Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Роберт Т.Баярд, Джын Баярд
ЯК СПРАЎЛЯЦЦА 3 ПРАБЛЕМАМІ ПАДЛЕТКАЎ
Роберт Т.Баярд, ДжынБаярд
ЯК СПРАЎЛЯЦЦА 3 ПРАБЛЕМАМІ ПАДЛЕТКАЎ
Мінск „Народная асвета" 1990
ББК 74.9
Б 34
Пераклад зроблены па выданню: Robert Т. Bayard, Jean Bayard. How to Deal with Your Acting-Up Teenager.— Santa Clara: The Accord Press, 1981.
Пераклад з англійскай мовы Л. С. Марціновіч, Н. A. М яснікова й
Авторы, амернканскне ученые-псмхологн, стремятся помочь роднтелям тех детей, которые пропускают занятня в школе, крадут, лгут, употребляют спнртное н наркотнкн, заводят нежелательных друзей н т. п.
Кннга получнла высокую оценку детскнх пснхологов разных стран.
Баярд Роберт Т., Баярд Джын
Б 34 Як спраўляцца з праблемамі паддеткаў/Пер. з англ. мовы Л. С. Марціновіч, Н. А. Мясніковай.— Мн.: Нар. асвета, 1990.— 160 с.: іл.
ISBN 5-341-00225-3.
Байярд Роберт Т., Байярд Джнн. Как справляться
с проблемамн подростков.
Аўтары, амерыканскія вучоныя-псіхолагі, імкнуцца дапамагчы бацькам тых дзяцей, якія прапускаюць заняткі ў школе, крадуць, хлусяць, ужываюць спіртное і наркотыкі, заводзяць непажаданых сяброў і г. д.
Кніга атрымала высокую ацэнку дзіцячых псіхолагаў розных краін.
4312000000—114
Б 125-90
М 303(03) —90
ISBN 5-341-00225-3(бел.)
ISBN 1-85015-008-7(англ.)
ББК 74.9
© Robert Т. Bayard, Jean Bayard, 1981.
© Выдавецтва «Народная асвета», 1990. пераклад на беларускую мову, афармленне.
ПРАДМОВА
Калі вы засмучаны ці заклапочаны сваім падлеткам-сынам або дачкой, пазнаёмцеся, калі ласка, з гэтай кнігай. Мы ахвотна падзелімся сваім вопытам, каб аблегчыць ваш цяжар. He думайце, што вы адны такія. Ёсць тысячы бацькоў, сярод іх, магчыма, тыя, што побач з вамі — блізкія, суседзі, сябры, у якіх амаль гэтыя ж самыя праблемы. Вы, напэўна, і не думаеце, што такіх, як вы, многа, бо ў нашым грамадстве лічыцца ганьбай для бацькоў, калі сын або дачка кідаюць школу, напіваюцца ці робяць якое-небудзь іншае глупства. Таму нават сябры не схільны расказваць адзін аднаму пра тое, што робіцца з іх дзецьмі і як яны, бацькі гэтых дзяцей, на самай справе адчуваюць сябе.
Вашы сябры, каб паказаць ветлівую зацікаўленасць вамі, могуць, прывітаўшыся, безуважна запытацца: «Як вашы дзеткі?» Адпаведным адказам будзе ім тое, што ўхваляецца грамадствам, а не тое, што вашы дзеці бунтуюць, б’юцца, прыходзяць позна ноччу дамоў, прагульваюць заняткі. Калі вы раскажаце пра нешта адмоўнае, гэтым самым вы ўжо нібыта прызнаеце, што вы — бацькі-няўдачнікі. Таму кожны маўчыць і пакутуе сам па сабе.
Мы, Боб і Джын Баярд, перажылі такое і таму асабліва спачуваем бацькам, якіх, як кажуць, дзеці ўзялі за жабры. Мы лічым, што самае важнае — гэта тое, які шлях вьквыбіраеце пры вырашэнні такой сітуацыі. Безумоўна, можа здацца, быццам праблема пачынаецца з учынкаў вашага дзіцяці, і вырашэнне гэтай праблемы заключаецца ў тым, каб змяніць ваша дзіця, зрабіць так, каб яно паводзіла сябе інакш. Аднак мы амаль упэўнены, што лепшы выхад — глядзець на гэта як на магчымасць нешта змяніць у вашым жыцці, зрабіць яго больш шматгранным, навучыцца дбаць пра яго. У гэтай кнізе мы разважаем пра тое, як прымяніць гэты другі шлях на карысць вам і вашаму дзіцяці.
He заўсёды мы былі так упэўнены, як цяпер, што. рабіць у такіх сітуацыях. Мы выгадавалі пяцёра дз'яцей і зрабілі амаль усё — мудрае і неразумнае — з таго, пра што гаворыцца ў кнізе. Пра тое, што рабілі нашы дзеці, няхай яны раскажуць самі (мы захоўваем іх сакрэты). Скажам толькі, што мы перажылі такую самую гаму паводзін дзіцяці, як кожныя бацька і маці, з кім мы працавалі, і нашы пачуцці ў сувязі з гэтым налажылі светлы адбітак на многія гады нашага жыцця.
Калі нашы дзеці сталі амаль дарослыя, нам здалося, што ў нас яшчэ багата нерастрачаных бацькоўскіх пачуццяў. I тады з пачуццём радасці і рызыкі ў кожным выпадку мы ўзялі яшчэ трох адзінаццацігадовых і двух пяцігадовых дзяцей з Карэі. Трыццаць гадоў запар мы выхоўвалі дзяцей, пакуль яны не выраслі і не сталі жыць самастойна.
У гэты перыяд жыцця ў нас былі ўзлёты і падзенні. Былі перыяды, калі нашы дзеці «паводзілі сябе выдатна», і тады мы таксама адчувалі сябе выдатна. У іншыя перыяды яны рабілі тое, пра што мы гаворым у гэтай кнізе, і тады мы адчувалі сябе нешчаслівымі, абражанымі, злоснымі і зняволенымі. Кожнае такое здарэнне выклікала вельмі трывожнае пачуццё ў нас абаіх. Боба трывожылі такія думкі:
У нечым вінаваты я сам.
Я не магу наладзіць добрыя, блізкія адносіны са сваімі дзецьмі.
Яны не заўважаюць мяне як асобу.
Джын адчувала сваю віну і страх:
Я, напэўна, дрэнны чалавек.
Я павінна аддаць усё сваё жыццё дзецям. А я замест гэтага працую ў школе на стаўку ці на палову стаўкі.
Ім страшэнна не хапае мяне, і таму яны дрэнна сябе паводзяць.
Мы абое саромеліся гэтых сваіх думак, і яны доўгі час былі прычынай нашых пакут. I толькі пасля мы зразумелі, што так думаць — кепская прывычка. Багата часу мінула, пакуль мы зразумелі, што проста прывыклі так няправільна думаць. Напэўна, многія бацькі трапляюць у такую бяду, але з гэтай бяды ёсць выйсце. Каб перамагчы цяжкасці, якія ў нас былі пры выхаванні дзяцей, мы выпрабавалі ўсё магчымае, што хоць крыху цепліла надзею ў нас.
Мы чыталі кнігі аб выхаванні дзяцей. Некаторыя былі вельмі цікавыя, аднак у большасці з іх выплывала на паверхню наша віна, гаварылася толькі пра тое, што бацькі могуць рабіць для дзяцей, а ў гэтым мы бачылі падтэкст: нашы ўласныя жыцці не павінны мець ніякага значэння.
Мы вадзілі дзяцей на сеансы да дарагіх псіхатэрапеўтаў на працягу доўгіх гадоў. Магчыма, гэта дапамагала ў нейкай ступені, але галоўным вынікам было, як мы бачылі, тое, што нашы дзеці паверылі, быццам яны «пацыенты», і гэта было шкодна для іх. Ім трэба было дапамагаць, каб яны маглі чаго-небудзь дабіцца ў жыцці. Нам было так сорамна за наш зварот да кансультантаў, што мы пра гэта не казалі ні сваякам, ні сябрам.
Мы выбралі курс па кнізе доктара Томаса Гордана «Эфектыўнасць трэнінгу для бацькоў». Фактычна, гэта была першая дапамога, якую мы атрымалі. У выніку мы сталі роўнымі членамі ў нашай уласнай сям’і і ўбачылі, што нашы дзеці цікавыя, вартасныя, надзейныя людзі. Мы вывучалі сямейнае жыццё і псіхатэрапію ва універсітэце і атрымалі вучоныя ступені па псіхалогіі.
Мы сталі працаваць прафесійнымі кансультантамі падлеткаў і іх сем’яў, якія перажывалі крызіс. Праз нас прайшлі сотні і сотні лёгкаранімых, з цвёрдым характарам, ваяўнічых, злосных, журботных падлеткаў і іх ахопленых роспаччу бацькоў. Многае з таго, што мы бачылі ў гэтых сітуацыях, здавалася нам знаёмым, і мы адчувалі, што разумелі гэта.
Мы заўважылі, унікаючы ў гэтыя крызісныя сітуацыі, што менавіта бацькі турбуюцца, калі нешта нядобра з іх дзецьмі. Самі
дзеці вельмі рэдка клічуць нас на дапамогу. Бывае гэта, напрыклад, калі яны ратуюцца ад наркотыкаў ці алкаголю. Але мала, вельмі мала хто з іх просіць дапамогі тады, калі звязваецца з дрэннай кампаніяй, калі ашуквае, крадзе, кідае школу, уцякае з дому і г. д. Калі дзеці робяць такое, бацькі ўпадаюць у адчай і просяць дапамогі.
Вось па гэтай прычыне мы адрасуем нашу кнігу бацькам.
Мы думалі, працавалі, хварэлі душой, адольвалі цяжкасці, гадуючы сваіх пяцярых. У нас было багата слёз і вялікіх надзей, адчаю і радасці, бездапаможнасці і трыумфу. Усё гэта ўзмацнялася, калі кожнае дзіця станавілася падлеткам. I тады даходзіла да таго, што жыць з імі было немагчыма. Мы мужна з усім гэтым змагаліся.
Нарэшце (і тут хочацца, каб нотка добрай надзеі прагучала для кожнага бацькі і маці) змагацца нам стала лягчэй. Нярэдка мы пачалі заўважаць, што нам лёгка з нашымі дзецьмі і спакойна за іх. Пачаў з’яўляцца гумарок: мы заўважалі, што часам у тым, што яны гаварылі і рабілі, было столькі дабрыні і шчырага энтузіязму, што не зразумець іх мы не маглі і вымушаны былі ўсміхацца нават тады, калі не згаджаліся з імі і турбаваліся за іх. Станоўчае ў іх паводзінах, што нас прыемна здзіўляла, выяўлялася часцей і часцей. Нашы дзеці выразна давалі нам знаць, што яны нас любяць, кожны з іх рабіў нешта добрае і высакароднае — тое, чым бацькі ганарацца. Мы адчулі сябе надзвычай задаволенымі сваімі дзецьмі.
Спачатку нам падумалася: гэта ад таго, што яны нарэшце робяцца дарослымі. Безумоўна, яны сталелі, аднак толькі пазней мы ясна ўсвядомілі, што гэта самі мы змяніліся. Нашы дзеці былі заўсёды адданыя і баязлівыя, добрыя і бяздушныя, клапатлівыя і эгаістычныя. Сталеючы, яны, безумоўна, мяняліся ў многім. Але мяняліся і нашы адносіны да іх. Мы пачалі імкнуцца не да таго, каб з іх выйшла нешта такое, што нам трэба, а каб дзеці сталі нашымі цярплівымі настаўнікамі і, робячы тое, што ім трэба, адвучылі нас ад тых нашых спадзяванняў, навучылі цешыцца тым, што яны такія, якія ёсць. Мы вельмі ўдзячныя таму жыццёваму вопыту, які набылі, калі былі з дзецьмі разам. Без яго мы маглі б пражыць усё сваё жыццё з самымі зручнымі, але бясплённымі спадзяваннямі. Дзеці дапамаглі нам увайсці ў шырэйшы свет.
Асноўнае, на нашу думку, што можа даць наша кніга,— гэта заахвоціць вас, бацькоў, зразумець цяжкасці з вашым дзіцем не столькі як доказ таго, што вы дрэнна ці няправільна разумееце дзіця, а як штуршок, які прымусіць вас выявіць свае мажлівасці і перамяніцца. Нягледзячы на ваш боль, магчыма, вы нават будзеце вітаць гэту праблему як адзін з выклікаў не вашаму дзіцяці, а свайму жыццю.
Мы, безумоўна, не можам прэтэндаваць на тое, што ў нас ёсць усе патрэбныя адказы на дадзеную сітуацыю, але ў нас вялікі вопыт работы, мы клапоцімся пра шчасце бацькоў і дзяцей, і нам хочацца расказаць, што і як мы зрабілі б, магчыма, у такой сітуацыі.
Верым, што падыход, які мы апісваем, калі яго прытрымлівацца, можа зрабіць істотную і шчаслівую перамену ў вашым становішчы.
Часамі, магчыма, будзе цяжка, нават страшна.
У нейкай ступені ад вас патрабуецца перамена мыслення.
Гэты падыход можа вас падбадзёрыць, і ў вас будзе ўражанне раскаванасці і вызвалення.
Мы прапануем правесці пару вечароў, чытаючы гэту кнігу (тэкст, практыкаванні, прыклады) у вельмі расслабленым стане. Спачатку проста прачытаць, каб адчуць увесь смак аптымізму, лёгкасці, каб прасякнуцца надзеяй, што ўсё будзе добра. Пасля гэтага пачніце чытаць зноў, працуйце над кожнай главой па парадку. Мы раім старанна прапрацаваць усю кнігу, вывучыць яе, бо нельга рабіць тое, што прапануецца ў канцы кнігі, не засвоіўшы прачытанае ў папярэдніх главах.