Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Энды крычыць на маці.
Містэр Б. згадзіўся стаяць убаку і маўчаць, што б ні здарылася паміж жонкай і Энды. Ён вырашыў, што, калі крык сына пачне яго нерваваць, ён выйдзе з пакоя і будзе рабіць што-небудзь у сваёй майстэрні.
Энды не прыбірае спальню, дзе спіць са сваім братам.
1 бацька і маці сказалі абодвум сынам, што тыя павінны самі клапаціцца пра парадак і чысціню ў спальні, а яны, бацькі, больш гэтым не будуць цікавіцца.
Энды адмаўляецца рана ўставаць, каб ісці ў школу; не запісвае заданне на дом.
Місіс Б. цвёрда заявіла Энды, што з гэтай хвіліны школьная праблема яе не цікавіць, яна пакідае яе Энды і настаўнікам. Няхай яны вырашаюць яе паміж сабой.
Калі сабраўся некуды пайсці, адказу «не» для яго не існуе.
Місіс Б. сказала Энды, што вельмі добра зразумела, што ён сам можа дбаць пра сябе і з гэтай хвіліны сам павінен вырашаць, куды яму ісці. Праз некалькі гадзін пасля таго, як яна яму гэта паведаміла, Энды, каб яе выпрабаваць, правакацыйна сказаў: «Гэй, мам, я іду ў веламагазін». Раней яна аўтаматычна магла б сказаць: «Не, ты не пойдзеш!» На гэты раз яна проста адказала: «Табе вырашаць самому». Энды быццам спалохаўся, пачуўшы такі адказ. Праз хвіліну ён усунуў галаву ў дзверы і зноў заявіў: «Мам, я ж сказаў, што іду ў веламагазін!» Місіс Б. нешта мармытнула. Энды ўсё яшчэ не мог паверыць і злосна выпаліў: «Мам, ці ты не чуеш, што я табе сказаў?! Я іду ў магазін». Місіс Б. абыякава адказала: «Ну што ж, да пабачэння тады».
У веламагазін Энды не пайшоў, але, відавочна, задумаўся пра матчына стаўленне да яго. На працягу яшчэ некалькіх тыдняў ён такім жа спосабам пытаўся дазволу пайсці кудысьці, хоць ужо чакаў у адказ ухвалення: «Гэй, мам, ці можна мне пайсці да Джойсаў? ...Ведаю, ведаю, гэта мне вырашаць!»
Энды позна кладзецца спаць.
Бацькі сказалі сваім сынам, што тыя ўжо здольныя самастойна вырашаць, калі ім лепш класціся спаць, і што з гэтай хвіліны яны, бацькі, іх сном не цікавяцца.
Містэр і місіс Б. пачалі таксама больш звяртаць увагі на тое, што ім хацелася зрабіць, і значна менш на Энды.
Разы два яны самі схадзілі паабедаць, пакінуўшы хлопчыкаў дома. Энды злосна абвінаваціў іх у тым, што яны ніколі нікуды не бяруць яго з сабою. Містэр Б. адказаў, што ён ахвотна пойдзе з ім куды-небудзь, як толькі ўпэўніцца, што сын не будзе ганьбіць яго сваімі паводзінамі, а таксама папярэдзіў, што, як толькі Энды ўчыніць сцэну ў рэстаране, ён выйдзе і пакіне яго там, няхай сядзіць адзін. Напэўна, было дастаткова толькі цвёрда намерыцца так зрабіць, бо зрабіць гэта сапраўды яму ніколі не давялося.
Прыблізна праз тыдзень, адчуўшы ўпэўненасць у тым, што яны цалкам пакінулі кантроль над пунктамі, якія датычаць жыцця дзіцяці, бацькі пачалі працаваць над тымі, якія датычылі іх жыцця.
Энды пасля снедання пакінуў беспарадак на кухні. Місіс Б. прыбрала. Яна ўбачыла Энды толькі тады, калі ён вярнуўся са школы, і вырашыла паводзіць сябе інакш. На працягу некалькіх дзён у другой палове дня яна звярталася да сына: «Энды, прыбяры, калі ласка, кухню». Энды адказваў жартам, абурэннем, адмовай і г. д. Місіс Б. зноў паўтарала сваю просьбу тры або чатыры разы.
Містэр Б., які меў праблему са сваімі інструментамі, збіраўся ўжо аб'явіць Энды, што хоча быць спакойны за іх, але патрэба ў гэтым адпала.
Галоўны поспех працы гэтых бацькоў у тым, што Энды спадабалася быць адказным за сябе. Калі гэту адказнасць яму даверылі, ён перастаў бунтаваць.
Праз два месяцы пасля таго, як бацькі пачалі працаваць над сваімі праблемамі з Энды, яны паведамілі нам: сапраўдных праблем з Энды больш няма. Па іх словах, Энды «даспеў». Калі мы запыталіся наконт пунктаў у іх спісе, яны паведамілі наступнае.
Школа. Энды хадзіў у школу рэгулярна. Неяк настаўнік паведаміў у запісцы, што Энды некалькі разоў не вывучыў дома ўрокі. Гэту і яшчэ адну запіску ад настаўніка місіс Б. аддала сыну. Ён сказаў, што ведае яе змест, і што клапаціцца пра тое — яго справа.
Калі ў місіс Б. запыталі, як наконт таго, што Энды не хацеў уставаць раніцай у школу, яна адказала: «Усё цудоўна!»
Крычыць на маці. 3 гэтым была спроба «вярнуцца назад». Містэр Б. быў вымушаны аднойчы пакінуць пакой, калі яго жонка і Энды сварыліся. У яго былі прычыны сказаць: «Мне няёмка ў гэтай сітуацыі і я пакіну пакой», што ён і зрабіў. Яшчэ адзін злосны выпадак здарыўся ў гэты перыяд: Энды сказаў бацькам, што пойдзе за веласіпедам, які пакінуў у школе. Місіс Б. ведала, што школа ўжо зачынена, і, на момант вярнуўшыся да мінулых звычак, забараніла яму ісці. У ранейшы час, сказалі бацькі, узнікла б цэлая сцэна. На
гэты ж раз Энды сказаў проста, толькі з нейкай крыўдай: «Гэта мая справа!», узяў паліто і выйшаў за дзверы. Маці прадумала ўсё і вырашыла, што ён мае рацыю: гэта яго справа.
He прыбірае пакой. Больш такой праблемы не было. Дэніс адказваў цяпер за чысціню ўсяго пакоя згодна з умовай, якую браты заключылі паміж сабою.
Беспарадак. Энды часам пакідае беспарадак у хаце. Вось што сказаў бацька: «Калі я бачу гэта, кажу: «Я хацеў бы, каб гэтага беспарадку тут не было». Сяды-тады ён пакідае пасля сябе непрыбранай ванную. Місіс Б.: «Калі я раблю заўвагу, ён адказвае: «Я не пакідаў непарадку пасля сябе!», але ідзе ў ванную і прыбірае там».
Позна кладзецца спаць. Праблема адпала. Некалькі першых вечароў, калі бацькі нічога не сказалі наконт сну, абодва хлопцы сядзелі амаль усю ноч. Бацька сказаў: «Гэта, напэўна, іх даканала. Пачынаючы з трэцяй ночы, яны ішлі спаць своечасова, і нават выключалі святло».
Усюды плюе. «Мы ні разу не напомнілі яму пра гэта, і я ні разу не бачыла, каб ён гэта рабіў пасля тых цяжкіх часоў».
Крадзе з бацькоўскага пакоя. Гэтага не назіралася. Бацькі проста сказалі Энды, што ўваход у іх пакой свабодны. Патрабаванне некуды браць яго з сабою не паўтаралася болей. Аднойчы раніцай Энды ветліва папрасіў бацьку ўзяць яго на футбол вечарам, і містэр Б. з прыемнасцю гэта зрабіў.
Імкненне пайсці з дому. Тут Энды ўсё яшчэ «незалежны». Калі маці пярэчыць, Энды звычайна гаворыць нешта накшталт: «Мне хочацца. Калі траплю ў бяду, гэта будзе мая віна».
He корміць сабак. Энды ўсё яшчэ не корміць сабак; ён аб'явіў бацькам, што ў яго няма часу рабіць гэта перад школай, і прапанаваў, каб Дэніс рабіў гэта замест яго. А сам згадзіўся прыбіраць двор.
Мучыць сабак і кошку. Такога не назіралася на працягу цэлых тыдняў.
Пераключае канал, калі бацькі глядзяць тэлевізар. Энды больш гэтага не рабіў. Аднак пасля таго, як Энды перастаў гэта рабіць, Дэніс некалькі разоў спрабаваў тое самае. Маці яму сказала: «Гэта новая сістэма не толькі для Энды. Цябе яна датычыць таксама!»
Збянтэжвае бацькоў перад кампаніяй. Місіс Б.: «Дзядуля гасціў у нашай сям’і» некалькі тыдняў, і калі раней Энды ператвараў гэты час у суцэльныя пакуты, дык цяпер Энды быў такі цудоўны з маім бацькам. Ён плакаў, калі дзядуля ад’язджаў».
Дадатковы пабочны эфект. Бацькі забыліся адзначыць у спісе тое, што Энды кусаў пазногці. Пра гэта не было сказана ні слова, бо праблема не ўзнікала больш.
Пасля таго як бацькі пачалі па-новаму абыходзіцца з Энды, яны больш не цікавіліся яго паводзінамі. Замест таго яны пачалі выкарыстоўваць майстэрства, якое набылі ў выхаванні Энды, у дачыненні да сваякоў і сяброў, якія спрабавалі неяк выкарыстоўваць іх. Напрыклад, адзін сваяк прыехаў наведаць іх і на некалькі тыдняў паставіў свой аўтамабіль у іх гараж, дзе ён піў і забаўляўся з дзяў-
чатамі пад акампанемент гучнай музыкі. Місіс і містэр Б. вельмі непакоіліся, што гэта дрэнны прыклад для іх хлопчыкаў. Для місіс і містэра Б. было нялёгка нават што-небудзь сказаць гэтым людзям, але калі нарэшце наважыліся, іх здзівіла, што іх адносіны з гэтымі людзьмі палепшыліся. Так яшчэ раз пацвердзілася дзейснасць іх новых узаемаадносін з Энды.
Усё атрымалася залішне добра, як здавалася містэру і місіс Б. Яны не маглі паверыць, што Энды перамяніўся дзякуючы таму, што зрабілі яны, бацькі. Яны былі схільныя тлумачыць поспех тым, што Энды набыў новых сяброў і сярод іх вельмі сімпатычную дзяўчынку з класа. Мы згадзіліся, што такая дзяўчынка сапраўды плюс у гэтай сітуацыі, але зап.эўнілі бацькоў, што асноўная заслуга належыць ім, іх павароту ў адносінах да сваіх дзяцей.
Дзеці — унікальныя
Многае з таго, як дзіця развіваецца, вызначаецца нечым, што ўнутры яго. Лічым, што тое, як ішлі справы ў місіс Г. і яе двух сыноў, даказвае гэта.
Місіс Г. вельмі памяркоўная, сардэчная і «мяккая» асоба, і калі б абодва яе хлопчыкі былі, як дзесяцігадовы Том, у яе, магчыма, не было б ніякіх праблем. Том быў вельмі падобны на яе. Аднак дванаццацігадовы Цім быў вельмі падобны на яе былога мужа — вельмі незалежнага і самаўпэўненага, грубаватага і няўрымслівага. Цім любіў гуляць адзін або з сябрамі ў недалёкай цясніне, дзе ён рабіў буданы з галінак, лавіў мышэй і яшчарак. Місіс Г. непакоілі не толькі ўсе гэтыя дзеянні, але нават тое, што яму трэба перайсці людную вуліцу на асветленым светафорам пешаходным пераходзе, ідучы ў сваю цясніну. Ён лічыў яе трывогу неразумнай і проста рабіў тое, чаго яму хацелася. Ён таксама муінтраваў яе, як толькі мог. Напрыклад, патрабаваў грошы ці рэчы, якія яму ўздумалася мець, і яна была, як воск у яго руках. Ён ведаў, што калі ён учыніць ёй сцэну, то атрымае ўсё, што хоча, а сцэны рабіць ён быў майстар.
Місіс Г. проста не магла цвёрда пастаяць за сябе, маючы такога Ціма. Яна, праўда, зрабіла сёе-тое, што мы параілі ёй, і зразумела, што ад гэтага ёсць карысць. Яна прызнала, што іншыя дзеянні, якіх яна не змагла зрабіць, магчыма, прынеслі б карысць таксама. Але ёй з Цімам было вельмі цяжка, і яна вырашыла папрасіць сваякоў дапамагчы ёй падгадаваць сына. Яе сястра і швагер — рыбак-камерсант з другога штата адклікнуліся на гэта. Цяпер Ціма выхоўваюць цётка і дзядзька, і ўсё ў іх атрымліваецца вельмі добра. Цім рыбачыць з дзядзькам летам і дабіваецца ў гэтым поспеху. Місіс Г. і Том цудоўна жывуць удваіх.
Другі шлюб — шчаслівы
Містэр і місіс М. вельмі хацелі захаваць добрыя ўзаемаадносіны паміж сабой у выхаванні дзяцей, якія ў іх былі ад папярэдніх шлюбаў. Калі мы іх сустрэлі, містэр і місіс М. жылі разам ужо на
працягу года. У місіс М. было дзве дзяўчынкі: адна пяцігадовая, другая трынаццацігадовая. У містэра М. была адна дачка дванаццаці гадоў. Калі бацькі прыйшлі прасіць дапамогі, праблема, якая ўзнікла з дзвюма старэйшымі дзяўчынкамі, была такая сур’ёзная, што муж і жонка былі гатовыя разысціся. А звонку прычыны, якія прывялі бацькоў да нас, здаваліся зусім несур’ёзныя. Абедзве дзяўчынкі пакідалі беспарадак у кухні ці пакоі, не ставілі на месца свае веласіпеды. Цяжкасць была ў тым, што абое — і бацька і маці ставіліся да гэтых дзяўчынак па-рознаму. Місіс М. скардзілася, што яе муж надта строга патрабаваў дысцыпліны, асабліва ад яе дачкі, а што датычыць уласнага «анёла», дык многага не заўважваў. Містэр М. казаў, што выхаванне дзяўчат — жончын абавязак, пра які яна, аднак, не дбае, і гэтым даводзіцца займацца яму. Містэру М. не падабаецца гэта рабіць, асабліва калі справа датычыць жончынай дачкі, бо яна з’яўляецца прычынай усёй бяды. Місіс М. аднолькава горача даказвала, што менавіта яго дачка была сапраўднай крыніцай усіх іх пакут. (Мы думаем, яны абое мелі рацыю. Дзеці, як і людзі наогул, бываюць анёламі ці д’ябламі, і гэта залежыць ад таго, хто з імі побач.)