Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
Бадай няма чалавека, які б ні разу не адчуваў прывабнасці і хараства бярозавага веніка ў лазні. Ён не толькі дапамагае парыцца, але і лечыць. У лісці, кары і пупышках бярозы ўтрымліваецйа эфірнае масла, дубільныя рэчывы, вітаміны. Гэта і прыдае веніку лекавыя ўласпівасці.
Акрамя таго, бярозавы венік шчодра распаўсюджвае фітанцыды — лятучыя рэчывы, якія губяць розных узбуджальнікаў хвароб і таму добра ачышчаюць скуру ад сыпу, гнайнікоў і паскараюць зажыўленне ран і сінякоў. Бярозавая пара моцна расшырае бронхі, карысная пры захворваннях лёгкіх і дыхальных шляхоў. Вяжуць венікі ў чэрвені—ліпені, калі лісце сакавітае і пахучае і асабліва багатас лекавымі рэчывамі.
Нарыхтоўваць венікі лепш за ўсё пры сухім надвор'і, інакш лісце пачарнее і будзе асыпацца. He прыдатны для венікаў кусты, якія адрастаюць ад старых каранёў, — венік з іх атрымаецца жорсткім і лісце асыплецца.
Захоўваюць венікі ў прахладным месцы: на гарышчы або пад падлогай.
Лекавыя ўласцівасці бярозы выкарыстоўваюць не толькі ў веніках. У народнай медыцыне з маладога лісця бярозы (калі яно яшчэ ліпкае і духмянае) і набрынялых пупышак (калі яны яшчэ не распусціліся) рыхтуюць настойкі (30 г — прыкладна дзве сталовыя лыжкі — на 1 л 70-працэнтнага спірту) і п'юць па 15—20 капель тры разы ў дзень пры захворваннях страўніка (гастрыт, язва страўніка і сляпой кішкі), нырак, мачавога пузыра, сэрпа, скуры. Можна выкарыстоўваць і адвар (10 г — сталовую лыжку пупышак або лісця на шклянку кіпню) і пінь па шклянцы два разы ў дзень. Пупышкі прымяняюць для ўмацавання дзяснаў пры захворванні цынгой. Пры рады-
куліце маладым бярозавым лісце.м абкладваюць балючае месца, бяростай абкручваюць фурункулы.
Пупышкі нарыхтоўваюць, калі яны толькі набрынялі, але не распусціліся. 3 гэтай мэтай зразаюць маладыя галінкі, звязваюць у пучкі і сушаць у цяні або ў праветрываемых памяшканнях пры тэмпературы паветра каля 25 градусаў. Высушаныя пупышкі абрываюць рукамі. Ліспе на лякарства абрываюпь у пачатку або ў канцы мая, калі яно яшчэ ліпкае і духмянае. Паху сухога маладога лісця бярозы не пераносіць і моль і пакідае пакой. Кожнаму, напэўна, даводзілася бачыць вялікія акруглыя цёмна-карычневыя нарасты на бярозе. Гэта грыбы-паразіты чага. Падобныя нарасты сустракаюцца і на іншых дрэвах (ясень, рабіна, вольха, вяз), але для лекаў іх не выкарыстоўваюць.
Чагу з бяроз збіраюць вясной (у сакавіку) і восенню (у кастрычніку), але лічаць, што чага, якую нарыхтавалі вясной, мае найбольш высокую лекавую сілу.
Пры зборы нараст адсякаюць тапаром ад дрэва поўнасцю, а затым аддзяляюць яго рыхлую частку, пакідаючы толькі знешнюю і цвёрдую сярэднюю, ачышчаныя ад бяросты і драўніны. Рассякаюць атрыманую чагу на кускі даўжынёй і шырынёй 3—6 сантыметраў і сушаць пры тэмпературы 50—60 градусаў у сушылках і печах, а летам на гарышчы і пад павеццю. Гатовую сыравіну захоўваюць у сухім памяшканні, якое добра праветрываецца, на працягу двух гадоў. Адсырэлая чага лёгка плеснее і становіцца непрыгоднай для выкарыстання.
Чага ўтрымлівае поліфенолы, поліцукрыды, стэроідныя злучэнні, арганічныя кіслоты, солі металаў. Дзейнасць гэтых рэчываў павышае ахоўныя рэакцыі арганізма, а таксама прыпыняе запаленчыя працэсы.
Адвар грыба паніжае артэрыяльны і венозны ціск. Пасля яго ўжывання ўтрыманне цукру ў крыві змяншаецца амаль на 30 працэнтаў.
Для лячэння страўнікава-кішачнага тракту і як абязбольваючае пры пухлінах розных органаў настой чагі рыхтуюць так. Грыб або яго часткі заліваюць халоднай гатаванай вадой і пакідаюць на 4—5 гадзін. Потым здрабняюць яго на тарцы або ў мясарубцы. Атрыманую масу заліваюць у пяць разоў большай колькасцю папярэдне падагрэтай вады. Напрыклад, на шклянку масы бяруць 5 шклянак вады. Настойваюць двое сутак, працэджваюць праз марлю, адціскаюць і даводзяць аб'ём атрыманага настою да першапачатковага аб’ёму (у нашым выпадку да 6
шклянак). Захоўваюць настой у халадзільніку на працягу 3—4 дзён і ўжываюць яго па 1 сталовай лыжцы тры разы ў дзень за паўгадзіны да ежы.
Чагай лечаць і пухліну гартані. 3 гэтай мэтай 40 грамаў экстракту чагі разводзяць у шклянцы вады і робяць інгаляцыю горла па 5—6 хвілін кожны дзень на працягу 10 дзён. Лячэнне чагай паляпшае агульны стан хворага, здымае расстрсйства глытання, змяншае сіпату голасу, паляпшае дыханне.
Прэпаратамі чагі лечаць парадантоз зубоў, экзему і іншыя хваробы скуры. Яны паляпшаюць працэсы абмену, загойваюць язву страўніка або сляпой кішкі.
Аднак пры лячэнні чагай трэба прытрымлівацца малочна-расліннай дыеты, абмяжоўваць прыём мяса і тлушчу, поўнасцю выключаць з меню кансервы, вэнджаніну і вострыя прыправы. Нельга таксама ўводзіць у вены глюкозу і прымяняць пеніцылін. Гэта можа выклікаць алергію.
Заўважана, што з пазушных бярозавых пупышак ранняй вясной выдзяляюцца смалістыя пахучыя капелькі — "слёзы”, якія вельмі прывабліваюць пчол. Крылатыя фармацэўты перапрацоўваюць гэтыя капелькі ў пропаліс — пчаліны бальзам.
На Беларусі пераважна распаўсюджаны два віды бярозы: бародаўчатая і пушыстая. У бародаўчатай галіны звісаюць і на маладых чырвона-бурых парастках утвараецца шмат смалістых бародавак (адсюль і назва такая). У пушыстай бярозы парасткі крыху святлей і няма бародавак, лісце ў.аснове сваёй закругленае. Дрэвы звычайна высакарослыя, марозаўстойлівыя, непераборлівыя да глебы.
Мяркуюць, што навуковая назва бяроза (бетуля) паходзіць ад лацшскага дзеяслова "бетуэрэ" — біць розгай, але ў кельтаў (старажытная народнасць Заходняй Еўропы) бярозу і ў паўсядзённым абыходжанні завуць бету. Магчыма, адтуль і пайшло яе імя;
Што і казаць — прыгожае дрэва бяроза! Усім сваім відам, сваёй добразычлівай істотай яна выклікае асабліва блізкае прадчуванне сустрэчы з нечым родным, нязмерна дарагім.
Памятаецца, яшчэ ў дзяцінстве непадалёку ад нашай хаты, што стаяла воддаль ад іншых, расла вялікая старая бяроза. Тры вузкія сцяжынкі, што збочвалі з шырокай дарогі, якраз зліваліся ў адну каля гэтай бярозы. Верхавіна яе з галлём была схілена да сцяжынак. Нават і ў спакойнае
надвор'е галінкі, здаецца, хісталіся і ціха шапталі: хутчэй вяртайцеся да хаты.
Пасля ссялення хутароў і неперспектыўных вёсак спілавалі і бярозу. Непадалёку ад яе вырас новы гай і закрасаваўся сваім хараством. Але галінкі яго дрэў ужо не вітаюць гасцей і былых гаспадароў, якія не па сваёй волі пакінулі абжытыя мясціны.
Цікава і тое, што ствол бярозы, нават на сонцы, застаецца сцюдзёным. I гэта таму, што белы колер адбівае ўсе сонечныя прамяні. Значыць, і адпачыць пад бярозай у садзе, на дачы або проста ў дарозе прыемна і карысна.
Пасадзіце бярозы вакол свайго дома! Вырастуць яны і клапатліва схіляць свае галовы над страхой, захаваюць яе ад моцнага ветру і шквальнага дажджу, напоўняць навакольнае паветра фітанцыдамі і аддзячаць за праяўленыя клопаты.
КРАСАВІК
ШТРЫХІ МЕСЯЦА
Красавік — сярэдзіна вясны. Сонца ўздымаецца ўсё выпіэй і вышэй, дні становяцца цяплей і цяплей. На шыраце Мінска ў красавіку дзень павялічваецца ўдвая (з 7 да 14 гадзін). Змяншаецца воблачнасць. Колькасць сонечных дзён вагаецца ад 12 да 25. У першай дзесяцідзёнцы месяца ўсе рэкі рэспублікі ачышчаюцца ад лёду, а да сярэдзіны трэцяй дзесяцідзёнкі нават у паўночных раёнах рэспублікі поўнасцю зыходзіць снег.
Чысты снег, па даных навукі, адбівае 97 працэнтаў сонечнай радыяцыі, а чорная глеба толькі 26 працэнтаў. Таму адразу ж пасля згону снегу пачынаецца інтэнсіўнае праграванне паветра і глебы.
Аднак і пасля поўнага зыходу ўстойлівага снежнага покрыва можа зноў выпасці снег і праляжаць пэўны час. Так, у 1945 годзе паўторнае снежнае покрыва ў многіх раёнах рэспублікі ўтварылася 29 мая. У 1952 годзе ў заходніх і цэнтральных раёнах моцны снегапад назіраўся 19 мая. Снег праляжаў некалькі дзён і прычыніў вялікую шкоду, асабліва ліставым дрэвам. Выключны выпадак утварэння снежнага покрыва ў рэспубліцы назіраўся 6 чэрвеня 1962 года.
У сярэднім у першай дзесяцідзёнцы красавіка на поўдні і паўднёвым захадзе, а ў другой і на поўначы рэспублікі тэмпература паветра ўстойліва пераходзіць праз +5 градусаў і пачынаецца вегетацыя непатрабавальных да
цяпла сельскагаспадарчых раслін. А ў апошняй дзесяцідзёнцы красавіка на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі сярэднясутачная тэмпература паветра ўстойліва пераходзіць праз +10 градусаў і пачынаюць вегетацыю амаль усе расліны.
Па жылах дрэў бяжыць першы ток жыцця — пачынаецца рух соку. Пупышкі набракаюць і дзе-нідзе непрыкметна распускаюць свае пяшчотныя лісточкі. На голых галінках івы (вярбы) з'яўляюцца жоўта-зялёныя "коцікі". Над імі нясмела гудуць яшчэ неакрэплыя пасля зімы пчолы. Луг паступова набывае ізумрудна-зялёны колер, тамсям з'яўляюцца першыя кветкі. Уся прырода адчувае на сабе жыватворнае ўздзеянне юнай вясны.
Замаразкі ў гэтым месяцы небяспечны толькі для паўднёвых раёнаў рэспублікі, дзе тэмпература ўстойліва пераходзіць праз +10 градусаў.
* * •
Красавік ідзе з пралескамі
Полем, лесам, пералескамі
Па зямлі, вясной абудханай, К расавік ідзе з пралескамі Па праталінах і лухынах.
Раўчукі гудуць напорысда, Распусцілі вербы голлейка, На галінцы ціхім посвіста.м Шпак вітае рана сонейка.
Дзе сасна расце высокая
Па-над рэчкай гаманліваю, Бусел радуе нас клёкатам, Прыляцеўшы з далеч выраю.
I дарогамі, і трактамі,
Наўздагонкі нібы гоняцца, —
Плуг спяшаецца за трактарам;
Ахно поле гулам поўніцца_
Станіслаў Шушкевіч
ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР'Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
НА ЗАЎТРА
Раніцай было пахмурнае надвор'е, а пад паўдня неба праяснілася і на ім з'явіліся высокія кучавыя воблакі — заўтра будзе добрае сонечнае надвор'е. Сонца заходзіць у чырвоную зару, якая пераліваецца рознымі адценнямі, — чакаецца моцны вецер, а магчыма і дождж. Вераб'і сядзяць натапыраныя, быццам чакаюць кагосьці, — хутка пойдзе
дождж, а магчыма і снег, пералятаюць з месца на месца — перад моцным ветрам.
Шчупак добра хапае жарліцы, а потым рагггам перастае іх браць — будзе пахаладанне, вецер, снегапад. За суткі перад гэтым шчупак падаецца на глыбіню ракі, возера.
Адразу ж пасля дажджу захаладала — будзе добрае надвор'е, пацяплела — дрэннае надвор'е ўсталюецца.
НА БОЛЬШ ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
На лузе, на лясных палянах і сярод кустоў распусціліся залаціста-жоўтыя званочкі першацвету — наступяць першыя цёплыя дні.