўны апарат. Але тое, што сёньня мы сталі групай гарадзкіх вар’ятаў са сваімі «байкотамі» і прынцам на белым кані — гэта факт. Мы, рамантыкі беларускай і дэмакратычнай Беларусі, даўно не жывем ні тут ні цяпер. А хто жыве — той штодня выходзіць з дому, надзеўшы маску «пад звычайнага чалавека» і публічна скідае яе толькі тры разы на год, калі становіцца ў ланцуг неабыякавах людзей.
Дысыдэнтам прасьцей
Жыць у дысэнце па-свойму прасьцей. Табе заўсёды скажуць, калі ўставаць і куды ісьці. Ты ведаеш, што Лукашэнка — дыктатар, Захад нам паможа, а твая задача — стварыць адпаведную карцінку. Зь іншага боку, дысэнт ня ёсьць жыцьцём тут і цяпер.
«Трэба жыць, як набяжыць» — вядомая мудрасьць думаць пра турботы па меры іх зьяўленьня, а не абрастаць хімэрамі магчымых праблемаў яшчэ да таго, як яны зьявіліся. У нас шмат хімэраў зьвязана з уладай, выбарамі, электаратам. I гэта менавіта хімэры, яны няўчэпныя для нас. Інакш, калі б мы глядзелі на іх як на праблемы, мы не прыходзілі б да выбараў штораз аж настолькі разгубленымі і непадрыхтаванымі.