• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Ну дык што вы можаце выбраць для такіх учынкаў?
    Выберыце што-небудзь такое, каб, зрабіўшы яго, вы лепш адчувалі сябе. Рабіце гэта не для таго, каб даць свайму дзіцяці ўрок, і не для таго, каб заахвоціць або прымусіць яго нешта зрабіць. Трэба выбраць нешта такое, што вы можаце зрабіць для сябе.
    Пераканайцеся ў тым, што тое, што вы вырашылі зрабіць, накіравана хутчэй на рэчы, чым на людзей. Калі надыходзіць час гэта рабіць, дзейнічайце цвёрда і ўпэўнена, без ваганняў. У гэтым кроку мы просім вас займацца фізічным дзеяннем, а фізічнае дзеянне можа аказаць два процілеглыя ўплывы на іншых людзей, у залежнасці ад таго, як яно выконваецца. Калі вы выконваеце сваё дзеянне злосным, незадаволеным, імпульсіўным спосабам або накіроўваеце гэта дзеянне на іншую асобу ці на яе асабістыя рэчы, то можаце выклікаць у яе жаданне адплаціць вам тым жа дзеяннем або нават раз'юшыць яе. 3 другога боку, калі вы выканаеце сваё дзеянне з упэўненым, цвёрдым, абдуманым пачуццём, так, каб ясна было, што вы робіце гэта з нейкай мэтай і маеце на гэта права, калі гэта не пасягае на іншую асобу
    і яе маёмасць, тады гэта дзеянне можа натхніць іншых таксама паводзіць сябе з большай адказнасцю. Гэта і ёсць прычына, чаму мы просім вас ніколі не прымяняць да дзіцяці фізічнай сілы. Калі ж вы і вырашыце зрабіць нейкае дзеянне, якое закранае яго ўласныя рэчы, дык перад тым трэба папярэдзіць, што вы нешта такое зробіце. I яшчэ: верце, што вам ад гэтага дзеяння будзе лепш.
    Памятайце, што кожнае дзеянне, якое вы вырашыце зрабіць, гэта асаблівае і аднаразовае дзеянне. Мы былі сведкамі, як бацькі пачыналі працяглыя баталіі, сказаўшы нешта накшталт: «Калі ты не прыбярэш двор, я не буду мыць бялізны». А дзіця кажа ў адказ: «Калі ты не будзеш мыць бялізны, я не буду прыбіраць двор». I доўгі час ні двор не прыбіраецца, ні бялізна не мыецца, а ваша абурэнне расце. Прыдумайце такое, што вы робіце толькі адзін раз, і канец гэтай справе.
    Прыдумваючы што-небудзь забаўнае ці драматычнае, не перабірайце меры, рабіце так, каб вы не адчувалі няёмкасці. Мы не можам раіць вам, як далёка ісці ў гэтым кірунку, бо разуменне забаўнасці і драматычнасці залежыць ад таго, якая ў сям’і пануе атмасфера і які характэрны для вас стыль паводзін. У той сям’і, дзе гавораць далікатна, ветліва, вытрымана, нават вельмі маленькія, ледзь адметныя падзеі могуць мець значны эфект. У іншай сям’і, скажам, у такой, дзе чацвёра ці пяцёра дзяцей пачалі верхаводзіць і адкрыта селі на галаву адзінокаму бацьку ці маці, спатрэбіцца значна больш драматычны ўчынак, каб прыцягнуць увагу.
    Місіс Б. аб’явіла сваёй сям’і, што ўцячэ з дому на тры дні. Спакавала чамадан і пайшла.
    Наогул, думаем, што той бацька і маці, якія будуць чытаць гэту кнігу, нічога не страцяць, калі будуць па магчымасці больш дзівакаватыя, камічныя, больш ярка паказваць свой характар. Зусім верагодна, што ў мінулым узнікла пэўная праблема таму, што вы самі перастараліся выконваць свой умоўны бацькоўскі абавязак, а дзіцяці пакінулі ўсё непрадказанае ў яго паводзінах. Дык цяпер падумайце, як і што пачаць рабіць такое, чаго вы ніколі не рабілі раней, і цешыцца адчуваннем смеласці, якое ў вас можа з’явіцца.
    I нарэшце, не вельмі засмучайцеся, калі вы не атрымліваеце адразу таго, чаго вам хочацца. Лепш рабіць нейкія дзеянні, якія на кароткі час абернуцца супраць вас, чым трымацца ад усяго на аддегласці і працягваць адчуваць, што з цябе здзекуюцца.
    Вось тое, з чым бацькі ў адчаі прыходзілі да нас і што мы ім раілі рабіць. Сёе-тое тут разбурае тыя правілы, якія мы зараз устанавілі, і няма сумнення, што гэта ў нейкай меры змяншае эфектыўнасць. I ўсё ж наогул праца дасць вялікае паляпшэнне ў вашай сітуацыі.
    Ціхі Містэр Д. адчуваў сябе жахліва, таму што яго ваяўнічыя пасынкі адкрыта ігнаравалі ці абражалі яго, пагарджалі ім. Мы прапанавалі яму зрабіць нешта
    яркае, каб прадэманстраваць хлопчыкам, што ён зробіць тое, што сказаў. Ён успомніў, што купіў дзецям тэлевізар і што гэты тэлевізар у адным з пакояў на гары. Дзеці ўключалі тэлевізар на ўсю моц і ігнаравалі скаргі айчыма. Ён вырашыў: другім разам, калі дзеці не будуць лічыцца з ім або пачнуць абражаць яго, то ён лёгка падніме тэлевізар, занясе яго да акна і выкіне ў двор.
    Уражлівая і энергічная жанчына, місіс У., аб’явіла сваёй сям’і, што яна глыбока незадаволена тым, што нехта ўваходзіць у дом амаль кожную ноч а трэцяй ці чацвёртай гадзіне. Місіс У. сказала, што, калі яшчэ раз яе разбудзяць, яна закрычыць. Праз некалькі дзён яе шаснаццацігадовы сын Мэт’ю зноў прыйшоў вельмі позна. Яна ўстала з ложка, надзела халат, выйшла на сярэдзіну вуліцы і з усёй моцы, як толькі магла, тры разы крыкнула: «Мэт’ю — нягоднік!», вярнулася ў дом і пайшла спаць.
    Місіс Т. паскардзілася, што адчувае абурэнне, калі выносіць смецце. Яна лічыць, што па справядлівасці не павінна гэтым займацца, у яе хапае іншай работы. Мы прапанавалі: як толькі яна ўбачыць поўны мяшок смецця, няхай скажа: «Калі смецце не будзе выкінута да абеду, я прыгатую яго на абед». Прапанова ёй спадабалася. Яна ўявіла, як дастане самую лепшую сярэбраную пасуду і вельмі па-мастацку напоўніць фамільныя кубкі мокрай бруднай гушчай ад кавы, апельсінавымі, бульбянымі лупінамі і г. д.
    Місіс Г. вырашыла, як яна заявіла ў гутарцы з адным з нашых кансультантаў, наступнае: «Я так злуюся, калі кідаюць брудную бялізну на падлогу, замест таго каб пакласці яе ў плецены кошык, што думаю, калі наступны раз убачу тое самае, выкіну ўсё на вуліцу». Мужава бялізна была таксама на падлозе, і ён адказаў: «Досыць справядліва».
    Містэр М. хацеў больш прыемнасці ў сваім штодзённым жыцці і вырашыў выкарыстаць гэты наш падыход да адной справы, якая яму перашкаджала. Ён сказаў сваім дзецям: «Мне цяжка кіраваць аўтамабілем, калі вы ўвесь час б'яцеся і крычыце. Калі такое яшчэ раз здарыцца, я выйду з аўтамабіля і пайду пешшу».
    Калі вы некалькі разоў зрабілі нешта такое, вы можаце пераканацца, што дзіця пачынае глядзець на вас крыху інакш. Вы можаце злавіць задуменны выраз яго твару, калі яно будзе пазіраць на вас. Яно можа пачаць кансультавацца з вамі, пытаючыся ў вас, ці будзеце вы дома, або ці будзеце вы гатаваць абед. Ваша дзіця можа зрабіць раптам штосьці прыемнае для вас, напрыклад, запытацца, ці не хацелі б вы пагрызці нешта смачненькае, тое, што яно прыхавала для сябе.
    Вы пачынаеце заўважаць, што, як толькі набліжаецца праблематычная сітуацыя і вы адчуваеце «свіст», вы напаўняецеся энергіяй, і ваша першая думка такая: «Што я магу зрабіць, каб мне было лепш?», а не: «Маё дзіця дрэнна сябе паводзіць». Таксама можа з’явіцца надзея, імпульс радаснага пачуцця, якое кажа: «Я не намерана мірыцца з непрыстойнымі да сябе адносінамі! Я заўсёды ўмею пастаяць за сябе!»
    Зараз пачынайце паступова пашыраць гэты самы падыход да іншых, больш важкіх рэчаў, якія непакоілі вас і якія ўсё яшчэ з’яўляюцца для вас праблемай. Вось некалькі прыкладаў, як можна выкарыстаць падыход чацвёртага кроку, працуючы над пунктамі, якія датычаць жыцця бацькоў, калі папярэднія крокі не дапамаглі:
    — Энды, я на самай справе не хачу, каб вакол валяўся сабачы бруд так доўга. Больш я не пацярплю гэтага. Калі яшчэ калі-небудзь я ўбачу такое, дык знайду іншы дом для твайго сабакі.
    — Сэнды, мне няёмка, калі ў нас дома бываюць чужыя людзі, а я пра гэта не ведаю. Калі такое зноў здарыцца, я зраблю так, што ў нас на працягу тыдня будзе сядзець вартаўнік.
    — Кэрал, я хачу быць упэўненая наконт сваіх рэчаў. Калі я хоць раз яшчэ заўважу, што ў мяне нестае грошай ці чаго-небудзь з адзення, я абавязкова пазваню ў паліцыю і папрашу зрабіць вобыск.
    Гэтыя чатыры крокі, якія вы толькі завяршылі, змяшчаюць нашы асноўныя рэкамендацыі наконт пунктаў, што датычаць жыцця бацькоў і знаходзяцца ў вашым спісе. Калі вы ўжо вывучылі ўсю гэту кнігу і сапраўды зрабілі тое, што трэба па некалькіх пунктах, карыстаючыся падыходам чацвёртага кроку, дык думаем, вы не такія бездапаможныя, як раней, а, наадварот, вы ўпэўнены, што можаце пастаяць за сябе, калі вас будуць непакоіць вашы праблемы. Зараз вы будзеце падыходзіць да свайго сына ці дачкі не толькі як асоба, якая паважае дзіцячыя правы, але як больш акрэсленая асоба, як асоба, якую больш паважаюць цяпер, чым раней. Для значнай большасці чытачоў гэтай кнігі праблемы, якія яны маюць са сваімі дзецьмі, зменяцца на лепшае. 3 гэтага моманту іх задача — падтрымаць палепшанне і працягваць практыкаваць тое, чаму навучыліся.
    Для некаторых бацькоў у асабліва цяжкіх сітуацыях мы апішам, як трэба зрабіць наступны крок, а менавіта — бацькоўскі байкот. Мы раім зрабіць гэты крок толькі тады, калі вы шчыра прапрацавалі ўсё іншае, што ёсць у кнізе, тады, калі праблемы, якія стаяць перад вамі, вельмі сур’ёзныя і балючыя для вас. Гэты крок часам можа дапамагчы, нават калі ўсё іншае правалілася, і мы, безумоўна, лічым, што вы павінны лепш пайсці на гэты крок, чым жыць у такой сітуацыі, якая патрабуе ад вас намаганняў і прычыняе боль. Аднак мы не рэкамендуем аб’яўляць байкот, калі іншыя сродкі здаюцца прыдатнымі або калі вашы праблемы нязначныя. У такім выпадку лепш папрактыкаваць больш рупліва і пільна тыя іншыя падыходы, з якімі вы пазнаёміліся, а, магчыма, пакінуць усё, як ёсць на нейкі час, можа ўсё само ўладкуецца.
    Місіс Т. была невыносна прыгнечана тым, што рабіла яе шаснаццацігадовая дачка Наталі, і прасіла, каб мы знайшлі хатнюю выхавальніцу для яе. Замест гэтага мы прапанавалі місіс Т. прыходзіць да нас на кансультацыі, і яна згадзілася. Сама Наталі адмовілася ад рэгулярных сустрэч з намі, але маці прыходзіла і рупліва працавала над тымі спосабамі выхавання, якія мы прапануем у нашай кнізе. Праз некалькі месяцаў амаль усе праблемы, якія яе мучылі, зніклі, і маці жыла ў добрых адносінах са сваёй дачкой. Яе сапраўды радавалі цёплыя гутаркі з Наталі, і адчуванне, што яны адна пра адну зараз клапаціліся. Але дзве рэчы ўсё яшчэ яе непакоілі: Наталі яўна працягвала актыўнае сексуальнае жыццё (а гэта абурала і непакоіла маці); яна і цяпер раскідвала сваё адзенне па ўсім пярэднім пакоі (а гэта проста раздражняла маці). Місіс Т. вырашыла не дабівацца далейшых перамен, а задаволіцца тымі дасягненнямі, якіх яна і Наталі дамагліся. Што датычыць сексуальнага жыцця Наталі, дык, клапоцячыся пра сябе, маці забяспечыла Наталі супрацьзачаткавымі пілюлямі для таго, каб зменшыць хваляванне аб магчымай цяжарнасці дачкі. Яна таксама вырашыла ўяўляць сабе, быццам мае звярка-пестунка, які