Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Калі яго паводзіны палохаюць вас (што і бывае, калі яны ваяўнічыя), вырашыце, што вы будзеце рабіць, калі здарыцца самае горшае і вас, напрыклад, на самай справе стукнуць, a пасля супакойцеся, бо вы ведаеце, як будзеце дзейнічаць, а таму вам няма неабходнасці прымаць якія-небудзь захады наконт гэтага. Як толькі вы прымеце гэта рашэнне, перастаньце заўважаць ваяўнічыя манеры дзіцяці. Інакш кажучы, калі вас на самай справе б’юць, зрабіце што-небудзь эфектыўнае для сябе, напрыклад, выклічце паліцыю. Калі вас не б’юць, не звяртайце
ўвагі на гэту праблему, адмоўцеся прыняць трэцюю альтэрнатыву і жыць у страху з-за таго, над чым вы не маеце ўлады.
Нарэшце, праверце, што вы робіце, калі заўважаеіДе такія напускныя настроі дзіцяці. Вы адчуваеце востры боль, хваляванне, віну, злосць ці страх? Менавіта такой рэакцыяй вы замацоўваеце тыя самыя напускныя настроі, якія вам не падабаюцца. Старайцеся, каб у вас не ўзнікалі такія пачуцці. Тым больш старайцеся не ўсхоплівацца і не бегчы за сваім дзіцем, каб хутчэй улагодзіць яго, як толькі заўважыце, што сын ці дачка курчыцца са страху, выглядае пахмурна ці так, быццам яго ці яе абразілі.
Часам бацькі замацоўваюць такія непрыемныя паводзіны з боку падлетка, абражаючыся, лічачы, што такія паводзіны накіраваны непасрэдна супраць іх. Таму, калі сын ці дачка прымае сумны ці пахмурны выгляд або ўпалым голасам кажа «Добрай раніцы», бацькі думаюць, што гэта мае нейкае дачыненне да іх і адчуваюць сябе нейкім чынам вінаватымі. Дык вось, гэта можа быць зусім слушнае ўспрыняцце, ваш падлетак на самай справе можа адчуваць нешта непрыемнае да вас. Але гэта можа быць і памылковае ўспрыняцце; ён ці яна могуць наогул пра вас не думаць, а проста ў яго ці яе можа балець палец на назе, ці падлетак проста хоча спаць. Незалежна ад таго, у чым тут справа, вы памыляецеся, калі прымаеце гэтыя паводзіны накіраванымі непасрэдна супраць сябе, таму што гэта дае вам нешта такое, чаго вы якраз не хочаце; гэта замацоўвае такія паводзіны, заахвочвае іх ўзнікненне. Замест гэтага паспрабуйце зрабіць так, каб незалежна ад таго, як паводзіць сябе ваш падлетак, вы былі задаволены ім, калі толькі ён не крыўдзіць вас непасрэдна. Можна згадзіцца і з тым, што кожны член вашай сям'і мае свае манеры ў паводзінах. У вашай сям’і могуць быць людзі з вясёлымі, панурымі, змрочнымі, ці сур’ёзнымі і дзівакаватымі настроямі,— і калі нікому не наносіцца шкода, разнастайнасць пазіцыі можа ўзбагаціць усю сям’ю.
У рэшце рэшт мы бачым, што розныя народы на свеце імкнуцца падтрымліваць розныя ўклады жыцця. Людзі адной нацыянальнасці схільныя быць шчырымі і адкрытымі, другой — больш змрочнымі і стрымальнымі ці легкадумнымі і ветлівымі. Як жывыя істоты, усе яны маюць права на жыццё. I вы можаце змірыцца з тым, што ваш сын (ці дачка), як вам здаецца, змрочны, пахмурны ці варожы ў сваіх адносінах.
Гэры (13 гадоу) быў ціхі, стрыманы хлопчык, які вельмі мала гаварыў. Яго мачаха была адкрытая і надта эмацыянальная асоба, і ёй заўсёды здавалася, што маўклівы, даволі суровы выгляд Гэры сведчыў пра тое, што яму блага і што нейкім чынам гэта яе віна. Яна рабіла шмат добрага, каб заваяваць яго прыхільнасць, але яго маўчанне, яго пахмурны выгляд і асабліва тое, як ён казаў ёй «добрай раніцы» (нібы робат, як яна лічыла), прымушала яе думаць, што ён настроены варожа да яе. Можа, яна мела рацыю; чаго яна не бачыла, дык гэта таго, што засяроджанне ўвагі на манерах Гэры не давала ім змяніцца і што проста асабістыя адносіны да жыцця ў хлопчыка маглі адрознівацца ад яе адносін.
Калі падлетак злоўжывае паслугамі бацькоў
Давайце разгледзім яшчэ адну групу праблем, узнікненню
якіх часам спрыяюць бацькі, амаль вымольваючы іх. Нам здаецца, што наступныя пункты з’яўляюцца тымі выпадкамі, калі падлетак злоўжывае паслугамі, якія яму непасрэдна ці ўскосна зрабілі бацькі.
Пазычае маю машыну і не даглядае яе належным чынам.
Пазычае грошы і не вяртае.
Карыстаецца маёй касметыкай і пакідае яе ў беспарадку. Пакідае мае інструменты на дварэ, каб яны псаваліся.
He з’яўляецца ў прызначаны час і месца, калі я прыязджаю падвезці яе.
He вяртае бібліятэчныя кнігі, і мне даводзіцца плаціць штраф.
Загадвае завезці яго то туды, то сюды, нават не папросіць ветліва.
Гэтыя пункты падобныя да тых, што амаль кожны старонні чалавек убачыў бы, што ў нейкім сэнсе бацькі самі просяць, каб падлетак паводзіў сябе кепска, а тым часам бацькі ўсведамляюць толькі пачуццё расчаравання з-за дрэннага абыходжання з імі. Мы самі былі ў такім становішчы і да гэтага часу здзіўляемся, як мы маглі не бачыць, што самі дазвалялі падлетку рабіць правіннасці.
Адзін наш сын неакуратна вадзіў нашу машыну. Ён стукнуўся ў слуп і, увагнуўшы задні бампер, адмовіўся выраўняць яго. Мы расхваляваліся, засмуціліся, раззлаваліся. Ён зноў вадзіў машыну неакуратна і заехаў у кучу ламачча, раструшчыўшы пярэднюю рашотку радыятара. Мы перажывалі і накрычалі на яго. Тым не менш і ў трэці раз ён ехаў на машыне залішне хутка і без масла, пакуль не разбіў яе ўшчэнт На працягу ўсяго гэтага нам ніколі не прыходзіла ў галаву, што мы давалі яму дазвол на карыстанне нашай машынай, а мы не павінны былі рабіць гэтага.
А вы робіце тое самае? Калі ваша дачка не вяртае грошай, якія пазычыла ў вас, ці працягваеце вы пазычаць іх ёй? К.алі ваш сын пакідае на дварэ вашы інструменты, ці дазваляеце вы браць іх, хоць не ўпэўнены, што няма прычыны хвалявацца за іх? Калі дзіця кепска абыходзіцца з вашай машынай, пропускам у бібліятэку, пішучай машынкай ці з іншымі вашымі рэчамі, ці дазваляеце вы карыстацца імі пасля першага разу? Калі так, то тое, што вы дазваляеце і далей карыстацца гэтымі рэчамі, можа падштурхоўваць дзіця да гэткіх кепскіх учынкаў. Робячы ласку, пасля таго як ёю злоўжывалі і не спрабавалі выправіць становішча, вы схіляеце падлетка на пастаяннае злоўжыванне.
Усе з пералічаных пунктаў — гэта праблемы, якія ўзнікаюць зноў і зноў, і іхняя асноўная мадэль наступная:
1. Ваш падлетак дабіваецца нейкай ласкі, просіць ці проста бярэ быццам належнае вашу машыну, бібліятэчны пропуск і да т.п.
2. Вы згаджаецеся ці проста не гаворыце «не».
3. Ваша дзіця злоўжывае ласкай, але разлічвае на яе зноў.
4. Вы адчуваеце сябе зняважанымі, расчараванымі, злоснымі, адчуваеце, што з вамі кепска абышліся, але ўсё ж такі робіце тую ж паслугу зноў.
Гэта мадэль грунтуецца на пэўных уяўленнях, якія маюць і бацькі і дзеці. Гэта наступныя ўяўленні:
Бацькі належаць свайму дзіцяці.
У бацькоў няма правоў, і яны не павінны быць настолькі эгаістычныя, каб патрабаваць што-небудзь для сябе.
Добрыя бацькі — гэта бацькі, якія гатовы аддаць сябе поўнасцю сваім дзецям.
Маючы такія ўяўленні, бацькі і сапраўды цалкам аддаюць сябе дзецям, звычайна пачынаюць адчуваць крыўду з-за таго, што гэта ўспрымаецца так, як належнае, а пасля могуць адчуваць сябе дрэннымі і вінаватымі нават ад адчування крыўды.
Тое, што вы згаджаецеся і далей аказваць паслугі, правакуе кепскі ўчынак, а тое, што вы не праяўляеце клопатаў пра сябе, калі вас абражаюць, замацоўвае яго.
Спачатку прадумайце, якімі менавіта спосабамі ваша дзіця дамагаецца ад вас чаго-небудзь. Як яно гэта кажа?
Гэй, мам, у нас няма хлеба.
Тата, разбудзі мяне а сёмай, добра?
Тата, можаш сустрэць мяне на машыне а палове дванаццатай. Пазыч мне пяць фунтаў, а?
Мам, давязі мяне да веламагазіна.
Тата, я бяру машыну сёння вечарам.
Я прывяду ў дом сабаку.
Мне што, давядзецца ездзіць на гэтым вашым старым драндулеце, калі я атрымаю вадзіцельскія правы?
Заўважце, што многія з гэтых просьбаў — гэта просьбы, на якія вы хацелі б сцвярджальна сказаць «так», калі б у вас былі добрыя адносіны з дзіцем, і што вы маглі б абурыцца, калі б адчувалі, што да вас наогул несправядліва ставяцца. Напрыклад, «Гэй, мам, у нас няма хлеба» гучыць добра, калі гэта кажа вясёлы хлопец, які толькі што з’еў сваю порцыю; яно раздражняе, калі гэта сказаў патрабавальным тонам той, хто нічога не рабіў, толькі цэлы дзень нешта жаваў, седзячы перад тэлевізарам, пакуль вы займаліся справай. У апошнім выпадку зусім верагодна, што вы захочаце сказаць «не». I безумоўна, калі за просьбай стаіць адмоўная гісторыя, калі яна ўваходзіць у кола тых выпадкаў, у якіх ваш падлетак неаднаразова злоўжываў вашым дазволам, нешта ў вас унутры захоча адмовіць яму і, напэўна, будзе і далей хацець, пакуль справы не наладзяцца.
Дэйві не паявіўся, калі вы паехалі яго сустракаць, і вы не захочаце ехаць сустракаць яго ў наступны раз.
Калі Шэйла пазычала ў вас грошы раней і не вяртала іх, нешта ўнутры ў вас будзе супраціўляцца таму, каб пазычыць ёй другі раз.
Калі Лінда не даглядала сваіх рыбак, вы, напэўна, не захочаце завесці сабаку, калі дачка папросіць.
Мы маем на ўвазе тое, што кожны раз, калі ваш падлетак просіць або патрабуе, нешта ўнутры ў вас будзе вельмі добра ведаць, ці хоча яно згадзіцца з гэтым. У мінулым вы, магчыма, заўсёды казалі «добра», таму што нейкім чынам думалі, што так рабіць павінны. 3 гэтага моманту кожны раз, як ваш сын ці дачка папросяць вас аб нечым, сканцэнтруйце ўвагу на сваім уласным сігналізатары, высветліце, ці хоча ён сказаць «добра», і пасля рабіце тое, што ён хоча. Гэта значыць, што часам, калі вам з вашым падлеткам прыемна быць разам і вы настроены прыязна да яго, вы захочаце сказаць «добра» і вы так зробіце. А ў другі раз вы адмовіце. Вось як трэба адмаўляць.
Спачатку, калі вы збіраецеся змяніць свае адносіны да паслуг, то будзе справядліва сказаць пра гэта, каб чалавек ведаў, што будзе інакш. Таму, пры дапамозе «я — сцвярджэння» скажыце яму ці ёй адразу ж, што вы збіраецеся рабіць:
— Джэкі, я незадаволены тым, што часам кажу «добра» ў адказ на просьбу, а на самай справе не хачу так гаварыць. Я буду клапаціцца пра сябе і рабіць табе ласку толькі тады, калі буду лічыць патрэбным і калі буду сапраўды хацець.
Цяпер супакойцеся і жывіце сваім жыццём, пакуль не з’явіцца новая просьба. Як толькі яна з’явіцца, стоп! He паддавайцеся спакусе сказаць «добра», нават не падумаўшы, а замест гэтага запытайцеся ў сябе, ці хочаце вы гэту просьбу выканаць. Калі адказам будзе «не», скажыце мяккім і спакойным тонам: «Не!» Пасля дадайце самую шчырую і кароткую прычыну, якую толькі