Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
За суткі і больш да наступлення завірухі, змены ціску паветра ўюн у акварыуме матляецца знізу ўверх, муціць ваду.
Варона хавае дзюбу пад крыло, а гусь падціскае лапку — заўтра будзе мароз.
НА БОЛЫП ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
На праталінах, абрывах, схілах, на чыгуначных адхонах зацвіў падбел — надыдзе цяпло. Гэты ж прагноз характэрны і для красавіка.
На лёдзе ракі, возера з'явілася вада — хутка наступіць цяпло.
Калі воблакі ўзняліся высока над зямлёй і плывуць хутка — будзе добрае надвор'е.
Доўгія ледзяшы вісяць на стрэхах — будзе доўгая зіма і позняя вясна.
Калі на дзень веснавога раўнадзенства (22 сакавіка) надвор'е прыгожае, роўнае, цёплае — астатнія дні вясны і ўсё лета будуць роўныя, цёплыя. А калі гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты — такія ж будуць астатнія дні вясны і летнія месяцы.
ШТО РАБІЦЬ?
САДАВОДУ
Паклапаціцеся, каб з усіх нізкіх месцаў была спушчана вада з талага снегу або зімовага дажджу, асабліва на пасадках трускалак (суніц). Калі на чаранках для прышчэпаў або для пасадкі набрынялі пупышкі, то чаранкі патрэбна перанесці ў цень, у больш халоднае месца.
Як толькі па-сапраўднаму пацяплее, замульчыруйце рэшткі снегу сажай, драўняным попелам, рассыпчатым
торфам. Калі ж снегу шмат, яго можна разгарнуць па прыствольнаму кругу ў выглядзе валіка. Вада з яго паступіць у глебу пад каранямі.
Для набрыняння пупышак неабходна закончыць абрэзку дрэў, калі не зрабілі гэтага раней. Падрыхтуйпе пілы і нажы. Выдаляюць сукі толькі піламі і нажамі, а не секатарамі, таму што апошнія даюць мятыя раны, якія доўга не загойваюцца. Секатарамі толькі ўкарочваюць галіны.
Абрэзку праводзяць толькі раніцай па замёрзламу снегу і зямлі. У гэты час і абрэзанае сучча зручней сабраць.
Мэта абрэзкі — не дапусціць загушчэння кроны. Перш за ўсё выразаюць сухія і абмёрзлыя галінкі, затым тыя, якія моцна схіліліся ўніз або перапляліся. Hi ў якім разе не пакідайце пянькоў. Раны добра зачышчайце, абмазвайце садовым варам, глінай з каравяком.
Маладыя дрэвы падразайце толькі ў крайнім выпадку, калі ёсць надломы, пашкоджанні. Адхіліць сукі ў патрэбным напрамку можна і распоркамі. Падмёрзлыя ўчасткі кары асцярожна выражце вострым нажом і замажце садовым варам (смалой).
Пры падрэзіш дрэў у сакавіку можна нарыхтаваць і чаранкі, калі гэтага не зрабілі зімой. Зразаць на чаранкі трэба аднагадовыя, самыя здаровыя галінкі, што растуць не ў цяні кроны, а на сонечных месцах. Пупышкі на такіх галінках добра развітыя, размешчаны адна за другой.
Наразаюць чаранкі з дрэў толькі тых сартоў, якія даюць прыгожыя, лежкія і транспартабельныя плады (калі такіх сартоў у вашым садзе яшчэ мала або няма зусім). Зрэзаныя чаранкі звязваюць у пучкі моцным шпагатам і да звязкі дроцікам прымацоўваюць этыкеткі з надпісам, які не змываецца дажджом.
Захоўваюць чаранкі ў снезе, у вільготным рачным пяску, у халодным падвале або ў поліэтыленавым пакеце ў халадзільніку. Галоўнае, каб яны не засохлі і не распусцілі пупышак.
Прышчэпліваць іх трэба ў красавіку або ў маі ў перыяд актыўнага руху соку. Прытрымлівацца наступнага правіла: зімовыя сарты прышчэпліваць на зімовыя, a летнія — на летнія. У якасці прышчэпы (падвоя) для ўсіх сартоў найлепш падыходзіць Антонаўка і дзікая лясная яблыня.
АГАРОДНІКУ
Сакавік, хаця і вясенні месяц, але агароднікі большасць работ яшчэ выконваюць у закрытым грунце. Даглядаюць расліны ў цяпліцах або прыстасаваных памяшканнях. Асаблівай увагі патрабуюпь цяпер расліны агуркоў. Да жаночага свята яны ўжо даюць паўнацэнныя плады. Агуркі раз у сем дзён падкормліваюць агароднай сумессю (50 г на 10 л вады; 0,5 л такога раствору на расліну).
Калі на агуркі нападзе павуцінны клешч (на ніжнім баку лісця паяўляюцца бачныя звычайным вокам светлажоўтыя плямы ў выглядзе праколаў), расліны апырскваюць карбафосам (30 г на 10 л вады), або настоем бульбоўніку, шалупіння цыбулі, выцяжкай часнаку (50 г на 10 л вады), або іншымі расліннымі прэпаратамі.
Высяваюць сельдэрэй на расаду для адкрытага агарода, перасаджваюць на пастаяннае месца ў цяплічку расаду памідораў.
Ачышчаюць парнікі ад снегу (калі ёсць), затым ад зямлі і гною. Зямлю і гной перамешваюць і буртуюць. На наступны год гэта будзе перагной для парнікоў. Рамы і парубні дэзінфіпыруюць 10%-ным растворам каўстычнай соды або слабым растворам хлорнай вапны. Адначасова разаграваюць гной для набіўкі парнікоў. Калі гной не прамёрз і добра захаваўся, яго перакідваюць на паўметра, складзіруюпь у штабель памерам 2x2x1,5 м. У сярэдзіне штабеля робяць яму глыбінёй 1 м, запаўняюць яе конскім гноем. Калі няма конскага гною, гарачы ачаг ствараюць у штабелі гарачай вадой, нягашанай вапнай, гарачымі камянямі. Разагрэты штабель укрываюць матамі. Праз 10—12 дзён, калі штабель разагрэецца, гной паўторна перакідваюць і праз 2—3 дні ім набіваюць парнікі. На дно парніка кладуць пілавінне, хвораст або саламяны гной, каб ізаляваць разагрэты гной ад прамерзлай зямлі. Гарачы гной утрамбоўваюць, асабліва каля парубняў і ўсярэдзіне, дэзінфіцыруюць попелам або вапнай, засцілаюць слоем пілавіння або торфу таўшчынёй 4—5 см і кладуць слой дзярновай або проста палявой зямлі, нарыхтаванай летам, высяваюць расаду капусты або выстаўляюць скрынкі з пасевамі расады.
На гной, які не прыкрыты пілавіннем або торфам, нельга ставіць скрынкі з пасевамі: выдзяленні аміяку могуць знішчыць усходы. Торф, пілавінне і дзярновая зямля паглынупь гэтыя выдзяленні.
У парніках вырошчваюць не юлькі расаду, але і салату, цыбулю, радыску.
У канцы сакавіка закладваюць на яравізацыю (для прарошчвання) клубні ранніх сартоў бульбы. У апошнія дні красавіка або ў пачатку мая іх высаджваюць на паўднёвых схілах, якія добра праграваюцца сонцам.
Калі вясна цёплая, то ў апошнія дні сакавіка ў парніку высяваюць на расаду насенне капусты сярэдніх і позніх сартоў.
Расаду ўсіх культур старанна даглядаюць, своечасова пікіруюць (рассаджваюць), паліваюць і падкормліваюць.
Калі ў вас ёсць цяпліца, цёплыя парнікі на біялагічным паліве або ўцеплены грунт пад плёнкай, то ў першай пяцідзёнцы трэба высеяць на расаду памідоры, перац, баклажаны. У другой пяцідзёнцы — цыбулю-чарнушку (чорнае насенне). Гэтую расаду потым вырошчваюць на адкрытых участках. У трэцяй пяцідзёнцы (10—15) высяваюць на расаду насенне ранніх сартоў белакачаннай і іншых відаў капусты.
У чацвёртай пяцідзёнцы ў парнікі на біяпаліве высяваюць радыску, салату, кроп, салатную капусту сорту Хібінская, саджаюць цыбулю на зеляніну. Сеюць на pacafly для адкрытага грунту пад плёнкай агуркі і памідоры. Каб атрымаць загартаваныя расліны, насенне памідораў і агуркоў перад сяўбой замочваюць і набрынялае трымаюць 2—3 дні на марозе ў 1—3 градусы.
НЕВЯДОМАЕ АБ ВЯДОМЫХ РАСЛІНАХ
БЯРОЗА
Даўно заўважана, што ў некаторых дрэў, як і ў людзей, прыгожы зяешні выгляд вызначае і "прыгожыя", добрыя адносіны да суседзяў і навакольнага асяроддзя. Асабліва характэрна гэта для бярозы.
Па знсшняму выгляду, здаецца, і няма прыгажэйшага дрэва ў нашых лясах, чым бяроза. Яскравым сведчаннем гэтага служыць незлічоная колькасць песень, верпіаў, прымавак і казак аб бярозе, назвы рэк і гарадоў. Нават гром нябесны літасцівы да бярозы — вельмі рэдка ўдарае ў яе.
У адносінах да суссдзяў і навакольнага асяроддзя бяроза таксама адпавядае свайму знешняму выгляду — "добрая". Таму і не дзіва, што ў бярозавым гаі заўсёды шмат розных кустоў, кветак, траў. На бярозах гняздзяцца і розныя птушкі, пад бярозамі растуць шмазлікія грыбы. Бя-
роза нікога не крыўдзіць. Крыху прыкрывае сваімі невялікімі лістамі ад сонца, але моцна не зацяняе. Вось чаму розныя расліны і знаходзяць сабе пад ёй добры првітулак.
Кожнаму вядома, што зайцы-белякі ліняюць восенню перад надыходам зімы. 1х новая белая поўсць лепш зліваецца са снегам. Але бывае і так, што поўсць белая вырасла, а снегу няма. Тады толькі і хаваюцца зайцы за белыя бярозы.
Шмат добрага дорыць бяроза і чалавеку. Ніхто не можа аспрэчыць, што лепшыя дровы — бярозавыя. Прыклады да вінтовак і ружжаў, тапарышчы, калёсы робяць з бярозы. Драўніна бярозы ідзе на выраб якаснай мэблі, лыжаў і нават шпуляк для нітак. Сухой перагонкай з драўніны бярозы атрымліваюць воцатную кіслату, а з бяросты — верхняга слою бярозавай кары — дзёгаць і сажу для фарбы. У старажытныя часы бяросту выкарыстоўвалі ў якасці паперы. Пісалі на ёй касцянымі або меднымі стрыжнямі асабістыя пісьмы і гаспадарчыя дакументы.
А хто не ведае пра актывізаваны вугаль, што ў процівагазах. Яго таксама атрымліваюць з бярозы. Таблеткі "Карбален", прыгатаваныя з гэтага вугалю, скарыстоўваюць для лячэння розных атручванняў. А бярозавы дзёгаць уваходзіць у склад шырокавядомай мазі Вішнеўскага.
Вясной у лесе бяроза першай абуджаецца ад зімовага сну. Вакол яшчэ шмат снегу, а каля ствала бярозы ўжо ўтварылася праталіна, прыкметна пацямнелі галінкі, набрынялі пацеркі-пупышкі, пайшоў рух соку.
Гэта вельмі захапляючая і таямнічая з'ява. Вада, багатая мінеральнымі солямі, па сасудах бярозы з дапамогай каранёвага ціску падымаецца ўверх аж да самых пупышак. У клетках каранёў і сцябла глебавы раствор сустракаецца з крухмалам, пераўтварае яго ў цукар і ўзбагачаецца мноствам іншых рэчываў. Так, паступова пераўтвараючыся ў новае рэчыва, глебавы раствор пранікае ў карані, ствол, а затым у кожную галінку і пупышку. Пупышкі напаўняюцца жыватворнай вадкасцю, распускаюцца, і дзівоснае дрэва надзявае сваю зялёную вопратку — пакрываецца лісцем. Тады рух соку спыняецца. Таму нарыхтоўку соку можна весці толькі да распускання пупышак. Каб менш пашкодзіць дрэвы, адтуліну робяць невялікую і ўстаўляюць у яе трубку або бляшаны жалабок, па якім і цячэ сок. Пасля спынення руху соку адтуліну замазваюць воскам, садовым варам або проста глінай, каб засцерагчы дрэва ад захворвання і пагібелі.
Бярозавы сок — вельмі карысны напітак. Па даных медыцыны, ён утрымлівае глюкозу і фруктозу, вітамін С, солі калышю, натрыю, розныя ферменты і інпіыя карысныя рэчывы і з'яўляецца не толькі асвяжаючым напіткам, але і лекавым сродкам. Яго п’юць (па 3 шклянкі на дзень) пры захворваннях скуры, рэў.матызме, артрытах, розных пухлінах, ліхарадцы.
Калі ў бочку з бярозавым сокам апусціць марлевы ці проста палатняны мяшочак з гарэлымі скарынкамі хлеба, то праз два-тры дні пачнеіша браджэнне і атрымаецца смачны квас, які ў склепе або іншым сцюдзёным месііы доўга захоўваецца і служыць добрай заменай напіткаў з пладоў і гародніны, якіх вясной вельмі не хапае.