• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Вось некалькі прыкладаў таго, як бацькі ўмеюць наладзіць частковы байкот, не робячы для дзіцяці таго, што рабілі раней.
    Як толькі чатырнаццацігадовая Лінда ўцякала з дому, яе бацькі хваляваліся, ці ўсё добра з ёю, з болем трывожыліся, ці вернецца яна дамоў. Яны стараліся знайсці дачку і ўпрошвалі яе праз сяброў вярнуцца дамоў. Аднак бацьку абрыдла гэтак часта перажываць такія пакуты, у яго ўзнікла адчуванне, што гэта несправядліва ў адносінах да яго і жонкі, Ліндавай маці. Ён сказаў дачцэ: «Лінда, для мяне сапраўднае пекла кожны раз, як ты ўцякаеш з дому. Калі гэта здарыцца яшчэ раз, я хачу мець поўны спакой ад цябе і ад гэтага пекла на тры дні. Я хачу, каб цябе не было дома ну хаця б тры дні».
    На працягу некалькіх месяцаў Пітавы бацькі рабілі ўсё, што толькі маглі прыдумаць, каб «дапамагчы» пятнаццацігадоваму Піту, які занядбаў вучобу і школу, прыходзіў дамоў позна ноччу, прыводзіў чужых людзей у дом, калі яго бацькі былі на працы, і г. д. Ён пагардаіва ставіўся да сваіх бацькоў, ігнараваў іх, не хацеў ні ў чым дапамагаць. Бацькі распытвалі, што яго турбуе, вадзілі яго да кансультантаў, хадзілі на школьныя сходы, каб супольна выпрацаваць планы, якія маглі б яму спадабацца. Але, што б яны ні рабілі, нічога не дапамагала. Нарэшце гэта абрыдла бацьку. Ён вырашыў: што датычыць забеспячэння жыллём і харчам, ён не супраць забяспечваць Піта гэтым і далей, але, не атрымліваючы нічога ўзамен, ён болын не будзе «ўкладваць» сябе, гэта значыць праяўляць сваю зацікаўленасць і ўвагу. Таму ён перастаў гутарыць з Пітам, зусім перастаў. Хлопец быў вельмі здзіўлены, і з ім адбыліся такія станоўчыя перамены, пра якія ніхто і не сніў, а ўсё ад таго, каб толькі зноў вярнуцца да нармальных адносін з бацькам.
    Маці Тоні ледзь не звар'яцела — так моцна пакутавала ад таго, што вырабляў яе сын: агрэсіўна паводзіў сябе дома (калі яму не падабалася тое, што скажуць бацькі, ён нішчыў мэблю); ужываў наркотыкі і, не выключана, гандляваў імі; моцна і ў любую пару дня і ночы ўключаў стэрэа; адсутнічаў па начах дома. Неяк раптам маці падумала, чаму яна аддае так шмат свайго жыцця Тоні, у той час як гэты шаснаццацігадовы хлопец не выяўляе ніякіх знакаў, што яна яму патрэбная, што ён даражыць ёю хоць трохі. I яна яму сказала: «Тоні, я доўгі час аддавала табе пакой, нягледзячы на тое, што мне заўсёды хацелася мець месца, дзе б я займалася шытвом. Мне б хацелася бачыць нейкія знакі, што ты лічыш мяне сваёй маці, і калі я не заўважу іх, то болей не буду забяспечваць цябе асобным пакоем. Я ператвару яго ў свой уласны пакой для шытва».
    Падчас гэтых частковых байкотаў вам трэба як найвыразней зрабіць заяву, што вы хочаце бачыць перамену. Калі вы рабілі ўсё тое, што мы апісалі ў гэтай кніжцы, дык вы былі надзвычай справядлівыя, настойлівыя і ўмелі паважаць правы дзіцяці, каб падвесці яго да гэтага. I калі вы не атрымліваеце належнага водгуку на вашу просьбу, тады пара рабіць такі байкот, які ўключае часовую разлуку з дзіцем.
    Найцяжэй зрабіць першы крок у байкоце, гэта значыць вырашыць, на якую разлуку вы маглі б і хацелі б пайсці. Зрабіць гэта цяжка, бо сама думка «выкінуць сваё дзіця» гучыць так, быццам мы хочам пакінуць бездапаможнае стварэнне на пакуты і гора, а ніхто з нас гэтага рабіць не хоча. He што іншае, як тое, што мы бачым нашых дзяцей бездапаможнымі істотамі, прывяло ў першую чаргу да такога гора; дзеля гэтага мы рэкамендуем вам інакш паглядзець на тое, што вы робіце. Сур’ёзна сябе запытайцеся: «Як мы дзейнічалі б, калі б наша дзіця было такім жа дарослым чалавекам, як і мы, і так сябе паводзіла, як яно паводзіць цяпер?», «Што б мы рабілі, калі б нашаму дзіцяці было дзевятнаццаць?» Тады і дзейнічайце адпаведна: стаўцеся да дзіцяці так, як ставіліся б да дарослага.
    Ёсць некалькі спосабаў разлукі (сепарацыі), на якія вы маглі б наважыцца:
    Вы маглі б уладкаваць сваё дзіця пажыць са сваякамі.
    Шаснаццацігадовы сын містэра і місіс А. шалеў, як звераня. Бацькі сказалі яму, што ў яго ёсць магчымасць правесці лета на ранча ў дзядзькі, жыць і працаваць на сваё ўтрыманне. Калі на працягу тыдня бацькі не адчуюць паляпшэння, дык адзіная магчымасць, якую яны яму дадуць,— гэта ехаць да дзядзькі; права выбару ў яго няма.
    Па закону ў болынасці штатаў бацька ці маці можа матэрыяльна забяспечыць непаўналетняга тым спосабам, які ён выбера. Вам неабавязкова даваць дзіцяці забеспячэнне пад адным з вамі дахам.
    Вы маглі б паслаць дзіця ў інтэрнат.
    Калі вы гэта можаце сабе дазволіць і калі дзіця згоднае, гэта было б неблагое рашэнне. Калі дзіця не згоднае, тады сітуацыя іншая. Закон на вашым баку, у вас ёсць такое права, аднак інтэрнаты часта адмаўляюцца прымаць да сябе дзяцей, якія самі не хочуць туды трапляць.
    Вы маглі б дазволіць свайму дзіцяці пайсці жыць у іншую сям’ю, у іншы дом.
    Шаснаццацігадовы Эрык думаў, што бацькі яго сябра «суперпрыстойныя». Старэйшая сястра сябра ўжо вырасла і пайшла з дому, яе спальня вызвалілася. Эрык дамовіўся з сябравай маці, што ён будзе там жыць і плаціць 15 долараў у тыдзень, а харчавацца будзе за грошы, якія ў час, вольны ад заняткаў, ён заробіць. Эрыкавы бацькі згадзіліся. (Праз чатыры месяцы Эрык захацеў вярнуцца дамоў, і бацькі далі на гэта згоду. 3 ранейшым Эрыкам яго было не параўнаць!)
    Падлеткі самі часта ведаюць сем’і, што ахвотна за пэўную плату ці бясплатна прымуць дзяцей, якія захочуць з імі пажыць разам. Можна нават знайсці сем’і з такімі ж праблемамі, як вашы, і «абмяняцца» дзецьмі.
    Такі спосаб вырашэння, калі ваша дзіця жыве ў іншай сям’і, не звязанай з вашай, мае вельмі важную перавагу. Дзіцяці адразу ж відавочна, што яму трэба сваімі ўчынкамі заслужыць, каб гэта сям’я і далей захацела трымаць яго ў сваім доме. Амаль з упэўненасцю можна сказаць: ваша дзіця ведае, як схіліць сям’ю захацець і надалей жыць з ім. Тое, што дзіця гэта ведае, стараецца рабіць і робіць на самай справе, з’яўляецца выдатнай практыкай для яго дарослага жыцця.
    Вы маглі б аддзяліцца ад дзіцяці, але даваць яму фінансавую падтрымку.
    Шаснаццацігадовая Маршыя мела блізкага сябра і шэраг знаёмых па-за сям’ёй, а са сваёй маці ўвесь час «ваявала». Маці ў гэтай сітуацыі была няшчасная, а Маршыя наогул не жадала быць дома. Мы абгаварылі справу, маці вырашыла забяспечваць Маршыю ста доларамі ў месяц, пакуль ёй не споўніцца васемнаццаць гадоў, дазволіўшы ёй жыць, дзе і як яна хоча.
    Вы маглі б заявіць адпаведным уладам, што ваша дзіця не падпарадкуецца бацькоўскаму кантролю, што вы хацелі б, каб яму судом прызначылі апекуна, што вы больш не будзеце жыць разам са сваім дзіцем.
    Маладзёжныя ўлады (і паліцыя ў тым ліку) могуць старацца ўгаварыць вас перамяніць сваю думку, нават сказаць вам, што тое, што вы прапануеце, немагчыма зрабіць. Хаця, наогул, магчыма. Ваша дзіця, можа, уладкуюць у часовы маладзёжны прытулак, і вам, несумненна, давядзецца плаціць за гэта. Аднак чым бліжэй вашаму дзіцяці да васемнаццаці гадоў, тым з меншым энтузіязмам улады будуць рабіць нешта такое.
    Вы маглі б проста прагнаць сваё дзіця.
    Калі ваша дзіця ўжо дарослы чалавек па ўзросту (па закону ў большасці штатаў гэта васемнаццаць гадоў) ці дзіця зраўнялася з дарослымі (гэта значыць завяло сям’ю, уласных дзяцей), тады такая магчымасць поўнасцю ўкладваецца ў рамкі закона. Калі ваша дзіця малалетняе, тады ажыццяўляць такое дзеянне незаконна, і мы вам яго не рэкамендуем гэтак жа, як ехаць са скорасцю 60 міляў у гадзіну ў зоне з нормай 55 міляў у гадзіну. Калі вы вырашыце гэта ажыццявіць, дык улічыце, што яно незакон-
    нае і, магчыма, вам давядзецца адказваць за гэта дзеянне. Хіба, можа, вы вырашыце, што гэта варта вашай рызыкі.
    Шаснаццацігадовы Пэры большую частку дня швэндаўся з даволі агрэсіўнай кампаніяй, схільнай да дробных парушэнняў закона. Ён не хацеў ні хадзіць у школу, ні ісці на працу, ні дапамагаць па гаспадарцы. Дом ён выкарыстоўваў толькі як зручны бярлог, куды ўваходзіў, выходзіў, калі яму хацелася, і, між іншым, засмечваў гэты бярлог парнаграфічнай літаратурай і такімі прадметамі, як разарваныя на дзве часткі партманеты (не інакш украдзеныя). Бацькоўскія намаганні ўсталяваць у сям’і больш справядлівыя адносіны не мелі ніякага ўздзеяння. Нарэшце аднойчы, калі Пэры пазваніў пасля некалькіх дзён адсутнасці дамоў, бацька сказаў яму, каб дамоў ён больш не прыходзіў.
    Пасля таго як вы вырашылі, што хочаце рабіць, вам трэба яшчэ раз сустрэцца з дзіцем для шчырай размовы. На гэты раз вы павінны зрабіць паведамленне, якое мае дзве важныя часткі. У першай частцы скажыце яму, чаго вы хочаце. У другой частцы скажыце свайму дзіцяці выразна, што вы зробіце, калі да вызначанага вамі часу ў вас не будзе таго, чаго вы хочаце:
    — Эліс, я хачу раўнапраўных адносін з табою, такіх, калі кожная з нас уносіць свой уклад. Я гэта разумею так: твой уклад — гэта добра вучыцца, а не — дык зарабляць на жыллё і ўтрыманне, дапамагаць дома. Калі я ўбачу, што да канца гэтага тыдня ты не выконваеш сваёй долі абавязкаў, я больш не хачу жыць разам з табою.
    — Бэн, я вельмі нешчаслівая, жывучы з табою. Я хачу, каб ты мне дапамагаў падтрымліваць чысціню ў кватэры і больш прыемную атмасферу ў нашых адносінах. Калі пасля двух тыдняў нічога не зменіцца, тады я дамоўлюся з тваім дзядзькам і, калі ты згодзішся, то будзеш жыць у яго. У кожным разе, я цябе абслугоўваць больш не буду.
    — Кэрал, гэтак жывучы з табой, я проста няшчасная. Калі нічога ў нас не паправіцца за бліжэйшыя дні, я заяўляю: больш не гуляю, гульня скончана. Я патрабую, каб ты пакінула мой дом. Пакуль табе не будзе васемнаццаць гадоў, я згодна падтрымліваць цябе, дзе б ты ні была.
    Як толькі вы зрабілі такое папярэджанне, маючы намер яго выканаць, чакайце да канца абвешчанага вамі часу. Калі сітуацыя з дзіцем папраўляецца так, каб вас задаволіць на гэты час, тады цудоўна. Вы дабіліся перамены, і адзінае, што вам застаецца, гэта пастаяць за сябе. Калі сітуацыя не палепшылася да гэтага часу, рабіце тое, што паабяцалі зрабіць. Без драматызму, віны, вагання ці сумнення.
    Місіс С. сказала свайму шаснаццацігадоваму сыну, што калі не будзе прыкметнага паляпшэння сітуацыі, дык каб да канца чэрвеня яго тут не было. У першы ж дзень ліпеня, не бачачы ніякіх перамен, яна запакавала ўсе яго рэчы ў чамаданы і выставіла іх за дзверы, замкнула дом і пайшла па сваіх справах. Яе сын забраў свае рэчы і пайшоў жыць з сябрамі, старэйшымі за яго на некалькі гадоў, атрымаў працу механіка і стаў сам сябе ўтрымліваць. Нікому невядома, чаму ён гэтага не зрабіў, як быў дома, але паляпшэнне сітуацыі адчулі ўсе, хто быў гэтым зацікаўлены.