• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?

    Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 127с.
    Мінск 1994
    40.98 МБ
    Напрыклад, з дапамогай бульбоўніку абараняюць расліны ад вусеняў капуснай бялянкі, соўкі і молі, тлі і розных кляшчоў. Здрабняюць 1,2 кг зялёнага або 800 г высушанага бульбоўніку, не пашкоджанага хваробамі, заліваюць 10 л цёплай вады, настойваюць 2—3 гадзіны, працэджваюць раствор і вечарам апырскваюць расліны. Канцэнтрацыю раствора павялічваць нельга, каб не абпаліць расліны.
    Усім вядомы лопух таксама можа вельмі дапамагчы агароднікам. Лісцем яго напалову запаўняюць вядро, даліваюць да краёў вадой і настойваюць трое сутак. Затым працэджваюць і апырскваюць гэтым настоем усе віды капусты, радыскі, рэдзькі і іншых агародных кулыур супраць вусеняў капуснай бялянкі, соўкі і молі. Гэты настой прымяняюць тады, калі вылятаюпь матылі і адраджаюцца вусені. Калі апрацаваць пасевы 3—4 разы з перапынкамі 7—8 дзён, то можна поўнасцю пазбавіцца ад шкоднікаў.
    На ўчастках, дзе ёсць слізнякі, раскладваюць шырокае лісце лопуху, пад якое шкоднікі хаваюцца на дзень. Тады іх і знішчаюць.
    Вельмі згубным для розных шкодных насякомых з'яўляецца алкалоід нікацін, які ўтрымліваецца ў розных відах тытуню.
    Выкарыстоўваюць лісце, сцёблы і іншыя часткі гэтай расліны, якія выразаюць пры пасынкаванні, а таксама пыл, што атрымліваедца пры супіцы лісця.
    Бяруць 400 г сухой сыравіны, змяльчаюць яе, заліваюць 10 л вады і настойваюць двое сутак. Затым настой працэджваюць, дабаўляюць яшчэ 10 л вады, 40—50 г мыла.
    У такіх жа суадносінах рыхтуюць і тытунёвы адвар, толькі настойваюць адны суткі, а не двое, і кіпяцяць 2 гадзіны. Перад выкарыстаннем разбаўляюць вадой удвая.
    Прымяняюць тытунёвы настой і адвар супраць тлі, медзяніцы, трыпсаў, вусеняў, капуснай молі, агрэставай агнёўкі, розных пільшчыкаў.
    Лупіны апельсінаў выкарыстоўваюць для барацьбы з тлёй, кляшчамі, трыпсамі. Бяруць 10 г сухіх лупін, заліваюць літрам кіпню, затым раствор разбаўляюць гарачай вадой да 10 л. Праз 4—5 гадзін ім апырскваюць расліны.
    Для гэтай мэты таксама выкарыстоўваюць лупіны мандарынаў і лімонаў. Паўлітровы слоік лупін заліваюць 1 л вады, настойваюць суткі, затым кіняцяць 15—20 хвілін, працэджваюць праз марлю і разбаўляюць да 10 л, калі ёсць, дабаўляюць яшчэ запалкавы карабок мачавіны, і апырскваюць расліны.
    Аксаміткі (бархатцы) добра знішчаюць тлю на ягадніках. Зразаюць іх у перыяд цвіцення, высушваюць, здрабняюць і запаўняюць вядро да палавіны. Заліваюць цёплай вадой і настойваюць двое сутак. Затым працэджваюць і выкарыстоўваюць для апырсквання раслін.
    Блёкат чорны. Карані і лісце нарыхтоўваюць восенню або рана вясной у перыяд першага года жыцця, калі ён валодае найбольш высокай інсектыцыднай актыўнасцю, a ўсю надземную частку расліны — на другі год жыцця ў пачатку цвіцення.
    Для атрымання раствору бяруць 1 кг здробненай масы, заліваюць 10 л вады і настойваюць 12 гадзін, працэджваюць і выкарыстоўваюць для апырсквання. Каб атрымаць адвар, бяруць аднолькавую колькасць сухой сыравіны і вады (напрыклад, па паўвядра), кіпяцяць 30 хвілін, астуджваюць, працэджваюць і выкарыстоўваюць.
    Можна ўзяць 2,5 кг толькі што зрэзаных раслін або 3 кг правяленых, здрабніць і 2—3 гадзіны пракіпяціць у невялікай колькасці вады на слабым агні, затым астудзіць, працадзіць і разбавіць вадой да 10 л. Перад выка-
    рыстаннем у раствор настою ці адвару дабаўляюць 30—40 г мыла.
    Апырскваюць расліны супраць тлі, медзяніцы, павуцінных кляшчоў, клапоў, вусеняў баярышніцы на пладовых культурах, а таксама супраць бялянкі і молі на капусце.
    Гарчак ружовы, або паўзучы, зразаюць у пачатку цвіцення, здрабняюць 1—2 кг, заліваюць 10 л вады, настойваюць суткі; працэджваюць і выкарыстоўваюць супраць шкоднікаў, якія смокчуць плады і ягады.
    Для прыгатавання адвару той жа настой праз 6—8 гадзін пасля заліўкі сыравшы вадой кіпяцяць 30 хвілін, астуджваюць і працэджваюць. Перад выкарыстаннем яго разбаўляюць вадой у два разы і дабаўляюць 20—30 г мыла на 10 л расгвору
    Дурнап'ян звычайны выкарыстоўваюць супраць тлі, медзяніцы, павуцінных кляшчоў. Бяруць 50 г разетачнага лісця з каранямі, заліваюць літрам вады, настойваюць 12 гадзін, пасля чаго працэджваюць. Для прыгатавання адвару бяруць 1 кг сухіх раслін (2,5 кг падвяленых, 3 кг свежых), заліваюць невялікай колькасцю вады і кіпяцяць 2— 3 гадзіны. Пасля гэтага раствор астуджваюць і разбаўляюць вадой да 10 л. Для прыгатавання адвару выкарыстоўваюць толькі надземную частку дурнап'яну ў перыяд цвіценяя.
    Рагулькі высокія (жнвокость) вакарыстоўваюць на агародзе супраць капуснай молі, капуснай і рэпнай бялянкі, у садзе супраць розных павукоў, яблыневай медзяніцы, вусеняў кольчатага шаўкапрада, баярышніцы, залатагузкі.
    Для прыгатавання настою зразаюць усю расліну ў пачатку цвіцення, сушаць і здрабняюць. Затым бяруць 1 кг грубаздробненай сухой травы, заліваюць 10 л вады, настойваюць двое сутак, фільтруюць і тут жа выкарыстоўваюць. Для адвару такую ж колькасць сухой травы настойваюць у 10 л вады 12 гадзін, затым кіпяцяць і фільтруюць.
    Выкарыстоўваюнь для аховы ад шкоднікаў і хвароб садовых і агародных культур настоі і адвары лісця і пасынкаў памідораў, чамярыцы, белакрыльніку, дзівасілу, крываўніку і іншых раслін.
    Усе яны не маюць тых недахопаў, якія ўлаСцівы хімічным сродкам. He накопліваюцца ў раслінах і аб'ектах навакольнага асяроддзя, не вы’клікаюць з'яўлёння
    ўстойлівых папуляцый шкоднікаў, менш таксічны або зусім бясшкодны для чалавека.
    ЯК ПРАВІЛЬНА АПЫРСКВАЦЬ I АПЫЛЬВАЦЬ РАСЛІНЫ ЯДАХІМІКАТАМІ?
    Адным з важных аграпрыёмаў з’яўляецца ахова пладовых дрэў, ягадных кустоў і агародных культур ад хвароб і шкоднікаў. Ад таго, як выканана гэта работа, залежыць і колькасць вырашчанай прадукцыі, і яе экалагічная чысціня, і смакавыя якасці.
    У барацьбе са шкоднікамі садаводы-аматары выкарыстоўваюць раслінныя яды і дазволеныя ядахімікаты. Поспех у значнай ступені залежыць ад правільнага і раўнамернага размеркавання яду па паверхні раслін.
    Любыя яды трэба наносіць на расліны ў выглядзе дробнага распылу. Вось чаму, перш чым пачаць апырскванне, трэба старанна адрэгулявапь наканечнікі апырсквальніка.
    Ранняй вясной, калі на дрэвах і кустах яшчэ няма лісця, на апырскванне іх расходуюць вялікую колькасць вадкасці, іх быццам бы прамываюць. Напрыклад, на дзссяцігадовае дрэва выдаткоўваепца да 15 л раствору. Раствор наносяць на ўсю паверхню галін, каб знішчыць яйкі тлі, медзяніц і іншых шкоднікаў, якія знаходзяцца ў шчылінах і розных няроўнасцях кары.
    Летам шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб звычайна размяшчаюдца на ніжнім баку лісця. Каб дастаць іх растворам, наканечнікі апырсквальніка трэба трымаць не далей як паўметра ад галінкі, якую апрацоўваеце.
    Спачатку апырскваюць верхнюю частку, затым сярэднюю і ў канцы — ніжнюю частку кроны.
    Летам, калі стаіць спёка, апырскваць сад або агарод трэба раніцай, пасля таго як падсохне раса, або вечарам, пакуль яшчэ няма расы.
    Апыльваць жа расліны лепш па pace. Нельга апырскваць і апыльваць расліны ядахімікатамі або расліннымі ядамі перад дажджом, у час дажджу і адразу ж пасля яго, а таксама пры моцным ветры.
    Растворы ядахімікатаў або фітанцыдных раслін старанна перамешваюць і фільтруюць. Выкарыстоўваюць іх толькі ў дзень прыгатавання, таму што на наступны дзень якасць іх і ядавітасць значна пагаршаюцца. Калі раствор хутка асядае і апырскваюць ім расліны з выкарыстаннем
    ранцавага апырсквальніка, які нс мае мяшалкі, го апырсквальнік трэба перыядычна падтрэсваць.
    У канцы работы апырсквальнікі і апыляльнікі прамываюць і прачыіпчаюць. Рэшткі ядахімікатаў, якія не прыгодны для далейшага выкарыстання, глыбока закопваюць у зямлю на пэўнай адлегласці ад жыллёвых памяшканняў, калодзежаў і іншых крыніц пітной вады.
    КАЛІ I ЯК ПАЛІВАЦЬ АГАРОДНЫЯ
    I САДОВЫЯ КУЛЬТУРЫ?
    У кожным раздзеле размова спачатку вялася пра сад, а потым пра агарод, а тут наадварот. Чаму? Таму што ў маі, асабліва ў другой яго палове, калі надыходзіць ўстойлівае цяпло і глеба добра праграваецца, у адкрыты грунт высаджваюць не толькі холадаўстойлівыя, але і ўсе цеплалюбівыя культуры. Сярод іх памідоры, агуркі, кабачкі, баклажаны, якія любяць частыя палівы, Таму вельмі важна своечасова і правільна паліваць агарод. Сад жа мае патрэбу ў вадзе крыху пазней, калі на дрэвах або кустах утвараюцца плады.
    Агарод важна не толькі своечасова і правільна паліваць, але і рыхліць глебу. Звычайна, калі час упушчан і глеба моцна перасохла, пры паліве даюць вельмі шмат вады. У выніку паверхня моцна заплывае, утвараецца гразь, якая перашкаджае доступу новай порцыі вады ў глебу. Яна сцякае па паверхні. Як толвкі глеба падсохне, на паверхні ўтвараецца шчыльная скарынка, якая не толькі вады, але і паветра да каранёў не прапускае.
    Такое заплыванне можна лёгка папярэдзіць, калі градку спачатку раўнамерна апырскаць вадой, каб яе праглынула зямля і крыху завільгатнела. Тады гэта зямля будзс добра паглынаць і новыя порцыі вады, прапускаць іх да каранёў раслін і засцерагаць ад сцякання па паверхні.
    Важным аграпрыёмам з'яўляецца і рыхленне паверхні пасля паліву. Рыхленне агароднікі нават называюць "сухім палівам". Таму вельмі карысна пасля любога паліву праводзіць слабае паверхневае рыхленне. Паліваць агарод мэтазгодна вечарам падагрэтай за дзень на сонцы вадой у розных кадках або ініпых ёмістасцях.
    Салату і памідоры лепш за ўсё паліваць у невялікія барозны, размешчаныя на адлегласці 10—15 см ад радка, якія потым засыпаюць сухой зямлёй. Рабіць гэта трэба два-тры разы ў тыдзень.
    Цыбулю і агуркі паліваюпь адзін раз за 3—5 дзён, капусту і рэпу адзін-два разы ў тыдзень, астатнія культуры — раз у тыдзень. Калі завязваюцца качаны або ініпыя плады, палівы робяць часцей.
    Дрэвы і кусты асабліва адчуваюць недахоп вады з першых дзён чэрвеня да канца жніўня, калі інтэнсіўна фарміруюцца і раступь плады.
    Тут таксама спачагку трэба глебу апырскаць, а потым добра паліць, каб вада не сцякла, а дайшла да каранёў. He трэба выліваць і лішак вады, каб не стварыць на паверхні гразі і не выціснуць усё паветра з глебы, якое неабходна для жыццядзейнасці каранёў і мікраарганізмаў. Багатая паліўка садоў і ягаднікаў, асабліва ў дажджлівае надвор'е і на гліністых глебах, не дапушчальна. Таму заўсёды трэба прытрымліваппа такога правіла: калі вада не пранікае ў глебу — паліўку спыняць.