Як прадказаць надвор'е па народных прыкметах?
Выдавец: Ураджай
Памер: 127с.
Мінск 1994
СНЕЖАНЬ
ШТРЫХІ МЕСЯЦА
Снежань — першы месяц зімы. Звычайна ў гэтую пару лёд скоўвае рэкі і азёры, снеі белай коўдрай ахутвае зямлю. Але ў апошнія гады назіраюцца і адхіленні ад шматгадовых тэрмінаў, восень значна цяплейшая, і ўсё ж прырода бярэ сваё.
Гэты месяц лічыцца самым пахмурным сярод іншых. Ясных сонечных дзён бывае не болей 2—3. Працягласць сонечнага ззяння тахсама найменшая — 23—33 гадзіны за месяц. У снежні таксама самы кароткі дзень. На поўначы Беларусі яго працягласць складае каля 7 гадзін, а на тэрыторыі крайніх паўднёвых раёнаў — каля 8 гадзін.
Сярэднямесячныя тэмпературы паветра ў снежні вагаюцца ад 5—6 градусаў марозу на паўночным усходзе рэспублікі да 2—3 градусаў на крайнім паўднёвым захадзе.
22 снежня зімовае сонцастаянне. Сонца ў гэты дзень знаходзіцца ў найбольшым аддаленні к поўдню ад нябеснага экватара, і яго вугал над гарызонтам складае ўсяго каля 10 градусаў. Але ўжо з наступных сутак дзень пачынае павялічвацца, хаця наступае астранамічная зіма. У снежні амаль на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усталёўваецца снежнае покрыва і зіма ўступае ў свае правы. Тады чысцюткая белая коўдра рассцілаецца паўсюдна без канца і краю і надае наваколлю вясёлы і прывабны выгляд, нават весялейшы, чым у лістападзе, — месяцы самых цёмных начэй, хаця і дні ў снежні самыя кароткія. Зямля ж яшчэ затойвае запасы леіняга цяпла, ды і лапаўняюць
яго частыя заходнія вятры з Атлантыкі. Таму і характэрна для данага месяца рознапагодзіца — то мароз, то адліга. Вось чаму і работы ў садзе, на агародзе і на пасецы трэба планаваць з улікам гэтых капрызаў надвор'я.
ЯК ПРАДКАЗАЦЬ НАДВОР’Е ПА НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТАХ?
НА ЗАУТРА
У снежні ўтвараецца ўстойлівае снежнае покрыва, падыходзіць спрыяльны час для лясных прагулак на лыжах. Карысна пры гэтым ведаць правілы прадказання надвор'я і па паводзінах пярнатых "сіноптыкаў". Вось некаторыя з іх.
Калі заспяваў снягір — будзе вецер, а калі з раніцы чуецца ціўканне сініц — маразы ўзмацняцца.
Лятаюць і нервова крычаць галкі і вароны — заўтра пойдзе снег.
Сарока пад страхой ўладкоўваецца, куры хвастом круцяць — будзе завіруха.
Пушысты іней — на сухое надвор'е.
А вось другія прыкметы.
Дровы ў печцы з трэскам гараць — на мароз, а калі сквірчаць, дымяць, не загараюцца — на адлігу.
Калі ноччу іней — днём снегу не будзе.
Ноччу ціха, а раніцай, праз гадзіну-другую пасля ўзыходу сонца, узнімаецца вецер і мацнее да абеду, а пад вечар зноў сціхае — установіцца яснае, сухое надвор'е.
Рыхлы снег на замёрзлых вокнах паступова пачаў адтаваць, утварыліся прасветы, праз якія нават бачны прадметы на вуліцы — заўтра надыдзе пацяпленне.
НА БОЛЫІІ ПРАЦЯГЛЫ ЧАС
Днём ясна, а пад вечар ні ветрыка, неба пакрылася туманападобным слоем — доўга працягнуцца маразы.
Зайцы прыходзяць на панадворак і ў сад — зіма будзе працяглай.
Высокія перыстыя воблакі, яркія завостраныя рожкі месяца, іней на дрэвах сведчаць аб набліжэнні моцных маразоў.
Стаяць моцныя маразы, а вада на рачным лёдзе выступіла — у бліжэйшыя дні пацяплее.
Калі ў снежні суха і марозна, то ў чэрвені будзе суха і горача.
Калі ў першыя дні снежня вада ў вясковых калодзежах ціхая, без хваль, то зіма таксама будзе ціхай і цёплай, калі ж чуецца хваляванне вады, плёскат аб зруб — чакай завірухі і маразоў.
Снег перастаў скрыпець пад нагамі і прыкметна абсеў, вецер падзьмуў з захаду або паўднёвага захаду — наступіць працяглае пацяпленне.
Верхавіны ліставых дрэў пачырванелі і ўзнялі галіны ўверх — маразы аслабеюць.
ШТО РАБІЦЬ?
САДАВОДУ
У снежні ў садзе амаль што няма работы. Галоўнае — патрэбна рэгулярна і асцярожна скідваць з дрэў снег, калі ён выпадае. Пасля першага снсгу трэба прыкрыць суніцы галлём таполі, асіны, ліпы, бярозы. Праверце, ці надзейна захаваны дрэвы ад зайцоў, мышэй. Некалькі разоў абтоптвайце снег (калі ён ёсць) каля ствалоў, правярайце абвязку.
У цёплыя дні наразаюць чаранкі для прышчэплівання і перапрышчэплівання яблынь, груш, сліў. Захоўвайце чаранкі пад снегам з паўночнага боку гаспадарчага памяшкання, сачыце, каб яны былі прыкрыты снегам. Можна захоўваць чаранкі і ў халадзільніку, толькі перад гэтым іх трэба загарнуць у мокрую анучу і цэлафанавую плёнку, каб не высахлі.
У вольны час навастрыце нажы, пілы, секатары, лапаты, наогул, адрамантуйце ўвесь інвентар, пазнаёмцеся з навінамі садаводчай літаратуры.
АГАРОДНІКУ
Спраў у агароднікаў хапае і ў снежні. Адны з іх гадамі вырошчваюць гародніну на сваіх прысядзібных і дачных участках, у цяпліцах, парніках, прыстасаваных памяшканнях. Некаторыя толькі пачынаюць гэтую цікавую снраву.
Тым, хто даўно займаецца агародніцтвам, карысна запісваць свае назіранні, а ў канцы года падвесці вынікі: выбраць тыя аграпрыёмы, якія далі найболыпую карысць у мінулым годзе, каб выкарыстаць іх у наступным, вызначыць лепшыя сарты бульбы і іншай гародніны.
Пачынаючым агароднікам трэба вызначыць, будуць яны вырошчваць агародніну толькі на агародзе або і ў памяшканнях, цяпліцах, парніках. Уладальнікам цяпліц —
ці ёсць у іх магчымасць замяніць глебавы грунт. Калі не, дык на 10 м2 плошчы цятілічнага грунту неабходна ўнесці 250—300 кг перапрэўшага гною і 1 кг мінеральных угнаенняў, прадэзінфіцыраваць грунт.
Калі ў лістападзе, у цяпліцах, на вызваленых ал іншых культур стэлажах, высеялі зяленіўныя культуры, прадаўжаюць догляд за імі. Пасля завяршэння ўсіх рамонтных і прафілактычных работ у апошняй пяцідзёнцы снежня высяваюць агуркі на расаду для цяпліц. Лепш высяваць у гаршчочкі, пакецікі з-пад смятаны па два прарошчаных семсчкі, каб менш трывожыць іх карані пры перасадцы на пастаяннае месца. Сумесь для расады агуркоў рыхтуюць з дзярновай зямлі і перагною ў суадносінах 1:1 з дабаўленнем на вядро сумесі і шклянкі драўнянага попелу.
У снежні трэба вызначыць, дзе і якія культуры будзеце вырошчваць, ці дастаткова насення, закупіць тое, чаго не хапае, праверыць на ўсходжасць. Лепш высявадь усе культуры (за выключэннем агуркоў) свежым насеннем. Трэба закупіць не толькі насеннс, але і дазволеныя для выкарыстання хімікаты, плёнку для ўкрышіяў, ручныя прылады. Добра, калі для кожнага, хто працуе на агародзе, ёсць адпаведныя яго росту прылады працы, рыдлёўка або матыка добра навостраны.
Снежань — лепшы месяц для нарыхтоўкі мясцовых угнаейняў на біяпаліва і ўгнаенне. Лепшае для абагрэву — конскі гной. Ён разаграваецца да 75 градусаў і раўнамерна гарыць 70—80 дзён. Пры адсутнасці конскага можна выкарыстоўваць і гной буйной рагатай жывёлы. У сумесі з гарфакровгкай ён разаграваецца да 50—55 градусаў і, паступова астываючы, падтрымлівас цяпло каля двух месяцаў. Гной складваюць у бурт і тоўстым слоем (15—20 см) зямлі закрываюць ад прамярзання.
На працягу зімы збіраюць попел, птушыны памёт і захоўваюць у скрынках або бочках у сухім месцы.
У снежні правяраюць, як захоўваюцца бульба, караняплоды, заквашаная капуста, закансерваваная гародніна.
НЕВЯДОМАЕ АБ ВЯДОМЫХ РАСЛІНАХ
ЕЛКА
Вельмі шмат на зямлі драўняных раслін. Аднак ніводная з іх так не вабіць і дзяцей і дарослых, як елка. Праўда, бывае гэта толькі ў канцы снежня. Усе тады, і
асабліва дзеці, чакаюць гэтую лясную прыгажуню ў сябе лома святочнай і прывабнай.
Дык чаму ж гэтаму дрэву ўдзяляюць столькі ўвагі? Перш за ўсё таму, што елка і зімой не траціць сваю вялікасную прыгажосць, застаецца зялёнай і свежай.
Павага да всчназялёных дрэў захавалася ў людзей з даўніх часоў. Асабліва вялікую ўвагу ўдзялялі гэтаму ў Навагоднюю ноч жыхары Заходняй Еўропы. Яны лічылі, што прынесенас ў хату зялёнае дрэва вылечвае людскія хваробы, зычыць людзям шчасце і дабрабыт у надыходзячым годзс. Паступова прынесенае ў дом дрэва сталі ўпрыгожваць рознымі цацкамі. Вельмі даўно замацаваўся TaKi звычай у Германіі. Да нас жа свята Новага года з елкай прыйшло з Захаду толькі пасля таго, як там пабываў Пётр I.
У сваім Указе ад 15 снежня 1699 года Пётр I пісаў:
"... Лічыць Новы год не з 1 верасня, а з 1 студзеня 1700 года. У знак таго добрага пачыну і новага стогадовага веку з радасцю адзін другога віншаваць з Новым годам... Упрыгожваць брамы і дамы галінамі сасновых, яловых і ядлоўцавых дрэў..." 3 той пары і святкуюць Новы год з елкай ад Балтыі да Масквы.
Елка адносіцца да сям'і сасновых (хваёвых). Мяркуюць, што яе лацінская назва Рісеа паходзіць ад грэчаскага слова Pissa, што значыць смала. Хаця елка і менш смалістая, чым сасна, але ўсё ж яна атрымала такую назву.
Дрэва гэтае ценевынослівае, але незасухаўстойлівае. Добра расце ў суседстве з ліпай, дубам, бярозай і асінай. Маладыя елкі адчувальны да замаразкаў, але пад полагам іншых дрэў добра паспяваюць. У адносінах да іншых дрэў елка вызначаецца эмансіпацыяй, эгаізмам і індывідуалізмам. Калі ўжо заселіцца, дык сваім ценем, сыраспю і фітанцыдамі не толькі сваёй блізкай сваячкі сасны не пусціць, але і травам расці не дазволіць. Таму яловыя лясы заўсёды цёмныя і змрочныя. Менавіта не знарок іх народная фантазія надзяліла лесунамі, бабай-ягой і іншай нячыстай сілай.
Усе, хто бываў у лесе, напэўна, бачылі, што пад яловымі дрэвамі расліннасці нрактычна няма. А чаму? Многія думаюць таму, што пад полаг елкі не пранікаюць сонечныя прамяні, ды яшчэ слой хвоі такі тоўсты, што праз яго не можа прайсці да глебы корань насення. У дадатак яшчэ і кіслотнасць глебы пад елкамі высокая. Усё тэта так. Але ёсць і яшчэ адна прычына — бадай, самая галоўная. У жнівеньскім нумары часопіса "Курьер Юнеско" за 1979 год
на старонках 14—16 паведамляецца, што ва ўпаўшай хвоі (пераважна з елкі) утрымліваюцца рэчывы пекцінагенальнай групы, якія затрымліваюць прарастанне насення і развіццё раслін. Да такога вываду прыйшоў прафесар універсітэта з Бардо (Францыя) Маскелье пасля вопыту з экстрактам з адвару мёртвых сасновых і яловых іголак.
Каб пераканацца ў гэтым, шматлікія агароднікі-аматары правялі наступны эксперымент. У двух парніках вырошчвалі расаду агуркоў, памідораў і капусты. У якасці дрэнажнага матэрыялу ў адным з парнікоў выкарыстоўвалі яловыя лапкі з хвояй, у другім — керамзіт, бітую цэглу. У кожны парнік высявалі аднолькавую колькасць першакласнага насення кожнай культуры. У парніку з хвояй узышло 10—15 працэнтаў насення, расада была кволай, дрэнна развівалася. У парніку, дзе не было хвоі, назіралася амаль стопрацэнтная ўсходжасць і расада развівалася нармальна. Адмоўна ўплывалі на маладыя расліны і палівы іх хвойным настоем. Зусім не дзейнічаў гэты настой толькі на пасевы шчаўя. Усё гэта карысна ўлічыць агароднікам і садаводам-аматарам і не прымяняць хвоі для мульчыравання расаднікаў і маладых пасадак гародніны і ягадных раслін. Абмяжоўваюць палівы маладой гародніны і ягаднікаў хвойным настоем супраць хвароб і шкоднікаў.