• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Семнаццацігадовая Кэй трымала дзверы сваёй спальні адчыненымі для хлопца, ад якога была цяжарная. Ён уваходзіў і выходзіў, калі хацеў, бавіў тут ночы. Яе маці, місіс Л„ сказала: «Калі такое здарыцца яшчэ раз, я запатрабую, каб вы абое пакінулі мой дом». I ўсё ж хлопец зноў прыйшоў без дазволу. Калі місіс Л. сказала: «Выбірайцеся абое!», хлопец штурхануў яе. Місіс Л. выклікала паліцыю. Прыбыла паліцыя. Місіс Л. згадзілася не падаваць на хлопца ў суд за тое, што ён груба з ёю абышоўся, калі толькі маладыя людзі пакінуць дом. Паліцыя пракантралявала іх пераезд на кватэру хлопца.
    Тое, што дзіця пакідае ваш дом,— яшчэ не канец гісторыі. Ваш байкот мае шэраг іншых задач.
    Першая задача — гэта захаваць добры духоўны стан адразу ж пасля разлукі. Калі вы рабілі гэты крок (адлучалі ад сябе дзіця), у вас была надзея бачыць яго як асобу, якая здольная паклапаціцца пра сябе, і вы, натуральна, добра сябе адчувалі, ведаючы, што ў вас ёсць права на тое, каб да вас ставіліся справядліва. Падтрымлівайце такі настрой насуперак усялякаму націску, які на вас можа абрушыцца зараз. На бацькоў, якія пастаялі за сябе так, як вы, асабліва на матак, можа абрушыцца цяжар віны. Дзеці і грамадскасць наогул часта падаграваюць гэту віну, каб змусіць вас адмяніць сваё рашэнне. Будзьце гатовыя моцна стаяць на сваім і не адчуваць напружання насуперак тэлефонным званкам ад суседзяў ці ад тых сем’яў, дзе цяпер ваша дзіця. Вам будуць гаварыць, якое цудоўнае ваша дзіця і які вы будзеце надзвычайны, выдатны бацька ці маці, калі вы толькі зробіце гэта і гэта... (яны не зусім дакладна скажуць такімі словамі, але вы так зразумееце іх ідэю).
    Сябры вашага дзіцяці звоняць і просяць вас пагаварыць з імі, быццам яны і на самай справе не ведаюць вашай сітуацыі, а тады далікатна пачынаюць пераконваць вас, што трэба змяніць думку, пры гэтым гавораць вам, які цудоўны, сціплы, любячы, уражлівы і гэтак далей ваш падлетак.
    Націск ад вашых бацькоў і іншых сваякоў, якія кажуць: «Не можа быць, каб вы такое зрабілі свайму дзіцяці...», «Што будзе з ім (ці з ёю)?» Калі такое здарыцца, можаце сказаць гэтым сваякам, што ў вас усё будзе добра, калі яны возьмуць ваша дзіця жыць у свой дом.
    Званкі з паліцыі. Як і ў выпадках са званкамі ад суседзяў і іншых «зацікаўленых пабочных людзей», паліцыя на дадзеным этапе пачуе толькі гісторыю дзіцяці. Вы на гэты момант ужо зрабілі ўсе папярэднія крокі гэтай кнігі, таму і не палічыце пяты крок нейкім звыклым, няважкім у гэтай гісторыі. Вельмі верагодна, ваш бок выкліча разуменне, а магчыма, нават дапамогу паліцыі.
    Другая, апошняя важная частка вашага байкоту — гэта быць верным сабе, калі, як амаль заўсёды здараецца, вы і ваша дзіця зноў будзеце мець сувязь. Зусім магчыма, што праз некалькі дзён ці тыдняў пасля разлукі з дзіцем вы будзеце зноў размаўляць з ім ці таму што дзіця пазваніла вам, ці таму, што вы самі зробіце першы
    крок. Магчыма, вы даведаецеся, што ваш сын ці дачка задаволены асобным жыццём і, на іх думку, цудоўна з усім спраўляецца. Калі такое здарыцца, не забывайцеся, якая ваша мэта. Калі гэта прыемныя, простыя, мяккія ўзаемаадносіны, стаўцеся да свайго дзіцяці так, як да дарагога, дарослага і незалежнага сябра. Больш верагодна, што ваша дзіця будзе не зусім задаволена, што жыве не з вамі, папросіць фінансавай дапамогі або папросіць узяць яго назад дамоў. Калі гэта здарыцца, памятайце, што вы павінны пракансультавацца са сваім унутраным «я», пачуць свой унутраны голас. Калі гэта ўнутранае «я» адчувае спакойную ўпэўненасць, што так будзе сапраўды лепш, тады згаджайцеся жыць з дзіцем зноў. Скажыце сыну ці дачцэ, што вы абавязкова хочаце, каб да вас ставіліся прыстойна, і калі так будзе, то вяртанне да вас пажаданае. Калі ваша ўнутранае «я» гаворыць, што нічога не перамянілася, што вы зноў будзеце аддаваць усяго сябе і нічога не браць узамен, скажыце «не». Сучасная сітуацыя не намнога розніцца ад той сітуацыі, у якой па нейкай прычыне вы разлучаліся са сваім дзіцем. I калі такая разлука адбылася, вы маеце права заставацца асобна ці згадзіцца жыць разам у залежнасці ад таго, як будзе лепш для вас асабіста.
    ГЛАВА 11
    ПОЗІРК НАПЕРАД
    Цяпер вы ўжо прачыталі ўсю кнігу, а магчыма, сумленна папрацавалі над ёй. Чаго вам можна рэальна чакаць пасля таго, як вы не пашкадавалі сваіх сіл, каб засвоіць і правесці ў жыццё нашу праграму? Як ваша дзіця прарэагуе на ўсё гэта?
    У кожнай нашай парадзе мы зыходзілі з меркавання, што вам цяпер хацелася б добрых адносін са сваім дзіцем на працягу хаця б дзесяці гадоў. 1 вельмі верагодна, што так і будзе, калі вы зрабілі ўсё, што мы прапанавалі ў гэтай кнізе, нават калі вы перажылі тое, пра што гаварылася ў дзесятай главе ў пятым кроку.
    Часам тое, што мы прапануем, выклікае ў бацькоў сумненні. Яны баяцца, што, калі спыняць свой кантроль над пунктамі, што датычаць дзяцей, тыя зусім разбэсцяцца або будуць адчуваць сябе нешчаслівымі і лічыць, што іх не любяць, ці паміж імі і бацькамі ўзнікне адчужэнне. Яны непакояцца, што, калі будуць стаяць за сябе, дзеці раззлуюцца, будуць адчуваць сябе непаўнацэннымі, пачнуць чужацца іх. Аднак у жыцці, калі бацькі здзяйсняюць нашу праграму, здараецца акурат процілеглае гэтым страхам. Дзеці робяцца болыц спакойныя і больш адказныя; яны ведаюць, што іх любяць і становяцца бліжэйшыя да сваіх бацькоў; пачынаюць урэшце адчуваць да бацькоў не злосць, крыўду і адчужэнне, а пашану.
    Часта ў выніку выкарыстання гэтага нашага падыходу ў дзяцей спачатку ўзнікае супраціўленне, але потым у адносінах паміж бацькамі і дзецьмі наступае паляпшэнне. Напрыклад, калі вы пачынаеце стаяць за сябе, дзіця можа злавацца моўчкі, можа
    рабіць сцэны, можа нават уцячы ад вас. Гэта звычайна нрацягваецца да таго часу, пакуль дзіця не пераканаецца, што вы цвёрда вырашылі зрабіць задуманае і нішто не прымусіць вас сысці са сваёй пазіцыі. Цяпер, калі дзіця пачынае супрацоўнічаць з вамі, вы нечакана можаце ўбачыць яго ўсмешку і спакойны шчаслівы выраз твару. Такое радаснае супрацоўніцтва звычайна бывае да таго часу, пакуль што-небудзь не навядзе дзіця на думку, што вы можаце пахіснуцца і зноў змірыцца з несправядлівым стаўленнем да сябе. Гэта амаль так, быццам дзіця хоча, каб яго трымалі ў рамках, і адчувае сябе шчаслівым і задаволеным, дабіўшыся гэтага.
    Шаснаццацігадовы Том рабіў нейкую сталярную работу, што ўваходзіла ў яго штотыднёвы абавязак. Калі ён дрэнна забіў цвік і павінен быў яго выцягнуць, то вылаяўся, ужыўшы непрыстойнае слова. Бацька зрабіў заўвагу: «Том, я не хачу чуць тваю лаянку». Том у адказ мармытнуў тое самае брыдкае слова. Бацька яшчэ раз сказаў: «Цяпер бачу, што ты вар’ят. Каб я больш не чуў тут брыдкіх слоў». На гэта Том кінуў малаток і, вельмі раззлаваны, выбег з пакоя. Праз пятнаццаць хвілін ён вярнуўся, узяў малаток, і хутка можна было пачуць, як ён весела пасвістваў, працуючы, без ніякага следу злосці.
    Маці Энды была моцна ўстрывожана тым, што сын позна прыходзіў дамоў. Многа разоў яна гаварыла пятнаццацігадоваму Энды, што хоча, каб дом у поўнач быў замкнуты, але сын ігнараваў яе просьбы. Яе палохала тое, што, калі, яна пойдзе далей у сваіх патрабаваннях, ён раззлуецца, будзе сцэна, яна адчуе сябе дрэннай маці і г. д. Нарэшце, аднак, яна набралася духу і сказала: «Энды, а дванаццатай гадзіне гэты дом абавязкова будзе замыкацца. Калі цябе не будзе да гэтага часу, я выкіну твой спальны мяшок на веранду». Яна страшэнна баялася пачуць адказ, але пасля хвіліннага маўчання Энды сказаў: «Добра, мама, гэта справядліва».
    Доўгачасовая праца над нашай праграмай у выніку сваім паляпшае адносіны паміж дзвюма незалежнымі асобамі: бацькам (ці маці) і дзіцем. Вельмі часта адносіны іх робяцца больш блізкія.
    Пасля доўгіх гадоў пакутлівага жыцця са сваім сынам Майклам бацькі выгналі яго, як толькі сыну споўнілася васемнаццаць. Майкл пакінуў дом, але праз тры тыдні вярнуўся дамоў і папрасіў дазволу застацца пажыць, пакуль ён вучыцца ў школе. Бацькі адказалі: «Правілы застаюцца тыя самыя, і кожны, хто тут жыве, павінен іх прытрымлівацца». Майкл прыняў умовы, пераехаў дамоў, і цуд: з ім стала вельмі прыемна жыць разам. Ён, і яго бацькі сталі бліжэйшыя, чым раней. Як бачым, спатрэбілася васемнаццаць гадоў, каб бацькі маглі пераканацца ў тым, што ў іх ёсць права пастаяць за сябе.
    Стыванавы бацькі засмучаліся тым, што іх семнаццацігадовы сын не хацеў нікуды хадзіць і нічога рабіць разам з імі. Аднак, у адпаведнасці з парадамі гэтай кнігі, яны перасталі настойваць, каб ён гэта рабіў, і пачалі ўсюды хадзіць, і ездзіць самі. Праўда, яны запрашалі яго ісці ці ехаць разам, але без націску. Неяк на выхадныя дні яны паехалі з начлегам на марскі пляж. I калі ўсе члены сям’і, апрача Стывана, сядзелі вечарам каля вогнішча, яны са здзіўленнем і радасцю пачулі, што спынілася машына. Стыван з сябрам накіроўваўся да іх. У гэты вечар усіх аб’ядноўвалі сяброўскія пачуцці адзін да аднаго, тое, чаго бацькам так хацелася. He было напружанасці, якая ўзнікала заўсёды, калі яны прымушалі Стывана ісці або ехаць куды-небудзь разам з імі.
    У некаторых сітуацыях, асабліва калі бацькі вельмі нясмела карыстаюцца гэтым падыходам, вынікі не такія відавочныя, а паляпшэнне ў адносінах заўважаецца пазней. Мы думаем, што нават калі вы і ваша дзіця разлучаецеся і некалькі месяцаў жывяце асобна, дзейнічаючы згодна з нашай філасофіяй, пазней у вас хутчэй
    за ўсё будуць добрыя ўзаемаадносіны. Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі могуць быць вельмі вострыя, такія вострыя, што ні адзін з вас — ні вы, ні ваша дзіця — не можа зразумець іх і змірыцца з імі. Калі найвышэйшы «зарад» у адносінах рассеецца, то хутчэй за ўсё вы і ваша дзіця зноў пасябруеце. Мы ведаем многа сітуацый, калі мужчына або жанчына 20—25 гадоў (ці старэйшага ўзросту) зноў «прыходзіць» дамоў, каб нанава сустрэцца і памірыцца з бацькамі. Калі вы хочаце, каб тое самае адбылося з вамі, чакайце такой магчымасці, яна прыйдзе.
    Калі вы сумленна працавалі над гэтай кнігай, думаем, што вам пара выказаць сабе падзяку і пахвалу за тое, што вы так многа зрабілі і зразумелі. Верым, што вы, магчыма, здзейснілі карэнны паварот у адносінах да свайго дзіцяці. У вас, пэўна, цяпер моцная вера і адчуванне, што: