Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
ДРУГІ КРОК
Першапачатковыя мэты другога кроку — навучыцца настойліва працягваць тое, што вы задумалі, і пазбягаць момантаў, калі вашу ўвагу могуць адцягнуць ад задуманага.
Вось што вы павінны зрабіць для другога кроку.
Падрыхтуйце загадзя кароткі ясны «я-сказ», апісваючы, што б вы хацелі, каб адбылося і аблегчыла адчуванне ад «свісту» ў тым выпадку, калі ваша жаданне, апісанае ў першым кроку, не споўнілася. (Hi ў якім выпадку не ўжывайце «ты» ў сваім сцвярджэнні.)
Калі з пэўным пунктам вас напаткала няўдача, тады цвёрда скажыце:
Я хачу, каб кухня была прыбрана.
Я хачу, каб ты добра папрацаваў сёння раніцаю.
Я хачу, каб зараз жа было прыбрана за сабакам.
Калі гэты пункт уяўляе сабой нешта, што сапраўды не можа быць выканана, бо ўжо час мінуў, тады скажыце:
Я хацеў бы (хацела б) ведаць, што ніхто не прыйдзе ў мой дом без дазволу.
Я хацеў бы (хацела б) упэўніцца, што не пачую ніякіх непрыстойных слоў дома.
Калі ваша дзіця «пазычыла» што-небудзь з вашых рэчаў, не запытаўшыся дазволу, тады скажыце:
Я хачу бачыць сваю блузу і такой, якой яна была,— памытай і адпрасаванай; я хачу ведаць, што без майго дазволу ніхто не адчыніць маю шафу.
Або:
Я хачу, каб сабака, калі ён ёсць у доме, быў дагледжаны.
Я хачу мець грошы за тэлефонныя размовы.
Я хачу, каб у маім доме не было марыхуаны.
Я хачу, каб дзірка ў сцяне была замазана.
Калі вы абдумалі і падрыхтавалі сваё сцвярджэнне, запомніце яго і трымайце напагатове для ўжытку.
Цяпер вам трэба ясна зразумець, што ў гэтай справе вы хочаце дабіцца справядлівага ўладкавання адносін у сям’і. Вашаму дзіцяці таксама трэба зразумець, што вы настойліва будзеце дабівацца гэтага ўладкавання, што вы можаце быць і будзеце цвёрдыя ў імкненні такім спосабам паклапаціцца пра сябе. Аказваць вам супраціўленне — гэта для дзіцяці гульня, у якой яно хоча выпрабаваць вашу цвёрдасць. Ваша дзіця можа падкідваць вам усялякія штучкі для таго, каб адцягнуць вашу ўвагу і павярнуць гутарку на што-небудзь іншае, што не супадае з вашым жаданнем. Ваша задача заключаецца ў тым, каб утрымаць сваю пазіцыю ў гутарцы, цвёрда стаяць на сваім жаданні і супраціўляцца спакуслівым пабочным выбрыкам падлетка.
Калі вы пачняце гутарку на тэму свайго жадання, будзьце цвёрдыя, каб ніякая іншая тэма, якая б важная яна ні была сама па сабе, не адцягнула вашу ўвагу.
Падрыхтуйцеся да моманту, калі вам давядзецца выкладаць сваё жаданне. He крычыце з другога пакоя і не абвяшчайце цераз плячо. Ідзіце туды, дзе знаходзіцца ваша дзіця, будзьце даволі блізка ад яго, седзячы або стоячы насупраць.
Калі вы пачуеце «свіст» у першы раз, падыдзіце да дзіцяці і звярніцеся да яго з ветлівым пытаннем. Яно мае сваю мэту — не ўцягнуць дзіця ў супрацоўніцтва з вамі (гэтага, напэўна, не дасягнуць), але закласці добрую аснову для дыялога, які мае адбыцца. Гэта ветлівае пытанне нагадае дзіцяці, што вы маеце свае правы, што вы вытрыманы чалавек і будзеце працягваць клапаціцца пра сябе:
— Барбара, ці не магла б ты прыбраць кухню?
— Дэн, ці не мог бы ты дагледзець двор?
— Міган, ці не мог бы ты супакоіць мяне: не ведаю, ці ты пойдзеш у школу, ці будзеш плаціць за пакой і сталаванне?
— Джо, ці не мог бы ты пакарміць сабаку?
— Стыў, ці не мог бы ты даць мне грошы пакрыць тэлефонныя выдаткі?
На вашу ветлівую просьбу дзіця дасць адказ, які або ўзрадуе вас, або пакіне незадаволеным. Калі адказ аблегчыць «свіст» і супакоіць вас наконт гэтага пункта, тады дайце дзіцяці «я-адказ», выказаўшы ў ім сваю задаволенасць.
Дэн: Ой, праўда, татка, я зусім забыўся. Я зараз жа зраблю гэта.
Бацька: Буду рады.
Барбара: Ой, прабач, мама. Я цяпер занятая, але праз паўгадзіны пасуда будзе памытая.
Маці: Вось і добра. Я задаволена.
Міган: Ой, я забыўся табе сказаць: сёння рана я бачыў свайго школьнага выхавальніка, і ў панядзелак раніцай я зноў вяртаюся ў школу.
Хутчэй за ўсё рэакцыя дзіцяці выкліча ў вас непрыемнае пачуццё, вы пачуеце «свіст» або вас адолее сумненне наконт таго, ці будзе зроблена работа, ці задаволіцца ваша жаданне. Дзіця можа адказаць нешта накшталт:
— Але ж я цяпер павінен зрабіць урокі.
— Добра, добра, зраблю гэта пазней.
— He мая чарга.
— Чаму гэта я павінна рабіць такую брудную работу?
— He буду рабіць.
— Ідзі ты да д’ябла (ці яшчэ горш)!
— Я заплачу табе за тэлефон, але якраз цяпер у мяне няма грошай.
— Ніякія школьныя ўрокі мне не патрэбны.
Усё гэта хітрыкі, каб адцягнуць вас ад таго, чаго вы жадаеце, і прымусіць вас спыніць размову, паспрачацца наконт чаргі або наконт таго, брудная ці чыстая гэта работа і навошта яе наогул рабіць; прымусіць сварыцца, супраціўляцца дэманстрацыйнаму непадпарадкаванню, тлумачыць і г. д. He паддавайцеся на гэта, не дазваляйце ўцягваць вас у абмеркаванне іншых тэм; адразу пачынайце адказваць дзіцяці, карыстаючыся сцвярджальным сказам з трох частак.
Першая частка сказа служыць для таго, каб дзіця зразумела, што вы чуеце тое, што яно кажа. У сказе можа быць слова «ты» і яго вытворныя. Каб скласці гэту частку вашага сказа, проста слухайце, што кажа дзіця, або назірайце, што яно робіць. У гэтым сказе можна выкарыстоўваць такія фразы, як: «Я разумею, што...», «Ты кажаш, што...», а часам дастаткова проста сказаць: «Гм... гм...»
Я бачу, што ты рыхтуешся да ўрокаў...
Я разумею. ты хочаш гэта зрабіць пазней...
Ты кажаш, што не твая чарга...
Табе дзіўна, што трэба рабіць гэта...
Ты кажаш, што не будзеш рабіць гэтага...
Я ведаю, што ў цябе зараз няма грошай...
Другая частка сказа — злучнік «і» або «а». Магчыма, вы захочаце ўжыць злучнік «але» замест «і» або «а». Мы лічым, што з «і (а)» сказ больш эфектыўны. Мы хочам, каб у гэтым сказе вы выказалі два жаданні або пачуцці: вашага дзіцяці і сваё, а слова «але» мае на ўвазе, што гэтыя два жаданні (пачуцці) канфліктныя, толькі адно з іх сапраўды дзейснае. Разам з тым злучнік «і (а)» паказвае, што ёсць два жаданні, якія могуць суіснаваць. Гэты злучнік ігнаруе ўсялякую спробу перавесці размову ў канфлікт.
Трэцяя частка сказа — «ясцвярджэнне», якое вы ўжо падрыхтавалі.
Тады ўвесь сказ прыблізна выглядае так:
(1) (2)
Я разумею, ты хочаш зрабіць j гэта пазней,
Ты кажаш, што цяпер не твая і чарга,
Табе дзіўна, што ты павіі нен рабіць гэту работу,
(3)
я хачу, каб кухня была прыбраная.
я хачу мець тваю салідную дапамогу сёння раніцай,
я хачу, каб пасля сабакі было іірыбрана.
Ваша дзіця, магчыма, прарэаіуе іншым «хітрыкам», але вам трэба зрабіць тое самае: паўтарыць яго сказ, уставіць «і (а)» і яшчэ раз аб’явіць сваё «я-сцвярджэнне». Гаварыце прыемным голасам, расслабцеся ў той час, як адказваеце дзіцяці, бо вам не трэба ўкладваць энергіі ў roe, каб прыдумаць, што і як сказаць. У вас ужо ёсць мадэль з трох частак і асноўны ваш «я-сказ»; вы ведаеце, што як бы гэты канкрэтны выпадак ні павярнуўся, вы будзеце дамагацца, пакуль ваша жаданне не збудзецца. Такім чынам, вам нельга прайграць: вы знаходзіцеся ў спрыяльных умовах, каб заставацца спакойным і ўраўнаважаным. Вы можаце дазволіць свайму дзіцяці крычаць, бунтаваць, хвалявацца, круціць і хітраваць і г. д. Ужо само гэта вялізная перамена той звыклай для вас сітуацыі.
Будзьце гатовы да розных «кручкоў», якія ваша дзіця можа закінуць на вас. Вось некалькі такіх «кручкоў», ііра якія нам да водзілася чуць, а таксама некалькі магчымых спосабаў, як на іх рэагаваць:
Ваша дзіця: Ты заўсёды за маёй спінай!
Вы: Ты кажаш, што я хаджу за табой і мне нешта трэба — a — я хачу, каб была прыбрана кухня.
Ваша дзіця: Ты пра мяне не дбаеш!
Вы: Я разумею, ты лічыш, што я пра цябе не дбаю — a — я хачу, каб была прыбрана кухня.
Ваша дзіця: Чаму я павінен рабіць больш, чым Сыс?
Вы: Ты цікавішся, чаму Сыс павінна рабіць менш — a — я хачу, каб была прыбрана кухня.
Ваша дзіця: Ты любіш яе больш, як мяне!
Вы: Я здагадваюся, што ты думаеш, быццам я люблю яе больш — a — я хачу, каб кухня была прыбрана.
Ваша дзіця: Я і не думаю рабіць гэту катаржную работу!
Вы: Гм... гм... Я разумею, ты і не думаеш рабіць катаржную работу — a — я хачу, каб была прыбрана кухня.
Ваша дзіця: Ты якраз гаворыш тое, што сказаў табе выхавальнік!
Вы: Гм... гм... Ты заўважаеш, што я гавару так, як навучыў мяне твой выхавальнік — і — я хачу, каб была прыбрана кухня.
Заўважце, што ў гэты час:
вам не трэба адказваць на пытанні;
вам не трэба апраўдваць сваё жаданне;
вам не трэба даказваць, што вы маеце рацыю.
Ваша задача — проста быць верным свайму ўнутранаму «я» тым, што вы не адступаеце ад свайго жадання.
Калі дзіця пакіне вас і ганарыста прадыбае ў свой пакой або выбежыць з дому — не бяжыце за ім, а проста адкладзіце сваю справу да наступнай сустрэчы. Пачніце новую гутарку, спакойна сказаўшы: «Дэн, я хачу, каб была прыбрана кухня».
Які перыяд часу вы павінны падтрымліваць такое? Пакуль не атрымаеце адказу, які супакоіць ваш «свіст», гэта значыць, які пакіне вас досыць упэўненым, што ваша жаданне будуць улічваць, або пакуль вы не пройдзеце дваццаць разоў праз сваё сцвярджэнне з трох частак. Лічыце на пальцах, калі вы вымаўляеце сказы; гэта можа супакоіць і ў дастатковай меры заняць, каб вы не папалі ў добра прадуманую пастку, якую ваша дзіця можа на вас паставіць.
Калі вы пройдзеце праз гэта дваццаць разоў, а дзіця ўсё яшчэ адмаўляецца ўлічыць ваша жаданне, спыніце ўжываць свой сказ з трох частак. На дзіця ў гэты час пакіньце звяртаць увагу. Асабліва важна, каб вы памяталі: абсалютна ніякай адмоўнай увагі свайму дзіцяці. Калі ў вас з’явілася пачуццё збянтэжанасці ці расчаравання, адкіньце гэтыя пачуцці і задавольцеся тым, што вам удалося сказаць свой сказ з трох частак ажно дваццаць разоў. Цяпер або зрабіце гэту работу самі, або прыміце захады, каб выканаць яе неяк інакш. Вы можаце зрабіць гэта радасна, бо калі вы закончылі крок, то гэта ўжо поспех, незалежна ад таго, як адказала вам дзіця, і незалежна ад таго, зроблена ці не работа. Павіншуйце сябе, бо вы стаялі за свае правы. Дазвольце сабе пацешыцца хоць якім пачуццём упэўненасці, а можа і радасці, якую вы, пэўна, перажылі ў той час, як змагаліся такім спосабам за свае правы.
ТРЭЦІ КРОК
Трэці крок прызначаецца ў асноўным для таго, каб паўтарыць другі крок, калі ў наступны раз здарыцца тая самая праблема. Незалежна ад таго, у выніку вашага першапачатковага другога кроку дзіця зрабіла работу ці не, вы, пэўна, усё роўна пачуеце гэты самы знаёмы вам «свіст», прынамсі, яшчэ раз.