Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Вы будзеце ісці па кухні, убачыце, што там беспарадак, і адчуеце «свіст».
Вы зразумееце, што нехта быў у вашым доме, калі вас тут не было, і адчуеце «свіст».
Вы атрымаеце квітанцыю за тэлефонныя міжгароднія перагаворы, якіх у вас асабіста не было, і адчуеце «свіст».
Як толькі вы адчуеце гэты «свіст», памятайце, што ваша задача — праявіць клопат пра яго, і першае, што вам трэба зрабіць,— гэта звярнуцца да дзіцяці і зноў ветліва папрасіць: «Барбара, ці не магла б ты прыбраць кухню?»
Вы можаце разлічваць на тое, што дзіцяці не вельмі прыемна, калі вы выпрабоўваеце другі крок у першы раз. Мы лічым, што людзі наогул, і дарослыя і малыя, адчуваюць сябе не вельмі прыемна, калі трэба сказаць «не» ў адказ на справядлівае, ветлівае, настойлівае сцвярджэнне, такое, як вы рабілі ў другім кроку. Нават, калі ваша дзіця рабіла надзьмутую міну і супраціўлялася вашай просьбе праз усе дваццаць сказаў, вы можаце быць упэўненыя, што яму гэта не падабалася. У час другога разу, прыблізна на другім ці трэцім паўторы вашага сказу, дзіцяці стане ясна, што маецца паўтарыцца ўся сцэна з самага пачатку і да канца. Ваша дзіця, магчыма, падумае: «Ой, зноў зараз возьмецца...» і, пэўна, вырашыць (калі вы толькі дасце магчымасць яму захаваць сваю годнасць) ахвотна, без прымусу зрабіць тое, чаго вам хочацца, а не праходзіць зноў праз тыя нялёгкія, магчыма, прасякнутыя пачуццём віны перажыванні. Гэта і ёсць адна з прычын, чаму мы просім вас заставацца ветлівымі і трымацца проста, без напружання, цырымоніі, суровасці — так, каб дзіця ведала, што на яго не будуць крычаць пасля таго, як яно згодзіцца зрабіць тое, што вы хочаце. Замест гэтага дайце магчымасць дзіцяці пераканацца, як цудоўна вы будзеце сябе адчуваць, калі ўлічыцца ваша просьба.
Дзіця: Ведаю, ведаю, ведаю, ты хочаш, каб кухня была прыбрана (гаворыць так, ідучы рабіць гэта).
Вы: Я сапраўды вельмі рада, што ты гэта робіш.
Вы: ...1 я хачу, абавязкова хачу мець грошы за тэлефонныя размовы.
Дзіця: Так, тата, я чую! Я забыўся сказаць табе, што званіў, вось грошы, вазьмі. Вы: Мне прыемна, што ты пра гэта ўспомніў.
Неабходнасць паўтарыць другі крок залежыць, па-першае, ад таго, ці паказвае дзіця некаторыя прызнакі гатоўнасці праявіць клопат пра вас; па-другое, ці выканалі вы як след інструкцыі другога кроку і былі ветлівыя, прыязныя, настойлівыя. Калі ў сваіх паводзінах вы заўважаеце якую-небудзь памылку, яшчэ раз паўтарыце гэты крок. Рабіце гэта, пакуль на працягу ўсяго кроку не будзеце адчуваць сябе выдатна.
Вельмі верагодна, што, калі вы пройдзеце ўсе гэтыя крокі, сітуацыя з вашым дзіцем намнога палепшыцца. У большасці сем’яў, якім мы дапамагалі, настае значнае паляпшэнне гіраз некалькі тыдняў ці нават дзён пасля таго, як бацькі шчыра адмо-
вяцца кантраляваць учынкі дзіцяці па пунктах, якія датычаць яго жыцця (главы 2—4), і пачынаюць цвёрда адстойваць свае правы.
Калі, выконваючы ўсё, што мы прапанавалі вышэй, вы дамагліся пэўных перамен, цяпер ваша задача — падтрымаць поспех, якога вы дасягнулі. Вы можаце гэта зрабіць, калі будзеце прытрымлівацца двух правілаў для сябе:
Я буду дазваляць дзіцяці прымаць самастойныя рашэнні, калі гэта датычыць пунктаў яго жыцця.
Калі я пачую «свіст» у сувязі з якім-небудзь пунктам, што датычыць жыцця бацькоў, я абавязкова прарэагую на гэты «свіст». Мой першы крок у гэтым напрамку — заявіць дзіцяці, чаго я хачу, карыстаючыся сказам з трох частак.
Мы прапануем, каб вы перачыталі гэтыя два крокі перад тым, як будзеце працаваць над наступнай главой. На справе, можа, вам не давядзецца выкарыстоўваць іх, але веданне таго, што вы можаце зрабіць у выпадку, калі вам будзе трэба пастаяць за сябе, можа даць неабходную ўпэўненасць. Калі ў вас ёсць гарантыя, што вы пастаіце за сябе, дык менш верагодна, што вам давядзецца адстойваць свае правы.
Калі ваша праблема пасля таго, як вы прайшлі праз першы, другі і трэці крокі, не знікла, мы думаем, што на гэта ёсць дзве магчымыя прычыны. Першая: вы недастаткова грунтоўна папрацавалі над папярэднімі главамі, таму ўсё яшчэ многа блытаніны наконт адказнасці паміж вамі і вашым дзіцем (вы недакладна ведаеце, хто і за што нясе адказнасці.). Можа, вы нейкім чынам ваюеце за тое, каб кантраляваць учынкі пунктаў, якія датычаць жыцця дзіцяці? А магчыма, гледзіце на дзійя, як на таго, хто не здольны прымаць самастойныя рашэнні, ці асуджаеце яго, ці адчуваеце, быццам вас прымусілі зрабіць тое, чаго вам не хацелася рабіць, і калі вы не паклапоціцеся пра ўсё гэта, ваша дзіця, пэўна, не захоча паклапаціцца пра вас па тых пунктах, што датычаць жыцця бацькоў? Калі гэта так, перачытайце папярэднія главы кнігі і дайце сабе час прызвычаіцца да філасофіі. на якой грунтуецца наша кніга.
Другая прычына таіо, што першыя тры крокі адразу не дапамаглі вырашыць вашу праблему, у тым, што дзіця не паверыла ў ваш намер пастаяць за сябе. Магчыма, вы былі недастаткова цвёрдыя і ўпэўненыя, калі выконвалі гэтыя крокі. Магчыма, дзіця было цалкам занята чым-небудзь іншым і добра не зразумела, у чам справа. Магчыма, яму спакойна і бяспечна, калі яго лічаць дрэнным і безадказным. Магчыма, дзіця не ўмее ці не хоча бачыць вас асобай, у якой роўныя з іншымі правы і патрэбы. У кожным разе, нам здаецца, такое дзіця можа вырасці з перакананнем, што іншыя людзі нічога не значаць, што, нічога не даючы ўзамен, яно мае права на клопаты іншых пра сябе. Такі пункт гледжання не зробіць дзіцяці добрай паслугі, калі яно пачне самастойнае жыццё. Вы можаце зрабіць яму сапраўднае дабро, калі дасце шанс навучыцца, як быць роўным з іншымі асобамі.
ГЛАВА 10
СТАЯЦЬ НА СВАЁЙ ПАЗІЦЫІ
Цяпер вы зрабілі першую сур’ёзную спробу паклапаціцца пра сябе, карыстаючыся пунктамі, што датычаць жыцця бацькоў. Вы гэта зрабілі, паведаміўшы свайму дзіцяці ў самай даходлівай форме, чаго вы хочаце. Гэта спроба не дапамагла вырашыць праблему, і цяпер вы павінны знайсці нейкі іншы спосаб праяўлення клопату пра сябе.
У гэтай главе мы возьмем крыху іншы кірунак. Мы папросім вас зрабіць пэўныя фізічныя дзеянні, а пазней выкарыстаць гэтыя дзеянні ў стаўленні да свайго дзіцяці. Мы яшчэ раз падкрэсліваем, як і ў ранейшых главах, што клапаціцца пра сябе ў гэтых адносінах будзе таксама ў вельмі значнай меры азначаць клапаціцца пра сваё дзіця.
Перад тым, як пачаць чацвёрты крок і прыняць гэты новы кірунак, асвяжыце сваю галаву па прыкладу Мінасэта Фэтса.
Мінасэта Фэтс быў ужо немалады чэмпіён па більярду і на гэты раз быў заняты ў матчы на працягу многіх гадзін з маладым здольным сапернікам. Яны гулялі цэлую ноч, і, нарзшце, пад раніцу выявілася, што ні адзін з іх, змораных, запэцканых, з затуманенымі вачыма, не можа выйграць. Яўны тупік. Тады Мінасэта Фэтс пакінуў гульню і пайшоў на некалькі хвілін у ванную. Ён спакойна памыў твар і рукі, памачыў і прычасаў валасы, надзеў чыстую кашулю (ён яе меў у запасе на ўсялякі выпадак). Потым фізічна і духоўна падужэўшы, вярнуўся і, згуляўшы некалькі партый, выйграў.
У гэты момант вы нейкім чынам у такой жа сітуацыі, як і Мінасэта Фэтс. Вы доўгі час вырашалі праблему, што датычыць сына ці дачкі. Вы толькі што зрабілі мужны ход, які, вы думалі, вырашыць вашу праблему, але так не здарылася. Таму настала пара зрабіць «перапынак Мінасэты». На нейкі час адыдзіце цалкам ад дзіцячай праблемы, не трацьце на яе часу, а патрацьце свой час на нешта такое, што вам падабаецца рабіць, каб гадзіны дзве вы былі так захоплены сваім заняткам, што нават не ўспаміналі б пра сваё дзіця. Зрабіце доўгую цудоўную прагулку, правядзіце дзень у гарах, пагасціце ў сяброў некалькі дзён або некалькі гадзін, карацей кажучы, зрабіце тое, што вам даспадобы, каб вы маглі асвяжыць галаву. Тады, пасвяжэўшы дзякуючы гэтай інтэрлюдыі, скіруйце свой розум на наступныя крокі, якія мы прапануем вам, каб вырашыць усю гэту праблему.
Калі ў гэты момант вашай працы дзіця ўсё яшчэ робіць тое, што ўваходзіць у спіс, які датычыць жыцця бацькоў, дык яно, напэўна, усё яшчэ хоча ўзяць уладу над вамі. I відавочна, дзіця можа гэта зрабіць, ведаючы ваша слабае месца і тое, што вы зробіце, калі гэта месца зачапіць. Вашу рэакцыю можна прадказаць. Скажам так: калі ваша дзіця досыць доўга і непрыемна дамагаецца здзейсніць сваю праграму, вы ў рэшце рэшт згодзіцеся з ёю, каб адчапіцца ад дзіцяці, бо ў вас ужо няма сіл. Вы зробіце гэта для ўласнага спакою. Крок чацвёрты павінен замацаваць абсалютна новае паняцце ў свядомасці вашага дзіцяці, а менавіта: што б вы ні сказалі, вы будзеце прытрымлівацца гэтага, нягледзячы ні на якія намаганні з боку вашага сына ці дачкі прымусіць вас змяніць сваё слова. Інакш кажучы, ранейшае дзіцячае прадказанне, як вы будзеце дзейнічаць у дадзеным выпадку, праваліцца.
Думаем, вельмі важна зрабіць так, каб ваша дзіця пазнаёмілася з вамі, як з новай, «непрадказанай» асобай. Такім чынам, мы настойліва просім вас перад тым, як зрабіць наступны крок, падрыхтуйце сябе да таго, каб пазабаўляцца, стаўшы больш смелымі, непрадказанымі, спантаннымі, смешнымі, чым вы былі дагэтуль.
Пакуль што, мабыць, наступныя сцвярджэнні ўласцівыя таму, што здараецца паміж вамі і вашым дзіцем.
Дзіця ваша робіць нешта такое, што цяжка паддаецца кантролю, непрадказанае, вар’яцкае, а вы ў ролі занепакоенага, адказнага за гэта.
Калі паміж вамі і дзіцем ідзе гутарка, вы абое гаворыце і засяроджваеце ўвагу на тым, што ваша дзіця робіць, чаго яно хоча, як яно сябе адчувае, а тое, што самі вы робіце, чаго самі вы хочаце, што самі адчуваеце,— мала або зусім вас не цікавіць.
Вы непакоіцеся пра тое, што зробіць ваша дзіця, а ваша дзіця зусім не турбуецца, што вы зробіце, таму што яно
ведае вас, як нязменную асобу, паводзіны якой лёгка ўявіць і прадказаць.
Давайце крыху памяняем ролі і паставім вас на больш роўную аснову.
Вось як мы прапануем гэта зрабіць.
Уявіце сабе, што вы на працягу многіх гадоў з’яўляецеся вязнем у кайданах, скаваным адным ланцугом з іншымі катаржнікамі. У вас на катарзе так доўга былі адны і тыя ж абавязкі, што вы ўжо не ўнікаеце ў сваю сітуацыю і ў гэтыя абавязкі, не цікавіцеся катаржнікамі, з якімі вы разам; не разумееце, ці ёсць справядлівасць, ці няма яе ў тым, што адбываецца. Вы проста нудна, аўтаматычна нешта робіце, упарта выконваеце тое, што, як ведаеце, вам неабходна рабіць. Цяпер уявіце, што вас адпусцілі на волю. Вы ўсё яшчэ ў такім фізічным стане, але цяпер вы вольны. Вы можаце застацца ў гэтай сітуацыі або ісці, куды захочаце; можаце выконваць свае былыя заданні або знайсці іншы занятак, перагледзець сваю сітуацыю, як вольная асоба. I як вольная асоба азірніцеся на сваё жыццё і пачынайце гаварыць самім сабе яшчэ і яшчэ раз наступныя сказы: