Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
Шырока распаўсюджана і паняцце "клімат горада". Гэтай тэме прысвечана шмат кніг як замежных, так і нашых беларускіх вучоных даследчыкаў. Ёсць кнігі, якія адлюстроўваюць клімат горада Мінска, усіх абласных і нават некаторых раённых цэнтраў рэспублікі. Клімат любога горада вызначаюць многія фактары, сярод якіх найбольшае значэнне маюць: вышыня будынкаў і спосаб іх размяшчэння, пакрыццё вуліц, шырыня вуліц і насычанасць іх транспартам, колькасць прамысловых прадпрыемстваў і г.д.
У гарадах з вялікай колькасцю прамысловых прадпрыемстваў паветра вельмі забруджана, а гэта значна ўплывае на яго нагрэў і вільготнасць, агульную радыяцыю.
Павышаная колькасць цяпла, якое выдзяляюць прамысловыя прадпрыемствы, у пэўнай ступені ўздзейнічае на тэрмічныя паказчыкі атмасферы над горадам, на яго клімат. Найбольш гэта праяўляецца ў вялікіх гарадах, у тым ліку і ў Мінску.
Клімат жа невялікіх гарадоў (з насельніцтвам менш за 100 тысяч жыхароў) амаль не адрозніваецца ад клімату навакольнага асяроддзя.
Канцэнтрацыя ж пылу, як падлічылі вучоныя, у сярэдніх гарадах (з насельніцтвам 200—300 тысяч жыхароў) у 150 разоў, а ў сельскай мясцовасці толькі ў 10 разоў вышэй, чым над акіянам. Пыл, газ і дым, якія ўздымаюцца і вісяць над вялікімі гарадамі, змяншаюць празрыстасць паветра. Таму прыток сонечнай радыяцыі на зямлю такіх гарадоў на 20—25% менпш, чым на адкрытай мясцовасці.
Аднак частка радыяцыі, якая прыходзіць да сцен будынкаў, пасля адбіцця ад іх не вяртаецца ў атмасферу, a падае на зямлю або суседнія будынкі. Таму паглынанне
сонечнай радыяцыі ў горадзе болынае, чым за яго межамі. 3 прычыны менпіай празрыстасці паветра на тэрыторыі горада мсншая і актыўнасць выпраменьвання і начнога выхалоджвання. Дахі і сцены дамоў, асфальт вуліц на працягу дня награваюцца больш, чым глеба і расліны, a ўвечары і ноччу аддаюць цяпло паветру. Скарачае расход цяпла ў горадзе і хуткі сцёк атмасферных ападкаў у каналізацыю.
Тэмпература паветра ў горадзе павышаецца і за копіт згарання вялікай колькасці паліва. Таму тут значна цяплей, чым за горадам. Зімой гэтая рознасць тэмпературы паветра нязначная, а летам прыкмстна павышаецца.
Так, у Мінску сярэднегадавая тэмпература паветра вышэй, чым за горадам, на 0,2—0,3, а ў ліпені на 0,4—0,5 градуса; у Гомелі — адпаведна на 0,4—0,7 і 0,5—0,7; Віцебску — на 0,4 і 0,5; Брэсце — на 0,2 і 0,2 градуса.
Летам тэмпература паветра ў Мінску ноччу можа быць на 4—5 градусаў вышэй, чым на ўскраіне, у Гомелі — на 3,8—4,4 градуса.
Апоўдні, калі горад прагрэецца і ўзмацніцца перамсшванне паветра, розніца тэмпературы павстра паміж раёнамі горада не перавыіпае 1 градуса.
Улічваючы тое, што вада ў вялікім горадзе сдіякае хутчэй, чым выпарваецца, сярэдняя вільготнасць паветра тут на 5—10% меншая, чым у наваколлі. Таму і колькасць сухіх дзён большая, чым вільготных.
У Мінску, напрыклад, за лета сухіх дзён бывас ла 7—8 больш, а вільготных на 12—15 менш, чым у невялікіх суседніх гарадах.
У гарадскім паветры, асабліва над засмечанымі тэрыторыямі, вісіць шмат цвёрдых часцінак, якія кандэнсуюць вільгаць і актывізуюць утварэнне туману і воблакаў. Гэта павялічвае агульную гадавую колькасць ападкаў і пахмурных дзён. У Мінску такое павелічэнне складае SOSO міліметраў і 18—19 дзён у параўнанні з наваколлем.
Густыя туманы ў вялікіх гарадах злучаюцца з дымам і на 8—10% памяншаюць працягласць сонечнага ззяння і колькасць ясных дзён. Асабліва гэта назіраецца зімой, калі паветра забруджваецца дымам ацяпляльных установак. У Завадскім раёне Мінска па гэтай прычыне штогод бывает ка 7—10 ясных дзён менш, чым у прыгарадах.
Атмасферны ціск у вялікім горадзе крыху ніжэйшы, чым за яго межамі. Таму паветра з наваколля часта ўцякае ў горад. Назіраецца так званы гарадскі брыз. Суцэльныя дамы на вуліцах мяняюць напрамак вегру, змяншаюць
яго сілу і замаруджваюць хуткасць. Таму і дзён з моцным ветрам у вялікім горадзе за год у 2—2,5 разу менш, чым у наваколлі. У Мінску, напрыклад, дзён з мяцеліцамі за зіму на 10—13 менш, чым за горадам.
Праўда, дзён з галалёдам у Мінску бывае на 10—15 болып, чым, напрыклад, у Дзяржынску ці Мар’інай Горцы. Затое дзён са снегам у горадзе менш, вегетацыйны перыяд у садах і парках — даўжэйшы.
У Мінску ўстойлівае снегавое покрыва ўтвараецца на 3—4 дні пазней, а снсг зыходзіць на столькі ж дзён раней, чым у прыгарадах.
За апошнія гады Мінск вельмі вырас і ўверх, і ўшыр. Унутры яго ўзніклі дробныя кліматычныя раёны. Мікраклімат іх вызначаецца высотнымі забудовамі, пакрыццём вуліц асфальтам, узнікненнем водных і зялёных масіваў і інш.
♦ * ♦
Рост горада не заўсёды ідзе на карысць яго жыхароў. Пры аднаўленні старых цеплавых трас, пракладцы новых, рамонце вуліц і дамоў часта непрадумана знішчаюць зялёныя насаджэнні, ліквідуюць скверы, прыгожыя гаі. У выніку ў паветра больш пападае пылу і розных газаў, узмацняецца шум. Усё гэта адмоўна адбіваецца на здароўі людзей і клімаце горада.
Дакладна ўстаноўлена, што гарадскі шум выклікае галаўныя болі, бяссоніцу, аслабляе слых, з'яўляецца прычынай некаторых хранічных захворванняў. На жаль, яшчэ распаўсюджваецца думка, быццам шум ва ўмовах горада і вытворчасці натуральная з'ява, да якой чалавек паступова прывыкае. Але час ідзе і для арганізма "апраменьванне" шумам не праходзіць бясслсдна. Адсюль вынікае, што да шуму не трэба прывыкаць — з ім трэба змагацца.
Дрэвы з густой кронай і шчыльныя кусты перашкаджаюць распаўсюджванню шуму. Навукай даказана, што адно дарослае дрэва затрымлівае за суткі каля 1 кілаграма пылу і паглынае 28 кубаметраў вуглекіслаты, выпрацоўвае такую ж колькасць кіслароду. Адзін гектар зялёных насаджэнняў ачышчае за год ад вуглякіслага газу, пылу і цвёрдых прымесяў 18—20 тысяч кубаметраў паветра. Акрамя таго, дрэвы паглынаюць адну трэцюю частку вулічнага шуму.
У ЯКІМ УЗРОСЦЕ ЧАЛАВЕК БОЛЬШ ЗДОЛЬНЫ ПРЫСТАСАВАЦЦА ДА НОВАГА КЛІМАТУ?
У чалавека здольнасць да акліматызацыі вельмі высокая: толькі чалавек змог рассяліцца ва ўсіх зонах зямлі — ад экватара да полюсаў і на ўсіх вышынях — ад узроўню мора да вышыні 4500 метраў. Але ў асобных людзей і нават у цэлых этнічных груп гэта здольнасць значна меншая. Прыстасаванне, або адаптацыя, чалавечага агранізма да знешніх умоў мае дзве формы: генетычную і набытую на працягу пэўнага перыяду. Генетычная форма адаптацыі ўзнікла ў працэсе эвалюцыі, на працягу жыцця многіх пакаленняў. Набытая форма адаптацыі ўзнікае на працягу жыцця індывідуума, напрыклад пры перасялснні ў іншую кліматычную зону.
У дзяцінстве акліматызацыя працякае лягчэй, чым у дарослым узросце, але ў дзяцей да 1 года яна вельм’ абмежавана. Пасля 10 год здольнасць да акліматызацыі рэзка ўзрастае, дасягаючы максімуму паміж 20 і 40 гадамі. К старасці яна зноў прыкметна змяншасцца.
Значна цяжэй адапціравацца чалавеку да экстрэмальных кліматычных умоў. Некаторыя людзі нават зусім не здольны прыстасавацца да такіх умоў, гэта значыць, узровень экстрэмальнасці перавышае адаптацыйную магчымасць іх арганізма. Такому чалавеку патрэбна або пераехаць у мясцовасць з больш падыходзячым кліматам, або паспрабаваць стварыць па магчымасці падыходзячыя ўмовы штучным спосабам.
ДЛЯ ЧАГО МУЛЬЧЫРУЮЦЬ ГЛЕБУ?
Мульчыраванне — пакрыццё глебы гноем, торфам, лісцем, саломай або спсцыяльнай паперай ці плёнкай, гэта значыць, мульчай, — прымяняюць для таго, каб павялічыць устойлівасць глебы да эрозіі, зменшыць выпарэнне вады, а таксама, каб панізіць або павысіць тэмпературу.
У апошнім выпадку найбольш эфектыўным матэрыялам для мульчыравання з’яўляюцца светапразрыстыя поліэтыленавыя плёнкі, якія здольны павышаць тэмпературу глебы днём на 6—9 градусаў і зніжадь затраты цяпла на выпарванне вільгаці на 10—15 працэнтаў. Асабліва апраўдваюць сябе такія плёнкі на прыкрыцці толькі што высеянага насення цеплалюбівых культур (агуркоў, гарбузоў і інпі.).
ЦІ КАРЫСНА I ЭФЕКТЫЎНА ПРЫМЯНЯЦЬ СОЛЬ ДЛЯ РАСТАЙВАННЯ СНЕГУ НА ВУЛІЦАХ?
Соль, якую рассыпаюць на вуліцах і тратуарах, не дапускае ўтварэння ледзяной скарынкі, растаплівае снег. Сумесь снегу з соллю застаецца вадкай і не замярзае пры тэмпературы да 8°С. Соллю можна растапіць лёд нават пры тэмпературы 20°С, хаця працэс таяння будзе працякаць менш эфектыўна, чым пры тэмпературы, блізкай да 0°С. Практычна вызваленне дарог ад снегу з дапамогай солі эфектыўна толькі пры таўшчыні снегавога покрыва да 5 сантыметраў.
Аднак выкарыстанне солі для ачысткі вуліц ад снегу мае і адмоўны бок: соль выклікае карозію аўтамабіляў і забруджвае вадаёмы хларыдам, а глебу каля вуліц і дарог — натрыем у перанасычанай канцэнтрацыі. Таму гэты спосаб барацьбы з абледзяненнем вельмі шкодны.
ЛІТАРАТУРА
П.ДАстапенко. Вопросы о погоде. — Нэданне третье. — Л.: Гндрометеонздат, 1987.
А.С.Девятов, АЛ.Макаревйч. Календарь-сііравочнпк садовода, овошевода н пчеловода. — Мн.: Ураджай, 1983.
А.С.Девятов, АЛ.Макареейч Календа'рь-справочшік садовода, овоіцевода н пчеловода. — йзданне второе. — Мн.: Ураджай, 1989.
Клнмат Мннска /Под ред. М.А.Гольберга. — Мн.: Вышэйшая школа, 1976.
ГЕЛандсберг, ЕТельмут. Клнмат города /Пер. с англ. Под ред. А.С.Дубова. — Л.: Гндрометеомздат, 1983.
АЛМакаревйч, А.СДевятов. Календарь-справочннк основных работ овошевода н садовода. — Мн.: Слова, 1992.
АЛМакаревйч, Л.ВМойсеева. Работы в саду н огороде по Лунному календарю на 1993,1994 годы. — Мн.: Беларусь, 1992.
ГЛЛылов, АЛМакаревйч. Саженцы для дачннков (саженцы вырастнм самн). — Мн.: ООО "Оракул”, 1994.
Родны край. Адрыўны каляндар на 1992 год. /Рэдактары-складальнікі А.І.Законнікава, В.Х.Балвановіч. — Мн.: Беларусь, 1991.
Родны край. Адрыўны каляндар на 1993 год. /Рэдактары-складальнікі А.І.Законнікава, В.Х.Балвановіч. Мн.: Беларусь, 1992.
П.ДЮркевйч, Л.Д Мйшенйн. Лекарственные растення н нх прнмененне. — Мн.: Наука н техннка, 1974.
ЗМЕСТ
Ад аўтара 3
Студзень 6
Штрыхі месяца 6
Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах? 7
Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах? 9
На заўтра 9
На больш працяглы час 9
Што рабіць? Ю
Садаводу 10
Агародніку 12
Карысна ведаць 12
Па якім календары мы жывём? 12
Люты 14
Штрыхі месяца 14
Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах? 15