Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
У цяпліцах даглядаюць памідоры і агуркі. Парнікі, з якіх высадзілі расаду, займаюць памідорамі і агуркамі ўсё лета. У зімовых цяпліцах збіраюць іх ураджай.
ЯК ПРАДКАЗАЦЬ ЗАМАРАЗКІ I АБАРАНІЦЬ АД IX САДОВА-АГАРОДНЫЯ КУЛЬТУРЫ?
Вясной, у пачатку лета або рана восенню на світанку (раніцай) тэмпература часта апускаецца да нуля і ніжэй і наступаюць, як гаварылася вышэй, замаразкі. Яны доўжацца ўсяго некалькі гадзін, але бываюць згубнымі для раслін.
Асабліва небяспечны веснавыя замаразкі ў перыяд з’яўлення ўсходаў гародніны; цвіцення садоў і ўтварэння завязі.
Усходы агуркоў гінуць нават пры нязначным апусканні тэмпературы ніжэй нуля. Адчувальна рэагуюць на замаразкі і іншыя культуры. Напрыклад, бутоны яблыні
гінуць пры 4 градусах марозу, а расцвіўшыя кветкі ад 2 градусаў, завязі ад 1—1,5 градуса.
Замаразкі, якія абумоўлены ўварваннем халодных мас паветра з іншых раёнаў, называюцпа адвектыўнымі, а замаразкі мясцовага паходжання — радыяцыйнымі.
Але бывае, што халоднае паветра з нізкай дадатнай тэмпературай паступае з поўначы, а ў далейшым яно астуджаецца ў выніку начнога пахаладання. Пад уплывам начнога выхалоджвання замаразкі ўзнікаюць толькі ў акрэсленых пунктах, мясцовасцях. Таму вельмі важна ведаць умовы і мясцовыя прыкметы з'яўлення замаразкаў. Найболып характэрныя з іх такія:
На глебе замаразкі мацней, чым у паветры. Калі глеба добра прагрэта і вільготная, замаразку можа і не быць. Частыя і моцныя замаразкі характэрны для лясных палян, дзе няма ветру, таму што, чым мацней вецер, тым меншая верагоднасць мясцовых замаразкаў.
Вечарам або ноччу неба зацягнула хмарамі — замаразкаў не будзе.
Замаразкі прыкметна змяншаюцца або зусім знікаюць, калі вечарам ці ноччу выпадае раса. Адбываецца гэта таму, што пры выпаланні расы выдзяляецца вялікая колькасць цяпла, якое награвае каляземны слой паветра.
Калі выплыла на паверхню вады лісце гарлачыка белага — замаразкаў не будзе.
У выніку шматгадовых назіранняў устаноўлена наступная метэаралагічная заканамернасць:
Калі вясна позняя, то начныя замаразкі заканчваюцца да цвіцення садоў. Каласы ў жыта тады ўтвараюцца да цвіцення бэзу або адначасова з яго цвіценнем. 1 наадварот, калі вясна ранняя, то ў перыяд цвіцення садоў заўсёды бываюць замаразкі і бэз цвіце раней, чым выплываюць каласы ў жыта.
ЗАМАРАЗКІ МАГЧЫМЫ
калі раніцай стаяла сонечнае надвор’е, а пад паўдня з’яўляюцца кучавыя або разарвана-кучавыя воблакі, якія павялічваюцца да паўдня, а к вечару зноў знікаюць. Дзьме паўночны вецер, які слабее да зыходу дня;
калі пры пахмурным надвор'і вечарам змяншаецца воблачнасць, сціхае вецер, паляпшаецца бачнасць;
калі пры сонечным ціхім надвор'і вечарам тэмпература паветра знізілася да 10—12 градусаў цяпла і ніжэй;
калі пры ясным сонечным надвор’і вечарам ці ноччу пры ўзыходзе на ўзгорак або ўзвыішпа адчуваеш, што ўваходзіш у больш цёплае паветра;
калі пры ясным і прахладным надвор'і дым з коміна і ад вогнішча ідзе ўверх.
ЯК АБАРАНІЦЬ РАСЛІНЫ АД ЗАМАРАЗКАУ?
3 гэтай мэтай на невялікай плошчы прымяняюць дымленне, розныя ўкрыцці, апырскваюць расліны вадой.
Дымленне лепш за ўсё прымяняць пры бязветраным надвор'і. 3 гэтай мэтай напярэдадні нарыхтоўваюць кучы сухога смецця, пілавіння, галля аб'ёмам 0,5—0,7 кубаметра. Размяшчаюць іх на адлегласці 8—10 м адна ад другой. Калі тэмпература апускаецца ніжэй 3—4 градусаў і прадбачыцца яе далейшае паніжэнне, кучы падпальваюць. У сярэдзіну іх кладуць матэрыял, які лёгка загараецца, a звонку вільготны, каб лепш дымілі.
Укрываюць расліны рознымі кавалкамі палатна, а на невялікай плошчы нават газетнымі ці плёначнымі каўпакамі. Калі расліны невялікія, дык іх акучваюць зямлёй, а пасля марозу вызваляюнь ад зямлі.
Эфектыўным прыёмам з’яўляецца дажджаванне. У гэтым выпадку глеба і расліны з паліўной вадой атрымліваюць дадатковыя запасы цяпла. Вада, па прычыне малой цеплааддачы і вялікай удзельнай цеплаёмістасці, у перыяд замаразкаў мае дадатную тэмпературу. Чым вышэй вільготнасць глебы, тым вышэй яс цеплаёмістаць, значыць, яна больш накоплівае цяпла днём. Праводнасць цяпла глебай з павелічэннем яе вільготнасці ўзрастае ў 3— 5 разоў. Калі пры дажджаванні расходаваць 0,5—2 кубаметры вады на сотку і праводзіць яго вечарам, го можна абараніць расліны ад кароткатэрміновага паніжэння тэмпературы на глебе да -2 градусаў. Пры большым марозе дажджаванне трэба праводзіць ноччу.
ЯК АБАРАНІЦЬ САД I АГАРОД АД ШКОДНІКАЎ I ХВАРОБ БЕЗ ХІМІКАТАЎ?
Вялікі ўрон саду і агароду наносяць хваробы і шкоднікі. Ад іх напасці штогод траціцца каля чвэрці ўраджаю. I прымяняць хімікаты супраць хвароб або шкоднікаў на невялікай плошчы вельмі небяспечна — можна разам са шкоднымі нясякомымі знішчыць і карысных, заразіць плады ядавітымі рэчывамі. Таму на дачных і прысядзібных участках для гэтай мэты лепш прымя-
няць карысных насякомых, адвары і настоі фітанцыдных раслін.
Навукай устаноўлена, а практыкай пацверджана, што насякомых, якія кормяцца пладамі і гароднінай, паядаюць іншыя драпежныя і паразітычныя насякомыя. Аб гэтым сведчапь наступныя даныя:сямікропачная тлёвая кароўка (жук) жыве ўсяго адзін месяц і кожны дзень з'ядае ад 110 да 138 асобін тлі; пяцікропачная кароўка ў сярэднім за дзень з'ядае ад 109 да 137; трынаццацікропачная — 128; лічынка залатавочкі ў дзень з'ядае 77, а лічынка мухі сірфіды — 232—330; жук сямікропачнай тлёвай кароўкі з’ядае да 80 лічынак вераценніцы.
Шмат насякомых знішчаюць і насякомаедныя птушкі. Попаўзень прыносіць ежу сваім птушанятам 350—380 разоў у дзень, гарыхвосткі, мухалоўкі і пяструшкі — да 580 разоў. Сям'я птушанят стрыжоў з'ядае штодзень больш 7 тысяч насякомых, а за час знаходжання птушанят-дзяцей у гняздзе бацькі прыносяць ім каля чвэрці мільёна насякомых.
У садах рэспублікі вучонымі па абароне раслін выяўлена каля 6 мільёнаў карысных насякомых, якія знішчаюць шкодную фауну. Сярод іх 12 відаў тлёвых ("божых") каровак, столькі ж відаў драпежных клапоў, 2 віды трыпсаў, некалькі відаў жужалёў, вярблюдак, павукоў і вялікая колькасць паразітычных наезнікаў і мух тахін. Гэтых карысных насякомых па-навуковаму завуць энтамафагамі. Значыць, чым болып будзе ў садзе і агародзе энтамафагаў, тым лепш захаваецца ўраджай, а таму і не патрэбна будзе выкарыстоўваць яды або абмяжоўвацца нязначнай колькасцю іх.
Дык як жа прывабіць і захаваць карысных насякомых у садах і агародах?
Вучонымі Рэспублікі Беларусь (Т.Бяздэнка, А.Кустава, В.Курылаў, І.Кароль і інш.) выяўлена і на практыцы пацверджана, што значная колькасць насякомых энтамафагаў акгыўна наведвае расліны ў час цвіцення і корміцца некгарам кветак. У выніку шматлікіх назіранняў ўстаноўлена, што пры кармленні нектарам працягласць жыцця ў энтамафагаў падаўжаецца ў два-тры разы, і яны паспяваюць адкласці ў некалькі разоў больш яек, чым пры кармленні вадой або зусім без падкормак. Напрыклад, пры падкормцы нектарам тэленомус, які заражае яйкі кольчатага шаўкапрада, жыве 26—27 дзён, без падкормкі — 5—6 дзён. Паразіт яблыневай молі ангіцыл пры падкормцы жыве 16—18 дзён, без падкормкі — 4—5 дзён.
Пры падкормцы пектарзм грэчкі гэты паразіт адкладвае па 174 яйкі, нектарам насеннікаў морквы — па 146 яек, без падкормкі — 53 яйкі ў дзень.
Вучонымі высветлена, што найбольш актыўна ў час цвіцення энгамафагі наведваюць грэчку, гарчыцу, кроп, салодкі (кармавы) лубін, фацэлію, а таксама насеннікі морквы, яблыню, грушу. Высветлена таксама, што карысныя насякомыя на працягу ўсяго свайго жыцця маюць патрэбу ў дадатковым кармленні і сустракаюцца на дрэвах і агародных раслінах у час іх цвіцення.
Значыць, каб утрымаць гэтых насякомых у садах і задаволіць іх патрэбу ў дадатковым кармленні, неабходна, каб там, хоць бы на невялічкіх участках, з вясны да восені безупынна цвілі расліны.
Гарчыца прываблівае буйных наезнікаў з атрада перапончатакрылых (47 відаў), тлёвых каровак (7 відаў), мух сірфід (3 віды)
Гарчыца не патрабавальная для глебы. Яе можна высяваць і летам, і на зіму.
Грэчка прываблівае дробных наезнікаў з атрада перапончатакрылых (44 віды), тлёвых каровак (7 відаў), залатавочак (2 віды), мух сірфід (2 віды)
Насеннікі морквы пргвабліваюць буйных наезнікаў (67 відаў) і іншых драпежных насякомых (27 відаў).
Вялікую колькасць карысных насякомых прываблівае кроп, салодкі лубін, pane, фацэлія, сырадэля і іншыя нектараносы.
Высяваюць нектараносы ў розныя тэрміны з такім разлікам, каб атрымаць бесперабойны падкормачны канвеер для энтамафагаў, пачынаючы з канца мая (гарчыца) і канчаючы апошняй дэкадай верасня (кроп).
Тэрміны сяўбы нектараносаў неабходна спалучаць з пэўнымі феналагічнымі фазамі развіцця пладовых дрэў.
Найбольш падыходзячым арыенцірам для вызначэння тэрмінаў сяўбы нектараносаў з'яўляецца пачатак той або іншай фазы развіцця ў яблыні Антонаўка.
Напрыклад, першы тэрмін сяўбы гарчыцы прызначаюць да пачатку набракання пупышак яблыні, другі — да перыяду поўнага ачышчэння дрэў ад пустацвету (у сярэднім праз 20 дзён пасля першага).
Кроп першы раз высяваюць, калі поўнасцю набракнуць пупышкі ў яблыні, другі — у канцы цвіцення, трэці — у перыяд поўнага ачышчэння дрэў ад пустацвету.
Салодкі лубін высяваюць, а высадкі морквы высаджваюць, калі поўнасцю распусцяцца пупышкі ў яблыні.
Высяваць нектараносы патрэбна ў міжраддзях яблынь, а ў невялікіх садах — па краях участка. Адно міжраддзе або невялічкую палоску трэба засяваць гарчыцай у розныя тэрміны, другое грэчкай, трэцяе кропам, дапаўняць іх пасевамі фацэліі, салодкага лубіну і іншых нектараносаў. Гэта дазволіць трымаць у садзе вялікую колькасць энтамафагаў і абараніць ураджай ад шкоднікаў.
Прывабліваць карысных насякомых у маладыя сады патрэбна адразу ж пасля пасадкі саду, памятаючы, што разам з саджанцамі часта нераносіцца значная колькасць тлі, кляшчоў, ліставёртак і нават яек кольчатага шаўкапрада.
У маладыя сады і на агароды карысна проста пераносіць з іншых месц божых каровак, якія знішчаюць тлю, тэленомусаў, што паядаюць яйкі шаўкапрадаў і іншых шкоднікаў.
Карысна апырскваць маладыя сады рознымі біяпрэпаратамі, якія прадаюцца ў гаспадарчых магазінах, спецыяльных крамах, а замест хімічных прэпаратаў выкарыстоўваць адвары і настоі розных фітанцыдных раслін.