• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Засмучэнне і крызіс паміж вамі і вашым дзіцем даў магчымасць вам самім вырасці і змяніцца.
    Вы і ваша дзіця — раўнапраўныя чалавечыя істоты з аднолькавымі правамі.
    Ваша дзіця — кампетэнтная і дастойная асоба.
    Вы таксама кампетэнтная асоба, і няма такой сітуацыі, у якой вы былі б бездапаможным; заўсёды ёсць нешта такое, што вы можаце зрабіць і дапамагчы сабе.
    Ваша задача — выказаць сваё «я», паклапаціцца пра яго. Вы несяце адказнасць за тое, што робіце самі.
    Ваша дзіця нясе адказнасць за тое, што яно робіць.
    А цяпер ваша задача — падтрымліваць такія адносіны. Па сутнасці, яны заснаваны на двух прынцыпах.
    I.	Глядзець на сваё дзіця як на здольную да жыцця, дастойную асобу. Верыць, што дзіця — здольная, надзейная, адказная асоба. Давесці да яго ведама гэту сваю веру:
    а)	проста кажучы: «Я веру, што ты прымеш правільнае для сябе рашэнне»;
    б)	слухаючы з павагай заявы дзіцяці, што яно можа вырашаць самастойна свае праблемы;
    в)	радуючыся, калі дзіця самастойна прымае рашэнні.
    II.	Мець добрае адчуванне, калі дамагаешся справядлівых адносін да сябе.
    Пагадзіцца з гэтым у асноўным лёгка, а навучыцца карыстацца гэтым у сітуацыях, якія стварае для нас жыццё, цяжка. Менавіта таму прапануем вам перачытваць нашу кнігу прыблізна праз кожныя некалькі месяцаў, пакуль паміж вамі і дзіцем не знікне напружанне.
    Нашы найлепшыя пажаданні ў вашым пачынанні стварыць шчасце для сябе і вашага падлетка.
    Боб і Джын Баярд
    ДАДАТАК A
    ПЫТАННІ, ЯКІЯ ЗАДАЮЦЬ БАЦЬКІ
    Ці ж гэта не мой абавязак — кіраваць дзіцем? Няўжо сын не патрабуе майго кіраўніцтва?
    Так, мы лічым, што ваш сын патрабуе вашага кіраўніцтва. Аднак важна тое, у чым яно заключаецца, што гаварыць сыну: «Рабі тое, што я кажу, бо я ведаю, ты не можаш прымаць правільных рашэнняў» або «Ты сам зможаш прымаць патрэбныя рашэнні».
    Каб забяспечыць найлепшае кіраўніцтва, вы павінны дазволіць і даверыць дзіцяці самому кіраваць сваім жыццём. He стрымлівайце, аднак, здольнасці кіраваць, загадваць, абмяжоўваць. Павярніце гэту здольнасць на сябе і карыстайцеся ёю так, каб атрымаць для сябе ў жыцці ўсё, чаго вам хочацца.
    Ці павінны мы з мужам усё ўзгадняць паміж сабой?
    Мы думаем, што ўзгодненасць вельмі важная, але не такая, што патрабуе, каб вы і ваш муж усё ўладжвалі аднолькавым спосабам. Вы ж розныя людзі, з рознымі жаданнямі і пачуццямі. Далей: у кожнага з вас гэтыя жаданні і пачуцці ўвесь час мяняюцца, Такім чынам, не абавязкова патрабаваць узгодненасці ў тым сэнсе, каб вы абое дасягалі мэты аднолькавымі сродкамі. Ёсць іншы спосаб узгодненасці, і ён намнога важнейшы. Па сутнасці, гэта быць у згодзе з самім сабой, інакш кажучы, кіравацца сваімі жаданнямі і пачуццямі, разлічваць на сябе, як бы ні мянялася сітуацыя. Калі вы заўсёды ў згодзе з самім сабой, вашы жаданні і пачуцці могуць мяняцца і вашы паводзіны могуць мяняцца ў залежнасці ад іх, але вы будзеце ўвесь час верным сабе. Гэта добра і для вас, і для вашага дзіцяці.
    Далей, калі ў гэтым сэнсе вы верныя сабе і адным з вашых глыбокіх жаданняў з’яўляюцца шчаслівыя адносіны паміж вамі і вашым мужам, ваша вернасць яму будзе ў тым, што вы будзеце хацець, каб усё, што ён робіць, было зроблена добра, і вы ніколі не будзеце сабатаваць яго дзейнасць, вы паверыце, што ваш муж можа вырашаць праблемы, якія перад ім узнікаюць, уласным, адметным спосабам.
    Ці павінны бацькі ўводзіць абмежаванні?
    Так. Сапраўды важна, каб былі абмежаванні. Вы можаце гэта зрабіць, вызначыўшы пэўныя межы, але не паводзіны дзіцяці, а таго, як яно павінны да вас ставіцца. Вы можаце ясна заявіць
    дзіцяці, што вы маеце на ўвазе, гаворачы пра яго стаўленне да вас, і цвёрда стаяць на сваім. Няхай дзіцяці будзе вядома, што вы клапоціцеся пра сябе і штб вы зробіце, калі не будзе так, як вы хочаце.
    Ці ж я не нясу адказнасці за сваё дзіця? Дачка не прасіла, каб я нарадзіла яе.
    Мы чулі, як бацькі і дзеці заяўляюць: «Не прасіў, каб мяне нарадзілі» або «Не прасіў, каб мяне ўсынаўлялі», каб апраўдаць аднабаковыя адносіны, пры якіх бацькі лічаць сябе вінаватымі і абавязанымі, а дзіця адчувае сябе абураным, што яму не даюць больш. Прэтэнзія гучыць для нас нелагічна: вы таксама не прасілі, каб вас нарадзілі. Мы лічым, што нарадзіцца — гэта падарунак, і сутнасць гэтага падарунка — права і абавязак быць адказным за самога сябе. Што яшчэ мае чалавечая істота, апрача гэтага?
    He, мы не думаем, што наша дзіця — гэта ваша адказнасць, бо ўпэўнены: яно — не ваша ўласнасць. Ваша дзіця само за сябе адказвае, а вы адказныя за сябе.
    Ці не эгаістычна клапаціцца пра сябе?
    He. У тым сэнсе, у якім мы апісваем тут. Быць неэгаістычным і клапаціцца пра іншых, нам здаецца,— самая вышэйшая форма чалавечага жыцця. Хаця ў гэтым ёсць нешта парадаксальнае. Гэта, напэўна, мае сэнс толькі тады, калі вы аддаяце і вам радасна бачыць іншую асобу шчаслівай. Калі ж вы аддаяце па абавязку, таму што павінны, або калі вы шкадуеце сябе, спадзеяцеся на аддачу, тады аддаваць азначае зусім нешта іншае.
    Мы думаем, што важна навучыцца такому спосабу аддачы, калі вы хочаце гэта рабіць, і першы крок у гэтым напрамку — навучыцца праяўляць клопаты пра сябе. 3 нашай практыкі мы ведаем, што, калі людзі становяцца ўважлівымі да сваіх жаданняў і верныя ім, тады яны разумеюць, што самае глыбокае жаданне — гэта дапамагчы іншым, любіць іх і жыць сумесна з імі. Тады выходзіць так, што праяўляць клопаты пра іншых — гэта не што іншае, як самая глыбокая форма праяўлення клопату пра сябе.
    Цяжка дзецям жыць у гэтым свеце. Я шкадую сваю дачку і хачу дапамагчы 'ёй.
    Мы, безумоўна, можам зразумець пачуццё спагады, але яно не на карысць вашай дачцэ. Ёй было б лепш, калі б вы ёй казалі, што яна сама можа ўсё адолець у жыцці і што вы ў гэта верыце.
    А як уяўляе маё дзіця сябе як асобу? Я часта гавару ёй, ійто люблю яе, так што яна ведае: пра яе дбаюць. Ці важна гэта?
    Мы згодны, што вельмі важна, калі дзіця адчувае сябе асобай і ўпэўнена ў сваёй здольнасці справіцца з сабою. Такім чынам,
    узнікае пытанне: «Што вы, бацька (маці), можаце зрабіць, каб палепшыць самапашану і веру дзіцяці ў тое, што яно можа адолець цяжкасці?» Самае лепшае, як мы лічым,— гэта перамяніць сваё ўяўленне пра дачку: убачыць яе як здольную асобу і, трымаючыся такога ўяўлення, падпарадкоўваць свае дзеянні гэтаму.
    Калі я змянюся, дык як гэта дапаможа майму сыну? Ці змагу я разлічваць на нейкую змену, калі ён не будзе імкнуцца змяніцца сам?
    Так, вы можаце зрабіць многа, перамяніўшыся.
    Бывае, што паводзіны вашага дзіцяці абумоўлены вашымі паводзінамі. Калі вы будзеце паводзіць сябе інакш, чым раней, то ваша дзіця таксама не зможа дзейнічаць, як раней, і, з вашага пункту гледжання, яго паводзіны, магчыма, палепшацца.
    Некаторыя дрэнныя ўчынкі вашага сына могуць непасрэдна зыходзіць з таго, які ён ёсць, незалежна ад вас. Вы можаце навучыцца не звяртаць увагі на тое, што і як ён робіць.
    1 безумоўна, вы можаце навучыцца браць на сябе адказнасць за тое, каб зрабіць шчаслівым сваё ўласнае жыццё. Гэта не толькі дапамагае вам, але гэта, пэўна, адзінае найбольш эфектыўнае, што вы можаце зрабіць, каб ваш сын змяніўся ў станоўчым кірунку.
    Вы думаеце, можна не звяртаць увагі, калі дзеці агідна сябе паводзяць?
    Адна справа сказаць у злосці: «Ідзі і рабі, што хочаш. Мне без розніцы». I зусім іншае — сказаць: «Я баюся, што, калі ты зробіш такое, ты будзеш пасля пакутаваць ад гэтага. А я веру ў тваю здольнасць рабіць як найлепш. Я хачу табе дабра...» У другім выпадку мы, безумоўна, падбадзёрваем.
    А як наконт блізкасці? Некалі мы былі блізкія, але сын мой аддаліўся ад мяне.
    Вы былі дарослы, а ваш сын малы. Вы былі блізкія. Вы гаварылі, што ёсць што, і ён звычайна рабіў тое, што вы яму загадвалі. Падлеткавыя гады — гэта час падрыхтоўкі да такога перыяду, калі вы абое дарослыя і ў кожнага з вас свая праўда. Таму ён аддаляецца ад вас «учарашняга» і рыхтуецца да вас «будучага». Такое аддаленне натуральнае і звычайна часовае. Будзьце цярплівыя, і блізкасць хутчэй за ўсё вернецца да вас у новай, дарослай форме.
    А як наконт бяспекі? Я баюся дазволіць майму дзіцяці рабіць тое, што яно хоча, таму што яно можа знявечыцца.
    Ваша вечнае імкненне кантраляваць сваё дзіця штурхае яго ў небяспеку. Ваш дазвол дзіцяці несці адказнасць за свае дзеянні
    дае яму магчымасць развіваць найлепшую абарону супраць небяспекі. Разумовыя здольнасці, кемлівасць — вось ад чаго залежыць уменне клапаціцца пра сябе.
    Што, калі мой муж не будзе супрацоўнічаць са мной пры выкарыстанні такога падыходу?
    Тут нам хацелася б выказаць дзве важныя думкі:
    1.	Прынцыпы, якія мы апісалі ў гэтай кнізе, адносяцца не толькі да падлеткаў, імі можна карыстацца таксама ў адносінах паміж дарослымі людзьмі. Калі для вас з’яўляецца праблемай тое, як ваш муж ставіцца да вас або да дзяцей, пералічыце свае праблемы, раздзяліце па пунктах (што датычыць мужа, а што вас) і выкарыстайце ўсе прынцыпы, каб пазбавіцца гэтых праблем.
    2.	Абавязкова дазвольце мужу і дзіцяці мець свае ўласныя ўзаемаадносіны, няхай робяць так, як ім лепш. Напрыклад, калі вы хочаце быць са сваім дзіцем спакойнай, пяшчотнай, дык такой і будзьце. Калі ж адносіны паміж вашым мужам і дзіцем трымаюцца на загадах, узаемных папроках, выбухах гневу,— няхай, гэта іх справа. Увесь час клапаціцеся аб тых праблемах, якія прыходзяць у сутыкненне з вашым дзіцем і прынцыпамі, на якіх вы будуеце свае адносіны да іншых.
    Нават, калі ваш муж супрацоўнічае, але не робіць «правільна», так, як вы, не спрачайцеся з ім, няхай робіць так, як яму найбольш падыходзіць.
    Хіба бацькі не маюць ніякіх правоў?
    Як можна ў гэтым сумнявацца? Безумоўна, у вас ёсць правы, і ваша справа — адстойваць іх!
    ДАДАТАК Б
    БАЦЬКІ. ЯК ЯНЫ СПРАЎЛЯЮЦЦА
    Маці, якая двойчы перамагла
    Нават тыя бацькі, якім вельмі цяжка адмовіцца ад кантролю над жыццём сваіх дзяцей, у рэшце рэшт становяцца задаволенымі гэтым сваім крокам. Місіс Ф. спатрэбілася для гэтага карпатлівая і настойлівая праца, але яе канчатковы поспех быў варты гэтага.
    Яна аўдавела, калі яе двое дзяцей былі яшчэ зусім малыя; утрымлівала сям’ю і свайго бацьку-інваліда на сродкі нябожчыкамужа (ён быў марскі афіцэр). Усё было добра, пакуль Карлу, малодшаму, не споўнілася 14 гадоў. Да гэтага часу ён звычайна слухаўся маці, і не было ніякіх праблем ні ў школе, ні дома. Напрыклад, хаця ён любіў адразу пасля школы выйсці пагуляць, ён (неахвотна, з бурчаннем) рабіў спачатку ўрокі. Пасля ён перастаў рабіць урокі да абеду, а часам і наогул не рабіў іх. На працягу некалькіх месяцаў іншых ацэнак, апрача пасрэдных і нездавальняючых, у яго не было. Ён парушаў дысцыпліну ў школе, прагульваў заняткі. Апрача таго, ён завёў дружбу з адным хлопцам і пачаў трапляць з ім у непрыемныя гісторыі.