• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?

    Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 127с.
    Мінск 1994
    40.98 МБ
    Шпакі і жаваранкі прыляцелі рана — будзе ранняя і цёплая вясна.
    Калі гусі, якія вяртаюцца з выраю, ляцяць высока над зямлёй, — вады будзе шмат, а калі нізка — будзе засуха.
    Птушкі прыляцелі з выраю і доўга маўчаць — вясна будзе халодная.
    Дзікія качкі прыляцелі з выраю тлустыя — вясна будзе зацяжная і халодная. Халодную вясну прадвяшчае і позні прылёт ластавак.
    Цячэ многа соку ў бярозы — лета будзе дажджлівае. На бярозе раней, чым на алешыне, лісце ўтварылася — лета будзе сонсчнае, а калі алешына раней бярозы распусцілася — халады і дажджы замучаць.
    Пачаўся рух соку ў клёна і інпшх дрэў — наступіць цёплае надвор'е.
    Ранні вылет пчол — прыкмета наступлення ранняй і цёнлай вясны.
    КАЛІ ЗАЦВІТУЦЬ МЕДАНОСЫ?
    Меданосы цвітуць кожны год у розны час. Аднак заўважана, што кожны год яны зацвітаюць у строгай феналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць, праз пэўную колькасць дзён. Прыкмеціўшы, калі зацвіў падбел, і дадаўшы пэўную колькасць дзён, можна вызначыць, калі зацвітуць і астатнія меданосы.
    Арэшнік — праз 5 дзён.
    Вярба і адуванчык — праз 21 дзень.
    Свірэпа і гравілат рачны — праз 26 дзён.
    Канюшына лугавая — праз 28 дзён.
    Вішня, груша, сліва — праз 29 дзён.
    Жоўтая акацыя і канюшына белая (паўзучая) — праз 30 дзён.
    Яблыня — праз 32 дні.
    Дзікая рэдзька — праз 44 дні.
    Канюшына бела-ружовая — праз 47 дзён.
    Маліна і васілёк сіні — праз 50 дзён.
    Эспарцэт — праз 55 дзён.
    Люцэрна — нраз 62 дні.
    Доннік — праз 63 дні.
    Васілёк лугавы — праз 68 дзён.
    Ліпа — праз 75 дзён.
    Всдаць пра гэтую паслядоўнасць карысна пчалярам, садавода.м, каб дакладна планаваць сваю работу. Аднак патрэбна ўлічваць і тое, што час цвіцення супадае толькі ў раслін, якія растуць ў абсалютна аднолькавых умовах, напрыклад на раўніне або на паўднёвым ці паўночным схіле. Калі ж падбел расце на паўднёвым схілс, а вярба і адуванчык — на паўночным, то зацвітуць яны пасля падбелу не праз 21 дзень, а праз 23—24.
    Вельмі важна правільна вызначаць і схіл. Вазьміце, напрыклад, яр. На паўднёвым беразе яго будзе паўночны схіл, а на паўночным, наадварот, — паўднёвы. Улічваць патрэбна і ступень зацянення ўчасткаў, вільготнасць глебы на іх.
    ШТО РАБІЦЬ?
    САДАВОДУ
    У красавіку ўсе дрэвы і кусты прыкметна ажываюць, пачынаюць вегетацыю. Таму трэба неадкладна вызваліць іх ад абвязачнага матэрыялу, абчысціць кару на ствалах і вялікіх суках, збіць і ўбраць мінулагоднія плады, пабяліць штамбы.
    Калі глеба ачысцілася ад снегу, яе неабходна ўзрыхліць, унесці перад гэтым вадкія арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Робяць гэта перш за ўсё на прыствольных кругах, а затым і на астатняй плопічы саду. Адначасова ачышчаюць плантацыі суніц (клубніц) ад мінулагодняй травы, лісця, лішніх вусоў.
    Пасля гэтага прыводзяць у ларадак садовыя дарожкі, развешваюць домікі для птушак. Усё робяць для таго, каб стварыць найболып спрыяльныя ўмовы для цвіцення дрэў і кустоў.
    Красавік найбольш падыходзіць для пасадкі саджанцаў, калі іх закупілі восенню. Як толькі згоніць снег, капаюць пасадачныя ямы, пакідаюць іх на 10—12 дзён, каб падсохла глеба і прагрэлася дно і сценкі. Як толькгямы
    гатовы, выкопваюць з зямлі саджанцы і рыхтуюць для пасадкі. Падразаюць падгніўшыя карані, замазваюць садовай замазкай раны. Пасля пасадкі саджанцы паліваюць (вядро вады на 3—4 дрэўцы) і „адразаюць. Выдаляюць канкурэнта, калі ён ёсць, і падкарочваюць верхнія бакавыя сучкі. Гэта палепшыць іх прыжывальнасць.
    Саджанцы маліны ўкарочваюць да вышыні 40, парэчак і агрэсту — 15—25 см.
    Пладовыя дрэвы і кусты апырскваюць супраць хвароб і шкоднікаў рознымі расліннымі прэпаратамі — настоямі і адварамі. На штамбы яблыні і грушы накладваюць лоўчыя паясы з гафрыраванай паперы, мешкавіны або саломы. Пояс трэба прамачыць растворам карбафосу або іншага, дазволенага для выкарыстання на прысядзібных участках, прэпарата (100 г прэпарата на 10 л вады). Пасля таго, як дрзва адцвіце, паясы здымаюць і спальваюць.
    АГАРОДНІКУ
    У красавіку ў агароднікаў асабліва шмат работы ў адкрытым грунце. Перш за ўсё трэба пракапаць канаўкі і адвесці талую ваду ад месц захоўвання ўгнаенняў, бульбы і караняплодаў, калі гэтага не зрабілі ў сакавіку.
    На падсохлых участках глебу барануюць і ўносяць угнаенні пад плуг або лапату. Там, дзе перакапалі auo ўзаралі восенню, вясной аруць на трэць мяльчэй. Толькі на гліністых цяжкіх глебах рыхляць на поўную глыбііію ворнага слоя. Потым глебу ачышчаюць ад карэнішчаў і барануюць. Пад барану або граблі ўносяць 10—15 г аміячнай салетры і па 15—20 г хлорыстага калію і простага суперфасфату на квадратны метр. Можна выкарыстоўваць і перагной, кампосты, попел.
    У сярэдзіне месяца або ў другой палове на агародзе высаджваюць радыску, моркву, рэпу, рэдзьку, салату, пятрушку, кроп, гарох і іншыя холадаўстойлівыя культуры. Буракі высаджваюць толькі ў добра прагрэтую глебу. Разам з буракамі высаджваюць у адкрыты грунт расаду ранніх сартоў капусты (белакачаннай, цвятной і іншых відаў), а таксама цыбулю.
    Каб максімальна захаваць вільгаць і пажыўныя рэчывы арганічных угнаенняў, глсбу адразу ж заворваюць і высаджваюць або высяваюць запланаваныя культуры (напрыклад, буракі, капусту, цыбулю). Прарошчанае або намочанае насенне высяваюць толькі ў вільготную зямлю.
    У другой палове месяца манціруюць цяпліцы, укрыцці з плёнкі і высаджваюць туды зяленіўныя кульзуры, а ў паўднёвых раёнах рэспублікі, калі глеба пад укрыццём дастаткова прагрэецца, высаджваюць pacaAy агуркоў.
    У канцы красавіка — пачатку мая здымаюць мульчу са шматгадовай гародніны (шчаўе, рэвень, цыбуля), падкормліваюць расліны. Калі ж гэтую гародніну восенню не сёялі, сеюць яе цяпер. У канцы красавіка высаджваюць яравізаваную (прарошчаную) бульбу і караняплоды.
    Участкі, дзе пасеялі рэпу, рэдзьку, радыску, да з’яўлення ўсходаў або пасля іх раніцай, па pace, апыльваюць тытунёвым пылам, попелам ці вапнай у сумесі з попелам (1:1), каб папярэдзіць або знішчыць агародную блошку і іншых шкоднікаў.
    Калі вясна халодная, тэрміны работ пераносяць на 10— 15 дзён пазней і яны могуць пераходзіць на май. Асабліва гэта датычыць паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі.
    У цяпліцах пасля высадкі расады капусты на яе месца высаджваюць расаду агуркоў, а таксама пікіруюць (рассаджваюць) расаду памідораў для адкрытага грунту.
    У псршыя дні красавіка ў парнікі на біялагічным (гноевым) падагрэве высяваюць агуркі, кабачкі, гарбузы для перасадкі іх потым пад плёначныя ўкрыцці.
    Калі няма цёплых парнікоў, то ў канцы красавіка насенне агуркоў, кабачкоў, гарбузоў і іншых цеплалюбівых культур можна высеяць у халодныя парнікі, каб потым перанесці расаду пад плёнку або ў адкрыты грунт у канцы мая — пачатку чэрвеня.
    ЯК МЕСЯЦ УПЛЫВАЕ HA РОСТ РАСЛІН I ЎРАДЖАЙ?
    У плыў Сонца на Зямлю і навакольны свет адчувае кожны. Гэта і змена перыядаў сутак (ноч, раніца, поўдзень, вечар) і пор года (зіма, вясна, лета, восень). А вось уплыў Месяца прыкметна меншы. He ўсе, напрыклад, задумваюцца, чаму сарваныя пры поўным месяцы (поўня) яблык, at урок, памідор больш сакавітыя і смачныя, чым пры яго нараджэнні (маладзік).
    Аказваецца, тут дзейнічае ўплыў фаз месяца і выкліканага імі перамяшчэння (цыркуляцыі) касмічнай энергіі.
    Як сцвярджаюць астролагі і вытворчая практыка, касмічная энергія ў раслінах пад уплывам меСяца то ў максімальнай колькасці перамяшчаецца (апускаецца) уніз і канцэнтруецца ў каранях (у час маладзіка), то перамяшчаецца (уздымаецца) у верхнія надземныя часткі (у час поўні).
    Пры змене фаз месяца адбываецца быццам бы неазначальнае (нявызначанага напрамку) уздзеянне месяцавакасмічнай энергіі на расліны. Таму ў перыяд змены фаз месяца лепш за ўсё не сеяць, не высаджваць расліны і не збіраць ураджаю.
    Вучоны і астролаг-аматар В.А.Мацвееў раіць прыкладна так паступаць з раслінамі.
    За суткі да маладзіка і прыкладна суткі пасля яго не саджаць, не сеяць і не прышчэпліваць, а толькі займацца праполкай, выдаляць хворыя і засохшыя расліны, абразаць дрэвы. У гэты час расліны насычаны вільгаццю і энергіяй інерцыі. Знаходзяцца ў спакойным, быццам бы ў стартавым стане.
    За 12 гадзін да наступлення першай квадры і столькі ж часу пасля яе максімальна насычаны энергіяй парасткі, галінкі і лісце. Нельга абрываць іх, пасынкавапь і прышчэпліваць. Зрэзаныя ў гэты час букеты кветак будуць дрэнна захоўвацца, а сарваныя расліны хутка загніюць.
    Поўня. У перыяд, які доўжыцца каля 48 гадзін — 24 гадзіны перад пачаткам гэтай фазы і столькі ж часу пасля яе, максімум энергіі збіраецца ў верхніх надземных частках раслін, а карані адчуваюць недахоп яе. Таму ў гэты перыяд не рэкамендуецца саджаць і перасаджваць дрэвы і кусты (расаду памідораў, агуркоў і іншых культур), a толькі можна крыху падкарміць іх.
    Апошняя квадра. За 12 гадзін да пачатку гэтай фазы і 12 гадзін пасля яе ўся энергія, сцякаючы па надземнай частцы раслін у зямлю, у найбольшай ступені збіраецца ў каранях і клубнях. Таму ў гэты перыяд не рэкамендуецца дзяліць карэнішчы і лукавіцы і размнажаць імі расліны, а толькі праводзіць праполку.
    За выключэннем гэтых перыядаў, мэтазгодна прытрымлівацца наступных правіл: саджаць і сеяць расліны, якія даюць плады над паверхняй зямлі, у тыя дні, калі месяц павялічваецца (пасля маладзіка — энергія накіроўваецца ўверх), а расліны, якія фарміруюць ура-
    джай у глебе, — калі месяц змяншаецца (энергія імкнецца ўніз — пасля поўні).
    Пладовыя дрэвы таксама можна высаджваць праз дзень-два пасля поўні.
    Усё саджаюць лепш тады, калі месяц на небе, a ўбіраюць, калі ён зайшоў.
    Кансерваваць гародніну і плады леппі за ўсё праз дзснь-два пасля поўні. Тады слоікі менш узрываюцца.
    Лскавыя травы трэба збіраць пасля маладзіка, калі месяц расце, а карані пасля поўні, калі месяц змяншаецца. Лісце і сцёблы лепш зжынаць або зрываць у псршай палове дня, а карані — перад захадам сонца.
    Гэтыя тэрміны можа вызначыць кожны. Дастаткова толькі паглядзець у перакідны або адрыўны каляндар для Рэспублікі Бсларусь. У ім зазначаны тэрміны ўсходу і захаду месяца, а таксама тэрміны пачатку той або іншай фазы (квадры) месяца на адпаведны год.
    Калі ж вы хочаце вызначыпь тэрміны правядзення сельскагаспадарчых работ больш дакладна, з улікам не толькі фаз месяца, але і тэрмінаў праходжання яго нраз знакі Задыяка, то карыстайцеся месяцавым календаром.