Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Дзяўчынкі, здавалася, вельмі няблага ігралі свае ролі, дакладна разлічаныя на тое, каб разлучыць бацькоў. Дачка містэра М. рабіла ўсё магчымае, каб злаваць яго жонку, а яго падчарка ведала, што менавіта зрабіць, каб раззлаваць яго.
Выпадак, які давёў сітуацыю да кульмінацыі, быў звязаны з веласіпедам дачкі місіс М. Містэр М. працаваў на другой змене, і калі апоўначы ён прыязджаў дамоў, то любіў абходным шляхам пад’язджаць да гаража. Аднойчы ён, ужо каторы раз, застаў на дарозе веласіпед сваёй падчаркі. Тут ён учыніў сцэну, якая хутка ўцягнула ў свой вір усю сям’ю.
Мы пераконвалі місіс і містэра М. паспрабаваць такі падыход, пры якім яны будуць засяроджваць усю ўвагу на тым, каб не псаваць адносіны паміж сабой, па сутнасці, стаяць плячо ў плячо, а не hoc у нос. Мы прапанавалі ім прытрымлівацца адной лініі, але калі яны не могуць гэтага зрабіць, дык кожны павінен карыстацца сваім самым любімым метадам у падыходзе да дзяцей'. Кожнае дзіця павінна было мець справу з ты.м, хто першы заўважыў праблему: з бацькам ці з маці. I ні адзін з іх не павінен быў выслухваць фразы накшталт: «Які нягодны айчым!», «Якая нягодная мачыха!» Бацькі таксама сталі называць кожную дзяўчынку «мая дачка» і папрасілі, каб іх называлі «мама» ці «тата», а не па імені.
'Мы падкрэсліваем, што бацькам зусім неабавязкова уніфікаваць спосабы выхавання сваіх дзяцей, калі толькі няма наўмыснага сабатажу. Напрыклад, веласіпеды — гэта праблема містэра М. Калі б пакінутыя веласіпеды пасярэдзіне гаража не турбавалі містэра М., місіс М. магла б наваг не ўмешвацца. Няхай бы гэта была праблема містэра М. і дзяўчынак. Безумоўна, ніякім чынам яна не павінна была заахвочваць дзяўчынак быць неакуратнымі са сваімі валасіпедамі.
Містэр і місіс М. мелі ўсе падставы для таго, каб захаваць сям’ю, бо ў галоўным, гэта была добрая сям’я. Грунтуючыся на гэтым, яны змаглі па-новаму паводзіць сябе са сваімі дочкамі. Напрыклад, бацька аб’явіў: калі веласіпед, незалежна чый, будзе на дарозе замінаць аўтамабілю, дык ён разбудзіць адну і другую: няхай прыходзяць і забіраюць веласіпед з дарогі. Гэтак і зрабіў. Як вы можаце ўявіць, неўзабаве веласіпеды перасталі блакіраваць уначы праход.
Мінула яшчэ пяць гадоў. Сям'я М. не распалася. He спатрэбілася шмат часу, каб дзяўчынкі адмовіліся ад сваіх «правакацыйных» паводзін. Любімчыкаў болыл не было. Паміж бацькамі і трыма дзяўчынкамі ўсталявалася добрая згода. Дзяўчаты даўно перасталі імкнуцца да таго, каб раздзяліць бацькоў, і цяпер, відаць, шчаслівыя ў гэтай сям’і.
Другі шлюб — нешчаслівы
He кожны другі шлюб такі шчаслівы, як у місіс і містэра М. Сям’і Л. не пашанцавала.
Містэр і місіс Л. пажаніліся. Кожны з іх прывёў у сям'ю чатырнаццацігадовага сына. Адзін з іх, сын містэра Л. быў асабліва актыўны ў імкненні ствараць праблемы паміж бацькамі. Ён быў панура-непрыветлівы са сваёй мачахай, а ў прыватнай гутарцы з намі вельмі ясна выказаў думку, што хоча, каб яго родная маці і бацька зноў былі разам, хоць ён ведаў, што гэта малаверагодна. Ён таксама заявіў, што, калі нават мачаха будзе адносіцца да яго так, як да зводнага брата (яе адносіны з сынам былі выдатныя), ён усё роўна не стане да яе прыязны.
Нягледзячы на тое што бацька і маці прызнавалі, што паводзіны хлопчыкаў, асабліва бацькавага, забівалі клін паміж імі, яны не маглі змяніць сваё абыходжанне з падлеткамі і стаць разам, як згуртаваная каманда, каб захаваць сям’ю.
У дадзеным прыкладзе адзінай сапраўды сур’ёзнай праблемай была панурая непрыветнасць аднаго з хлопчыкаў у прысутнасці мачахі. Аднак бацькі не змаглі выправіць становішча, і зараз яны на мяжы разводу.
Даўгачаснае намаганне
Місіс 3., замест таго каб ісці насустрач сваім жаданням, шмат энергіі траціла на тое, каб кантраляваць жыццё сына.
Яе гісторыя паказвае, як час і правільныя паводзіны могуць змяніць нават такія глыбока закаранелыя звычкі, як звычкі місіс 3.
Місіс 3„ камп’ютэрны праграміст, гадавала чатырнаццацігадовага сына сама амаль з першых дзён пасля яго нараджэння. Бацька даўно пакінуў іх, і ніхто не ведаў, дзе ён. Місіс 3. была калека на адну нагу, і за выключэннем кароткіх адлегласцей, ёй даводзілася хадзіць на мыліцах. Увесь час яна хвалявалася, ці добра паводзіць сябе Тэд, уяўляла яго ў розных сітуацыях, а фан-
тазія ў яе была багатая. Аднойчы яна наведалася да кансультанта за дапамогай, бо ў яе было падазрэнне, што ад Тэда можа зацяжарыць адзінаццацігадовая дзяўчынка з суседняга дома. У місіс 3. не было ніякіх доказаў, што паміж дзецьмі склаліся сексуальныя адносіны, і калі яна ўдумвалася ў свае падазрэнні, яны здаваліся ёй абсалютна неверагоднымі. 1 ўсё ж яна непакоілася: што будзе, калі гэта раптам здарыцца, ці будзе яна за гэта адказваць, што будзе з Тэдам, што зробіць з ёю маці дзяўчынкі і г. д. Яна ўжо ўяўляла, як кожны ў горадзе чытае пра гэта ў газеце, як Тэда называюць бацькам, уяўляла, як Тэду давядзецца ажаніцца, як ён не зможа скончыць школу і ўсё жыццё будзе некваліфікаваным рабочым і г. д.
Яшчэ яе хвалявала, як гэтыя дзеці будуць жыць разам, а таксама тое, што Тэд не дапамагае ёй па гаспадарцы. 3-за свайго калецтва яна не магла выносіць смецце, ёй цяжка было мыць ванну. Рабіць гэта ўваходзіла ў абавязкі Тэда, але ён заўсёды выкручваўся ад работы.
Тэд зрабіў на нас уражанне сур’ёзнага хлопчыка, зрэдку здольнага да свавольства. Ён добра вучыўся, час ад часу падзарабляў, косячы траву на газонах. Асноўная яго праблема была ў тым, што маці пільна яго кантралявала. Нават калі ён працаваў на газонах, маці хадзіла за ім следам, каб упэўніцца, што ён выконвае ўсё дакладна так, як яна лічыць неабходным, выказвала трывогу, што гаспадары не будуць задаволены.
Гадуючы Тэда, місіс 3. амаль усю сваю ўвагу засяродзіла на яго жыцці, дабрабыце і ледзь зусім не забылася пра ўласныя патрэбы і жаданні.
Мы растлумачылі ёй, як адмовіцца ад кантролю над жыццём сына і як замест гэтага ўзяць адказнасць за тое, каб зрабіць сваё жыццё шчаслівым. Гэта аказалася для яе вельмі цяжкім заданнем.
Мы працавалі разам з місіс 3. доўгі час. Паступова яна пачала мяняцца і патроху дазваляць Тэду кіраваць сваім жыццём. Кожны новы пункт, які ўзнікаў, быў для яе бітвай. Ён хацеў знайсці сабе работу. Ён хацеў пажыць у палатцы са старэйшым за сябе хлопцам, якога яна ведала і якога лічыла ўмелым і вопытным турыстам. Ён хацеў запрасіць дзяўчыну ў кіно. Ён хацеў пайсці на навуковую выстаўку. Кожны гэты выпадак станавіўся прычынай яе хваляванняў, а ўяўляць усемагчымыя катастрофы яны ўмела бліскуча. Аднак цяпер, у канцы двухгадовага перыяду, яна азіралася на сябе ранейшую з усмешкай. 3 усмешкай успамінала сваю трывогу аб тым, што маленькая дзяўчынка магла зацяжарыць ад Тэда. Яна пачала адчуваць сябе шчаслівай, што Тэд рос сімпатычным хлопцам, што ён рабіў усё па-свойму.
Місіс 3. пачала звяртаць больш увагі на ўласнае жыццё, даведалася, што ёй падабаецца хадзіць са знаёмымі жанчынамі на экскурсіі, спектаклі і канцэрты. Калі хацелася пайсці Тэду, яна запрашала яго з сабой, а гэта здаралася часта. Яна зрабіла не-
вялікую рэформу ў сваім рабочым працэсе, што стала прыносіць ёй задавальненне ў працы. Місіс 3. адчула, што заўсёды ненавідзела сваю кватэру, і пераехала ў больш утульную.
Тэду хутка будзе семнаццаць гадоў, ён вучань сярэдняй школы, год працаваў у прадуктовым магазіне і не страціў месца. Цяпер працуе там адміністратарам. Ён і маці вельмі шчаслівыя, абаім падабаецца хадзіць разам абедаць, бавіць час на канцэртах. Тэд завязаў некалькі знаёмстваў там, дзе яны цяпер жывуць, і місіс 3. імі задаволена.
Амаль два гады спатрэбіліся ёй, каб упэўніцца ў тым, што гэта добра для аднаго і другога, калі маці жыве сваім жыццём і дазваляе сыну жыць сваім.
АБ АЎТАРАХ
Джын і Роберт Баярд разам выгадавалі пяцёра дзяцей. Калі іх малодшаму споўнілася васемнаццаць, яны ўжо трыццаць два гады гадавалі дзяцей. I за гэты час яны асабіста перажылі большасць тых праблем, якія асвятляюцца ў гэтай кнізе.
Джын — псіхатэрапеўт, спецыялізуецца ў тым, каб дапамагчы жанчынам цалкам выявіць свой патэнцыял. Яна пісьменніца, сур’ёзна вывучае філасофію, прыхільніца Грынпіса, падтрымлівае кожны крок у клопатах пра чалавека і яго свет.
Боб пачынаў сваю працоўную кар’еру фізікам і менеджэрам навуковых тэхнічных даследаванняў і іх рэалізацыі, працаваў год экспертам тэхнічнай дапамогі ЗША ў Тайландзе. У 1975 годзе ў пяцідзесяцігадовым узросце ён абараніў дысертацыю па псіхалогіі і з таго часу працуе псіхатзрапеўтам. Спецыялізуецца па праблемах сям’і і шлюбу.
ЗМЕСТ
Прадмова 3
Глава 1. Разгледзім праблему ў перспектыве 7
Глава 2. Няхай дзіця вучыцца адказваць за сябе 16
Глава 3. Чаму так цяжка ўскладаць адказнасць за дзіця на яго самога? ... 32
Глава 4. Як ваша дзіця можа рэагаваць на ўсё гэта 43
Глава 5. Узаемная дамоўленасць пазбаўляе магчымасці рабіць тое, што хочацца 55
Глава 6. Вярнуць адказнасць за сваё ўласнае жыццё 63
Глава 7. Як падрыхтавацца, каб пастаяць за сябе 77
Глава 8. He спрыяць дрэнным учынкам дзіцяці і не замацоўваць іх 89
Глава 9. Стаяць за сябе 106
Глава 10. Стаяць на сваёй пазіцыі 121
Глава 11. Позірк наперад 140
Дадатак А. Пытанні, якія задаюць бацькі 143
Дадатак Б. Бацькі. Як яны спраўляюцца 147
Научно-популярное нзданне
БАЙЯРД Роберт Т„ БАЙЯРД Джнн КАК СПРАВЛЯТЬСЯ С ПРОБЛЕМАМЙ ПОДРОСТКОВ
Мннск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке
Навукова-папулярнае выданне БАЯРД Роберт Т„ БАЯРД Джын ЯК СПРАЎЛЯЦЦА 3 ПРАБЛЕМАМІ ПАДЛЕТКАЎ
Заг. рэдакцыі М. А. Нікітка. Рэдактар В. М. Дударава. Малодшы рэдактар С. А. Слепак. Мастак А. П. Блінцоў. Мастацкі рэдактар Р. С. Фралоў. Тэхнічны рэдактар С. 1. Ліцкевіч. Карэктары С. Т. Асташэвіч, Т. М. Вядзернікава.
НБ № 2729
Здадзена ў набор 23.09.88. Падпісана ў друк 12.09.89. Фармат 60X90' / івПапера кн.-журнальная. Гарнітура Tin Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 10. Умоўн. фарба-адбіт. 20,5. Ул.-выд. арк. 11,02. Тыраж 25 000 экз. Заказ 661. Цана 75 к.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Набор і фотаформы зроблены на Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.