Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
як
ПРАЛКАЭАЦЬ
НАДВОРЕ
па народнЬіх прЬікллетах?
А.І. Makapafiiv
na народнЬіх прЬікметах?
МЛНСК "УРАДЖАЙ" 1994
ББК 26.234.6
M15
УДК 551.506.8+398.3
М 15
Макарэвіч А.І.
Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах? — Мн.: "Ураджай", 1994. — 127 с.
ISBN 5-7860-0771-5.
У кнізе дадзены трапныя і вобразныя пагодна-кліматычныя харакіарыстыкі кожнага месяца, іх удала дапаўняюць вытрымкі з вершаў беларускіх і рускіх паэтаў. Абагульнены і літарагурна апрацаваны народныя прыкметы прадкаэання надворя на заўтра і больш працяглы час.
Рэкамендуейца, як з улікам гэтых прыкмет можна вызначыць тэрміны сяўбы і пасадкі садовых і агародных культур, спосабы догляду за імі, аховы іх ад хвароб і шкоднікаў на прысядзібных і дачных участках, прадказаць магчымасць з’яўлення замаразкаў і іншых неспрыяльных умоў, паслабіць іх адмоўнае ўздзеянне на рост і развіццё раслін. У якім месяцы і як нарыхтоўваць тыя або іншыя лекавыя расліны.
Для масавага чытача. Можа быць карыснай садаводам і агароднікам-аматарам, паляўнічым, рыбаловам.
5510506080 040
МЗО5(ОЗ) 94
5-94
ББК 26.234.6
ISBN 5-7860-0771-5
© А.І.Макарэвіч, 1994
АД АУТАРА
Надвор'е — гэта стан атмасферы ў данным месцы ў пэўны час (дзень, суткі, месяц). Кароткае слова і каропікае тлумачэнне. Але колькі прывабнага і таямнічага ў ім. Мільёны людзей цікавяцца гэтай таямнічасцю. Кожны чалавек, незалежна ад яго прафесіі і ўзросту, хоча ведаць, якое будзе надвор'е сёння, заўтра і нават праз тыдзень.
I гэта невыпадкова. Цяпер не толькі вяскоўцы, але і большасць гараджан маюць зямельныя ўчасткі, на якіх вырошчваюць садавіну, гародніну. Ім важна ведаць, калі і пры якім надвор'і лепш за ўсё пасеяць расліны, як з улікам надвор'я даглядаць за імі, кабад затрачаных сродкаў і працы атрымаць найболыйую аддачу. Карысна ведаць, якое будзе надвор'е пчалярам, і рыбаловам, і наогул кожнаму чалавеку.
Прагноз надвор'я амаль праз кожныя паўгадзіны перадаюць па радыё, тэлебачанню, друкуюць амаль у кожнай газеце. Аднак гэта хутчэй за ўсё прагнозы для рэспублікі, часткова для вобласці.
Пачуць жа прагноз надвор'я для канкрэтнай (пэўнай) мясцовасці амаль што нельга. А гэта ж больш за ўсё цікавіць і дачнікаў, / пчаляроў, і рыбакоў, і паляўнічых, і ўвогуле ўсіх людзей. Таму што, ведаючы, якое будзе надвор'е заўтра, можна больш рацыянальна спланаваць свой наступны працоўны дзень, беспамылкова ўзяць патрэбныя рэчы, інвгнтар, адзенне.
Вельмі важна ведаць аб будучым надвор'і і адносна хворым людзям, бо яны са зменай надвор'я і паніжэннем атмасфернага ціску вельмі востра адчуеаюць недахоп свежага паветра, удушша, слабасць, галавакружэнне. Скачкападобныя змены шчыльнасці кіслароду ў паветры з'яўляюцца для такіх людзей сігнальнымі раздражняльнікамі, якія папярэджваюць аб змене надвор'я, а значыць, і стану здароўя.
Больш дакладна прадказаць надвор'е на заўтра для данай мясцовасці можна па народных прыкметах, якія людзі
адбіралі і правяралі стагоддзямі, па паводзінах звяроў, ппіушак, хатняй жывёлы, па зменах навакольнай прыроды.
Каб не было непрыемных расчараванняў пры прадказанні надвор'я па прыкметах навакольнага асяроддзя, важна зедаць некапюрыя правілы, заканамернасці і асаблівасці ўзаемс сувязі і змяненняў гэтых прыкмет.
Сярод мноства людзей існуе думка, што даспіатковп мець спраўны баромепір і па яго паказчыках можна беспамылкова прадказаць надвор'е. Гэпш не зусім піак. Барометр фіксуе ціск атмасферы, але не вызначае іншых яе ўласцівасцей якія ўплываюць на надвор'е. Ціск жа паветра не заўсёды адтвядае таму або іншаму спшну надвор'я. Бывае так, што ціск паніжаецца, а надвор'е спіаіць добрае, і наадварот, ціск павышаецца, а надвор'е пагаршаецца — выпадае дождж або снег, узмацняецца вецер.
Ёсць і другое меркаванне, згодна з якім прадказаць надвор'е па навукова акрэсленых атмасферных з'явах могуць толькі людзі пісьменныя, дасведчаныя ў гэтых з'явах і панлццях. Аднак і гэта меркаванне не з'яўляецца абсалютна правільным.
На нашай беларускай зямлі / ў іншых месцах было і ёсць шмат людзеб, якія без усялякіх ведаў, нават без пачапіковай адукацыі, здольны прыкмячаць незвычайнае ў прыродзе, паводзінах жывёл і птушак і дакладна прадказаць надвор'е.
Добрай памяці мая мама Вольга Міхайлаўна Макарэвіч не ведала ніводнай літары, але так дакладна магла чыпіаць Вялікую кнігу прыроды, трапна вызначаць мясцовыя прыкметы, што амаль беспамылкова па стану неба, яркасці сонца, фазах і форме месяца, паводзінах птушак і жывёлы, знешнім выглядзе і паху раслін прадказвала надвор'е, вызначала тэрміны сяўбы і пасадкі, догляду і ўборкі агародных і садовых культур. I таму пасаджаныя ці пасеяныя ёю расліны добра развіваліся і як бы ў адказ на клопаты аб іх заўсёды давалі добры ўраджай.
Мабыць, гэта мапічына захапленне прыродай, раслінамі, здольнасць яе пільна, з асаблівай увагай назіраць за навакольным асяроддзем перадалося і мне.
Аднак мяне больш захапляе не толькі выяўленне, запіс і літаратурная апрацоўка прыкмет, але і своеасабліеая іх праверка на пракпіыцы. Тыя з іх, якія ў большасці выпадкаў пацвярджаліся, я і запісваў на працягу сваёй шматгадовай
працы ў сельскай гаспадарцы і ў друку. Абагульняў іх, літаратурна апрацоўваў і друкаваў у газетах і часопісах, a цяпер прапаную ў асобнай кніжцы.
Хочацца, каб як мага больш жыхароў найіай рэспублікі незалежна ад іх адукацыі, узросту і схільнасцей больш прыглядваліся да навакольнага асяроддзя, вучыліся чыпіаць кнігу прыроды на роднай мове і з карысцю прымянялі яе прыкметы ўсваім паўсядзё'нным жыцці. Кабз улікам прыведзеных у кнізе прыкмет і выпрацаваных на іх аснове парад і ўласнага жыццёвага вопыту яны змаглі больш прадуктыўна,беражліва і па-гаспадарску выкарыстоўваць гэтую прыроду, уласную зямлю і апірымліваць на ёй важкі ўраджаіі.
Альбін Макарэві ч
СТУДЗЕНЬ
ШТРЫХІ МЕСЯЦА
Студзень — сярэдзіна зімы, самы халодны месяц на тэрыторыі Беларусі. Нездарма ж і назва яго паходзіць ад слова сцюжа, студзіць.
Застываюць у белым маўчанні палі, лугі, чарнее зацярушаны снегам лес, прыціхае навокал жыццё.
Хоць дзень у студзені і павялічваецца на паўтары гадзіны, але мароз цісне ўсё мацней. Трашчаць ад яго будынкі, зямля, паступова таўсцее лёд на вадаёмах. Неба зацягнула шэрымі, абвіслымі хмарамі, і толькі зрэдку праз іх прабіваецца сонца.
На поўдні рэспублікі, па шматгадовых даных метэаслужбы, яно ззяе каля 50 гадзін за месяц і каля 30—31 гадзіны — на поўначы. Адносная вільготнасць паветра вагаецца ў межах 82—86 працэнтаў.
Сярэднія месячныя тэмпературы паветра складаюць 4—5 градусаў марозу на паўднёвым захадзе і 8—8,5 градуса — на паўночным усходзе. На ўзвышшах у студзені звычайна на 0,5—1 градус цяплей, чым на раўнінах. Начныя тэмпературы паветра ў студзені вагаюцца ад -7—8 градусаў на поўначы, да -5—6 — на поўдні. Пры пранікненні халоднага арктычнага паветра маразы ў асобныя гады дасягаюць 44 градусаў на поўначы і 33—36 — на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі.
Такія нізкія тэмпературы ў студзені былі зімой 1939/40, 1955/56 і 1978/79 гадоў. Зімой 1939/40 года на болыпай частцы тэрыторыі рэспублікі вымерзлі ўсе пладовыя дрэвы, у 1955/56 годзе часткова вымерзлі вішні, слівы 1 грушы, у 1978/79 годзе ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях ад моцных маразоў загінула шмат сліў, вішань, груш і яблынь. У гэтыя зімы асабліва шмат вымерзла ягадных культур там, дзе не было снегу.
Значыць, чым глыбей снег на палях, у садах, тым лепш і лягчэй пераносяць лютую сцюжу азімыя пасевы, кусты ягаднікаў, пладовыя дрэвы і нават пчолы ў вуллях. Снег не толькі захоўвае карані ад марозу, але і назапашвае вільгаць для будучага ўраджаю.
ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР'Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
Для прадказання надвор'я па народных прыкметах, як адзначалася вышэй, важна ўлічваць выгляд і паводзіны ўсяго, што нас акружае (па прыборах і на вока), і ў першую чаргу стан неба: колькасць і форму воблакаў, бачныя іх змены за пэўны адрэзак часу, колер неба, зары, наяўнасць кругоў вакол сонца і месяца, напрамак встру.
Па форме воблакаў можна не толькі ацаніць надвор’е ў даны момант, але і вызначыць яго змены
Простым вокам можна распазнаць дзесяць галоўных форм воблакаў.
Перыстыя, якія складаюцца быццам бы з пср'я Яны бываюць перыста-кучавыя і перыста-слаістыя. Размяшчаюцца ў самым верхнім слаі трапасферы (5—12 км). У гэтым выпадку каля сонца або месяца часам можна бачыць кругі. Неба амаль чыстае, цені ад прадметаў выразныя. 3 такіх воблакаў ападкаў не бывае.
У сярэднім ярусе (2—6 км) утвараюцца:
а) высокакучавыя белыя або шараватыя ці сіневатыя воблакі ў выглядзе слаёў, хваль і град, якія складаюцца са шматкоў пласцінак. Праз іх часткова відаць блакігнае неба. Ападкаў не выпадае. 3 высокакучавых воблакаў могуць утварацца высокаслаістыя і слаіста-кучавыя;
б) высокаслаістыя складаюцца з іпаравата-сіняватай аднастайнай плёнкі. Праз яе слаба прасвечваюцца сонца і месяц, быццам бы праз матавае шкло. Летам з такіх воблакаў выпадае слабы дождж, а зімой аблажны снег. Часта гэтыя воблакі ўздымаюцца ўверх і пераўтвараюцца ў высокакучавыя.
У ніжнім ярусе (ніжэй 2 км) фарміруюцца:
а) слаіста-кучавыя воблакі ў выглядзе шэрых вялікіх узгоркаў або хваль, праз якія бачна блакітнае неба, або ў выглядзе суцэльнага шэрага покрыва з хваль, з-за якога не бачна ні сонца, ні месяца. 3 такіх воблакаў звычайна ападкаў не бывае, толькі зрэдку капае дождж або церушыць снсг;
б) слаістыя воблакі — аднародны шэры слой, калінікалі зліваецца з наземным туманам. Бываюць толькі ў халодны час года. Дождж з такіх воблакаў выпадае ў выглядзе імжы, а снег — крупінкамі;
в) слаіста-дажджавыя воблакі — цёмна-шэры тоўсты слой, які закрывае ўсё неба. 3 іх выпадае абкладны дождж
або снег. Зрэдку пад гэтым слоем утвараюцца і хутка рухаюцца разарваныя цёмна-шэрыя воблакі;
г) кучавыя і кучава-дажджавыя воблакі. Кучавыя воблакі ўтвараюцца ў цёплы перыяд года ў выглядзе гор, вежаў. Пры добрым надвор'і ўзнікаюць раніцай, к поўдню дасягаюць вялікай таўшчыні, а да вечара пераўтвараюцца ў слаіста-кучавыя. Ападкаў амаль не даюць.
Кучава-дажджавыя воблакі па форме падобныя на кучавыя. Яны хутка разрастаюцца ўверх, зліваюцца і выпадаюць дажджом, градам або снежнымі крупамі. У гэтым выпадку часта бываюць навальніца або лівень.