Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
ЯК МЕСЯЦ УПЛЫВАЕ НА КЛЁЎ РЫБЫ?
Фазы месяца ўплываюць не толькі на рост і развіццё раслін, але і на клёў рыбы. Заўважана, што ў пікавы перыяд поўні і маладзіка аматары рыбнай лоўлі амаль заўсёды вяртаюцца дадому без рыбы. Калі і бярэцца на кручок, дык толькі невялічкая рыба.
Вельмі ўдалыя для лоўлі рыбы дні, калі крыху павышаны атмасферны ціск, дзьме паўднёва-ўсходні, паўднёвы і паўднёва-заходні вецер. Асабліва добра ловіцца рыба, калі патокі паветра рухаюцца супраць цячэння ракі.
Дрэнна ловіцца рыба ў неспрыяльныя дні, аб якіх на кожны месяц паведамляецца ў перыядычным друку.
ЯКІЯ ЗБІРАЦЬ ЛЕКАВЫЯ РАСЛШЫ?
У гэтым месяцы можна збіраць пупышкі бярозы і сасны, пакуль яны не распусцяцца, зазелянелае з-пад растаўшага снегу лісце брусніц. Выкопваюць з мінулагоднім лісцем і сцёбламі карэнішчы валяр'яну, а таксама пырніку. У перыяд актыўнага руху соку на адведзеных
для высечкі месцах нарыхтоўваюць кару крушыны і каліны звычайнай.
МАЙ
ШТРЫХІ МЕСЯЦА
Май — апошні месяц вясны. I з прыходам яго становіцца ўсё цяплей і цяплей. Сярэднямесячная тэмпература паветра на тэрыторыі ўсіх раёнаў рэспублікі вышэй 10 градусаў цяпла. На поўдні яна вагаецца ад 13 да 14, а на поўначы ад 11 да 12 градусаў. Колькасць сонечных дзён у маі складае 15—18, і толькі 1—2 дні бываюць зусім без сонца. Пасля цёплага дажджу на небе з'яўляецца першая рознакаляровая вясёлка (радуга). Але бывае, што вяртаюцца і халады.
Начныя замаразкі ў маі — звычайная з'ява. У сярэднім па рэспубліцы з мая па верасень адзначаюцца 32 дні з замаразкамі, калі ў якім-небудзь раёне або нават асобнай гаспадарцы тэмпература паветра апускаецпа ніжэй нуля і паверхня глебы астывае да нуля і ніжэй. Палова такіх дзён прыходзіцца на май, 11 працэнтаў на чэрвень, 2 працэнты на ліпень, 5 працэнтаў на жнівень і 32 працэнты — на верасень.
У маі дасцей, чым у інпіыя месяцы года, выпадае град. У сярэднім за год бывае 2—3 дні з градам. На поўначы рэспублікі град бывае не кожны год, а на поўдні можа быць больш дзён з градам.
3 усіх месяцаў званчэй вясёлы месяц май — пяецца ў адной з песень. 1 гэта штогод пацвярджаецца. Асабліва прывабныя ў Беларусі другая і трэцяя пяцідзёнкі. Спыняюцца ранішнія замаразкі, поўдзень дыхае прыемным цяплом. Вішня, сліва, а затым і яблыня, груша палаюць на сонцы бела-жаўтаватым дываном кветак, а ў поймах рэк і на ўскраінах садоў распускае духмяныя, з востра-горкім пахам, гронкі чаромха. Зялёны шацёр збліжае кроны дрэў. Звіняць, гудзяць, пяюць і весяляцца сады, паркі і лясы.
Выходзяць у трубку і каласяцца азімыя, з'яўляюцда ўсходы яравых культур, садзяць бульбу, сеюць агуркі, высаджваюць у адкрыты грунт расаду памідораў.
У другой палове мая адрастае на лугах шчаўе — лугавы лімон. Яго лісце багата вітамінам С. Яго можна сушыць, варыць, саліць і квасіць, як белакачанную капусту.
ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР'Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
НА ЗАЎТРА
У маі найболып верагодны два пахаладанні — чаромха цвіце і дуб распускаецца.
Дзікія гусі крычаць — вясна наступіла, а ты, варона, колькі не каркай — вясны не накрычыш.
Салавей пачынае спяваць, калі зможа напіцца вады з бярозавага ліста. Гэта значыць, што ліст у бярозы так разаўецца, што на ім змясціцца кропля расы.
Жукі хвалююцца, лятаюць — вечарам або на наступны дзень пахаладае, пойдзе дождж.
На павсрхні вадаёмаў з'явілася шырокае лісце белых гарлачыкаў (кувшннок) — замаразкаў болып не будзе.
Рэгулярна кукуе зязюля — надвор'е будзе цёплае і замаразкі спыняцца.
Пасля дажджу ўтварылася вясёлка — дождж спыніцца Нізка лятаюць ластаўкі — будзе дождж, высока падняліся ў неба — наступіць сонечнае надвор'е. Неба спахмурнела, плывуць хмары, а кветкі дзьмухаўцу (одуванчмка) адкрыты — дажджу не будзс. На небе яснае сонца, а кветкі дзьмухаўцу закрываюцца — пойдзе дождж. Адцвіўшы дзьмухавец у сухое надвор'е лёгка раскідвае пупіынкі, а перад дажджом іх не адарве нават і вялікі вецер.
Папараць і касцяніца за 15—20 гадзін перад дажджом загінаюць сваё лісце ўверх, а ііерад сонечны.м надвор'ем — закручваюць уніз.
Жоўтыя кветкі акацыі раскрываюцца і выдзяляюць шмат нектару — будзе дождж. Пах нектару чуецца за сотні метраў і прываблівае пчол і іншых насякомых. Пры сухім надвор'і насякомых каля акацыі не бывае, тое ж самае адбываецца і з кустамі парэчак, баркуну (донннка), бружмелю (жнмолостн).
Пчолы з раніцы весела лятаюць — дзень будзе сонечны. 3 раніцы пчолы сялзяць у вуллях і гудуць — у бліжэйшыя 6—8 гадзін пойдзе дождж. I наадварот, неба зацягнула хмарамі, гром грыміць, а пчолы не хаваюцца, энергічна працуюць. Гэта значыць, што нягледзячы на ўсе прыкметы дрэннага надвор’я, дажджу ўсё ж не будзе. Сонечны дзень, а пчолы групамі ляцяць у вулей і хаваюцца ў ім — будзе навальніца.
Куры не хаваюцца ад дажджу — ён будзе працяглым, а калі бягуць пад страху або іншае ўкрыццё — дождж перастане.
НА БОЛЫП ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
З’явіліся завушніцы на квітнеючых клёнах — пара сеяць сталовыя буракі. Дружнае цвіценне асіны падказвае тэрмін сяўбы морквы. Зацвіла чаромха — наступіў час пасадкі бульбы. Дружна ўпрыгожылі кветкі рабіну — наступіць працяглае цяпло.
Сабака качаецца на траве або проста на зямлі — на непагадзь, траву есць — на дождж, мала есць і дрэнна спіць — будзе дажджлівае надвор'е.
ШТО РАБІЦЬ?
САДАВОДУ
У маі сады не толькі апранаюць зялёную вопратку, але і пакрываюцца прывабнай квеценню. Гэта і вызначае ход работы ў садзе.
Перш за ўсё трэба ачысціць сад ад смецця, пустазелля, унесці ўгнаенні (арганічныя і мінеральныя), калі іх не ўносілі ў красавіку, перакапаць глебу пад прыствольнымі кругамі.
Торф і фекаліі ў чыстым выглядзе ў садзе не ўносяць, а толькі ў кампостах, з дабаўленнем на 1 т па 5 кг суперфасфату і калійнай солі і 10 кг вапны. Кампосты ўносяць адзін раз у тры гады і толькі ў маі, а калі іх дастаткова, то можна і штогод. Расходуюць 500—800 кг кампосту на сотку пад бульбу, капусту і агуркі, калі іх вырошчваюць у садзе.
Асабліва патрэбна ўгнойваць кусты парэчак, агрэсту і маліны. Пад парэчкі і агрэст штогод уносяць на сотку 3—4 кг аміячнай салетры і праз год —500 кг гною або кампосту і 4—5 кг суперфасфату, 1,5 кг хлорыстага калію або драўнянага попелу. Пад кусты маліны ўносяць на сотку 500—600 г суперфасфату і па 250—300 г хлорыстага калію і аміячнай салетры. Угнаенні рассыпаюць палосамі шырынёй 1—2 м і адразу ж заворваюць. Прыствольныя кругі, незалежна ад таго, якія культуры растуць у садзе, трымаць у чыстым ад травы і рыхлым стане. іх можна толькі мульчыраваць тарфакрошкай або смеццем для захавання вільгаці.
Асаблівую ўвагу звяртаюць на суніцы (клубніцы). Перш за ўсё іх трэба прапалоць, падкарміць аміячнай салетрай або мачавінай (3—4 кГ на 100 м ). Угнаенні заправіць у глебу матыкай або іншай лёгкай прыладай. Каб захаваць ягады ад забруджвання і паражэння грыбковымі
хваробамі, пад кусты падспілаюць рэзаную салому, біты шыфер або кавалкі плёнкі, хвойныя іголкі. Апырскваюць глебу хлорыстым каліем (100 г на 10 л вады), попелам (2 шклянкі на вядро вады), агіыльваюць ніжнія часткі раслін і глебу вапнай-пушонкай (20 г на куст) два разы: у пачатку завязвання ягад і ў пачатку іх паспявання. Высаджваюць паміж кустоў суніц цыбулю (1 на 4 кусты). Пры набыцці пасадачнага матэрыялу суніп іх таксама высаджваюць у маі. У наступным годзе гэтыя пасадкі дадуць паўнацэнны ўраджай.
Май найбольш падыходзіць для прышчэплівання дрэў метадам "за кару" і перапрыпічэплівання.
Для аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў іх апырскваюць пасля цвіцення настоямі і адварамі тытуню, палыну, рамонкаў. У час цвіцення карысна падвесці ў сад вуллі з пчоламі.
Вялікую шкоду зацвіўшым дрэва.м наносяць у маі замаразкі. Аб прадказанні замаразкаў і абароне ад іх раслін чытайце пасля парад агародніку.
АГАРОДНІКУ
Май лля агародніка — мссяц асноўных работ. У першыя дні, дзе гэта не зрабілі ў красавіку, высяваюць радыску, моркву, рэпу, рэдзьку, салату, пятрушку, кроп, гарох і іншыя холадаўстойлівыя культуры, высаджваюць пад плёнку агуркі. Калі яравізаваную бульбу не высадзілі ў красавіку, то неадкладна робяць гэта цяпер. 3 10 да 18 мая, калі глеба добра прагрэлася, уносяць перапрэўшы гной, кампост, заворваюць яго і высяваюць буракі, высаджваюць капусту і пад плёнку — памідоры. Памідоры паліваюць толькі падагрэтай на сонцы вадой Прарэджваюць і падкормліваюць падзімнія пасевы гародніны, акучваюпь і падкормліваюць раннюю капусту. У сярэдзіне мая высаджваюць расаду сельдэрэю. Раней высаджваць нельга, бо дасць кветканосы.
Агуркі, памідоры, гарбузы, кабачкі, перац, баклажаны, нават фасоль, не пераносяць холаду. Таму высаджвапь іх трэба ў цругой палове мая, калі глеба дсбра прагрэлася і ўстойліва захоўвае цяпло. Адначасова трэба запасціся плёнкай, папяровымі каўпакамі, вадой і яе распыляльнікамі, каб зберагчы гародніну ад замаразкаў. Высаджаную расаду паліваюць так, каб вада не сцякала і не ўтварала лужыны, а пранікала ў глебу. Лёгкія глебы рыхляць на наступны пасля паліву дзень, а цяжкія — на другі-трэці дзень. Патрэбнасць у паліве вызначаюць па
стану глебы. Агуркі і капусту ў гарачыя дні паліваюць кожны дзснь. Пад укрыццём паліваць можна і не кожны дзень, а праветрываць абавязкова.
На ўрадлівай глебе расліны падкормліваць арганічнымі ўгнаеннямі не патрэбна. Але ў халоднае надвор'е зяленіўныя культуры, цыбулю, памідоры падкормліваюць аміячнай салетрай або мачавінай, суперфасфатам і хлорыстым каліем. Адпавсдна расходуюць 50 або 30 г азотных угнаенняў, 60 г суперфасфату, 20 г хлорыстага калію на вядро вады. Пры падкормцы буракоў у раствор дабаўляюць яшчэ 20 г кухоннай солі, што паляппіае смак караняплодаў. Гнойную жыжку, каравяк і птушыны памёт таксама можна выкарыстоўвапь для падкормкі, толькі разбавіць вадой у 10—15 разоў.
У канцы мая высаджваюць познія сарты бульбы і даглядаюць раннія.
Замаразкі ў маі і пачатку чэрвеня шкодзяць не толькі расадзе, але і дарослым раслінам. Іх таксама трэба абараняць дымленнем, палівам, прыкрываць плёнкай, паперай.
Супраць агароднай блошкі расліны апыляюць тытунёвым пылам і сумессю попелу з гашанай вапнай (1:1) У перыяд цвіцення вішні з'яўляюцца капусная і цыбульная мухі. Іх знішчаюць тытунёвым пылам з попелам (1:5). Адграбаюць яйкі мух ад раслін, з ніжняга боку капусты збіраюць яйкі молі і вусеняў. Апыляюць капусту попелам.