• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?

    Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 127с.
    Мінск 1994
    40.98 МБ
    Асновы егіпецкага сонсчнага календара выкарысталі і рымляііе ў 46 годзе да нашай эры для рэформы свайго складанага месяцава-сонечнага календара. Рэформа календара праведзена астраномам Сазігенам па патрабаванню Юлія Цэзара. Таму і каляндар атрымаў назву "Юліянскі". Працягласць года ўстанавілі 365 дзён. Аднак тады ўжо астраномы всдалі, што яна складае 365 сутак і 6 гадзін.
    Для карэкцыі перыяду надыходу вясенняга раўнадзенсгва (21—22 сакавіка) вырашылі адзін раз у чатыры гады, паміж 23 і 24 лютага, дабаўляць адны суткі. У сувязі з тым, што да першых дзён наступнага месяца (календ сакавіка) заставалася па тагачаснаму рымскаму паняццю піэсць ("секстус") дзён, устаўны дзень назвалі "другі шосты" ("бісекстус"). Гэта і дало назву павялічанаму на дзень году — высакосны. Але, як высветлілася пазней, астранамічны год працягвасцца 365 дзён 5 гадзін 48 хвілін і 5 секунд. Юліянскі каляндарны год на 11 хвілін 14 секунд даўжэй за астранамічны, а таму і адстае ад яго.
    Да канца 16-га стагоддзя адставанне дасягнула 10 сутак, а дата вясенняга раўнадзенства перамясцілася з 21 на 11 сакавіка. Каб вярнуць гэту дату на месца, у 1582 годзе па распараджэнню папы рымскага Грыгорыя XIII дзень пасля 4 кастрычніка 1582 года аб'явілі 15, а не 5 кастрычніка.
    Каб ліквідаваць недакладнасць Юліянскага календара, па Грыгарыянскаму з кожных 400 гадоў выключаюць 3 высакосныя дні ў тых гадах канца стагоддзя, першыя дзве лічбы якіх не дзеляцца на 4. Былі невысакоснымі 1700, 1800 і 1900 гады, a 2000 год будзе высакосным.
    Праект рэформы Юліянскага календара распрацаваў італьянскі ўрач, матэматык і астраном Алаізій Ліліо. Называюць каляндар Грыгарыянскім, таму што рэформу яго
    ажыццявіў папа рымскі Грыгорый XIII. Гэтым календаром, які ўведзены з 1 лютага 1918 года па дэкрэту СНК РСФСР ад 24 студзеня 1918 года, мы цяпер і карыстаемся.
    Ён лічыцца календаром новага, а Юліянскі каляндар — старога стылю. Адставанне Юліянскага календара ад Грыгарыянскага ў пачатку 20 стагоддзя складала 13 сутак. На такую колькасць дзён і адрозніваюцца даты гадавых праваслаўных свят ад каталіцкіх.
    Але і гэты каляндар нязручны. Таму ў ААН працуе спецыяльная камісія па яго ўдасканальванню.
    люты
    ШТРЫХІ МЕСЯЦА
    Люты — апошні месяц зімы. Першая яго палова не заўсёды цяплей, а часам нават халадней студзеня, але святлей. Дзень у лютым на поўдні Беларусі павялічваецца на 2,5 , на поўначы — на 3 гадзіны. Пахмурных дзён — 19— 21, а дзён без сонца — 13—14.
    Пераважна дзьмуць моцныя вягры, у сярэднім па рэспубліцы бывае ад 3 да 8 дзён з мяцеліцай, столькі ж і з адлігамі. Сярэднія начныя тэмпературы ў лютым складаюць ад 4 да 9 градусаў, але ў асабліва халодныя гады (1929, 1940,1956) паніжаліся да мінус 37—41 градуса. Такая тэмпература паўтараецца раз у 20—25 гадоў, слупок тэрмометра апускаецца ніжэй 30 градусаў адзін-два разы ў пяць і адоў. Праўда, у поўдзень у асобныя дні паветра праграваецца так, што капае са стрэх. У гэтым месяцы вьгшыня снежнага покрыва, прамярзанне глебы і таўшчыня лёду ў вадаёмах рэспублікі дасягаюць максімальнай велічыні.
    У другой палове лютага зіма прыкметна слабее і, як гавораць у народзе, сустракаецца з вясной. Неба паступова набывае блакітны колер, цені ад дрэў сінеюць, пачынаецца "вясна святла". Зусім іншым становіцца і снег. "Лютаўскі снег, — гаварыў акадэмік І.П.Паўлаў, — асаблівы, вясной пахне".
    Гэты пах вясны адчуваюць не толькі людзі, але і жывёлы і расліны. Падснежнае або падземнае жыццё раслін актывізуецца, яны паступова рыхтуюцца да вегетацыі, да фарміравання лісця і кветак. 3 улікам гэтага і трэба планаваць сваю работу садоўнікам, агароднікам і пчалярам.
    ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР'Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
    НА ЗАЎТРА
    Калі вакол месяца ўтварыўся цьмяны круг, дык заўтра будзе моцны мароз.
    Чырвоны агонь у печы — на мароз, белы — на адлігу.
    Калі шкло ў вокнах запацела — будзе пацяпленне.
    Сабака на снезе валяецца — будзе вецер.
    Дым з коміна сцелецца па зямлі — пойдзе снег.
    Калі месяц ноччу нібы пачырванеў — чакай заўтра ветру, цяпла і снегу.
    Пакаёвыя кілы выдзяляюць ваду — хутка надыдзе адліга.
    Вароны і галкі садзяцца на верхавіны дрэў — будзе мароз; на ніжнія галіны — будзе вецер; садзяцца на снег — на адлігу.
    Усе рыбкі акварыума плаваюць пад самай паверхняй вады — чакай непагадзі.
    Кошка скрабе падлогу кіпцюрамі — будзе мяцеліца. Калі ж кошка ўстае на заднія лапы і скрабе кіпцюрамі сцены — будзе завіруха.
    Перад надыходам завірухі і мяцеліцы сабака па снезе валяецца, куры хвастом круцяць, конь храпе, свінні квічаць.
    НА БОЛЬШ ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
    Пры з'яўленні маладзіка (нараджэнні месяца) і пры зыходзе месяца (апошняя квадра) амаль заўсёды змяняецца надвор'е: мокрае — сухім, цёплае — марозным, пахмурнае — сонечным. Калі вы зайшлі ў лес, пераважна хвойны, і ён тпуміць — чакайце адлігі.
    Калі люты халодны і сухі, то жнівень будзе гарачы.
    Калі ў лютым будуць дні з пышным інеем, які прыгінае галінкі дрэў, або са снегам, які падае вялікімі камякамі, то чакай добрага ўраджаю збажыны.
    ШТО РАБІЦЬ?
    САДАВОДУ
    У апошнія гады ў лютым у нашай рэспубліцы амаль зганяе снег, але маразы ўсё ж бываюць моцныя. Часам сонца днём так награвае дрэвы, што кара іх ажывае, пачынае вегетацыю, а ноччу не вытрымлівае рэзкага паха-
    ладання і адмірае. У выніку атрымліваюцца невялікія шчыліны — сонечна-цеплавыя абпальванні. Вада, якая замярзае ў гэтых шчылінах, разбурае кару і нават драўніну. Каб гэтага не здарылася, у цёплыя дні патрэбна ўзнавіць асеннюю пабелку дрэў (на 10 л вады 2—3 кг свежагашанай вапны і 1—2 шклянкі малака).
    Калі доўга працягваецца адліга і шмат стаіць талай вады, яе неабходна спусціць. Паклапаціцеся аб суніцах (клубніцах). Укрыйце іх дадаткова торфам, сухой травой, перагноем, а зверху — лапнікам. Прыгніце да зямлі і ўкрыйце летнія парасткі маліны. Асабліва баяцца марозу пасаджаныя восенню дрэўцы або прыкапаныя саджанцы. Іх трэба ўцяпляць у першую чаргу.
    Пасля вялікага снегападу, як і ў студзені, патрэбна асцярожна скінуць снег з галін і ўтаптаць каля дрэў, каб іх не пашкодзілі мышы.
    У канцы лютага — пачатку сакавіка, калі ўжо не пагражаюць вялікія маразы, можна выявіць, ці не памерзлі вашы дрэвы. Зрэжце некалькі сучкоў яблыні, грушы, вішні, слівы, паступова іх адагрэйце ў халодным пакоі і апусціце ў вядро з вадой на глыбіню 7—9 см. Праз два-тры дні дастаньце сучкі з вады і коса перарэжце іх вострым нажом. На здаровых парэз будзе светлы, а на падмерзлых — цёмным або рудым. Такім жа чынам можна праверыць і кветкавыя пупышкі.
    Галіны, якія падмерзлі, трэба падрэзаць да набухання пупышак, раны залячыць. Гэта ўмацуе дрэвы.
    АГАРОДНІКУ
    Асабліва непакояць агароднікаў у лютым агуркі і памідоры, якія растуць у цяплічках або на падаконніках. Калі ў студзені не прышчыпнулі агуркі над 5—6-м лістом, зрабіце гэта ў лютым. У далейшым агуркі прышчыпваюць над кожным другім або трэцім лістом, падвязваюць да апоры.
    Рэгулярна падкормдівайце агуркі, памідоры і іншую гародніну растворам мінеральных угнаенняў (на 10 л бяруць 10 г аміячнай салетры, сіолйсі ж сульфату калію і ўдвая больді простага суйерфа’сфату).
    У першай дзесяцідзёнцы лютага высяваюць на расаду памідоры дДя веснавой цяплдцы на біяпаліве (якая абаграваецца гноем), калі такая ёсць у агародніка.
    Праверце, як захоўваецца бульба і іншая гародніна. Калі яны знаходзяцца ў падвале або іншым даступным месцы, перабярыце іх, выкіньце загніўшыя, захварэўшыя.
    Падлічыце, колькі і якога насення патрэбна. Калі недастаткова — закупіце. "Ад дрэннага семені не чакай добрага племені", таму трэба старанна адсартаваць насенне па буйнасці Робяць гэта з дапамогай павелічальнага шкла, удаляюць не толькі дробнае насенне, але і пашкоджанае.
    Найбольш зручна сартаваць насенне ў вадзе або растворы харчовай солі (50 г на 10 л вады). Насенне буракоў і непрагрэтае насенне агуркоў насыпаюць у міску, запаўняюць вадой. Тое, што ўсплыло на паверхню, выкідваюць, а астатняе прасушваюць на газетнай або фільтравальнай паперы, толькі не на печы і не на абагравальных прыборах.
    На працягу двух-трох дзён насенне буракоў, агуркоў, гарбузоў прагравакшь на адкрытым паветры на паперы. Паскарае прарастанне насення і папярэдняе замочванне на працягу гадзіны ў вадзе, а затым прасушванне на паперы.
    Важна не толькі паскорыць прарастанне насення, але і аздаравіць яго ад розных хвароб. Гэтаму садзейнічае не толькі праграванне насення на сонпы, у гарачай вадзе, але і апрацоўка яго перад сяўбой рознымі прэпаратамі. Так, супраць вірусных захворванняў насенне памідораў перад сяўбой заліваюць 1-працэнтным растворам марганцоўкі, вытрымліваюць на працягу 20 хвілін.
    Высяваюць сьсжае аднагадовае насенне ўсіх культур, акрамя агуркоў Свежае насенне агуркоў дае расліны з пустацвеццем. Насенне агуркоў у лютым можна ўсыпаць у марлевыя пакецікі і падвесіць каля печы ці абагравальнай батарэі з тым, каб высеяць яго ў канцы красавіка або пачатку мая пад плёнку.
    ЯКІЯ ЗБІРАЦЬ ЛЕКАВЫЯ РАСЛІНЫ?
    ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ, ПЕРШ ЧЫМ 'ЗАЙСЦІ Ў ЗЯЛЁНУЮ АПТЭКУ?
    3 вясны да восені, а часам і зімо#у лясахл на лугах працуюць і адпачываюць мідьёныДюдзей. На іх шля.чу сустракаюцца сотні і тысяды розньйс расдін. Сярйд іх ёсЙь шмат і лекавых. Але калі Няк іх збіраДь^як (^іцііць і йхоўваць, каб яны ўтрымлівалі найбблі>шую колькасцьл&кавых рэчываў і каб з іх можна было прыгатавайь паўнацэннае лякарства, ведаюць не ўсе.
    Знаёмства з наступнымі простымі правіламі дапаможа кожнаму пры зборь^ і нарйх^ойцы расдаййнх?лекаў.
    Так, напрыклад, пупышкі бярозы і асіны лепш за ўсё збіраць у пачатку вясны, калі яны толькі набрынялі, але яшчэ не распусціліся. Са ссечаных дрэў бярозавыя пупышкі можна збіраць і зімой, а вось пупышкі сасны нават і са ссечаных або прызначаных для высечкі дрэў трэба збіраць толькі вясной.
    Лісце і травяністыя сцёблы больш за ўсё ўтрымліваюць карысных рочываў у перыял цвіцення і плодаўтварэння. Іх трэба і збіраць у гэты час. А вось лісце падбелу (матьн-мачехн) збіраюць толькі пасля цвіцення.
    Кветкі збіраюць або цэлымі суквеццямі (у ліпы, рамонку, крываўніку (тысячелпстннка), ландышу, бяссмертніку), або толькі венчыкі кветак (каравяк або дзіванна). Збіраюць кветкі ў пачатку цвіцення. Бутоны і адцвіўшыя кветкі для прыгатавання лекаў звычайна непрыдатны.