• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?

    Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 127с.
    Мінск 1994
    40.98 МБ
    Калі правільна вызначан стан неба і ўлічаны мясцовыя прыкметы (стан раслін, паводзіны звяроў і хатняй жывёлы, кірунак ветру і г.д.), то можна беспамылкова прадказаць: захаваецца добрас надвор'е або пагоршыцца, магчыма навальніца ці лівень, калі спыніцца дождж або непагадзь.
    Вось некаторыя прыкметы:
    Пахмурнае з ападкамі надвор'е захаваецца. Неба пакрыта слаіста-дажджавымі і разарванымі слаістымі воблакамі. Вецср слабы або слабапарывісты, не змяняе свайго напрамку. Зімой пасля адлігі напрамак ветру ўстойлівы, заходні. Ціск паветра па баромстру нізкі і нс змяняецца або змяняецца нязначна. Тэмпература на працягу сутак амаль нс змяняецца. Непагадзь закончыцца. Воблакі разрываюцца, з'яўляюцца прасветы, вечарам на захадзе неба поўнасцю праясняецца. Дождж або снег ідзе з перапынкамі. Вецер узмацняецца і змяняе свой напрамак на паўночны або паўночна-заходні. Тэмпература паветра рэзка паніжаецца. Ціск павышаецца. К вечару з'яўляецца туман у нізкіх мссцах.
    Магчымы навальніца і лівень. З’яўляюцца кучавыя воблакі і хутка растуць уверх, затым пачынаюць расплывацца, пераўтварацца ў кругава-дажджавыя.
    Вецер парывісты ўзмацняецца, а затым слабее. Тэмпература павышаецца, а пасля таго як пройдуць кучава-дажджавыя воблакі, раптам і рэзка паніжаецца. Увечары перад начной навальніцай стаіць вільготная цеплыня. Ціск няўстойліва вагаецца. Туман не ўтвараецца, раса слабая або зусім не выпадае.
    Гэтыя тлумачэнні аб тым, як вызначыць надвор'е па стану неба, аднолькава распаўсюджваюцца на ўсе месяцы года. Таму і прыведзены яны ў студзеньскім раздзеле. Іншыя тлумачэнні і прыкметы прыведзены ў тым месяцы, для якога яны найбольш падыходзяць.
    ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР'Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
    НА ЗАЎТРА
    Чырвонае сонца заходзіць не ў хмару — дзень будзе ясны, марозны. Калі сонца заходзіць у чырвоную зару, якая пераліваецца, заўтра будзе вецер і мароз. Калі вакол месяца два кольцы або адно мутнае — будзе мароз.
    Ноччу свеціць месяц або без месяца неба ўсыпана яркімі зоркамі — заўтра будзе ясны марозны дзень.
    Дрэвы ахутаў пушысты іней — заўтра будзе яснае марознае надвор’е.
    Галкі і вароны крычаць несупынна — будзе снегапад, а магчыма і мяцеліца. Воблакі ідуць супраць ветру — будзе снегапад. Плывуць па небе велізарныя воблакі, "нос" якіх звернуты на поўнач, — наступіць пацяпленне. Яснае надвор'е пры глыбокім снезе — на моцны мароз.
    Калі вароны садзяцца на снег або на дрэвы галавой у розныя бакі — заўтра будзе бязветраны дзень. Калі ж садзяцца ў адзін бок галавой на самы тоўсты сук і бліжэй да ствала дрэва — будзе вецер. I будзе дзьмуць з таго боку, у які вароны накіравалі свае галовы.
    Вераб'і сядзяць на дрэвах або будынках ціха — пойдзе снег без ветру, а калі дружна расцвыркаліся — на адлігу.
    Дровы ў печы гараць з трэскам — на мароз; шыпяць, дымяць, дрэнна загараюцца — на пацяпленне.
    Рана заспявалі пеўні ў марозную ноч — будзе адліга.
    НА БОЛЬШ ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
    Калі на Новы год моцны мароз і невялікі снег — будзе добры ўраджай, а калі цёпла і няма снегу — не будзе ўраджаю.
    Вераб'і дружна збіраюць пух і пер'е каля куратнікаў, уцяпляюць свае ўкрыцці — праз некалькі дзён наступяць моцныя маразы.
    Вакол заходзячага сонца бачны белыя кругі, высокія слупы або адлюстроўваецца некалькі несапраўдных сонцаў — установяцца моцныя маразы на некалькі дзён. Калі ў студзені частыя снегапады і мяцсліцы, дык у ліпені будуць частыя дажджы.
    Кот клубком скруціўся — на мароз, лёг на спіну — на сонечнае надвор'е. Моцна спіць — будзе цёпла. Дзярэ спіну кіпцюрамі — на непагадзь.
    ШТО РАБІЦЬ?
    САДАВОДУ
    Студзень — вяршыня зімы. Здаецца, што ў такую сцюжу і рабіць у садзе няма чаго. На справе ж гэта не так. Дрэвы зімой хаця і знаходзяцца ў стане прыроднага спакою, але жывуць, дыхаюць і здольны вясной утварыць лісце, кветкі, а потым і плады. Каб дапамагчы пладовым дрэвам захаваць гэтую жыццядзейнасць, здольнасць да пладанашэйня, садавод павінен старанна даглядаць за садам, абараняць яго ад хвароб і шкоднікаў. I рабіць гэта трэба ў адпаведнасці са станам надвор'я.
    Калі ўстановяцца моцныя маразы, зямля пакрыецца снегам, прыгарніце яго да штамбаў дрэў і ўтапчыце.
    Пасля вялікага снегападу асцярожна скіньце снег з галінак, каб яны не адламаліся, праверце абвязку пітамбаў лапкамі ці толем, якую зрабілі восенню, каб, блукаючы ў пошуках ежы, зайцы не пашкодзілі дрэнна абвязанае дрэўца. Калі ж нападала шмат снегу і неўзабавс наступіла адліга, то неадкладна ўтапчыце снег вакол дрэў, каб не прабраліся да іх мыпіы.
    У ціхі, адносна ясны або сонечны дзень абыдзіце дрэвы, уважліва прыглядзіцеся да іх ствалоў, кроны. У шчылінах кары могуць аказацца кукалкі яблыннай пладажэркі, яйкі тлі, медзяніцы, а на галінках, на пэўнай адлегласці адно ад другога, можна заўважыць быішам бы прастрочаныя на швейнай машыне кольцы. Гэта зародкі небяспечнага пікодніка саду — кольчатага шаўкапрада. 3 наступленнем веснавога цяпла гэтыя кольцы ажывуць, заварушацца, а потым з іх вырастуць вялікія паласатыя чарвякі, якія распаўзуцца па ўсіх галінках і начнуць аб'ядаць іх. У студзені або лютым, пакуль дрэвы голыя, сабраць зародкі кольчатага шаўкапрада і знішчыць лёгка, а вясной, калі выйдуць чэрві і дрэвы распусцяцца, зрабіпь гэта значііа цяжэй.
    На голых дрэвах лёгка ўбачыць скручанае і аплеценае павуціннем лісце. Гэта таксама гнёзды шкоднікаў — вусені баярышніцы ці златагузкі. Іх патрэбна неадкладна зняць і спаліць. Адначасова збірайце і сухія плады.
    Калі ёсць прыкапаныя для веснавой пасадкі саджанцы, рэгулярна ўтоптвайце снег вакол іх, каб не пашкодзілі мышы.
    Правярайце захаванасць ад марозу трускалак (суніц). Калі ветрам знясло з іх снег, насыпце яго з дарожак і іншых месцаў або накідайце больш лапак, хворасту.
    У маласнежную зіму снегу трэба нагрэбці і ўтрамбаваць і вакол кустоў парэчкі, агрэсту, маліны. Гэта дасць вясной больш вільгаці.
    У цёплыя дні нарыхтуйце чаранкі для веснавога прышчэплівання дрэў і пакладзіцс іх у падвал ці халадзільнік. ГІры магчымасці нарыхтуйце гной і перамяшайце яго з суперфасфатам (2—3 кг на 100 кг гною). Збірайце драўляны попел, птушыны памёт. Але захоўвайце іх у закрытым памяшканні. У гэтым жа памяшканні можна размясціць і набытыя мінеральныя ўгнаенні.
    Праверце, ці ўсе ў вас ёсць прылады для апрацоўкі глебы, дрэў, купіце, чаго не хапае. Нарыхтуйце падпоры для яблынь, груш.
    У заснежаным або проста абмерзлым садзе ў садавода ёсць і надзейныя сябры — карысныя птушкі. Ціха, без цвіркання, то ўверх, то ўніз шустра бегаюць па сучках пярэстыя сініцы. Яны ўважліва аглядаюць кожную галінку, здзёўбваючы засохшыя лічынкі або яйкі садовых шкоднікаў.
    Добрым санітарам саду асабліва каля лесу з'яўляецца і дзяцел. Хаця і невялікую, але карысць прыносяць саду зімой і вераб'і, нават сарокі. Працяглыя маразы і лядовы панцыр на галінках пасля адлігі ствараюць вялікія цяжкасці для птушак, а часам і выклікаюць іх гібель. У такі экстрэмальны перыяд трэба неадкладна дапамагчы пярнатым сябрам, паставіць у надзейных месцах кармушкі, забяспечыць іх кормам, адрамантаваць старыя гняздоўі (шпакоўні і іншыя домікі) і зрабіць новыя.
    Словам, зрабіце ўсё, каб сад выйшаў з зімы акрэпшым і здаровым, а вясной зазелянеў і заквітнеў на ўсю сваю моц.
    ♦	♦ *
    Многія садаводы-аматары вырошчваюць пладовыя і дэкаратыўныя расліны не толькі ў садзе, але і ў кватэрах. У студзені ім вельмі не хапае святла, таму мэтазгодна на адлегласці не бліжэй 50—60 сантыметраў ад раслін падвесіць лямпы дзённага святла або звычайныя электрычныя і перыядычна ўключаць іх на пэўны час. Падсвечваннс вельмі карысна для раслін. Яно падоўжыць іх цвіценне.
    Каб расліны не пакутавалі ад сухасці паветра, на вокны ставяць слоікі з вадой. Шкодныя для пакаёвых раслін і скразнякі. Таму пры праветрыванні пакоя расліны прыкрываюць газетамі або пераносяць у іншае месца.
    ЛГАРОДНІКУ
    Для агародніка ў студзені ёсць работы толькі ў закрытым (захаваным ад холаду) грунце. Тым, хто ў снежні пасеяў агуркі на расаду, патрэбна яе падкарміць і падрыхтаваць да высадкі на пастаяннае месца. Падкормліваюць расаду агуркоў каравяком, разведзспым вадой (1:10). На вядро разведзенага каравяку дадаюць 20 грамаў супсрфасфату. Калі няма каравяку, можна прымяніць і мінеральныя ўгнаенні: 5 грамаў аміячнай салетры, 15—20 грамаў суперфасфату і 10 грамаў хлорыстага калію на 10 літраў вады.
    Расаду агуркоў перасаджваюць у цяплічку праз 25—28 дзён пасля з'яўлення ўсходаў, калі ў раслін сфарміравалася 4—5 сапраўдных лістоў. У скрынцы пакідаюць рэзервы расады, каб можна было замяніць ёю загінуўшыя расліны.
    У першай дзесяцідзёнцы студзеня сеюць памідоры на расаду для цяпліц. Яе высаджваюць на пастаяннае месца (у цяпліцу або прыстасаваную скрынку), калі ў раслін сфарміравалася 6—7 сапраўдных лістоў, прыкладна праз 45—48 дзён пасля з'яўлення ўсходаў.
    У перпіай палове або ў сярэдзіне студзеня высяваюць у цяпліцы або ў падрыхтаваныя для гэтай мэты скрынкі на акне салату, кроп і іншыя зяленіўныя расліны, а таксама высяваюць на зеляніну караняплоды пятрушкі, сельдэрэю, сталовых буракоў.
    Тым агароднікам-аматарам, у каго няма цяпліц, скрынак для вырошчвання гародніны ў кватэрах, у сгудзені іх можна зрабіць памерамі 30 х 40 х 20; 45 х 60 х 15 см (шырыня, даўжыня, вышыня) з дошак таўшчынёй 20—30 мм. Перад засыпкай у скрынкі цяплічнага грунту на дно кладуць кавалачкі чырвонай цэглы, гравію або рачнога пяску, каб палепшыць вентыляцыю вільгаці і паветра. Выропічвайце ў кватэры толькі цяплічныя сарты агуркоў і памідораў.
    Агароднікам, як і садаводам, у студзені патрэбна набыць неабходны інвентар: насілкі, бочку для вадкіх угнаенняў, апырсквальнік, шлангі і інш.
    КАРЫСНА ВЕДАЦЬ
    ПА ЯКІМ КАЛЕНДАРЫ МЫ ЖЫВЁМ?
    Слова "каляндар" узнікла ад лацінскага calendarium — у літаральным перакладзе — даўгавая кніга. У Старажыт-
    ным Рыме першыя дні месяца называлі календамі — днямі выплаты працэнтаў доўгу і адзначалі гэта ў кнігах, якія таксама спачатку называлі календамі.
    Па змене дня ноччу старажытныя людзі вызначалі працягласць сутак, а па фазах месяца — тыдня, па тэрміну абыходу Месяца вакол Зямлі — працягласць месяца, па часу, за які Зямля абыходзіць вакол Сонца, — года. Аднак ніхто дакладна не ведаў працягласці сонечнага (астрапамічнага) года. Па месяцаваму календару ён складаў 354 дні, а па сонечнаму — 365 дзён. Гэтую таямніцу разгадалі старажытныя егіпцяне ў выніку назірання за разлівамі Ніла.