• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?

    Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 127с.
    Мінск 1994
    40.98 МБ
    ЯКІЯ ЗБІРАЦЬ ЛЕКАВЫЯ РАСЛІНЫ?
    Прыгажоснь надвор’я і блакіт майскага неба захапляюць кожнага, магнітам цягнуць у поле, на луг і ў лес. Асабліва спяпіаюцтіа на прыроду аматары народнай медыцыны. Іх вабіпь прыемны, кранаючы ўсю чалавечую істоту пах квстак, маладога лісця і траў.
    Першыя дні месяца яшчэ спрыяльныя для збору пупыпіак бярозы, пакуль яны не распусцяцца, лісця палыну горкага — да цвінення і падбелу (мать-н-мачехн) — пасля цвіцення; талакнянкі звычайнай, барбарысу і падалепініку — у перыяд цвіцення.
    Калі япічэ няма лісця, можна нарыхтоўваць кару каліны, крушыны, вярбы і дуба чарэшчатага. Пачатак месяца — спрыяльны час і для нарыхтоўкі каранёў і карэнішчаў дзівасілу, дзьмухаўцу, пырніку, клубняў чараўніку (любкн двулнстной) і іншых раслін.
    У сярэдзіне мая сваім асабліва адметным пахам напамінаюць аб сабе пупышкі таполі горнай, духмяныя жоўтыя суквецці першацвету лекавага. 1х тады і збіраюць.
    Каля сцен гаспадарчых будынкаў і закінутых платоў выдзяляецца сярод пустазелля жоўга-белымі кветкамі глухая крапіва, у жыце адліваюпь блакітам званочкі, у цяністых лясах зацвітае белымі кветкамі кісліца звычайная, а некаторыя гарадскія вуліцы запаўняе духмяны водар суквеццяў каштана конскага. Усе яны выдатныя лекавыя расліны, якія збіраюць у маі.
    Майскія травы, пупышкі, кветкі, лісце і парасткі дрэў найболын багатыя актыўнымі рэчывамі, найлешп дапамагаюць супраць прастуды, агульнай слабасці і розных хвароб унутраных органаў. He прапуспіце спрыяльны перыяд для іх нарыхтоўкі.
    ЧЭРВЕНЬ
    ШТРЫХІ МЕСЯЦА
    Чэрвень — першы месяц сагіраўднага лета ў Беларусі, дзень у гэтым месяцы становіцца ў 2,5 разу даўжэй, чым ноч.
    Сярэдняя тэмпература паветра ў чэрвені вагаецца ад 15 градусаў цяпла на поўначы да J7 на паўночным захадзе.
    Як зімой любыя маразы звычайна прыходзяць пасля самых кароткіх і цёмных дзён, так і летам найбольш верагоднае цяпло надыходзіць пасля доўгіх дзён і кароткіх начэй. Таму пяплейшым бывае ліпень, а не чэрвень, хаця ў чэрвені даўжэй дні і вышэй сонца. Тлумачыцца гэта тым, піто зямля (суша) і вада награваюцца паступова.
    Замаразкі ў чэрвені бываюць толькі ў першай палове і толькі на абмежаваных тэрыторыях (10—15 працэнтаў плошчы Беларусі). У сярэднім маразы бываюць 1—2 дні і не больш як 2—3 градусы, а на паверхні глебы асушаных балот — да 4 градусаў марозу. Пахмурных дзён — 13—15. Вільготных — ад 1 да 5. Дождж выпадае амаль праз дзень, але бывалі гады (1964), калі ў чэрвені адносная вільготнасць на працягу 4—5 дзён не перавышала 30 працэнтаў.
    У чэрвені звычайна зацвітае белая акацыя, маліна звычайная, ханюшына і іншыя меданосныя і лекавыя расліны. Ляціць белая снегаверць з таполяў і асін. Гэта разносіцца іх насенне на парасонах белага пуху.
    22 чэрвеня наступае летняе сонцастаянне — самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Пачынаецца астранамічнае лета. У гэты перыяд прырода канчаткова развітваецца з вясцой.
    Мала каму не давоцзілася ў гэгы дзень праходзіць па полі і ўдыхаць водар кветак жыта, якое выкаласілася, або любавацца разнакветкавым лугам, незвычайнай паўнатой і сакавітасцю першых пракосаў. Адчуваць, якая прыемная свежасць чэрвеньскай раніцы, як пахне ледзь-ледзь прыг-
    рэтая сонцам трава, як паступова падфарбоўваецца чырванню небасхіл, і так некалькі дзён запар. А з 27 чэрвеня дзень пачынае ўбываць. Сонца павярнула на зіму, a лега — на гарачыню.
    ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР’Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
    НА ЗАЎТРА
    Салавей усю ноч пяе — будзе сонечны дзень. Вечарам выпала вялікая (шчодрая) раса — заўтра сонечнае надвор'е. Расы няма — будзе дождж, а магчыма, і непагадзь. Капелькі расы раніцай вісяць на самых кончыках лісця або гравы — будзе дождж Калі гром грыміць глуха, быццам пад зямлёю, — пойдзе ціхі дождж, калі гром гулкі — лівень, а бесперапынны расканісты гром прадвяшчае град.
    Ціхая светлая ноч без расы — заўтра будзе дождж.
    Раса хутка высыхае — на дождж, калі раса не высыхае да паўдня — таксама будзе дождж.
    Туман раніпай уздымаецца ўверх і ўтварае воблакі — будзе дождж, лажыцца на зямлю — на сухое надвор'е.
    Перыстыя воблакі выцягваюцца доўгай палоскай — будзе мопны дождж з ветрам.
    Неба япічэ чыстае, блакітнае і бяздоннае, а кветкі мальвы склалі свае пялёсткі, быццам завялі, — хутка пойдзе дождж. Добра пахне бружмсль (жнмолость) — на дождж. Дзень стаіпь сонечны, цёплы, а дзяцел моцна стукае сваёй дзюбай — хугка пойдзе дождж. Гракі пасвяцца на траве — чакай дажджу, а калі весела гуляюць, то будзе добрае надвор’е. Бесперапынна ныраюць і палошчуцца качкі — будзе дождж Калі ў вясёлцы (радуга) больпі чырвонага колеру, то дождж перастане, а калі сіняга — узмацніпца непагадзь.
    На небе яшчэ ні хмаркі, а матылькі-крапіўніцы спынілі свае палёты і хаваюцца ў кучах сухіх галінак, дуплах дрэў, залятаюць праз адкрытыя вокны на веранду і ў пакоі — праз некалькі гадзін будзе навальніца, пойдзе дожлж.
    Туман раніцай сцелецца па вадзе — на сонечнае надвор'е, сонца заходзіць у светла-ружовую зару, нават прыкрытую невялікімі хмарамі, заўтра ў першай палове дня будзе добрае надвор'е Вялікая колькасць вадзяной пары ў ніжніх слаях агмасферы звычайна прыдае заходняму небу светла-ружовы колер.
    У пахмурны вечар добра бачны прадметы на гарызонце і выразна чутны гукі — заўтра будзе дождж, а магчыма, і навальніца. Закрыліся кветкі палявой бярозкі (вьюнка) і лугавой канюшыны — на дождж.
    НА БОЛЫІІ ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
    На лісці конскага каштану выступілі каплі вады — наступіць працяглае дажджлівае надвор'е. Калі няма блізка каштанаў, то можна назіраць за клёнам. Перад працяглым дажджом з чаранкоў яго лісця капаюць "слёзы" — выступаюць і падаюць на зямлю невялічкія кропелькі вільгаці, "плачунь" перад непагаддзю і пакаёвыя каны. Кветкі фіялкі раскрыты — будзе працяглае сонечнае надвор'е.
    У тых раёнах, дзе на дубе лісце ўтварылася раней, чым на ясені, будзе сухое лета.
    ШТО РАБІЦЬ?
    САДАВОДУ
    Чэрвень — перпш месяц сапраўднага лета ў Беларусі. Часта ён бывае найбольш спрыяльным для актыўнага росту дрэў і кустоў. У гэтым месяцы дадупь найбольшую аддачу ўсе аграпрыёмы, якія прымянілі ў папярэдніх месяцах. Закончана цвіценне, наступае інтэнсіўны рост пладоў, дружнае іх асыпанне. Тлумачыцца гэта тым, што пладоў завязалася ў некалькі разоў болып, чым лісце і карані могуць падаць да іх спажыўных рэчываў і вады.
    Таму карысна абарваць лішнія завязі (невялікія плады) і падкарміць дрэвы гноевай жыжкай, разбаўленай вадой (1:1), птушыным памётам (1:5) або аміячнай салетрай (25—30 г на 10 л вады). Растворы арганічных і мінеральных угнаенняў уносяць у спецыяльныя канаўкі, або лункі. На ягадніках канаўкі капаюць уздоўж радкоў, а ў яблыневым і грушавым садзе — па акружнасці прыствольнага круга. На куст парэчак і агрэсту дастаткова аднаго вядра падкормкі, а на яблыню і групіу расходуюць да двух вёдзер. Суніцы, каб не забрудзіць ягад, у чэрвені і ліпені не падкормліваюць.
    Шмат "харчу" ў дрэў забірае пустазелле. Таму яго трэба своечасова выполваць і рыхлі,ць глебу. Суніцы ў гарачыя дні трэба паліваць раніцай. Калі паліваеце ўдзень, выкарыстоўвайце толькі падагрэтую на сонцы ваду.
    Бывае, што каля ствалоў яблынь, груіп і іншых дрэў з'яўляюцца парасткі. Іх трэба выразаць каля самай зямлі, не пакідаючы пянькоў.
    У чэрвені найбольш праяўляюць сябе хваробы пладовых дрэў (парша, розныя гнілі), назіраецца масавае размнажэнне шкоднікаў (пладажэркі, розных відаў тлі, медзяніцы і інш.). У вялікіх садах іх знішчаюць дазволенымі для выкарыстання на прысядзібных участках хімікатамі, а на нязначнай плошчы толькі ручным спосабам і з дапамогай розных раслінных прэпаратаў, адвараў і настояў.
    У садзе часцей за ўсё выкарыстоўваюць тытунёвы адвар або настой тытуню ці махоркі, проста пыл тытуню і махоркі. Для атрымання 10 л настою бяруць 1 кг адходаў тытуню або 300—400 г тытунёвага пылу, заліваюць 10 л гарачай вады, настойваюць 1—2 сутак, працэджваюць, разбаўляюць у 2—2,5 разу вадой, дабаўляюць 40—50 г гаспадарчага мыла і выкарыстоўваюць для апырсквання. Для прыгатавання 10 л адвару 250 г тытунёвага пылу або махоркі заліваюць 2,5 л вады, кіпяцяць 30 хвілін, перыядычна перамешваючы і даліваючы ваду, якая выпарваецца. Адвар пакідаюць на суткі, даліваюць чыстай вадой да 10 л, раствараюць у ім 40 г мыла і прымяняюць па назначэнню.
    Супраць вусеняў і пладажэркі выкарыстоўваюць адвар палыну горкага. Для атрымання адвару 1 кг палыну заліваюць 5 л вады і кіпяцяць 10—15 хвілін. Астуджваюць і разводзяць да 10 л вадой. Прымяняюць пасля цвіцення або пасля ўтварэння завязі.
    Супраць медзяніцы дрэвы вечарам акурваюць. Робяць гэта ў чэрвені—ліпені, пакуль шкоднікі не пачалі яйцаклада. Для акурвання выкарыстоўваюць гаручае смецце, кару, пілавінне, хвойныя іголкі і сумесі з прэлым сенам, сухой травой, дадаючы 1,5—2 кг тытунёвага пылу на сотку саду.
    АГАРОДНІКУ
    Асноўны клопат на агародзе ў чэрвені — догляд за бульбай і агароднымі раслінамі. Міжрадкоўі сталовых караняплодаў, карані якіх ідуць у глыбіню, спачатку рыхляць на глыбіню 3—5 см, калі ж расліны разрастуцца, рыхленне паглыбляюць да 12—14 см.
    На плантацыях капусты, памідораў і агуркоў, наадварот, спачатку праводзяць глыбокае рыхленне, а потым яго
    паступова змяншаюць, каб не пашкодзіць карані, якія ў гэтых раслін размяшчаюцца блізка ад паверхні.
    На бульбяных палетках спачатку рыхляць міжрадкоўі, пазней акучваюць расліны. Рыхленне і акучванне праводзяць пасля дажджу або паліву. У сухое надвор'е рыхленне лепш не рабіць, а праполваць пустазелле, апырскваць расліны супраць шкоднікаў і хвароб.
    Важным прыёмам догляду за раслінамі з'яўляецца прарэджванне, якое садзейнічае хуткаму фарміраванню і развіцпю караняплодаў, цыбулін, разетак лісця, паляпшае асвятлснме раслін. Періпае прарэджванне праводзяць, калі ў раслін паяўляюцца два сапраўдныя лісты. У гэтым выпадку пакідаюць расліну ад расліны на адлегласці 3—6 см і паліваюць дробным дожджыкам. Другое прарэджванне праводзяпь тады, калі невялікія караняплоды або цыбуліны можна ўжывадь у ежу. Пасля гэтага прарэджвання адлегласць (прамежкі) паміж раслінамі пакідаюць такую, якой яна павінка быць і да ўборкі.
    У чэрвені пачынаюпь збор і кампаставанне ўгнаенняў, раслінных рэшткаў, лісця, пустазелля. Важна, каб у іх не было інфекцыі хвароб — крыніц пікоднікаў, Пры выяўленні іх рэпгткі нсадкладна спальваюць.